Бальніцы і паліклінікі зменяць графік працы ў калядныя святы
Міністэрства аховы здароўя зацвердзіла графік работы арганізацый аховы здароўя ў студзені 2020 года. Так, 4 студзеня ў бальніцах, паліклініках, аптэках і іншых арганізацыях аховы здароўя звычайны працоўны дзень. У панядзелак, 6 студзеня, яны будуць адкрыты па графіку суботы. У аўторак, 7 студзеня, медыкі працуюць па графіку святочнага дня. БЕЛТА
Служба хуткай дапамогі Магілёва перайшла на працу ў рэжыме павышанай гатоўнасці
У рэжыме павышанай гатоўнасці працуе служба хуткай медыцынскай дапамогі Магілёва ў навагоднія і калядныя святы. Пра гэта паведаміў загадчык падстанцыяй № 4 Магілёўскай гарадской станцыі ХМП Андрэй Зарачэнцаў. Кругласутачна дзейнічае 35 брыгад хуткай дапамогі, у тым ліку адзін рэанімабіль і сем брыгад інтэнсіўнай тэрапіі. Плануюць стварыць яшчэ пяць рэзервовых брыгад, калі будзе масавае паступленне выклікаў. Зараз арганізавана дзяжурства медработнікаў на пляцоўках, дзе праходзяць асноўныя святочныя мерапрыемствы. Тут штодня працуе 1–3 карэты хуткай дапамогі.
Рэканструкцыю Бабруйскай гарадской дзіцячай бальніцы плануюць завяршыць у 2020 годзе
Рэканструкцыю Бабруйскай гарадской дзіцячай бальніцы плануюць завяршыць у 2020 годзе. Грошы на працы выдзелены з абласнога і гарадскога бюджэтаў. Ужо скончыўся рамонт каркаса будынка. Замянілі на новыя дах, камунікацыі, вокны, усталявалі ліфты. Мантуецца ацяпляльная сістэма, вядзецца падрыхтоўка да тынкавых прац. У апошні раз дзіцячая бальніца ў Бабруйску абнаўлялася ў 1980-х. Планы па рэканструкцыі разлічаны на 2 гады, але будаўнікі абяцаюць справіцца раней.
Запаўняльнасць санаторыяў Магілёўшчыны працягвае расці, у тым ліку за кошт замежных гасцей
Здраўніцы Магілёўскай вобласці працягваюць нарошчваць тэмпы рэалізацыі пуцёвак і экспарт паслуг, аб гэтым сведчаць вынікі работы за дзевяць месяцаў бягучага года.
У Магілёўскай паліклініцы № 6 для дыягностыкі выкарыстоўваюць новы імунахемілюмінесцэнтны аналізатар
У Магілёўскай паліклініцы № 6 для дыягностыкі выкарыстоўваюць новы імунахемілюмінесцэнтны аналізатар. Цяпер даступны магілёўцам яшчэ большы спектр даследаванняў крыві. Прычым вынікі можна атрымаць у дзень здачы аналізаў, у тым ліку на электронную пошту і мабільны тэлефон. Прыбор дазваляе даследаваць шырокую лінейку палавых гармонаў, поўную панэль паказчыкаў шчытападобнай залозы, вітаміны, маркеры касцявога абмену і крыватвору, онкамаркеры.
Эпідэміёлагі расказалі пра асаблівасці сёлетняга сезона ВРВІ і грыпу
Парагрып, адэнавірусная і каранавірусная інфекцыі ўжо актыўныя. Але захворванне імі пакуль на неэпідэмічным узроўні, адзначаюць медыкі. Спецыялісты не выключаюць, што на грып людзі ўжо хварэюць. – Мы не можам лабараторна праверыць ўсіх пацыентаў з ВРВІ. Робім гэта выбарачна, як правіла, у цяжкіх выпадках, – расказвае прафесар кафедры інфекцыйных хвароб Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Сяргей Жаваранак. – У пачатку сезона формы грыпу лёгкія, а падчас разгару захворвання людзі хварэюць асабліва цяжка. Таму важна зрабіць прышчэпку своечасова.
Шматфункцыянальны корпус могуць пабудаваць на тэрыторыі Магілёўскай гарадской бальніцы ХМД
Шматфункцыянальны сяміпавярховы корпус замест старых пабудоў можа з’явіцца на тэрыторыі Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Аказаць садзейнічанне ў рэалізацыі перспектыўнага праекта выказалі гатоўнасць міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік і старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц падчас наведвання абноўленага радзільнага дома.
Акцыя па прафілактыцы энтэрабіёзу пройдзе ў Магілёўскай вобласці
У Магілёўскай вобласці з 12 лістапада па 15 снежня пройдзе інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Энтэрабіёз. Меры прафілактыкі» пад дэвізам «Чыстыя рукі – наша здароўе!». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Чавуская раённая бальніца набыла два новыя аўтамабілі хуткай медыцынскай дапамогі
Чавуская раённая бальніца набыла два новыя аўтамабілі хуткай медыцынскай дапамогі. У рэйс яны выйшлі з пачатку лістапада.
Паліклінікі і бальніцы зменяць графік работы ў лістападаўскія выхадныя і святы
Арганізацыі аховы здароўя зменяць графік работы ў лістападаўскія выхадныя і святы, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. Бальнічныя арганізацыі 7 лістапада будуць працаваць па графіку святочнага дня, 8 лістапада – працоўнага дня, 9 і 16 лістапада – суботы, 10 лістапада – выхаднога дня. Праца амбулаторна-паліклінічных, арганізацый пералівання крыві, медыцынскай тэхнікі, аптэк і іншых 7 лістапада будзе арганізавана па графіку святочнага дня, 8 і 9 лістапада – суботы, 10 лістапада – выхаднога дня, 16 лістапада – працоўнага дня.
Больш за чвэрць школьнікаў Магілёўскай вобласці атрымала прышчэпкі супраць грыпу
Больш за чвэрць школьнікаў Магілёўскай вобласці атрымала прышчэпкі супраць грыпу. Так, у Дрыбінскім раёне вакцынацыю навучэнцаў завяршылі. Ахоп імунізацыяй дзяцей тут склаў больш за 50%, паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Напярэдадні вакцынацыі медыкі арганізавалі тлумачальныя лекцыі для дзяцей і дарослых. Актыўны ўдзел у папулярызацыі імунізацыі насельніцтва супраць грыпу прымалі валанцёры. Як удакладнілі эпідэміёлагі, запланавана прышчапіць не менш за 70% школьнікаў. Вакцынацыя працягнецца да 1 снежня.
Магілёўская абласная дзіцячая бальніца набыла перасоўную мабільную стаматалагічную ўстаноўку
Магілёўскай дзіцячай абласной бальніцай (МАДБ) за кошт сродкаў дабрачыннай арганізацыі «Сэрца дзецям Чарнобыля» (Люксембург) набыта перасоўная мабільная стаматалагічная ўстаноўка, якая дазваляе значна ўдасканальваць аказанне пад агульным наркозам стаматалагічнай дапамогі непаўналетнім пацыентам, якія маюць патрэбу ў падобных аперацыях.
Інфармацыйна-адукацыйная акцыя па прафілактыцы хвароб кровазвароту пройдзе 1 лістапада ў Магілёўскім раёне
Інфармацыйна-адукацыйная акцыя «#ЗДАРОЎЕ Ў СЯЛО» пройдзе 1 лістапада на базе ЗАТ «Агракамбінат “Зара”» (в. Рэчкі Магілёўскага раёна). Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Новы апарат МРТ устанавілі ў Магілёўскай абласной бальніцы
Новый аппарат МРТ установили в Могилевской областной больнице. Ввести в эксплуатацию оборудование планируют к середине ноября. Магнітна-рэзанансны тамограф сучаснага ўзроўню (Philips Ingenia 1.5T) набыты за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Яго кошт склаў каля $ 1 млн.
У паліклініцы № 6 Магілёва выкарыстоўваюць для дыягностыкі новы аналізатар і рэактывы
У паліклініцы № 6 Магілёва выкарыстоўваюць для дыягностыкі новы аналізатар і рэактывы. Цяпер аналіз крыві стаў больш «гаваркім».
Аздараўленчыя мерапрыемствы пройдуць 17 кастрычніка ў Шклоўскай цэнтральнай раённай паліклініцы
Аздараўленчыя мерапрыемствы ў межах міжведамаснага прафілактычнага праекта «Час выбіраць здароўе!» пройдуць 17 кастрычніка ў Шклоўскай цэнтральнай раённай паліклініцы. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Семінар па імунізацыі збярэ ў сценах медыцынскага каледжа выкладчыкаў і навучэнцаў школ Магілёва
Навучальны семінар па імунізацыі пройдзе 10 кастрычніка на базе Магілёўскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа. Пра гэта паведамілі ва ўстанове адукацыі. Мэта мерапрыемства, у якім прымуць удзел каля 200 выкладчыкаў і навучэнцаў усіх школ Магілёва, – павышэнне інфармаванасці аб вакцынацыі сярод моладзі. Праграмай семінара запланаваны трэнінгі, лекцыі, навучанне валанцёраў. Як заўважылі суразмоўцы, у Магілёве ўжо два гады выкарыстоўваецца практыка інфармавання па метадзе «роўны навучае роўнага» і запрашэнне на імунізацыю супраць грыпу асоб з «груп рызыкі».
Урачы з Магілёўскай вобласці і Італіі дамовіліся абменьвацца вопытам
Урачы з Магілёўскай вобласці і Італіі змогуць абменьвацца вопытам і павышаць сваю кваліфікацыю. Дамоўленасці дасягнуты ў межах праекта доўгатэрміновай гуманітарнай дапамогі італьянскага дабрачыннага фонду ў Слаўгарадскім раёне. Італьянскія валанцёры супрацоўнічаюць з нашым рэгіёнам не першы год. І гэта той выпадак, калі веды спецыялістаў дзвюх краін – на карысць і на здароўе людзей.
Абноўленае аддзяленне хуткай дапамогі адкрылася ў Слаўгарадзе
Абноўленае аддзяленне хуткай дапамогі, прыёмны пакой і кабінет інфекцыйных захворванняў адкрыліся сёння ў Слаўгарадскай цэнтральнай раённай бальніцы. «Усяго тры тыдні спатрэбілася на рамонт першага паверха бальніцы. За гэты час валанцёры з Італіі выраўнялі і пафарбавалі сцены, абліцавалі некаторыя кабінеты пліткай, зрабілі нацяжныя столі, закупілі новую мэблю. З раённага бюджэту на рамонт было выдзелена каля Br 48 тыс. Італьянцы далі на абнаўленне першага паверха каля 40 тыс. еўра», – расказала галоўны ўрач Слаўгарадскай ЦРБ Алена Аксёнава.
Магілёўскі абласны анкалагічны дыспансер далучыцца да рэспубліканскай акцыі па ранняй дыягностыцы пухлін галавы і шыі
Падчас Еўрапейскага тыдня ранняй дыягностыкі рака галавы і шыі, якая пройдзе 16-20 верасня, можна будзе бясплатна прайсці абследаванне для ранняга выяўлення анкалагічных захворванняў гэтай лакалізацыі ў Магілёўскім абласным анкалагічным дыспансеры.
Бабруйскую гарадскую дзіцячую бальніцу плануюць увесці ў эксплуатацыю ў верасні 2020 года
Бабруйскую гарадскую дзіцячую бальніцу плануюць увесці ў эксплуатацыю ў верасні 2020 года. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні гарвыканкама Ігар Кісель. Рэканструкцыя ўстановы аховы здароўя вядзецца з мінулага года. Аб’ект уключаны ў дзяржаўную інвестыцыйную праграму Магілёўскай вобласці з фінансаваннем на 2019-ы ў суме Br 2,5 млн.
У Магілёўскім раёне стартаваў прафілактычны праект «Здароўе ў сяло»
Шырокамаштабны прафілактычны праект «Здароўе ў сяло» стартаваў у Магілёўскім раёне. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні інфармацыйнага забеспячэння і здаровага ладу жыцця Магілёўскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, які з’яўляецца арганізатарам акцыі.
Бальніцы ў Асіповічах і Бабруйску адзначаць наваселлі ў 2019 і 2020 гадах
Больш за Br 100 млн. у 2019 годзе прадугледжана інвестыцыйнай праграмай Магілёўскай вобласці на самыя розныя будоўлі рэгіёна. Дзве з іх – бальніцы ў Асіповічах і Бабруйску. Самы шматлікі па насельніцтве раён вобласці – Асіповіцкі – даўно заслугоўваў абзавесціся сучаснай бальніцай. Будоўля новага корпуса пачалася два гады таму. Ён вырас побач са старым будынкам бальніцы 60-х гадоў мінулага стагоддзя. Іх злучыла пераходная галерэя.
Прамая лінія па пытаннях забеспячэння якаснай пітной вадой насельніцтва Магілёўскай вобласці адбудзецца 2 жніўня
Прамую лінію па пытаннях забеспячэння якаснай пітной вадой насельніцтва правядуць 2 жніўня спецыялісты аддзялення камунальнай гігіены Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Рэканструкцыю дзіцячай бальніцы ў Бабруйску плануюць завяршыць у 2020 годзе
Рамонт і рэканструкцыю Бабруйскай дзіцячай бальніцы плануюць завяршыць у першай палове 2020 года. Больш за Br 10 млн. на гэтыя мэты вылучылі з гарадскога і абласнога бюджэтаў, таксама грошы збіралі на спецыяльных акцыях у горадзе на Бярэзіне.
У Магілёўскай вобласці ў 2019 годзе прышчэпкамі супраць грыпу плануецца ахапіць не менш за 40% насельніцтва
У Магілёўскай вобласці ў 2019 годзе прышчэпкамі супраць грыпу плануецца ахапіць каля 418 тыс. чалавек, што складае каля 40% жыхароў рэгіёна. Пра гэта паведаміла загадчык аддзела эпідэміялогіі Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Наталля Марозава.
Сэнсарны сад адкрыўся ў батанічным садзе ў Горках
У батанічным садзе Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках зрабілі сэнсарны сад. Наведвальнікі тут могуць не толькі пагутарыць з прыродай, але і палепшыць сваё самаадчуванне. Спецыяльная стужка – асноўны элемент сэнсарнага саду. Яе сектары запоўнены розным прыродным матэрыялам: ад бітай цэглы і камянёў, шышак і пілавіння да раслін. Па ўсім гэтым можна і трэба хадзіць басанож, каб уздзейнічаць на кропкі на ступнях.
У Магілёўскай вобласці прыпынена купанне дзяцей і дарослых у 13 зонах адпачынку
У Магілёўскай вобласці прыпынена купанне дзяцей і дарослых у 13 з 50 афіцыйна вызначаных зон для адпачынку. Пра гэта паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Прадпісанне вынеслі супрацоўнікі санітарна-эпідэміялагічнай службы рэгіёна пасля маніторынгу якасці вады. Спецыялісты адабралі 136 пробаў ў адкрытых вадаёмах, 25 з якіх не адпавядала гігіенічным нарматывам па мікрабіялагічных і санітарна-хімічных паказчыках. Па выніках лабараторнага кантролю прыпынена купанне дзяцей і дарослых на:
У Магілёўскай вобласці прыпынена купанне ў дванаццаці зонах адпачынку, абмежавана ў адной
У Магілёўскай вобласці прыпынена купанне ў дванаццаці, абмежавана ў адной з 50 афіцыйна вызначаных зон для адпачынку. Пра гэта паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Прадпісанне вынеслі супрацоўнікі санітарна-эпідэміялагічнай службы рэгіёна пасля маніторынгу якасці вады. Спецыялісты адабралі 197 пробаў у адкрытых вадаёмах, 27 з якіх не адпавядалі гігіенічным нарматывам па мікрабіялагічных і санітарна-хімічных паказчыках. Па выніках лабараторнага кантролю прыпынена купанне дзяцей і дарослых на:
У студзені-сакавіку 2019 года ў Магілёўскай вобласці зарэгістравана 60 смерцяў ад выпадковых атручванняў этылавым спіртам
У студзені-сакавіку 2019 года ў Магілёўскай вобласці зарэгістравана 60 смерцяў ад выпадковых атручванняў этылавым спіртам, што на 10,1% менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведаміла загадчык дыспансерным аддзяленнем абласнога наркалагічнага дыспансера Вольга Аксёнава.