Навiны
СМІ Магілёўскай вобласці адзначаны ўзнагародамі рэспубліканскага творчага конкурсу «Моцная сям’я – моцная дзяржава»
Пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу «Моцная сям’я – моцная дзяржава» ўзнагародзілі ў Мінску ў Доме прэсы. Усяго было пададзена 97 заявак ад 81 рэдакцыі (7 рэспубліканскіх і 63 рэгіянальныя друкаваныя СМІ, 4 рэспубліканскія і 7 рэгіянальных электронных СМІ).
Паводле рашэння журы, найлепшымі матэрыяламі рэгіянальных электронных СМІ названа серыя рэпартажаў тэлерадыёкампаніі «Магілёў».У конкурсетаксамавыйгралі фотаматэрыялы Людмілы Смаляковай з Касцюковіцкай раённай газеты «Голас Касцюкоўшчыны».
Выстава на тэму вясковай глыбінкі адкрыецца ў Магілёве
Выстава беларускага фотамайстра Уладзіміра Шарнікава «Мая Беларусь» адкрыецца 16 кастрычніка ў выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі ўстановы культуры.
Прадстаўлены праект – вынік шматгадовых вандровак аўтара па беларускіх вёсках. Іх жыццё і натуральнае хараство Уладзімір Шарнікаў па-майстэрску адлюстроўвае ў сваіх працах.
На «Белшыне» ўкараняюць энергазберагальныя тэхналогіі
На ААТ «Белшына», па паведамленні прэс-службы прадпрыемства, укараняюць розныя энергазберагальныя тэхналогіі, якія даюць значны эканамічны эфект.
Так, у цэху ПВС завода буйнагабарытных шын манціруюцца рэгуляваныя электрапрывады помпавых агрэгатаў. Гэта дасць гадавы эканамічны эфект у 170 тон умоўнага паліва. Выкарыстанне энергаэфектыўных асвятляльных прылад у цэхах прадпрыемства дазволіць зэканоміць 171 тон умоўнага паліва. Укараненне ж высокаэфектыўных цеплаабменнікаў у цэху ПВС дасць эканомію 59 тон умоўнага паліва на год.
Сям’я Нікалаевых з Магілёва стала ўладальнікам звання «Сям’я года»
Фінал чацвёртага рэспубліканскага конкурсу «Сям’я года» адбыўся сёння ў Палацы культуры прафсаюзаў у Мінску. Пераможцай стала сям’я Нікалаевых з Магілёва.
У Магілёўскім абласным лячэбна-дыягнастычным цэнтры пасля мадэрнізацыі адкрылі рэгістратуру
У Магілёўскім абласным лячэбна-дыягнастычным цэнтры пасля мадэрнізацыі адкрылі рэгістратуру. Яе абнаўленне праводзілася ў межах праекта Міністэрства аховы здароўя «Клапатлівая паліклініка
Актывісты БРСМ Магілёўскай вобласці павіншуюць жанчын, якія нарадзілі дзяцей напярэдадні Дня маці
Мерапрыемствы арт-эстафеты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі “Слова, першае ў жыцці...» праходзяць ва ўсіх рэгіёнах Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў АК ГА «БРСМ».
Актывісты арганізацыі праводзяць тэматычныя спартыўныя святы, спаборніцтвы маладых мам, майстар-класы і інтэрактыўныя праграмы, творчыя сустрэчы, ушанаванні маці, выставы, пасяджэнні клубаў маладых сем’яў, канцэрты мастацкай самадзейнасці, віншаванні ў радзільных дамах.
Прафсаюзная акцыя «Павіншуем маму разам!» праходзіць у Беларусі
Прафсаюзная акцыя «Павіншуем маму разам!» праходзіць у Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў.
Па 14 кастрычніка кожны можа звярнуцца ў сваю першасную прафарганізацыю і запоўніць маляўнічую паштоўку для мамы. Работнікі пярвічак дапамогуць аформіць віншаванне і адправяць яго на ўказаны адрас. Тэматычна аформленыя куткі, як правіла, размяшчаюцца ў самых прахадных месцах прадпрыемстваў і арганізацый.
Эстафету акцыі «У славу агульнай перамогі» сёння прымаюць Бялынічы
Эстафету рэспубліканскай акцыі памяці «У славу агульнай Перамогі» ўслед за паўночна-ўсходнімі раёнамі Магілёўшчыны прымаюць сёння Бялынічы.
Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бялыніцкага райвыканкама Ірына Бялясава расказала, што цырымонія смутку ў гонар абаронцаў і вызваліцеляў раёна пройдзе на Алеі Герояў у Ліпавым гаі:
– Гэта знакавае месца для ўсіх нас. Тут у брацкай магіле пахавана 348 чырвонаармейцаў і партызан. Імёны амаль паловы іх невядомыя.
Адкрыта акрэдытацыя СМІ для асвятлення Міжнароднага музычнага фестывалю «Залаты шлягер»
Праводзіцца акрэдытацыя сродкаў масавай інфармацыі, сеткавых выданняў для асвятлення Міжнароднага музычнага фестывалю «Залаты шлягер», які адбудзецца 31 кастрычніка – 5 лістапада ў Магілёве.
Турыстычны веламаршрут у Быхаўскім раёне прывяжуць да мабільнага дадатку
У Быхаўскім раёне стварылі турыстычны веламаршрут, які прывяжуць да мабільнага дадатку. Любы немясцовы турыст зможа свабодна падарожнічаць па раёне без суправаджэння гіда, расказаў дырэктар Фонду развіцця тэрыторый Быхаўскага раёна Раман Мельнікаў.
Каля 170 тыс. жыхароў Магілёўшчыны прынялі ўдзел у перапісе насельніцтва
Каля 170 тыс. жыхароў Магілёўскай вобласці ўжо прынялі ўдзел у перапісе насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2019 года. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці Алена Красоўская.
Спецыяліст нагадала, што ў цяперашняй перапісной кампаніі можна паўдзельнічаць некалькімі спосабамі: запоўніць электронны апытальнік, прыйсці на стацыянарны перапісны ўчастак або чакаць візіту перапісчыка па месцы жыхарства. Акрамя таго, на прадпрыемствах будуць працаваць мабільныя групы перапісчыкаў.
«Магілёўліфтмаш» нарасціць магутнасці дзякуючы мадэрнізацыі
Пратакол аб намерах па рэалізацыі інавацыйнага праекта «Мадэрнізацыя ААТ “Магілёўліфтмаш”» падпісаны ў Магілёве на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Машынабудаванне і металаапрацоўка».
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Машынабудаванне і металаапрацоўка» адкрылася сёння ў Магілёве
У цырымоніі пераразання чырвонай стужачкі, якая дала старт мерапрыемству, прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы і старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, доктар эканамічных навук, дацэнт Аляксандр Шумілін.
Аздараўленчыя мерапрыемствы пройдуць 17 кастрычніка ў Шклоўскай цэнтральнай раённай паліклініцы
Аздараўленчыя мерапрыемствы ў межах міжведамаснага прафілактычнага праекта «Час выбіраць здароўе!» пройдуць 17 кастрычніка ў Шклоўскай цэнтральнай раённай паліклініцы. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Сям’я Нікалаевых прадставіць Магілёўскую вобласць у фінале рэспубліканскага конкурсу «Сям’я года»
Сям’я Нікалаевых прадставіць Магілёўскую вобласць у фінале рэспубліканскага конкурсу «Сям’я года», які адбудзецца ў Мінску 12 кастрычніка. У сталіцы сабраліся пераможцы ўсіх сямі рэгіянальных этапаў. Заўтра цэлы дзень – рэпетыцыі выступленняў, якія кожная сям’я адточвала дома. А паслязаўтра – фінал, калі мы даведаемся пра найлепшую з найлепшых.
Акцыя «У славу агульнай Перамогі!» пройдзе сёння ў Горках
Сёння на пляцоўцы каля мемарыяльнага комплексу «Журботная маці» ў Горках будзе шматлюдна. Паўтары сотні чалавек (кіраўніцтва вобласці і горада, ветэраны, актывісты грамадскіх арганізацый) збяруцца тут падчас патрыятычнай акцыі «У славу агульнай перамогі!».
Падчас цырымоніі крыштальную капсулу напоўняць зямлёй з брацкіх магіл, падзялілася першы сакратар Горацкага раённага камітэта БРСМ Марына Бандык:
– Нашы актывісты сабралі зямлю з 44 воінскіх пахаванняў раёна. Ушануем памяць загінулых хвілінай маўчання.
УУС Магілёўскага аблвыканкама запрашае на Дзень адчыненых дзвярэй
Дзень адчыненых дзвярэй для выпускнікоў, якія пакінуць свае ўстановы адукацыі ў 2020 годзе, адбудзецца ва УУС Магілёўскага аблвыканкама (вул. К. Маркса, д. 25) 12 кастрычніка.
На калегіі КДК Магілёўскай вобласці разгледжана пытанне эфектыўнасці работы крухмальнай галіны рэгіёна
Калегіяй Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжана эфектыўнасць работы крухмальнай галіны рэгіёна. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Юрый Фралоў.
Графік пераносу рабочых дзён у 2020 годзе зацверджаны ў Беларусі
Савет Міністраў Беларусі зацвердзіў графік пераносу рабочых дзён у 2020 годзе. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Саўміна ад 9 кастрычніка 2019 года № 688, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Згодна з дакументам, працоўныя дні ў 2020 годзе пераносяцца з чацвярга 2 студзеня на суботу 4 студзеня (гэта значыць на Новы год выхаднымі будуць 1 і 2 студзеня), з панядзелка 6 студзеня на суботу 11 студзеня (што дасць тры дні адпачынку запар – 5, 6 і 7 студзеня).
Новыя стандарты безбар’ернага асяроддзя ўвядуць у Беларусі
У Беларусі распрацоўваюцца новыя стандарты безбар’ернага асяроддзя, паведаміў дырэктар Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі (БелДІСС) Аляксандр Скуратаў.
«Такая праца праводзіцца з 2006 года. Ужо распрацавана каля 40 дзяржаўных стандартаў у гэтай сферы, сёлета вядзецца распрацоўка яшчэ шасці», – адзначыў Аляксандр Скуратаў.
Конкурс кіроўцаў смеццявозаў пройдзе ў Магілёве 11 кастрычніка
Конкурс прафесійнага майстэрства «Магілёўскі майстар» сярод кіроўцаў смеццявозаў пройдзе ў Магілёве 11 кастрычніка. Ён збярэ работнікаў прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі з усяго рэгіёна. Спаборніцтвы адбудуцца трэцім разам і будуць прымеркаваны да Года малой радзімы, адзначылі арганізатары конкурсу – Магілёўскі абласны камітэт прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў.
Семінар па імунізацыі збярэ ў сценах медыцынскага каледжа выкладчыкаў і навучэнцаў школ Магілёва
Навучальны семінар па імунізацыі пройдзе 10 кастрычніка на базе Магілёўскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа. Пра гэта паведамілі ва ўстанове адукацыі.
Мэта мерапрыемства, у якім прымуць удзел каля 200 выкладчыкаў і навучэнцаў усіх школ Магілёва, – павышэнне інфармаванасці аб вакцынацыі сярод моладзі.
Праграмай семінара запланаваны трэнінгі, лекцыі, навучанне валанцёраў.
Як заўважылі суразмоўцы, у Магілёве ўжо два гады выкарыстоўваецца практыка інфармавання па метадзе «роўны навучае роўнага» і запрашэнне на імунізацыю супраць грыпу асоб з «груп рызыкі».
Больш за 100 параканвектаматаў закупілі для навучальных устаноў Магілёўскай вобласці
Для школ і дзіцячых садкоў Магілёўскай вобласці закупілі больш за 100 параканвектаматаў. Практычна ўсе яны ўжо ўстаноўлены, паведаміла вядучы спецыяліст галоўнага ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Людміла Гайдэнка. Грошы на закупку абсталявання былі вылучаны з абласнога бюджэту.
Нясвоечасовае рэагаванне на звароты магіляўчан па пытаннях падключэння ацяплення абмеркавалі на пазапланавым пасяджэнні аблвыканкама
Нясвоечасоваму рэагаванню на звароты магіляўчан па пытаннях падключэння ацяпляльнай сістэмы было прысвечана пазапланавае пасяджэнне Магілёўскага аблвыканкама.
На падключэнне жылога сектара ў Магілёве адводзілася дзесяць дзён – з 28 верасня. Але іх не хапіла, каб зняць усе праблемы. Напрыклад, толькі за 8 кастрычніка на нумар 115 адзінай дыспетчарскай службы паступіла 1238 зваротаў, з іх 584 тычыліся ацяплення.
Прамыя лініі 11 кастрычніка правядуць спецыялісты Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя
Прамыя лініі 11 кастрычніка правядуць спецыялісты Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
З 10.00 да 13.00 па нумары 8 (0222) 74-06-48 жыхары Прыдняпроўскага краю змогуць звярнуцца да галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Магілёўскай вобласці Святланы Уладзіміраўны Нячай па пытаннях арганізацыі якаснага і бяспечнага харчавання, адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі.
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Машынабудаванне і металаапрацоўка» пройдзе 10-11 кастрычніка ў Магілёве і Бабруйску
Канферэнцыя прысвечана перспектыўным тэхналогіям машынабудавання, механізацыі і аўтаматызацыі вытворчых працэсаў, металаапрацоўчаму абсталяванню і інструментальнаму забеспячэнню.
У Быхаўскім раёне з’явіцца электрастанцыя на мясцовых відах паліва
У Быхаўскім раёне ў бягучым годзе рэалізавалі два інвестыцыйныя праекты і далі старт трэцяму. Пра гэта расказаў старшыня Быхаўскага райвыканкама Дзмітрый Марціновіч.
Адзін з інвестпраектаў – стварэнне турыстычнага комплексу на беразе Чыгірынскага вадасховішча: альтанкі, шэзлонгі, камфортны адпачынак ля вады ў маляўнічым месцы, домікі ў арэнду. Тут з’явілася два дзясяткі новых працоўных месцаў.
Больш за 700 свабодных рабочых месцаў прапанавалі моладзі Магілёўскай вобласці падчас Адзінага дня кірмашоў вакансій
Адзіны дзень кірмашоў вакансій для моладзі прайшоў 8 кастрычніка ў нашым рэгіёне. У праекце ўдзельнічалі Магілёў, Бабруйск, Бялыніцкі, Касцюковіцкі і Чэрыкаўскі раёны. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама.
Тэрмін платы за цяпло і газ па поўных тарыфах для не занятых у эканоміцы пераносіцца на 1 мая 2020 года
Тэрмін аплаты працаздольнымі грамадзянамі, не занятымі ў эканоміцы, асобных камунальных паслуг па цэнах (тарыфах), што забяспечваюць поўнае кампенсаванне эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне пераносіцца на 1 мая 2020 года. Гэта прадугледжана пастановай урада нумар 682 ад 7 кастрычніка 2019 года, паведаміў журналістам першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Андрэй Лабовіч.
Рэгістрацыя кандыдатаў у сенатары пачынаецца ў Беларусі
Рэгістрацыя кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання пройдзе ў Беларусі 9-13 кастрычніка.
Да гэтага часу ва ўсіх абласцях і Мінску адбылося вылучэнне прэтэндэнтаў на месцы ў верхняй палаце парламента. Такім правам валодаюць прэзідыумы мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню і адпаведныя выканкамы, а ў сталіцы - прэзідыум Мінгарсавета і Мінгарвыканкам.
Переводчик