Навiны
У Бабруйску выпускаюць аўтамабільныя люстэркі з падагрэвам
Да выпуску інавацыйнай прадукцыі прыступілі на прадпрыемстве «Універсал – Бабруйск». Па замове Камскага аўтазавода ў Татарстане, з якім бабруйчане супрацоўнічаюць ужо дзясятак гадоў, тут распрацавалі і робяць электрафіцыраваныя люстэркі для грузавых аўтамабіляў, і нават з падагрэвам.
«Універсал Бабруйск» – прадпрыемства Беларускага таварыства глухіх, дзе працуе 360 чалавек, больш за палову – людзі, якія слаба чуюць і маюць зносіны паміж сабой мовай жэстаў. Кіраўніцтва цалкам такую мову асвоіла, але ў афіцыйных выпадках у размову ўступае перакладчык.
Магіляўчанін прызнаны найлепшым шэф-поварам года на Міжнародным кулінарным кубку
У межах Міжнароднай спецыялізаванай аптовай выставы-кірмашу «Прадэкспа-2019», якая прайшла нядаўна ў Мінску, упершыню адбыўся кулінарны кубак.
За званне найлепшых спаборнічалі прафесійныя повары і кандытары, а таксама зборныя каманды з краін блізкага і далёкага замежжа ў намінацыях «Кандытар года», «Шэф года» і «Повар года». Былі таксама арганізаваны шматлікія майстар-класы, у тым ліку ад акрэдытаваных членаў WACS (Сусветнай Асацыяцыі кулінараў і кандытараў).
Першая сесія абедзвюх палат абноўленага беларускага парламента адкрыецца 6 снежня
Першая сесія абедзвюх палат абноўленага беларускага парламента адкрыецца 6 снежня. Пра гэта паведаміла сёння журналістам старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.
Палата прадстаўнікоў сёмага склікання збярэцца на першае пасяджэнне раніцай, у 10.00, а Савет Рэспублікі – у 14.00, 6 снежня, праінфармавала старшыня Цэнтрвыбаркама.
«Для Савета Рэспублікі – гэта апошні дзень. Выбары ў яго прайшлі 7 лістапада. Мы да 7 снежня павінны адкрыць першую сесію», – сказала Лідзія Ярмошына.
ЦВК падвядзе вынікі выбараў 22 лістапада.
ЦВК апублікаваў прозвішчы дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання ад Магілёўскай вобласці
ЦВК абнародаваў прозвішчы кандыдатаў, якія, паводле папярэдніх даных, выбраны ў склад Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання ад Магілёўскай вобласці. Гэтыя звесткі размешчаны на афіцыйным сайце Цэнтрвыбаркама.
Папярэдняя яўка выбаршчыкаў на парламенцкіх выбарах у Магілёўскай вобласці склала 82,3%
Папярэдняя яўка выбаршчыкаў на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання ў Магілёўскай вобласці склала 82,3%. У цэлым па Беларусі свой голас за таго ці іншага кандыдата аддала 77,22% выбаршчыкаў. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЦВК.
У Магілёўскай вобласці сваё грамадзянскае права рэалізавала 77,63% выбаршчыкаў
На 18.00 сваё грамадзянскае права ў Магілёўскай вобласці рэалізавала 77,63% выбаршчыкаў, праінфармавалі ў абласной выбарчай камісіі.
Суразмоўцы адзначылі, што з 8.00 да 10.00 участкі наведала больш за 4,3% выбаршчыкаў, з 10.00 да 12.00 яўка склала 8,2%, пік – 10,5% – прыйшоўся на наступныя дзве гадзіны. А з 14.00 да 16.00 – свае галасы аддало крыху больш за 8% жыхароў Прыдняпроўскага краю, з 16.00 да 18.00 – 7,3%.
«Палітычная кампанія ў рэгіёне праходзіць досыць актыўна і ў штатным рэжыме», – падкрэслілі суразмоўцы.
Некалькі назіральнікаў з розных участкаў Магілёва былі выдалены за парушэнне заканадаўства
Нягледзячы на тое што выбары ў абласным цэнтры праходзяць у спакойнай абстаноўцы, ёсць адзінкавыя выпадкі выдалення назіральнікаў з выбарчых участкаў.
Шматдзетная сям’я Гурэевых з Магілёва перад галасаваннем уважліва вывучыла сямейнае становішча кандыдатаў
Наталля і Дзмітрый Гурэевы прыйшлі на выбарчы ўчастак, які размясціўся ў Палацы гімнастыкі ў Магілёве, разам са сваімі пяццю дзецьмі. Кажуць, звычайна наглядаць за імі просяць сяброў ці сваякоў, але сёння тыя самі на выбарах.
Місія назіральнікаў ШАС наведвае выбарчыя ўчасткі Магілёўскай вобласці
У аблвыканкаме з назіральнікамі сустрэўся старшыня Магілёўскай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання Валерый Берастаў. Падчас дыялогу ён праінфармаваў гасцей аб тым, як праходзіць кампанія ў рэгіёне.
Арт-праект «Кропка прыцягнення» Віктара Альшэўскага адкрыўся ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава
Арт-праект «Кропка прыцягнення» беларускага мастака Віктара Альшэўскага, прымеркаваны да Года малой радзімы, адкрыўся сёння ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Гэта творчы эксперымент вялікага майстра, дзе прадастаўлены ўнікальны сплаў філасофіі і мастацтва.
Самая фінансава граматная школьніца Магілёўскай вобласці жыве ў Горках
Абласны этап алімпіяды па фінансавай граматнасці прайшоў у Магілёве. Ён сабраў каманды з усіх раёнаў. За пуцёўкі ў фінал змагаліся 82 старшакласнікі. Па выніках абласнога этапу журы вызначыла тройку лідараў.
Першае месца заваявала навучэнка сярэдняй школы № 2 Горак Марына Жаваранкава. Другое месца заняў прадстаўнік школы № 45 Магілёва Яўген Мілейка. На трэцім месцы – навучэнка Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 3 Наталля Стальмахова.
КДК разгледзеў вынікі кантролю за работай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Магілёўскай вобласці
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі кантролю за працай жыллёва-камунальнай гаспадаркі вобласці, эфектыўнае функцыянаванне якога належным чынам не забяспечваецца. Пра гэта паведаміў першы намеснік ведамства Юрый Фралоў.
Тытул «Студэнт года – 2019! Магілёўскай вобласці заваявала Іна Клечан з інстытута МУС
Напярэдадні Міжнароднага дня студэнта на базе Беларуска-Расійскага ўніверсітэта выбіралі «Студэнта года». За галоўны тытул змагалася шэсць маладых людзей, якія прадстаўлялі ВНУ вобласці. У выніку найлепшай стала курсант 3 курса факультэта міліцыі Магілёўскага інстытута Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Іна Клечан.
Карэспандэнт ТРК «Магілёў» Таццяна Сяргейчык адзначана дыпломам II ступені рэспубліканскага конкурсу «Жніво: і хлебам адзіныя»
Карэспандэнт 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела падрыхтоўкі тэлевізійных праграм РУПРТЦ «Тэлерадыёкампанія “Магілёў”» – у ліку пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу на самае лепшае асвятленне ў СМІ і на інтэрнэт-рэсурсах тэматыкі ўборачнай кампаніі «Жніво: і хлебам адзіныя». Сюжэт Таццяны Сяргейчык «Сямейны экіпаж» адзначаны дыпломам II ступені з намінацыі «Найлепшыя аўтарскія матэрыялы (відэасюжэты, рэпартажы, спецыяльныя праекты), якія выйшлі ў эфір рэгіянальных тэлевізійных або радыёвяшчальных СМІ».
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц прагаласаваў датэрмінова
На ўчастку для галасавання № 32, размешчаным у ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа № 12 г. Магілёва», сёння зрабілі свой выбар на карысць аднаго з шасці кандыдатаў старшыня магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Леанід Заяц і яго жонка.
Пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін у 2019 годзе ўшаноўвалі ў Магілёве
Дзякуючы зладжанай і напружанай працы прадстаўнікоў усіх сфер народнай гаспадаркі на Магілёўшчыне сабраны нядрэнны ўраджай збожжавых, цукровых буракоў, лёну, кукурузы, алейнага семя рапсу, ільновалакна. Агульны каравай збожжавых склаў 930 тыс. т.
«Дажынкi-2019»: пераможцамі абласнога конкурсу хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў сталі экспанаты Горацкага і Круглянскага раёнаў
Пераможцамі абласнога конкурсу хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў «Каравай “Дажынкі-2019”», які праводзіўся сёння падчас фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі ў Магілёве сталі экспанаты Горацкага і Круглянскага раёнаў.
Аляксандр Лукашэнка: Магілёўская вобласць гатова паспяхова вырашыць усе задачы аграпрамысловай галіны
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2019» у Магілёве. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Сяргею Кавалёву з Клімавіцкага раёна, які выратаваў аднавяскоўца з агню, уручылі ўзнагароду
Грамату і наручны гадзіннік Сяргею Кавалёву з Клімавіцкага раёна ўручыў начальнік Магілёўскага абласнога УМНС Сяргей Дзямідаў.
Як паведамлялася раней, 2 лістапада 15-гадовы хлопец выратаваў з палаючага дома аднавяскоўца.
У аграхолдынгу «Купалаўскае» развіваюць сацыяльную інфраструктуру і нарошчваюць аб’ёмы вытворчасці
У аграхолдынгу «Купалаўскае» Шклоўскага раёна для замацавання маладых спецыялістаў і прываблівання работнікаў будуюцца кватэры. У аграгарадку Малыя Славені здадзены ў эксплуатацыю 40-кватэрны дом, ён ужо заселены на 80%. А ў аграгарадку Гарадзішча 10 кватэр з’явілася ў будынку дзіцячага садка. Яшчэ амаль столькі ж кватэр з’явяцца пасля рэканструкцыі будынка былога сельвыканкама.
У Магілёўскай вобласці яўка выбаршчыкаў за тры дні датэрміновага галасавання склала 21%
За тры дні датэрміновага галасавання па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ў Магілёўскай вобласці свой выбар на карысць таго ці іншага кандыдата зрабіла 21% выбаршчыкаў, уключаных у спісы для галасавання.
Шматфункцыянальны корпус могуць пабудаваць на тэрыторыі Магілёўскай гарадской бальніцы ХМД
Шматфункцыянальны сяміпавярховы корпус замест старых пабудоў можа з’явіцца на тэрыторыі Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Аказаць садзейнічанне ў рэалізацыі перспектыўнага праекта выказалі гатоўнасць міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік і старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц падчас наведвання абноўленага радзільнага дома.
Федэрацыя прафсаюзаў 15 лістапада пачне маніторынг выканання тэмпературнага рэжыму на прадпрыемствах
Прафсаюзныя рэйдавыя групы правядуць маніторынгі на прадпрыемствах усіх рэгіёнаў. Асаблівую ўвагу звернуць на захаванне тэмпературнага рэжыму ў вытворчых памяшканнях і цэхах, стан санітарна-бытавых памяшканняў і забеспячэнне работнікаў спецыяльнай вопраткай і абуткам. Праверкі, накіраваныя на выяўленне фактаў парушэння тэмпературных умоў на працоўных месцах, пачнуцца 15 лістапада.
Памочнік Прэзідэнта, інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы правёў прыём грамадзян у Магілёве
Решение коммунальных проблем, начисление пенсий, благоустройство населенных пунктов – обо всем этом и многом другом говорили люди, пришедшие сегодня на прием к помощнику Президента – инспектору по Могилевской области Михаилу Русому, проводившему в Могилеве личный прием граждан.
У Горках адкрыўся бізнес-інкубатар
У будынку Палаца культуры БДСГА ў Горках сёння прыемная мітусня. Жыхары горада яшчэ некалькі месяцаў таму не маглі паверыць, што тут адкрыецца бізнес-інкубатар.
У Магілёўскай вобласці БРСМ правядзе фотаконкурс сярод маладых выбаршчыкаў
Магілёўская абласная арганізацыя БРСМ запрашае выбаршчыкаў паўдзельнічаць у фотаконкурсе «#Галасую». Каб прыняць удзел у спаборніцтве, неабходна зрабіць фота або сэлфі на выбарчым участку ў дні датэрміновага галасавання або 17 лістапада, апублікаваць здымак на сваёй старонцы УКантакце або запісе ў Instagram, суправадзіць фатаграфію хэштэгамі #ягаласую #МыРазам #МыІдзём #mogbrsm і адзначыць у публікацыі акаўнт @mogbrsm.
Магілёўцаў і гасцей горада 15–16 лістапада запрашаюць на вялікі святочны кірмаш
Магілёўцаў і гасцей горада 15–16 лістапада запрашаюць на вялікі святочны кірмаш. Як паведамілі ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама, ён будзе ўключаць дзве пляцоўкі з гандлёвымі радамі, якія расцягнуцца больш чым на паўкіламетра.
Завяршаюцца рамонтныя работы на «гарбатым» мосце па вуліцы Якубоўскага ў Магілёве
Завяршаюцца рамонтныя работы на «гарбатым» мосце па вуліцы Якубоўскага ў Магілёве. Пуцеправод капітальна адрамантаваны, дапоўнены арачнай галерэяй з падсветкай, лаўкамі, урнамі. Зона перамяшчэння мае веладарожку. Устаноўлены гандлёвыя павільёны. Зроблена некалькі дадатковых спускаў да створанай зоны адпачынку з лаўкамі, альтанкамі і сістэмай пешаходных дарожак. На аб’екце ўстаноўлена сучаснае энергаэфектыўнае абсталяванне.
Дзед Мароз прыляціць у Магілёў на верталёце
Сёлета Дзед Мароз прыбудзе на навагоднія святкаванні ў Магілёў 15 снежня на верталёце. Пра гэта расказала начальнік упраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама Ірына Жабарава.
«Да навагодніх святаў мы падрыхтавалі для магілёўцаў шмат сюрпрызаў. Святочная праграма пачнецца 15 снежня на плошчы Леніна. Тут пройдзе сустрэча Дзеда Мароза, які сёлета прыляціць у Магілёў на верталёце. Пасля гэтага на цэнтральнай плошчы горада запаляць агні на галоўнай ёлцы», – расказала Ірына Жабарава.
Светлавыя фігуры і казачны гарадок упрыгожаць навагодні Магілёў
Канцэпцыю навагодняга ўпрыгожвання горада абмеркавалі на нарадзе ў Магілёўскім гарвыканкаме.
«Звыклыя навагоднія ўпрыгожванні горада плануем разбавіць новымі элементамі. Сярод іх тэматычныя фотазоны, маляўнічыя светлавыя канструкцыі», – заўважыў начальнік упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама Уладзімір Скачак. Так, мяркуецца размясціць фотазоны з сімвалам 2020 года ля Палаца культуры вобласці і Магілёўскага лялечнага тэатра.
Переводчик