Прафсаюз работнікаў аховы здароўя Магілёўскай вобласці дапамог аздаравіць каля 800 школьнікаў
Магілёўская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя рэалізуе праграму дзіцячага аздараўлення. З пачатку года аздаравіліся каля 800 школьнікаў рэгіёну, расказаў старшыня абласной арганізацыі галіновага прафсаюза Віктар Суслаў. Па праграме дзіцячага аздараўлення прафкамы і адміністрацыя медыцынскіх устаноў з уласных сродкаў часткова кампенсавалі бацькам кошт пуцёвак у аздараўленчыя лагеры. На гэтыя мэты з прафсаюзнага бюджэту і сродкаў наймальніка было выдзелена каля Br33 тыс.
У Магілёўскай вобласці ўпершыню правядуць агляд-конкурс сярод медыкаў «Лепшы будучы кіраўнік»
Ініцыятарамі і арганізатарамі агляд-конкурсу сярод медыкаў «Лепшы будучы кіраўнік» выступаюць Магілёўская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя сумесна з галоўным упраўленнем па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама. А праводзіцца ён з мэтай выяўлення найбольш прафесійна граматных, таленавітых, творча працуючых, кваліфікаваных спецыялістаў - будучых кіраўнікоў арганізацый аховы здароўя рэгіёну.
Маладымі спецыялістамі папоўніўся калектыў Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы.
Маладымі спецыялістамі папоўніўся калектыў Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы. На першае працоўнае месца прыбылі ўрач-траўматолаг-артапед, хірург, афтальмолаг, педыятр і 11 медыцынскіх сясцёр.
Міністэрства аховы здароўя абнавіла саннормы па папярэджанні распаўсюджвання некаторых інфекцый
Міністэрства аховы здароўя абнавіла санітарныя нормы і правілы па папярэджанні распаўсюджвання ветраной воспы, адзёру, коклюшу і іншых інфекцыйных захворванняў. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства аховы здароўя нумар 113 ад 13 ліпеня 2023 года, паведамляе са спасылкай на інфармацыю Нацыянальнага прававога інтэрнет-партала.
Новую паліклініку для дзяцей і дарослых будуюць у Крычаве (відэа)
У Крычаве ідзе будаўніцтва новай паліклінікі для дзяцей і дарослых. Яе ўзводзяць побач з цэнтральнай раённай бальніцай, і разам яны ўтвараюць сучасны медыцынскі комплекс, дзе своечасова могуць атрымаць якасную медыцынскую дапамогу жыхары Крычаўскага і суседніх раёнаў.
Новае медыцынскае абсталяванне закупляюць на Магілёўшчыне (відэа)
Для паляпшэння якасці аказання медыцынскай дапамогі ў вобласці закупляюць новае абсталяванне. У абласным скурна-венералагічным дыспансеры абнавілі базу фізіялячэння. Новы апарат для фотатэрапіі з абласнога бюджэту набываюць і для Бабруйска. Задача - паставіць такія ў кожную ЦРБ.
Як у Арэхаўскай амбулаторыі абнаўляюць абсталяванне (відэа)
На Магілёўшчыне да восені плануюць адрамантаваць усе фельчарска-акушэрскія пункты і амбулаторыі. Напрыклад, у Арэхаўскай амбулаторыі ў Клічаўскім раёне абнаўляюць абсталяванне. Тут пашырылі пералік фізіяпрацэдур. Напрыклад, адкрылі масажны кабінет. ТРК «Магілёў»
Быхаўская ЦРБ: мадэрнізацыя - погляд на перспектыву
Своечасовае і якаснае аказанне медыцынскай дапамогі насельніцтву – галоўная задача ўстановы аховы здароўя. На Быхаўшчыне гэтую функцыю выконваюць цэнтральная раённая бальніца і яе структурныя падраздзяленні ў сельскай мясцовасці. У якіх умовах функцыянуе сёння ўстанова аховы здароўя і якія новаўвядзенні чакаюць яе ў бліжэйшай перспектыве? Пра гэта распавяла галоўны лекар Быхаўскай ЦРБ Таццяна Саніна.
Унікальны праект у гарадской бальніцы
Паднімаць на новую прыступку якасць аказання медыцынскай дапамогі не толькі на ўзроўні сталіцы, але і абласных цэнтраў - сур'ёзная задача. У Магілёве пабудавалі новы інфекцыйны корпус бальніцы № 1, кардыялагічны корпус у абласной бальніцы, а сёння вядзецца будаўніцтва корпуса экстранай хірургіі цэрэбра-кардыяваскулярнай паталогіі ў Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Аб апошнім - у нашым матэрыяле.
У Магілёўскай вобласці рыхтуюцца да вакцынацыі супраць грыпу (відэа)
У вобласці пачалася падрыхтоўчая кампанія да імунізацыі супраць грыпу. Сама вакцынацыя пройдзе восенню. Цяпер установы аховы здароўя збіраюць інфармацыю, каб назапасіць прышчэпкі. А вось вакцынацыя супраць covid-19 не спынялася. Людзей запрашаюць на бустерную дозу, каб падтрымаць і ўзмацніць імунітэт да гэтага віруса.
Медыцынскае абслугоўванне ў аграгарадку: якасна і з душой
З мэтай забеспячэння жыхароў Краснапольскага раёна даступнай і якаснай медыцынскай дапамогай створана сетка структурных падраздзяленняў цэнтральнай раённай бальніцы, кожнае з якіх мае свае функцыі і выконвае ўстаноўленыя задачы. Журналісты раённай газеты наведалі адзіную ў раёне амбулаторыю ўрача агульнай практыкі, размешчаную ў аг. Халмы.
Хоцімскую ЦРБ адрамантуюць да Дажынак і паставяць новае абсталяванне (відэа)
У Хоцімску кіпіць праца. Горад рыхтуецца прыняць свята хлебаробаў - абласныя дажынкі. Паўсюль вядуцца будоўлі. Цэнтральную раённую бальніцу таксама адрамантуюць і паставяць новае абсталяванне. Умацоўваюць дыягнастычную базу, каб нават складаны дыягназ можна было паставіць на месцы.
Незвычайную аперацыю на сэрцы правялі ў Магілёве
У абласной клінічнай бальніцы правялі дзве першыя ў рэгіёне аперацыі на сэрцы без разрэзаў. Гэта высокатэхналагічная дапамога, калі клапаны дастаўляюцца праз артэрыю. Пасля малаінвазіўных умяшанняў пацыенты хутчэй здаравеюць, і рэабілітацыя праходзіць больш інтэнсіўна. Сучасная медыцынская база дазваляе развівацца, укараняць новыя методыкі лячэння захворванняў сэрца.
Рэканструкцыя Чэрыкаўскай раённай бальніцы пачнецца сёлета
Рэканструкцыя Чэрыкаўскай цэнтральнай раённай бальніцы пачнецца ўжо сёлета. Пра гэта паведаміў галоўны ўрач установы аховы здароўя Андрэй Нізаўцоў. На тэрыторыі бальніцы размешчаны 14 будынкаў рознага прызначэння, самыя старыя з іх датуюцца 1889 годам і адносяцца да гісторыка-культурных каштоўнасцяў. З-за аварыйнага стану 9 будынкаў падлягаюць зносу, астатнія ўключаны ў праграму рэканструкцыі і будуць капітальна адрамантаваны. Напрыклад, будзе знесен будынак, дзе знаходзяцца паліклініка і тэрапеўтычнае аддзяленне.
Конкурс маладых спецыялістаў прайшоў у Магілёўскай бальніцы №1 (відэа)
У канцы тыдня медыкі будуць адзначаць сваё прафесійнае свята. З гэтай нагоды праходзяць урачыстыя віншаванні найлепшых у прафесіі. У Магілёўскай бальніцы №1 пасля афіцыйнай часткі арганізавалі конкурс маладых спецыялістаў.
Санэпідслужба: у Магілёўскай вобласці курыць каля 30% дарослага насельніцтва
У Магілёўскай вобласці курыць каля 30 % дарослага насельніцтва. Пра гэта расказалі спецыялісты Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
У Шклове да канца года адрамантуюць цэнтральную раённую бальніцу. Пра гэта паведамілі ва ўстанове аховы здароўя
«Будынку нашага стацыянара ўжо больш за 50 гадоў, апошні капітальны рамонт яно бачыла на мяжы двухтысячных, - распавяла намесніца галоўнага лекара Шклоўскай ЦРБ Наталля Тондрык. - Установа ўключана ў інвестыцыйную праграму Магілёўскай вобласці на 2023 год вельмі своечасова, бо абновіцца не толькі сам будынак, але таксама будзе закуплена неабходнае абсталяванне. Мы набываем аперацыйныя сталы і лапараскапічную стойку для хірургічнага аддзялення, абсталёўваем рэанімацыйнае аддзяленне, купляем новы апарат ШВЛ, наркозна-дыхальную апаратуру.
Магілёўская станцыя пералівання крыві аб'явіла акцыю «Кропля дабра»
Магілёўская абласная станцыя пералівання крыві аб'явіла акцыю «Кропля дабра» да Сусветнага дня донара крыві, які адзначаецца 14 чэрвеня. Пра гэта расказалі ва ўстанове аховы здароўя.
Якія райбальніцы стаяць у плане на рамонт на Магілёўшчыне? (відэа)
Сістэму аховы здароўя Магілёўскай вобласці сёлета чакае працяг маштабных рэканструкцый. Як паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў, акцэнт рабілі на абласныя медустановы 3-га ўзроўню. Сёлета шмат увагі нададуць рамонту райбальніц.
Амаль 73% насельніцтва Магілёўскай вобласці ахоплены скончаным курсам першаснай вакцынацыі супраць COVID-19
Па стане на 24 мая ў Магілёўскай вобласці скончаным курсам першаснай вакцынацыі супраць інфекцыі COVID-19 ахоплены больш за 703 тысячы чалавек (72,9% насельніцтва), паведамляе Telegram-канал Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Міністэрства аховы здароўя ўстанавіла рацыён бясплатнага харчавання донара крыві і яе кампанентаў у дзень данацыі
У Беларусі ўстаноўлены рацыён бясплатнага харчавання донара крыві і (або) яе кампанентаў у дзень данацыі. Адпаведная пастанова Міністэрства аховы здароўя ад 3 мая 2023 года нумар 68 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
Больш за сто чалавек у суткі звяртаюцца ў Магілёўскі траўмапункт па дапамогу (відэа)
Вясенне-летні перыяд у Магілёўскім траўмапункце па колькасці зваротаў перавышае зімовы з яго галалёднымі траўмамі. Такую статыстыку агучваюць урачы. Пік зваротаў прыпадае на панядзелкі і дні пасля доўгіх свят. Зараз у гарадскі траўмапункт звяртаецца больш за сотню чалавек за суткі. Асноўны характар пашкоджаны - бытавыя.
Міністэрства аховы здароўя паведаміла аб завяршэнні перыяду ўздыму захваральнасці на ВРІ і COVID-19
Міністэрства аховы здароўя заявіла аб завяршэнні перыяду ўздыму захваральнасці на ВРІ і COVID-19. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале Міністэрства аховы здароўя. Паводле даных Міністэрства аховы здароўя, спецыялісты службы санэпідкантролю адзначаюць устойлівае зніжэнне захваральнасці на ВРІ і інфекцыю COVID-19 у насельніцтва. У сувязі з гэтым адмяняецца неабходнасць праводзіць дадатковыя санэпідмерапрыемствы, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам дзейнічаюць у час уздыму захваральнасці.
Установы аховы здароўя ў выходныя і святы красавіка-мая зменяць графік працы
Графік працы ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў красавіку - маі 2023 года будзе зменены, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Новыя пасады ўрачоў з'явіліся ў Беларусі
Новыя пасады ўрачоў з'явіліся ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства аховы здароўя, якая карэкціруе яе ж пастанову №61 ад 27 мая 2021 года, паведамляе прэс-служба міністэрства. Дакумент уносіць змены ў наменклатуру пасад служачых медыцынскіх, фармацэўтычных работнікаў. Упершыню ў Беларусі ўведзена пасада ўрача-рэфлексатэрапеўта па традыцыйнай кітайскай медыцыне.
Маніторынг медпунктаў школ і дзіцячых садоў праводзяць у Магілёве (відэа)
Падчас маніторынгу медыцынскіх пунктаў найперш правяраюць камплектацыю аптэчак неадкладнай дапамогі. Правяраюць, як медпункты школ і дзіцячых садоў гатовы аказаць экстраную дапамогу не толькі дзецям. Як праводзіцца праверка, мы ўбачылі на прыкладзе Магілёўскай гімназіі №3.
Сістэме аховы здароўя на карысць ўзварушэнне - памочнік урача-эпідэміёлага з Клімавічаў аб Пасланні Прэзідэнта
Ахове здароўя патрэбна ўзварушэнне. На гэта справядліва звярнуў увагу Прэзідэнт у час Паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. Медыцынская супольнасць, увесь беларускі народ падчас пандэміі каранавіруса паказаў эталон згуртаванасці, адзінства, але трэба рухацца далей - выводзіць на якасны новы ўзровень ахову здароўя ў глыбінцы.
Міністэрства аховы здароўя перагледзела патрабаванні да займання пасад медыка і фармацэўта
Міністэрства аховы здароўя перагледзела патрабаванні да займання пасад медыка і фармацэўта. Гэта прадугледжана ведамаснай пастановай ад 1 лютага 2023 года нумар 21, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале. Прававым актам прадугледжана ўдакладненне патрабаванняў да ўзроўню дадатковай адукацыі дарослых і паслядыпломнай прафесійнай падрыхтоўкі пры заняцці пасад служачых урачоў-спецыялістаў і правізараў-спецыялістаў.
Высокія тэхналогіі і камфорт. У Магілёве рыхтуецца да адкрыцця новы інфекцыйны корпус
У Магілёве ўжо даўно наспявала пытанне аб неабходнасці абнаўлення інфекцыйнай бальніцы. Будынак, дзе яна размяшчаецца, састарэў як маральна, так і фізічна. Акрамя гэтага, у сучасным свеце змяніліся і падыходы да лячэння інфекцыйных хвароб, а існуючыя магутнасці ўжо не могуць забяспечыць належных падыходаў. Таму было прынята рашэнне пабудаваць новы будынак, які ўвайшоў у склад Магілёўскай бальніцы №1. Сучасны інфекцыйны корпус абсталяваны па апошнім слове медыцынскіх тэхналогій. І ўжо зусім хутка ён прыме сваіх першых пацыентаў.
Водалячэбніца ў дзіцячай паліклініцы №4 аднавіла працу (відэа)
Водалячэбніца ў дзіцячай паліклініцы №4 Магілёва аднавіла працу пасля кавідных абмежаванняў. Зараз тут функцыянуюць тры басейны. У Магілёве гэта адзіная паліклініка, дзе падтрымаць і выправіць сваё здароўе праз водныя працэдуры могуць дзеці ад нараджэння да 17 гадоў.