Прадпрыемства «Магілёўаблтурыст» перамагло ў рэспубліканскім конкурсе «Пазнай Беларусь» (відэа)
Дзяржаўнае прадпрыемства «Магілёўаблтурыст» атрымала перамогу ў рэспубліканскім турыстычным конкурсе «Пазнай Беларусь» і стала турыстычнай кампаніяй года. Магілёўскае прадпрыемства актыўна працуе над прыцягненнем турыстаў у рэгіён, і найперш з Расійскай Федэрацыі.
«Важна кожнае створанае працоўнае месца». У Магілёве адкрылася інклюзіўная кавярня
У Магілёве адкрылася інклюзіўная кавярня, поўнасцю адаптаваная для працаўладкавання інвалідаў-калясачнікаў. У аб'екце, які размясціўся ў адным з гандлёвых цэнтраў горада, ужо створаны два працоўныя месцы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 23 снежня ў Магілёўскай вобласці
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі. Так, 23 снежня можна будзе звярнуцца па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам– 8 (0222) 42-21-02 (Стэльмашок Алег Уладзіміравіч - намеснік старшыні гарвыканкама);
Грамадская прыёмная па пытаннях ЖКГ і добраўпарадкавання пройдзе ў Магілёве 21 снежня
Грамадская прыёмная па пытаннях ЖКГ і добраўпарадкавання пройдзе ў Магілёве 21 снежня, паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме. З праблемнымі пытаннямі на гэтую тэму можна будзе звярнуцца з 10.00 да 12.00. У Магілёўскім гарвыканкаме званкі гараджан па тэлефоне 8 (0222) 42-25-21 будзе прымаць намеснік начальніка ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі гарвыканкама Святлана Аляксандраўна Шарай.
Тыдзень дзіцячай бяспекі стартаваў у Магілёўскай вобласці
У Магілёўскай вобласці стартаваў Тыдзень дзіцячай бяспекі, паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама. Цягам тыдня ў рэгіёне будуць праходзіць тэматычныя мерапрыемствы. Супрацоўнікі ДАІ наведаюць установы адукацыі і нагадаюць школьнікам аб правілах дарожнага руху і неабходнасці быць акуратнымі і ўважлівымі на дарогах.
Аддзяленне сацыяльнай перадышкі пры магілёўскім сацыяльным спецыялізаваным доме дзіцяці - 5 гадоў (відэа)
Сацыяльная перадышка - унікальны для Магілёўскай вобласці праект, які даказаў сваю важнасць і неабходнасць. Яго сутнасць у тым, што цяжка хворае дзіця можна прывезці ў групу, дзе за ім пэўны час дагледзяць спецыялісты. А ў бацькоў ёсць магчымасць развязаць бытавыя пытанні. Сёння аддзяленне такога фармату пашырылася ўдвая. Адначасова тут могуць прымаць да 10-ці дзяцей.
У Беларусі пачынаецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты
У Беларусі пачынаецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. Вылучаць кандыдатаў у дэпутаты маюць права зарэгістраваныя ў краіне палітычныя партыі, працоўныя калектывы, грамадзяне шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў.
Аб асаблівасцях выхавання дзяцей лічбавага пакалення раскажуць на псіхалагічным лекторыі ў Магілёве
У Магілёве працягваецца цыкл вочных сустрэч з выкладчыкамі псіхалогіі з МДУ ім. А.А. Куляшова. Наступнае тэматычнае мерапрыемства пройдзе 20 снежня на базе Цэнтральнай гарадской бібліятэкі ім. К. Маркса. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. Другая сустрэча адкрытага псіхалагічнага лекторыя будзе прысвечана тэме «Лічбавае пакаленне: псіхалагічныя характарыстыкі і асаблівасці выхавання». Яе вядучым стане старшы выкладчык кафедры псіхалогіі і карэкцыйнай работы Аляксандр Старавойтаў.
Простыя мары - запаветныя жаданні: у Магілёўскай вобласці стартавала акцыя «Цуды на Каляды»
У Магілёве далі старт абласному этапу рэспубліканскай акцыі «Цуды на Каляды», сімвалам якой па традыцыі застаюцца маленькія чырвоныя рукавічкі. Галоўная асаблівасць акцыі - сапраўдная ёлка жаданняў, якая размясцілася ў ЦУМе. Замест упрыгожванняў на ёй - паштоўкі з такімі простымі, але запаветнымі жаданнямі маленькіх жыхароў рэгіёна. Кожны жадаючы зможа стаць сапраўдным чараўніком і здзейсніць чыюсьці запаветную мару. Для гэтага пад ёлкай ёсць спецыяльная каробка «Добрых сэрцаў», куды можна пакласці навагодні падарунак і пакінуць добрае пажаданне дзецям.
Амаль Br130,7 тыс. сабралі ў Магілёўскай вобласці падчас тэлемарафона «Сагрэем дзіцячыя сэрцы»
Амаль Br130,7 тыс. сабралі ў Магілёўскай вобласці ў час дабрачыннага тэлемарафона «Сагрэем дзіцячыя сэрцы», які 15 снежня праходзіў у прамым эфіры тэлеканала «Беларусь 4 Магілёў». Пра гэта расказала дырэктар Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага дзіцячага фонду Ірына Фісюк.
Магілёўская вобласць далучылася да навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»
Агульнарэспубліканскі старт дадзены навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» «Белавежская пошта дабра». Марафон добрых спраў аб'яднаў сёння ў прамым эфіры ўсе абласныя цэнтры Беларусі. Удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця на пл.Леніна ў Магілёве прыняў намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка. Таксама далучыліся да прамога ўключэння з рэзідэнцыі Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы навучэнцы і педагогі ўстаноў адукацыі.
Ёсць шмат ідэй і здаровых амбіцый - малады журналіст ТРК «Магілёў» аб матывацыі працаваць
Пераможца рэспубліканскага конкурсу маладых журналістаў «Прэс-код», рэдактар ТРК «Магілёў» Ганна Пятрова-Кумінская расказала, што прыярытэтная тэма для маладых журналістаў - укараненне маладзёжных ідэй у наша тэлебачанне і ў цэлым у беларускую журналістыку. Такім меркаваннем яна падзялілася на Х Форуме маладых журналістаў у Менску. Для дзяўчыны на форуме важна было пачуць, што трэба рабіць, якія тэмы асвятляць, каб маладыя людзі сталі сталымі чытачамі дзяржаўных СМІ.
Удзел прафсаюзаў у падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў разгледзелі ў Магілёве
Асноўным пытаннем пасяджэння прэзідыума Магілёўскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў стаў удзел абласной арганізацыі прафсаюза ў падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў.
«Самая добрая падзея снежня». Дабрачынны тэлемарафон "Сагрэем дзіцячыя сэрцы" пройдзе ў Магілёве.
Дабрачынны тэлемарафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» пройдзе 15 снежня ў Магілёве. Мерапрыемства традыцыйна будзе трансліравацца ў прамым эфіры на тэлеканале «Беларусь 4. Магілёў».
Жыхаркі Магілёўскай вобласці ў ліку ўзнагароджаных Ордэнам Маці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 снежня падпісаў указ нумар 387 аб узнагароджанні ордэнам Маці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра. За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены работніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку прадстаўніцы прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, арганізацый будаўнічай галіны, сацыяльнай сферы, гандлю і сувязі, устаноў адукацыі, аховы здароўя, Узброеных сіл, рэлігійных арганізацый, а таксама хатнія гаспадыні.
Дэлегацыя Магілёўскай вобласці прыняла ўдзел у семінары-практыкуме для асоб з кадравага рэестра
Выязны семінар-практыкум для асоб, якія знаходзяцца ў рэзерве кадраў на пасады, уключаныя ў кадравы рэестр кіраўніка дзяржавы, прайшоў 13 снежня ў Мінскай вобласці. Дэлегацыя Магілёўскай вобласці прыняла ў ім удзел на чале з намеснікам старшыні аблвыканкама Русланам Страхарам. Удзельнікі мерапрыемства наведалі Беларуска-Кітайскі індустрыяльны парк Вялікі камень, шэраг прадпрыемстваў прамысловасці, сацыяльнай сферы і сельскай гаспадаркі Дзяржынска і Фаніпаля.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 20 снежня камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама
Прамую тэлефонную лінію па пытанні: «Прафесійнае навучанне грамадзян па накіраванні органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне» правядзе 20 снежня камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама. На пытанні з 15.00 да 16.00 па тэлефоне 8 (0222) 74 55 32 адкажа галоўны спецыяліст упраўлення занятасці насельніцтва Таццяна Сяргееўна Зекава. Рэд.
ТРК «Магілёў» разам з аддзяленнем Беларускага дзіцячага фонду рыхтуецца да дабрачыннага тэлемарафону (відэа)
15 снежня на тэлеканале «Беларусь 4 «Магілёў» адбудзецца тэлемарафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы». Ён праводзіцца ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». У час прамога эфіру вядзецца збор сродкаў на канкрэтную дапамогу спецыялізаваным установам і асобным дзецям. Адзін з герояў тэлемарафона - 15-гадовая Майя Антонава з горада Крычаў.
У Магілёўскім раёне «Белая Русь» павіншавала шматдзетную сям'ю з надыходзячымі святамі
Павіншаваць шматдзетную сям'ю Зялёных, якая жыве ў вёсцы Старое Пашкова, з надыходзячымі Новым годам і Калядамі прыехалі старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» Аляксандр Гарошкін і старшыня Магілёўскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання Алеся Купцова.
Аляксандр Лабадыроў: у партыю ўступаюць сталыя асобы з устойлівым светапоглядам і цвёрдай грамадзянскай пазіцыяй
Канферэнцыя абласной арганізацыі Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі адбылася 12 снежня ў Магаблвыканкаме. У абласной і раённых студыях удзел у ёй узялі 53 дэлегаты.
Першае пасяджэнне абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў прайшло ў Магілёве
Першае паседжанне абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў прайшло 12 снежня ў Магілёве. У яго адкрыцці прыняў удзел старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 16 снежня ў Магілёўскай вобласці
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ. Так, 16 снежня можна будзе звярнуцца па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам - 8 (0222) 42-21-02 (Брацкоў Аляксей Аляксандравіч - кіраўнік спраў гарвыканкама);
Мінпрацы: з 1 студзеня зменіцца парадак афармлення дубліката працоўнай кніжкі
З 1 студзеня 2024 года змяняецца парадак афармлення дубліката працоўнай кніжкі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 30 лістапада 2023 года нумар 47 «Аб змяненні пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 16 чэрвеня 2014 года нумар 40» унесены змяненні ў інструкцыю аб парадку вядзення працоўных кніжак.
Вежы, ёлкі і драконы: у Магілёўскім заасадзе стартаваў конкурс снежных скульптур
Вежы, ёлкі, дзіўныя жывёлы і драконы: у Магілёўскім заасадзе стартаваў традыцыйны адкрыты конкурс архітэктурных снежных збудаванняў вялікіх і малых форм «Снежная фантазія». Пра гэта расказала намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Магілёўскага дзяржаўнага ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга агралесатэхнічнага каледжа імя К.П. Арлоўскага Вікторыя Пуцькова.
Цырымонія запальвання агнёў на галоўнай ёлцы адкрые праграму навагодніх мерапрыемстваў у Магілёве
Цырымонія запальвання агнёў на галоўнай ёлцы адкрые 15 снежня праграму навагодніх і калядных мерапрыемстваў у Магілёве. Пасля таго, як на плошчы Леніна заіскрыцца пухнатая прыгажуня, тут пакажуць мюзікл «Зорнае ззянне», распавялі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
Больш за 300 варыянтаў для працаўладкавання прапануюць на кірмашы вакансій у Магілёве 14 снежня
Больш за 300 варыянтаў для працаўладкавання прапануюць на кірмашы вакансій у Магілёве 14 снежня. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама.
Санэпидслужба Могилевской области оценивает качество уборки снега и проведения противогололедных мероприятий
За мінулыя два тыдні органамі дзяржсаннагляду ў рэгіёне абследавана 2354 тэрыторыі. Парушэнні ў частцы несвоечасовай ачысткі снегу выяўлены на 518 аб'ектах, несвоечасовага прымянення супрацьгалалёдных сродкаў - на 443. - Асноўная частка парушэнняў прыпадае на ўнутрыдваровыя тэрыторыі, прыпыначныя пункты, аб'екты гандлю і бытавога абслугоўвання, - удакладнілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. Каб мінімізаваць галалёдны траўматызм, санэпідэміёлагі прадоўжаць маніторынг. СБ
ЦВК: агітацыйны перыяд у Беларусі пачнецца з 31 студзеня
Агітацыйны перыяд у Беларусі пачнецца з 31 студзеня, заявіла ў час круглага стала на тэму «Асаблівасці правядзення маючай адбыцца выбарчай кампаніі» ў прэс-цэнтры БЕЛТА сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Алена Балдоўская.
У ЦВК расказалі, як будзе праходзіць вылучэнне дэлегатаў ва УНС
У час круглага стала на тэму «Асаблівасці правядзення маючай адбыцца выбарчай кампаніі» ў прэс-цэнтры БЕЛТА сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Алена Балдоўская расказала, як будзе праходзіць вылучэнне дэлегатаў ва Усебеларускі народны сход. «Канстытуцыя змяшчае нормы, якія датычацца ўтварэння УНС. Прыняты закон аб Усебеларускім народным сходзе. Выбарчы кодэкс дапоўнены новым раздзелам аб выбарах дэлегатаў УНС ад мясцовых Саветаў дэпутатаў і ад суб'ектаў грамадзянскай супольнасці», - нагадала Алена Балдоўская.
У Магілёве пошукавікі абласнога гісторыка-патрыятычнага клуба «Віккру» сустрэнуцца са школьнікамі
У суботу, 9 снежня, у 10:00 пачнецца сустрэча пошукавікаў і рэканструктараў Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага клуба «Віккру» з педагогамі і навучэнцамі сярэдняй школы № 8 Магілёва.