Адкрыты дыялог і зваротная сувязь. У Магілёве прайшла дыялогавая пляцоўка акцыі «Беларусь адзіная»
У Магілёве дыялогавая пляцоўка акцыі «Беларусь адзіная» сабрала каля 300 чалавек. Сярод удзельнікаў - прадстаўнікі працоўных і навучальных калектываў, грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый. Спікерамі адкрытай размовы па самых актуальных пытаннях інфармацыйнага парадку выступілі старшыня РДГА «Веды», генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін, старшыня РГА «Белая Русь» Алег Раманаў, першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук'янаў і прадстаўнікі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Дабрачыннае свята пройдзе ў Цэнтры бяспекі ў Магілёве
Магіляўчан і гасцей горада 17 верасня з 12.00 да 16.00 чакае дабрачыннае свята ў Цэнтры бяспекі МНС. Арганізатары - Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС і першасная арганізацыя МНС Беларускага саюза жанчын - праводзяць мерапрыемства ў рамках акцыі «Дзень народнага адзінства - дзень добрых спраў». Усе жадаючыя змогуць прайсці навучанне на базе ўнікальнага для горада комплексу інтэрактыўных пляцовак па асваенні навыкаў бяспечных паводзін у розных экстрэмальных сітуацыях ад пажару да землятрусу.
У Магілёўскай вобласці на гэтым тыдні будуць праведзены электронныя кірмашы вакансій
У Магілёўскай вобласці на гэтым тыдні на адзінай электроннай пляцоўцы http://e-vacancy.by/ будуць праведзены электронныя кірмашы вакансій, падчас якіх суіскальнікі атрымаюць магчымасць задаць наймальнікам пытанні, якія цікавяць, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на сумоўе ў рэжыме рэальнага часу. 14.09.2023 з 10.00 да 12.00 - Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Глускага райвыканкама; 15.09.2023 з 09.00 да 10.00 - Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дрыбінскага райвыканкама;
Прамую тэлефонную лінію 15 верасня правядзе намеснік начальніка Магілёўскай мытні
Прамую тэлефонную лінію 15 верасня з 14.00 да 16.00 правядзе намеснік начальніка Магілёўскай мытні Міхаіл Уладзіміравіч Арлоўскі. Званкі будуць прымацца па тэлефоне ў Магілёве: 8 (0222) 29-90-01. У адпаведнасці з Законам аб зваротах грамадзян, просім пры звароце на прамую тэлефонную лінію ўказваць П.І.І. і даныя аб месцы жыхарства і (або) месцы працы (вучобы). Рэд.
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 16 верасня ў Магілёўскай вобласці
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 16 верасня з 9.00 да 12.00 ва ўсіх гаррайвыканкамах, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска. Свае пытанні можна будзе задаць па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам – 8 (0222) 42-21-02 (Стэльмашок Алег Уладзіміравіч – намеснік старшыні гарвыканкама); Адміністрацыя Ленінскага раёна г.Магілёва– 8 (0222) 72-31-38 (Шарай Аляксей Сцяпанавіч – першы намеснік кіраўніка адміністрацыі);
Патрыятызм - надзейны падмурак для дзяржавы. Магілёў далучыўся да акцыі «Сімвал адзінства»
У Магілёве адбыўся абласны этап рэспубліканскай акцыі «Сімвал адзінства». Мерапрыемства было прымеркавана да Дня народнага адзінства і сабрала на плошчы Славы некалькі соцень чалавек.
«Заўсёды быць першым». У Магілёве ўзнагародзілі пераможцаў рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў
У Магілёве ўзнагародзілі зборныя каманды рэгіёну, якія паказалі высокія вынікі на рэспубліканскай спартакіядзе школьнікаў і абласных круглагодных спартакіядах устаноў адукацыі. Мерапрыемства ўвайшло ў праграму Тыдня спорту і здароўя.
Тэрыторыя жэсту: абласны фестываль творчасці людзей з парушэннем слыху пройдзе ў Магілёве
Абласны фестываль творчасці інвалідаў з парушэннем слыху «Тэрыторыя жэсту» пройдзе 13 верасня ў Магілёве. Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня глухіх, расказалі ў Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства глухіх. У фестывалі прымуць удзел творчыя калектывы ўстаноў культуры Беларускага таварыства глухіх, а таксама Бабруйская спецыяльная школа-інтэрнат. Мерапрыемства накіравана на развіццё творчага патэнцыялу людзей з парушэннем слыху, іх інтэграцыю ў агульную сацыякультурную прастору.
Майстар-класы, экскурсіі і прэзентацыі. Тыдзень устаноў дападукацыі праходзіць у Магілёўскай вобласці
Прэзентацыя аб'яднанняў па інтарэсах, майстар-класы, гістарычная рэканструкцыя і флэшмоб - заключныя мерапрыемствы рэспубліканскага Тыдня ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі праходзяць у Магілёўскай вобласці. Пра гэта расказала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці Святлана Рыськова.
Дэлегацыю Прыдняпроўскага краю хлебам і соллю сустракаюць на Далёкім Усходзе
Дэлегацыя Магілёўскай вобласці на чале з губернатарам Анатолем Ісачанкам сёння прыбыла ў горад Хабараўск, дзе з 5 па 10 верасня праходзяць Дні Рэспублікі Беларусь.
У Магілёўскай вобласці дзесяць маладых спецыялістаў папоўнілі калектывы рэдакцый СМІ
Маладыя спецыялісты папоўнілі калектывы рэдакцый СМІ Магілёўскай вобласці.
Па пытаннях падтрымкі фермерскіх гаспадарак, рамонту дарог і зямельным спрэчкам звярнуліся жыхары Магілёўшчыны на прыём да Сяргея Савіцкага
Асабісты прыём грамадзян правёў сёння першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Савіцкі. Звярнуўшыхся цікавілі пытанні дзяржпадтрымкі фермерскіх гаспадарак і агульныя праблемы развіцця фермерскага руху. Таксама заяўнікі прасілі садзейнічання ў вырашэнні зямельных спрэчак, рамонту дарогі ў сельскай мясцовасці.
У Магілёўскай вобласці з пачатку года ліквідавана больш за паўтысячы несанкцыянаваных звалак
У Магілёўскай вобласці з пачатку года ліквідавана больш за паўтысячы несанкцыянаваных звалак. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
У Магілёўскай вобласці з 5 па 27 верасня праводзіцца навучальны збор з ваеннаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў
З 5 па 27 верасня пад кіраўніцтвам старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта праходзіць навучальны збор з удзелам ваеннаабавязаных тэрытарыяльных войск Магілёўскага, Асіповіцкага і Чавускага раёнаў. Гэта вынікае з інфармацыі, размешчанай у Telegram-канале Міністэрства абароны. Мэтай збору з'яўляецца павышэнне навыкаў службовых асоб выканаўчых камітэтаў у фарміраванні воінскіх часцей тэрытарыяльных войскаў, а ваеннаабавязаных - у выкананні абавязкаў па спецыяльнасці.
Супрацоўніцтва з кітайскім Чжэнчжоў абмеркавалі ў Магілёве (відэа)
Рэгіянальнае супрацоўніцтва павінна выходзіць на новы якасны ўзровень. Такую задачу паставіў Беларусі па выніках свайго візіту ў Кітай. У сувязі з гэтым вялікую актуальнасць атрымлівае пабрацімскія зносіны. Так, тэму актывізацыі супрацоўніцтва ўлады Магілёва абіралі з удзельнікамі дэлегацыі кітайскага горада Чжэнчжоў.
Назначаны старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама
На пасаду старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама назначана Марыя Уладзіміраўна Шапнеўская.
11 пажараў адбылося ў Магілёўскай вобласці за выходныя
За выходныя ў Магілёўскай вобласці адбылося 11 пажараў. Аб гэтым паведамілі ў Магілёўскім цэнтры бяспекі МНС.
У Магілёўскай вобласці на гэтым тыдні будуць праведзены электронныя кірмашы вакансій
У Магілёўскай вобласці на гэтым тыдні на адзінай электроннай пляцоўцы http://e-vacancy.by/ будуць праведзены электронныя кірмашы вакансій, падчас якіх суіскальнікі атрымаюць магчымасць задаць наймальнікам пытанні, якія цікавяць, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на сумоўе ў рэжыме рэальнага часу. 06.09.2023 з 09.00 да 10.00 - Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Краснапольскага райвыканкама. 04.09.2023 з 10.00 да 12.00 - Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бабруйскага гарвыканкама.
У Магілёве выбралі лепшых камандзіраў батальёна і роты на спаборніцтвах ваеннага прафмайстэрства
У Магілёве выбралі лепшых камандзіраў батальёна і роты на спаборніцтвах ваеннага прафмайстэрства. Мерапрыемства прайшло на базе 188-й гвардзейскай інжынернай брыгады і сабрала каля 20 удзельнікаў.
Прадзюсар ТРК «Магілёў» у ліку пераможцаў конкурсу «Хвала рукам, што пахнуць хлебам»
У Дзень пісьменства ў Гарадку ўручылі ўзнагароды рэспубліканскага конкурсу сярод СМІ «Хвала рукам, што пахнуць хлебам». Сярод пераможцаў быў прадзюсар тэлевізійных і радыёпраграм тэлерадыёкампаніі «Магілёў» Ігар Кандрацьеў заваяваў галоўны прыз у намінацыі «Лепшы аўтарскі матэрыял, які выйшаў у эфір рэгіянальных тэлевізійных або радыёвяшчальных СМІ». Лепшым аўтарскім матэрыялам у рэспубліканскіх друкаваных СМІ і сеткавых выданнях прызнаны матэрыял карэспандэнта БЕЛТА Веры Васілеўскай.
Анатоль Сівак павіншаваў навучэнцаў МДЭК з Днём ведаў (відэа)
Першы званок у Дзень ведаў пачулі не толькі школьнікі. Навучэнцы Магілёўскага дзяржаўнага электратэхнічнага каледжа зноў адправіліся ў альма-матэр па атрыманне навыкаў і спецыяльнасцей. Добрыя пажаданні і навучанні прагучалі ад намесніка Прэм'ер-міністра Анатоля Сівака.
Профільны прававы клас «Юны пракурор» у Магілёве стаў першым у Беларусі
Першы ў краіне профільны клас прававой накіраванасці «Юны пракурор» урачыста адкрылі ў Магілёве. Пілотны праект рэалізаваны дзякуючы сумеснай ініцыятыве органаў пракуратуры і ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага гарвыканкама.
Прафсаюзы - дзецям. Да 1 верасня мы разам сабралі амаль паўмільёна рублёў
«У школу з Добрым Сэрцам», «Першы раз - у першы клас», «Збяром партфель першакласніку» - усё гэта акцыі, якія з'яўляюцца часткай дабрачыннага марафону ФПБ «Прафсаюзы – дзецям», які ахоплівае ўсе куткі нашай краіны. Акцыі вось ужо 21 год. Кожны раз у жніўні і верасні найбуйная грамадская арганізацыя Беларусі дапамагае бацькам сабраць дзяцей да школы.
Грамадска-палітычная акцыя «Беларусь адзіная» стартуе 4 верасня
Грамадска-палітычную акцыю «Беларусь адзіная» правядзе рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне «Беларускае таварыства «Веды» напярэдадні Дня народнага адзінства, паведамілі ў РДГА «Веды».
У Магілёўскай вобласці працягваюцца работы па аднаўленні электразабеспячэння пасля непагадзі
У Магілёўскай вобласці працягваюцца работы па аднаўленні электразабеспячэння пасля непагадзі. Пра гэта паведамілі ў РУП «Магілёўэнерга». У выніку непагадзі, якая накрыла рэгіён 30 жніўня, у Магілёўскай вобласці былі зафіксаваны адключэнні электразабеспячэння ў асноўным і размеркавальным ланцугу энергасістэмы. Асноўныя прычыны адключэнняў - навальнічныя перанапружанні, падвышаная ветравая нагрузка, падзенне галінак і дрэў, пашкоджанне апор і абрывы правадоў.
У Магілёўскай вобласці з'явяцца 27 класаў інжынернай накіраванасці
У Магілёўскай вобласці з новага навучальнага года з'явяцца 27 класаў інжынернай скіраванасці. Пра гэта расказалі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.
Магілёўская абласная арганізацыя Беларускага Чырвонага Крыжа дапамагае сабраць дзяцей у школу (відэа)
Штогадовая дабрачынная акцыя праходзіць у падтрымку шматдзетных сем'яў, малазабяспечаных, іншых катэгорый. Для дапамогі арганізацыя выкарыстоўвае не толькі ўласныя сродкі. Шмат ахвяраванняў паступае ад прадпрыемстваў, прадпрымальнікаў і простых неабыякавых людзей. У гэтым годзе Магілёўскі Чырвоны Крыж мае намер дапамагчы сабрацца ў школу паўтысячы школьнікам.
Канцэрт, гульні і яркая анімацыя: магіляўчан запрашаюць адзначыць Дзень ведаў
Канцэрт, гульні і яркая анімацыя: свята ў гонар Дня ведаў пройдзе ля Палаца культуры вобласці ў Магілёве 1 верасня. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. Для дзяцей розных узростаў падрыхтавалі насычаную і цікавую праграму. На свяце будуць працаваць аніматары, а ўсім гасцям прапануюць стаць часткай тэатралізаванай ігравой пастаноўкі. Разыначкай мерапрыемства стануць рыцарскія баі. Дапоўняць атмасферу добрага настрою канцэртныя выступленні калектываў і салістаў. Тут жа пройдзе дэманстрацыя ваенна-выратавальнай тэхнікі.
Пытанні па харчаванні школьнікаў можна адрасаваць у чат-бот Мінадукацыі
Пытанні па харчаванні школьнікаў можна адрасаваць у чат-бот Мінадукацыі, паведамляе прэс-служба міністэрства. Пытанні па арганізацыі харчавання або па прыгатаванні страў можна задаць у чат-бот @voprosy_pitanie_bot у мэсэнджэры Telegram.
Галіновы прафсаюз дапамагае сабраць партфелі дзецям
Праз пару дзён ва ўсіх школах краіны празвініць першы званок. Падрыхтоўка да школы справа не толькі забаўная, але і затратная. Першасныя прафсаюзныя арганізацыі галіновага прафсаюза ўдзельнічаюць у дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы-дзецям», дапамагаюць школьнікам сабрацца да школы. Ужо традыцыйна ў рамках акцыі «Прафсаюзы-дзецям» прафсаюзны камітэт Шклоўскай папяровай фабрыкі «Спартак» падрыхтаваў для будучых першакласнікаў партфелі з канцылярскімі прыладамі.