Грамадства
Сістэма сацабароны Магілёўшчыны дэманструе перадавыя практыкі
На пасяджэнні калегіі камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама падвялі вынікі 2022 года і паставілі задачы на бягучы год.
Падрыхтоўка валанцёраў, развіццё фандрайзінгу, стварэнне крызіснага цэнтра - у абласной арганізацыі БТЧК падвялі вынікі 2022 года і падзяліліся бягучымі планамі
Пасяджэнне прэзідыума абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа па выніках 2022 года адбылося 10 лютага ў Магілёўскім аблвыканкаме ў фармаце відэаканферэнцыі.
Будаўніцтва дзіцячага сада і школы на Стасава-Грышына пачнуць у Магілёве вясной
Доўгі час тэрыторыя за аўтавакзалам і чыгуначнымі пуцямі ў абласным цэнтры пуставала і зарастала быльнікам. Цяпер яна набыла новы выгляд, актыўна забудоўваецца шматпавярхоўкамі і акультурваецца.
- У кватэры ў новым мікрараёне пераважна засяляюцца маладыя сем'і з дзецьмі, таму сацыяльныя аб'екты тут вельмі неабходны, - каментуе начальнік аддзела інвестыцый камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Магілёўскага аблвыканкама Віктар Кішкель.
Больш за 60 старшакласнікаў Магілёва прымуць удзел у гарадскім квізе па прававой асвеце
Больш за 60 старшакласнікаў прымуць удзел у гарадскім інтэлектуальна-пазнавальным квізе па прававой асвеце «Ведай. Разумей. Выконвай». Мерапрыемства пройдзе 10 лютага, паведаміла першы сакратар гаркама БРСМ Марыя Самусенка.
У квізе будуць спаборнічаць навучэнцы 10-11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Магілёва. Свае веды прадэманструюць больш за 10 каманд. Цягам пяці тураў яны будуць адказваць на пытанні з розных галін прававога поля.
Ірына Раінчык: праца працягнецца ва ўсіх напрамках і будзе накіравана на дабрабыт і сацыяльна-эканамічнае развіццё нашага рэгіёну
На чарговай сорак чацвёртай сесіі абласнога Савета дэпутатаў 8 лютага абмеркавалі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна і працы прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў за 2022 год.
Мітынг і паказальныя выступленні кадэтаў: у Магілёве ўшануюць памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў
Памятны мітынг і паказальныя выступленні моладзі: у Магілёве 15 лютага ўшануюць памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў. Пра гэта расказалі ў Магілёўскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане».
На набярэжнай Дняпра ля помніка воінам-інтэрнацыяналістам 15 лютага пройдзе мітынг з удзелам кіраўніцтва вобласці і горада, прадстаўнікоў працоўных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый, грамадскіх і ветэранскіх аб'яднанняў, студэнтаў і школьнікаў.
Магілёўскія школьнікі - пераможцы абласнога этапу прадметных алімпіяд (відэа)
На абласным этапе прадметных алімпіяд адзначыліся амаль 350 магілёўскіх школьнікаў, больш за палову з іх — у гэтым выпрабаванні сталі пераможцамі. Карэспандэнты ТРК «Магілёў» наведалі 2 гімназію Магілёва, вучні якой некалькі гадоў заваёўваюць дыпломы гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд па інфарматыцы.
Суперфінал гарадскога этапа конкурсу «Настаўнік года» пройдзе ў Магілёве 10 лютага
Суперфінал гарадскога этапа конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь» пройдзе ў Магілёве 10 лютага. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўнай установе па навукова-метадычным забеспячэнні ўстаноў адукацыі горада Магілёва.
Лепшага настаўніка Магілёва абяруць на базе сярэдняй школы №46. Тут сустрэнуцца 7 фіналістаў. Усе яны атрымалі перамогу ў прадметных намінацыях конкурса прафесійнага майстэрства.
Прамую тэлефонную лінію з жыхарамі Магілёва 8 лютага правядзе старшыня КДК Беларусі
Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Васіль Мікалаевіч Герасімаў 8 лютага правядзе прамую тэлефонную лінію з жыхарамі Магілёва.
Больш за 330 дваровых тэрыторый адрамантуюць у 2023 годзе ў Магілёве
Больш за 330 дваровых тэрыторый адрамантуюць у 2023 годзе ў Магілёве. Гэта прадугледжана комплексным планам добраўпарадкавання горада, расказаў намеснік генеральнага дырэктара па добраўпарадкаванні МДКУП «Упраўленне камунальных прадпрыемстваў» Дзяніс Койда.
Аператыўную нараду з рэгіёнамі правёў Анатоль Сівак
Намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Сівак правёў сёння нараду ў фармаце відэаканферэнцсувязі з усімі рэгіёнамі краіны. На парадку дня - паводкавая сітуацыя, стан аўтамабільных дарог і праца службаў ЖКГ. Абмяркоўваліся наяўныя праблемы і шляхі іх вырашэння.
Выпускныя іспыты ў 9-х класах школ Беларусі пройдуць з 1 па 9 чэрвеня.
Выпускныя іспыты ў 9-х класах школ Беларусі пройдуць з 1 па 9 чэрвеня. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства адукацыі.
Выпускныя іспыты на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі пройдуць з 1 па 9 чэрвеня (асноўныя тэрміны) і з 21 па 25 жніўня (іншыя тэрміны).
Якія змены могуць унесці ў расклад заняткаў для 9-х і 11-х класаў у IV чвэрці.
Міністэрства адукацыі размясціла на сваім сайце рэкамендацыі па завяршэнні навучальных заняткаў, заканчэнні 2022/2023 навучальнага года. Адмысловая ўвага нададзена асаблівасцям арганізацыі адукацыйнага працэсу ў другім паўгоддзі для навучэнцаў IX і XI (XII) класаў.
Валерый Малашка: праца з насельніцтвам - адказная праца, якая патрабуе шмат сіл, разумення, і галоўнае для нас - захаваць давер людзей
Ацэнка работы ідэалагічнай вертыкалі вобласці дадзена на пасяджэнні калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магаблвыканкама па падвядзенні вынікаў дзейнасці ў 2022 годзе і пастаноўцы задач на 2023 год.
Інфармацыю аб назапашванні сродкаў на «другую пенсію» можна будзе даведацца праз мабільны дадатак
Інфармацыю аб назапашванні сродкаў на «другую пенсію» можна будзе даведацца праз мабільны дадатак, паведаміла журналістам кіруючая Фондам сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Юлія Берднікава.
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны з 1 лютага 2023 года запусціла мабільны дадатак па аператыўным кантролі за выплатай узносаў і працягласцю страхавога стажу. У ім рэалізавана мноства функцыянальных магчымасцей, але ў перспектыве плануецца адкрыць доступ да яшчэ больш шырокай інфармацыі.
Анатоль Ісачанка правёў абласную нараду па пытанні развіцця турыстычнай галіны рэгіёну
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў сёння абласную нараду па пытанню развіцця турыстычнай галіны рэгіёну.
Кіраўнік рэгіёну адзначыў, што для развіцця турызму ў Прыдняпроўскім краі ёсць усё неабходнае.
Паводле слоў Анатоля Ісачанкі, у рэгіёне існуе вялікі патэнцыял для развіцця турыстычнай галіны: паспяхова развіваецца вытворчы турызм, экатурызм, пазнавальны і гастранамічны турызм і шмат іншых напрамкаў.
Сёння на нарадзе дэталёва разабралі ўсе напрамкі галіны. Па кожным з іх пастаўлены канкрэтныя задачы.
«Справа кожнага»: прафсаюзы Магілёўскай вобласці запусцілі ініцыятыву да Года міру і стварэння
У Магілёўскай вобласці стартавала грамадская ініцыятыва «Справа кожнага», прысвечаная Году міру і стварэння. Яе рэалізацыяй займаецца абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў, расказаў старшыня галіновай структуры Павел Жуйкоў.
Валерый Малашка: каб дасягнуць раўнамернага развіцця сферы адукацыі важна звярнуць увагу на дэталёвую работу з рэгіёнамі
Сумеснае пасяджэнне выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення па адукацыі і камісіі па справах непаўналетніх аблвыканкама адбылося 30 студзеня ў Магілёве. На базе Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі падвялі вынікі работы сферы ў 2022 годзе і абмеркавалі задачы на цякучы перыяд.
Жыллё і іншыя віды падтрымкі: якія пытанні хвалююць маладых педагогаў Магілёва
Кіраўніцтва Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта сустрэлася з маладымі спецыялістамі, якія сёлета прыйшлі на сваё першае працоўнае месца ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі Магілёва. Удзельнікамі адкрытага дыялога, які прайшоў на базе сярэдняй школы нумар 45 Магілёва, стала каля 100 маладых педагогаў. Педагогі закранулі тэмы жылля, падтрымкі маладых спецыялістаў, развіцця сферы адукацыі ў цэлым. Дыялог атрымаўся жывым і адкрытым.
Стартаваў прыём заявак на конкурс «Інтэрнэт-прэмія ТІБО»
Стартаваў прыём заявак на конкурс «Інтэрнэт-прэмія ТІБО». Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце міжнароднага форуму па ІКТ і выставе «ТІБО».
Прыём заявак на конкурс працягнецца да 20 сакавіка. На афіцыйным сайце форуму створаны спецыяльны раздзел, прысвечаны конкурсу. З дапамогай прапанаванай формы для рэгістрацыі, уладальнік або распрацоўшчык інтэрнэт-рэсурсу можа прадставіць сайт на суісканне прэміі.
Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, Міністэрства інфармацыі і ЗАТ «Тэхніка і камунікацыі».
Амаль 6 тыс. школьнікаў далучыліся да рэпетыцыйнага ЦЭ ў Магілёўскай вобласці
У Магілёўскай вобласці да рэпетыцыйнага цэнтралізаванага іспыту далучыліся амаль 6 тыс. школьнікаў. Пра гэта расказала начальнік упраўлення дашкольнай, агульнай сярэдняй і прафесійнай адукацыі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Марына Багданава.
«Да рэпетыцыйнага цэнтралізаванага іспыту далучыліся 5845 школьнікаў рэгіёна. Для правядзення рэпетыцыйнага ЦЭ арганізаваны 24 пункты ва ўстановах адукацыі рэгіёну», - сказала яна.
Сёлета ў Магілёве плануюць адрамантаваць больш за 330 дваровых тэрыторый
У гэтым годзе ў Магілёве плануюць адрамантаваць больш за 330 дваровых тэрыторый. Пра гэта расказаў намеснік генеральнага дырэктара па добраўпарадкаванні МДКУП «Упраўленне камунальных прадпрыемстваў» Дзяніс Койда.
Валерый Малашка:«Гістарычная памяць — імунітэт супраць любой агрэсіі і варожасці»
Мінулы год праходзіў пад знакам захавання гераічнай спадчыны і праўды аб усіх перыядах жыцця беларускага народа. Што зроблена ў рамках яго на Магілёўшчыне — у размове з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерыем Малашкам.
— Мінулы год быў багаты на розныя патрыятычныя мерапрыемствы, падчас іх ішла размова пра герояў, рухавікоў прагрэсу, дзякуючы якім квітнее і жыве наша краіна. Наколькі гэта важна і патрэбна?
Прамую тэлефонную лінію 31 студзеня правядзе намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама
Прамую тэлефонную лінію 31 студзеня правядзе намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Павел Леанідавіч Марыненка.
З 10.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 32 26 63 ён адкажа на актуальныя пытанні ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці.
Рэд.
Унутрыгарадскую кальцавую дарогу пабудуюць у Магілёве
Унутрыгарадскую кальцавую дарогу працягласцю 3,6 км пабудуюць у Магілёве. Пачалася распрацоўка перадпраектнай дакументацыі магістралі, якая злучыць паміж сабой вуліцы Каралёва і Касманаўтаў, распавёў дырэктар ААТ «Інстытут «Магілёўграмадзянпраект» Сяргей Баранаў.
Мар'яна Шчоткіна: каля паловы мерапрыемстваў СД у 2023 годзе будуць накіраваны на работу з дзецьмі і моладдзю
Каля паловы мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы ў 2023 годзе накіраваны на работу з дзецьмі і моладдзю. Аб гэтым журналістам расказала кіраўнік прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску Мар'яна Шчоткіна на міжнароднай канферэнцыі «Гэта трэба не мёртвым! Гэта трэба жывым: Буйніцкае поле – поле памяці».
Аплачваць харчаванне дзяцей у школьных сталовых зараз будуць па новых правілах (відэа)
Аплачваць харчаванне дзяцей у школьных сталовых зараз бацькі будуць па новых правілах. Новаўвядзенне дзейнічае з 1 студзеня. Згодна з пастановай Савета Міністраў аплата будзе рабіцца не авансам, а раз у месяц, не пазней за 25-е чысло. Дарэчы, новаўвядзенні два.
ТРК «Магілёў»
Дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў павялічацца з 1 лютага
Памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў павялічваюцца з 1 лютага 2023 года, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Пасля павышэння дапамога на першае дзіця складзе Br605,99, на другое і наступных дзяцей - Br692,56, на дзіця-інваліда - Br779,13. Памеры дапамогі выраслі на 9 працэнтаў.
БЧ змяніла графік руху цягнікоў на ўчастку Магілёў-Асіповічы
Беларуская чыгунка папярэдзіла аб часовых зменах у графіку руху цягнікоў на ўчастку Магілёў - Асіповічы. Аб гэтым паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.
У сувязі з планавымі работамі па рамонце чыгуначнага маста на 92-м км перагону Друць - Вендрыж на ўчастку Магілёў - Асіповічы 24, 25 студзеня, 21, 22 лютага, 14, 15, 28, 29 сакавіка, 11, 12 красавіка адмяняюцца са звароту поезда нумар 742/741 Мінск - Магілёў адпраўленнем з Мінска ў 6.58, з Магілёва ў 15.33, а таксама поезда нумар 879/880 Магілёў - Салігорск адпраўленнем з Магілёва 6.18, з Салігорска ў 17.21.
Шэсць пажараў, двое загінуўшых і двое пацярпелых - трагічныя вынікі выхадных у вобласці
Трагічнымі выдаліся выходныя ў вобласці: адбылося 6 пажараў у Быхаве, Бабруйску, Слаўгарадскім, Чавускім, Бабруйскім і Клімавіцкім раёнах. Загінулі два чалавекі, двое пацярпелі. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Переводчик