Здароўе
Анкадыспансеры ў Магілёве і Бабруйску ў найбліжэйшы час вернуцца да аказання планавай дапамогі
Анкадыспансеры ў Магілёве і Бабруйску ў найбліжэйшы час цалкам вернуцца да аказання планавай дапамогі пацыентам. Пра гэта паведаміла першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Ірына Ляховіч.
Кожны дзясяты жыхар Магілёўскай вобласці ўжо прышчапіўся ад грыпу. Відэа
На Магілёўшчыне працягваюцца дзве шырокамаштабныя кампаніі імунізацыі супраць каранавіруснай інфекцыі і супраць грыпу. Ад грыпу вакцыну ўжо атрымала 11% жыхароў вобласці.
Міністэрства аховы здароўя падрыхтавала інфармацыйны праект па прафілактыцы COVID-19
Міністэрства аховы здароўя падрыхтавала інфармацыйны праект «Спасибо-пожалуйста! Дзякуй-калі ласка!» па прафілактыцы COVID-19, паведамілі ў ведамстве.
Пакет інфармацыйных таблічак на рускай і беларускай мовах закліканы рэкамендаваць грамадскасці захаванне мер бяспекі і неабходнасць вакцынавання ад COVID-19.
«Канцэпцыя – персаніфікаваны зварот да кожнага, просьба быць свядомым і падзяка за адказныя паводзіны», – адзначылі ў ведамстве.
Рэкамендацыі па прафілактыцы COVID-19 у санаторыях абнавілі ў Беларусі
Міністэрства аховы здароўя сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва актуалізавала часовыя рэкамендацыі па прафілактыцы заносу і распаўсюджвання COVID-19 у аздараўленчых і санаторна-курортных арганізацыях, паведамляецца са спасылкай на прэс-службу міністэрства.
Часовыя рэкамендацыі актуалізаваны з улікам існуючай эпідэміялагічнай сітуацыі па COVID-19.
Як у Магілёве дапамагаюць дзецям-інвалідам. Відэа
Перадавыя методыкі і рэабілітацыя дзяцей нават у самых бязвыхадных выпадках. У гэтым кірунку 25 гадоў працуе Магілёўскі абласны цэнтр медрэабілітацыі дзяцей-інвалідаў і хворых дзяцей псіханеўралагічнага профілю. Штомесяц тут праходзяць рэабілітацыю паўсотні дзяцей з усёй вобласці. І гэта прыносіць вынік.
Валанцёры Чырвонага Крыжа дапамагаюць змагацца з Covid-19. Відэа
Магілёўская арганізацыя Чырвонага Крыжа дапамагае медыкам у барацьбе з каранавірусам. У паліклініках валанцёры прымаюць званкі на «гарачай лініі» па пытанні аб пандэміі. А яшчэ ў буйных гандлёвых цэнтрах яны раздаюць улёткі, каб павысіць узровень інфармаванасці насельніцтва адносна вакцынацыі ад каранавіруса, суправаджаюць жадаючых да мабільных пунктаў вакцынацыі.
Урачы Магілёўскай вобласці заклікаюць насельніцтва вакцынавацца ад кавіду. Відэа
Урачы Магілёўскай вобласці заклікаюць насельніцтва вакцынавацца ад кавіду. На думку медыкаў, гэта самы дзейсны спосаб абараніць ад інфекцыі сябе і сваіх блізкіх.
У Магілёўскай вобласці галіновы прафсаюз пералічыў арганізацыям аховы здароўя Br13,3 тыс.
У Магілёўскай вобласці галіновы прафсаюз пералічыў з пачатку года ўстановам аховы здароўя рэгіёна Br13,3 тыс. спонсарскай дапамогі. Пра гэта паведамілі ў абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў аховы здароўя.
Сродкі накіраваны на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы Шклоўскай цэнтральнай раённай бальніцы, абласной станцыі пералівання крыві, спецыялізаванага Дома дзіцяці, абласнога супрацьтуберкулёзнага дыспансера, абласных клінічнай і дзіцячай бальніц.
Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе выкарыстоўваць маскі пры наведванні аб'ектаў і арганізацый
Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе грамадзянам выкарыстоўваць сродкі абароны органаў дыхання пры наведванні аб'ектаў і арганізацый, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.
З 22 кастрычніка ўступіла ў сілу пастанова Міністэрства аховы здароўя нумар 111 ад 20 кастрычнiка 2021 года, якая сістэматызуе патрабаванні да правядзення санітарна-проціэпідэмічных мерапрыемстваў па папярэджванні распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 на тэрыторыі Беларусі.
Міністэрства аховы здароўя растлумачыла сістэматызацыю патрабаванняў да процікавідных мерапрыемстваў
Міністэрства аховы здароўя растлумачыла пастанову нумар 111 ад 20 кастрычніка 2021 года "Аб змяненні пастановы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2012 года нумар 217", паведамляе Telegram-канал Міністэрства аховы здароўя.
Як адзначылі ў ведамстве, пастанова падрыхтавана для сістэматызацыі патрабаванняў да правядзення санітарна-проціэпідэмічных мерапрыемстваў па папярэджанні распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 на тэрыторыі Беларусі.
Што адбываецца ў бальнічнай «чырвонай зоне»? Відэа
Медыкі звяртаюцца па дапамогу да жыхароў Магілёўскай вобласці і просяць прытрымлівацца строгіх мер прафілактыкі, асноўная з якіх – вакцынацыя. Сюжэт ТРК «Магілёў» – з «чырвонай зоны» адной з бальніц.
З рэзервовага фонду Прэзідэнта выдзеляць дадатковыя сродкі на барацьбу з COVID-19
З рэзервовага фонду Прэзідэнта Беларусі будуць выдзелены дадатковыя сродкі на барацьбу з COVID-19. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе па эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне.
"Я пагляджу, што мы маем на рэзервовым фондзе Прэзідэнта, колькі ў нас астатак. Мы яго бераглі, не трацілі. Мы выдзелім гэтыя сродкі для таго, каб падтрымаць нашых урачоў, закупіць у запас і лякарствы, і іншыя матэрыялы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Міністэрства аховы здароўя пракаменціравала прыпыненне планавай меддапамогі
Прыпыненне планавай медыцынскай дапамогі дазволіць удасканаліць аказанне меддапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19, паведаміў журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Аляксей Шчарбінскі.
Прафілактыка=вакцынацыя. Відэа
Новую хвалю каранавіруса ўрачы ацэньваюць як штармавую. Бальніцы зноў напаўняюць пацыенты з каранавіруснымі пнеўманіямі.
Адзіным на дадзены момант дзейсным спосабам супрацьстаяць вірусу COVID-19 урачы называюць вакцынацыю. У пацверджанне таму – сітуацыя з рэанімацыі.
ТРК «Магілёў»
Міністэрства аховы здароўя часова прыпыніла аказанне планавай меддапамогі
Міністэрства аховы здароўя часова прыпыніла аказанне планавай меддапамогі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
У Міністэрстве аховы здароўя падпісаны загад № 1287 ад 15 кастрычніка, якім часова прыпынена аказанне планавай медыцынскай дапамогі ў амбулаторна-паліклінічных арганізацыях аховы здароўя. У ліку іншага гаворка ідзе аб правядзенні дыспансерызацыі, скрынінгавых мерапрыемстваў, аказанні рэабілітацыйнай дапамогі, выкананні фізіятэрапеўтычных працэдур, лячэнні ў аддзяленнях дзённага знаходжання, аказанні планавай стаматалагічнай дапамогі.
Міністэрства аховы здароўя апублікавала абноўлены пералік стацыянарных устаноў для лячэння пацыентаў з каранавірусам у Магілёўскай вобласці
Некаторыя бальніцы у Беларусі перапрафіляваны, каб забяспечыць медыцынскай дапамогай пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй. Абноўлены пералік такіх стацыянараў апублікаваны на сайце Міністэрства аховы здароўя.
У прыватнасці, паведамляецца, што ў Магілёўскай вобласці працуюць 62 бальнічныя арганізацыі. Агульная колькасць ложкаў у стацыянарах складае 10 661. Перапрафілявана для аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з COVID-19 і пнеўманіяй – 3266.
Школьнікі з прыкметамі ВРВІ могуць не наведваць заняткі без даведкі да 5 дзён
Школьнікі і іншыя навучэнцы з прыкметамі ВРВІ могуць не наведваць заняткі без даведкі да пяці дзён, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
«У мэтах прадухілення распаўсюджвання каранавіруса паміж міністэрствамі аховы здароўя і адукацыі Беларусі дасягнута дамоўленасць. Згодна з ёй, маладым людзям, у якіх ёсць прыкметы ВРВІ, можна не наведваць навучальныя заняткі на працягу максімум пяці дзён і не прадастаўляць даведку аб непрацаздольнасці пасля заканчэння хваробы», – адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.
У Магілёўскай вобласці працягваецца кампанія імунізацыі супраць інфекцыі COVID-19
У Магілёўскай вобласці працягваецца кампанія імунізацыі супраць інфекцыі COVID-19. Дзякуючы вакцынацыі забяспечваецца каласальная перавага, паколькі вакцына дазваляе сфарміраваць імунітэт без захворвання і магчымага развіцця ўскладненняў. Вакцынацыя з’яўляецца найбольш хуткім і эфектыўным спосабам узяць вірус пад кантроль.
Па стане на 13 кастрычніка першую дозу вакцыны атрымала 306,7 тыс. чалавек або 30,6% ад насельніцтва вобласці, поўны курс завяршыла больш за 207 тыс. чалавек (20,7%).
Унесены змяненні ў парадак фарміравання цэн на лекі і медвырабы
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 кастрычніка падпісаў указ № 383, якім уносяцца змяненні ва ўказ «Аб фарміраванні цэн на лекавыя сродкі, вырабы медыцынскага прызначэння і медыцынскую тэхніку» ад 11 жніўня 2005 года № 366. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Урачы-рэаніматолагі просяць насельніцтва вобласці прышчапляцца (відэа)
Урачы і медсёстры вельмі стаміліся, таму я прашу ўсіх людзей вакцынавацца», – заклікае загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Магілёўскай бальніцы №1 Валерый Кананкоў.
Па словах медыкаў, вакцынацыя супраць каранавіруса дапамагае арганізму супрацьстаяць небяспечнай хваробе. Магілёўская бальніца нумар адзін ужо другі год працуе ў статусе кавіднага шпіталя. Урачы адзначаюць, што толькі адзінкі прышчэпленых трапляюць у бальніцу на стацыянар. Абсалютная большасць цяжкіх выпадкаў – пацыенты, якія непрайшлі курс вакцынацыі.
Студэнты Магілёўшчыны актыўна запісваюцца на вакцынацыю супраць кавіду (відэа)
Студэнты Магілёўшчыны актыўна запісваюцца на вакцынацыю супраць кавіду. Вакцына «Спутник Лайт» ужо паступіла ва ўстановы аховы здароўя вобласці – больш за 12 тысяч доз.
Вакцыну, у ліку іншых, размеркавалі па ВНУ рэгіёна. Яна аднакампанентная і рэкамендавана, у прыватнасці, для студэнцкай моладзі.
ТРК «Магілёў»
Міністэрства аховы здароўя падрыхтавала серыю відэаролікаў аб вакцынацыі супраць COVID-19
Новая серыя відэаролікаў Міністэрства аховы здароўя «COVID-19 у пытаннях і адказах», прысвечаная вакцынацыі супраць каранавіруснай інфекцыі, стала працягам праекта Сусветнага банка «Экстранае рэагаванне на COVID-19 у Рэспубліцы Беларусь», паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Урачы-практыкі, навукоўцы, спецыялісты розных сфер аховы здароўя даюць адказы на розныя пытанні, у тым ліку наколькі эфектыўная і бяспечная вакцына, як вакцыны фарміруюць абарону ад COVID-19, ці трэба рабіць паўторныя прышчэпкі супраць COVID-19, што такое калектыўны імунітэт.
Бальніцы скарачаюць планавую працу і перапрафілююцца для барацьбы з COVID (відэа)
Медыцынскія ўстановы Магілёўскай вобласці скарачаюць планавае лячэнне і аперацыі, абмяжоўваюць працу дзённых стацыянараў і перапрафілююць аддзяленні для барацьбы з COVID.
Гэта звязана з павелічэннем выпадкаў захворвання на вострыя рэспіраторныя захворванні і каранавірус. Задача сённяшняга дня – адэкватна сустрэць новую хвалю захворвання. Медыкі нагадваюць, што галоўнай прафілактыкай COVID з’яўляецца вакцынацыя.
У аптэках Магілёўскага РУП «Фармацыя» 29-30 верасня арганізуюць правядзенне кансультацый па пытаннях імунапрафілактыкі COVID-19 і грыпу
У аптэках Магілёўскага РУП «Фармацыя» будзе арганізавана правядзенне кансультацый наведвальнікаў спецыялістамі УАЗ «Магілёўскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» па пытаннях імунапрафілактыкі COVID-19 і грыпу.
Чацвёртая хваля COVID-19 і прышчэпкі: меркаванне ўрачоў (відэа)
Чацвёртая хваля захворвання COVID-19. Медыкі гавораць пра рост колькасці і цяжкасці захворвання, заклікаюць насельніцтва рабіць прышчэпкі і тлумачаць, чаму гэта неабходна.
Галоўны герыятр Міністэрства аховы здароўя заклікала пажылых людзей прышчапіцца супраць COVID-19
Кіраўнік рэспубліканскага геранталагічнага цэнтра (актыўнага даўгалецця) галоўны герыятр Міністэрства аховы здароўя Людміла Жылевіч заклікала пажылых людзей прышчапіцца супраць COVID-19. Пра гэта яна заявіла на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Дня пажылых людзей.
«Мы яшчэ раз звяртаемся да ўсіх пажылых грамадзян: альтэрнатывы вакцынацыі ў дачыненні да інфекцыі, якая выклікае COVID-19, няма. Вакцынацыя дае магчымасць жыць. Таму мы просім нашых пажылых грамадзян вакцынавацца своечасова, каб яны маглі адчуваць усе фарбы жыцця», – сказала Людміла Жылевіч.
Васьміпавярховы корпус з’явіцца ў гарадской бальніцы Магілёва (відэа)
Магілёўскую гарадскую бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі чакаюць вялікія перамены. На месцы 12 старых аб’ектаў з’явіцца новы, 8 павярховы шматпрофільны корпус.
У Магілёўскай вобласці перапрафілявана дастаткова бальніц для таго, каб забяспечыць медыцынскай дапамогай пацыентаў з COVID-19
На сённяшні дзень у Магілёўскай вобласці працуюць 62 бальнічныя арганізацыі. Агульная колькасць ложкаў у стацыянарах Магілёўскай вобласці складае 10661. У вобласці перапрафілявана для аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з COVID-19 і пнеўманіяй 2299 ложкаў, паведамляецца на афіцыйным сайце Міністэрства аховы здароўя Беларусі.
Кансультаванне па пытаннях імунапрафілактыкі COVID-19 і грыпу правядуць аптэкі Магілёўскай вобласці
Кансультаванне насельніцтва па пытаннях вакцынацыі супраць COVID-19 і грыпу арганізуе санітарна-эпідэміялагічная служба вобласці сумесна з аптэчнай сеткай Магілёўскага РУП «Фармацыя», а таксама аптэкамі недзяржаўнай формы ўласнасці. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама.
Акцыя прымеркаваная да Сусветнага дня фармацэўта, які адзначаецца 25 верасня і пройдзе пад дэвізам «Ваша здароўе – наш клопат».
Новае стаматалагічнае абсталяванне з’явілася ў Глускай цэнтральнай раённай бальніцы
Новае стаматалагічнае абсталяванне з’явілася ў Глускай цэнтральнай раённай бальніцы. Яго набылі за сродкі, заробленыя мясцовымі жыхарамі на вясновым суботніку.
Накіраваць грошы для закупкі медыцынскага абсталявання ў медустанову было прадугледжана рашэннем Глускага райвыканкама. Як паведаміла галоўны ўрач раённай бальніцы Ірына Пятрова, новая стаматалагічная ўстаноўка каштуе больш за Br13 тыс.
На суботніку было зароблена больш за Br9 тыс, астатнія грошы былі ўзяты са сродкаў, што выдзяляюцца раённым бюджэтам на ўтрыманне бальніцы.
Переводчик