Прафарыентацыйная акцыя «Мая прафесія – мая будучыня!» пройдзе 23 лістапада ва УУС Магілёўскага аблвыканкама
Прафарыентацыйная акцыя «Мая прафесія – мая будучыня!» пройдзе 23 лістапада ва ўпраўленні ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама (вул. К. Маркса, д. 25). Арганізатары запрашаюць наведаць УУС навучэнцаў 7–9 класаў сярэдніх устаноў адукацыі, якія ў будучыні плануюць стаяць на абароне законных правоў і інтарэсаў грамадзян і грамадства. У хлопцаў будзе магчымасць бліжэй пазнаёміцца з вучобай у Магілёўскім абласным кадэцкім вучылішчы і атрымаць адказы на пытанні. Пачатак мерапрыемства ў 11.00.
У бюджэт Бабруйска за студзень-кастрычнік 2019 года паступіла Br195,6 млн.
За студзень-кастрычнік 2019 года ў кансалідаваны бюджэт Бабруйска паступіла Br 195,6 млн. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Магілёўскай вобласці. Удзельная вага плацяжоў арганізацый у агульнай суме паступленняў склала 89,8%, або Br175,5 млн. Індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў бюджэт выплачана Br 11,2 млн. або 5,7% ад сумы, якая паступіла, фізічнымі асобамі – Br8,9 млн., або 4,5%.
У Магілёўскай вобласці за суткі пры пажарах загінулі два чалавекі
За суткі ў Магілёўскай вобласці адбылося 4 пажары: у Бабруйскім, Быхаўскім і Магілёўскім раёнах. Загінулі 2 чалавекі, асобы якіх устанаўліваюцца, паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. Каля гадзіны ночы 22 лістапада жыхароў в. Баранавічы-1 Бабруйскага раёна разбудзіў трэск шыферу палаючага дома. Палаў жылы дом 63-гадовай мясцовай жыхаркі. Агонь знішчыў дах і перакрыцце, часткова пашкодзіў сцены і маёмасць у доме. Пад абваленымі канструкцыямі ратавальнікі знайшлі труп, як мяркуецца, гаспадыні.
Дамы да пяці паверхаў у Беларусі будуць абсталяваны ліфтамі
Нізкапавярховыя забудовы ў Беларусі будуць абсталёўваць ліфтамі, паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення горадабудаўніцтва, праектнай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Вольга Верамей.
У аграгарадку Чэрнеўка Дрыбінскага раёна адкрылі мемарыяльную дошку воіну-інтэрнацыяналісту Аляксандру Царову
Мемарыяльная дошка ў гонар заслужанага выпускніка, воіна-інтэрнацыяналіста, камандзіра, ардэнаносца Аляксандра Царова адкрылася ў Чэрнеўскай школе Дрыбінскага раёна.
Кінапаказы фільмаў-удзельнікаў XXVI Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» арганізуюць 21–27 лістапада ў Магілёве
Кінапаказы фільмаў – удзельнікаў XXVI Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» – адбудуцца 21–27 лістапада ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».
У Мінску ўзнагародзілі пераможцаў Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года» ад Магілёўскай вобласці
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года» прайшла ў «Дыпсэрвіс Холе» ў Мінску. У намінацыі «Паспяховы старт» заслужаную ўзнагароду атрымала ТАА «Маглеспраммантаж». Сярод пераможцаў у катэгорыі «Стабільны поспех» адзначана ТАА «Рэмкам». У намінацыі «Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці» ў ліку найлепшых ТАА «Ясеньлес».
Алег Чыкіда падзяліўся стратэгіяй і планамі развіцця Магілёўскага раёна
Старшыня Магілёўскага райвыканкама Алег Чыкіда займае гэтую пасаду з чэрвеня 2019 года. Прадстаўляючы новага кіраўніка раёна, старшыня аблвыканкама Леанід Заяц даў высокую ацэнку яго прафесійным якасцям, вывастраным кіраўніцкім вопытам. Пазітыўныя перамены ў гаспадарчым жыцці краю з прыходам новага кіраўніка ўжо прыкметныя.
У Кіраўску рэканструявалі кафэ райст, дзе кормяць фірмовымі смажанкамі
Змяніўся не толькі знешні выгляд пункту грамадскага харчавання, пашырылі і асартымент смачнай прадукцыі. Толькі смажанак прапануюць больш за 12 відаў – ад традыцыйных мясных або грыбных да салодкіх.
Вядучая крымінальнай тэлепраграмы на «Бабруйск 360» – у ліку пераможцаў нацыянальнага этапу конкурсу антыкарупцыйнай рэкламы
У Генпракуратуры ўзнагародзілі пераможцаў і прызёраў нацыянальнага этапу міжнароднага моладзевага конкурсу сацыяльнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!», паведамілі ў аддзеле інфармацыі нагляднага ведамства. У намінацыях «Найлепшы плакат» і «Найлепшы відэаролік» пераможцаў і фіналістаў вызначыла нацыянальная конкурсная камісія. Акрамя прадстаўнікоў Генпракуратуры, міністэрстваў унутраных спраў, адукацыі, інфармацыі, антыманапольнага рэгулявання і гандлю ў яе ўвайшлі таксама прафесіяналы ў галіне графічнага дызайну, жывапісу і кінематаграфіі.
Развіццё сельскіх тэрыторый Магілёўскай вобласці абмяркуюць на форуме ў Клічаве
Рэгіянальны форум «Умацаванне міжсектаральнага ўзаемадзеяння для лакалізацыі мэтаў у галіне ўстойлівага развіцця і развіцця сельскіх тэрыторый» пройдзе ў Клічаве 26–27 лістапада, паведамілі ў Слаўгарадскім райвыканкаме.
Малдова і Магілёўская вобласць разгледзяць магчымасць стварэння сумеснай зборачнай вытворчасці ліфтаў
Малдова зацікаўлена ў стварэнні на сваёй тэрыторыі сумеснага прадпрыемства па зборцы ліфтаў і ліфтавага абсталявання «Магілёўліфтмаша». Пра гэта паведаміў сёння Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Малдовы ў Беларусі Віктар Сарачан падчас сустрэчы са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Леанідам Зайцам.
Гукавая сістэма навігацыі для невідушчых з’явілася ў Магілёве
Прэзентацыя праекта «Крокі на гукі» адбылася сёння ў магілёўскай паліклініцы № 2. Медустанова стала першай у вобласці, дзе працуе гука-маўленчая навігацыйная сістэма для людзей з інваліднасцю па зроку. Яна зніжае бар’еры на шляху невідушчых і са слабым зрокам, дапамагаючы ім лепш арыентавацца ў прасторы.
Пастаноўка двух спектакляў магілёўскіх тэатраў будзе ажыццяўляцца пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры
Падведзены вынікі конкурснага адбору рэжысёрскіх эксплікацый, які праводзіцца Міністэрствам культуры ў 2019 годзе.
Магілёўскі аблвыканкам 25–29 лістапада вывучыць меркаванне насельніцтва аб якасці аказання паслуг установамі фізкультуры і спорту
Магілёўскім аблвыканкамам 25–29 лістапада будзе праводзіцца вывучэнне меркавання насельніцтва па пытанні задаволенасці якасцю аказання паслуг установамі фізкультуры і спорту. Аб фактах няякаснага абслугоўвання, а таксама прапановы па ўдасканаленні работы ў названай сферы можна паведаміць з 8.00 да 13.00 і з 14. 00 да 17.00 па нумары (80222) 23 02 55.
Японскі майстар ігры на японскай традыцыйнай бамбукавай флейце выступіць на сцэне Магілёўскай гімназіі-каледжа мастацтваў
У канцэртнай зале Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў 22 лістапада ў 15.00 адбудзецца музычна-літаратурны вечар «Японія – музычнае адлюстраванне ў Беларусі». Мерапрыемства арганізавана Пасольствам Японіі сумесна з калектывам установы адукацыі ў межах штогадовага фестывалю «Японская восень у Беларусі».
У Магілёўскай вобласці працягнуць працу па стварэнні спецыялізаваных цэнтраў падтрымкі прадпрымальніцтва
У Магілёўскай вобласці працягнуць працу па стварэнні спецыялізаваных цэнтраў падтрымкі прадпрымальніцтва. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні камітэта эканомікі аблвыканкама Павел Марыненка на пасяджэнні абноўленага Савета па развіцці прадпрымальніцтва. У рэгіёне ўжо некалькі гадоў арганізуюць цэнтры падтрымкі прадпрымальніцтва на базе вузкапрофільных структур. Добрыя прыклады – Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця, якое вядзе працу па падтрымцы IT-праектаў і IT-супольнасці, асацыяцыя «БАМАП», якая абараняе інтарэсы міжнародных перавозчыкаў.
У Магілёўскай вобласці 1 снежня стартуе дабрачынны марафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы»
У Магілёўскай вобласці 1 снежня стартуе дабрачынны марафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы», паведаміла дырэктар Магілёўскага абласнога аддзялення РГА «Беларускі дзіцячы фонд» Ірына Фісюк.
У Магілёўскай вобласці 28 лістапада з 11.00 да 13.00 упершыню пройдзе электронны кірмаш вакансій
У Магілёўскай вобласці 28 лістапада з 11.00 да 13.00 упершыню пройдзе электронны кірмаш вакансій, які будзе даступны на сайце www.e-vacancy.by. Удзел у кірмашы прымуць 24 прадпрыемствы рэгіёна. Электронны кірмаш вакансій дазваляе ў анлайн-рэжыме забяспечыць прамы і актыўны дыялог наймальніка з саіскальнікам, якія тэрытарыяльна знаходзяцца ў розных месцах. Таксама прадугледжана магчымасць перадаць непасрэдна прадстаўніку наймальніка сваё рэзюмэ і задаць пытанні.
Лізавета Міснікава выступіць на дзіцячым «Еўрабачанні» пад нумарам 7
Прадстаўніца Беларусі на дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне-2019» у горадзе Глівіцы Лізавета Міснікава выступіць пад нумарам 7. Аб гэтым паведаміла юная выканаўца.
Высокая яўка выбаршчыкаў у Магілёўскай вобласці абумоўлена альтэрнатыўнасцю на выбарах – Валерый Берастаў
У Магілёўскай вобласці высокая яўка выбаршчыкаў абумоўлена альтэрнатыўнасцю на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. На гэта звярнуў увагу сёння ў час паседжання Магілёўскай абласной выбарчай камісіі яе старшыня Валерый Берастаў.
Новае пакаленне шахтавых самазвалаў пачалі выпускаць у Магілёве
У гэтым годзе філіял ААТ «БЕЛАЗ» у Магілёве прадставіў шэраг навінак, адна з якіх – машына пагрузачна-даставачная МаАЗ-4035 грузападымальнасцю 7 тон – ужо пачала працаваць ва Узбекістане.
Конкурс у галіне выяўленчага мастацтва аб'яўлены ў Беларусі
Рэспубліканскі конкурс «Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва» праводзіцца з 1 лістапада па 15 лютага 2020 года. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства культуры.
Рэпартаж з Асіповічаў – сталіцы нашай артылерыі
Асіповічы – сталіца нашай артылерыі. Без лішняй сціпласці. Яшчэ ў савецкія часы ў горадзе была сканцэнтравана артылерыйская дывізія. Зараз жа ў ваенным гарадку Паўднёвы суседнічаюць 51-я гвардзейская артылерыйская брыгада, 336-я рэактыўная артылерыйская брыгада і 465-я ракетная брыгада.
Для ёлачных базараў лясгасы Магілёўскай вобласці рыхтуюць 15 тыс. навагодніх дрэў
Для ёлачных базараў лясгасы Магілёўскай вобласці рыхтуюць 15 тыс. навагодніх дрэў. У продаж яны паступяць арыенціровачна 20-21 снежня, паведаміў начальнік аддзела вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Васіль Шык. Пакупнікам прапануюць елкі і хвоі. Будуць і дрэвы ў кадках. Каштуюць яны традыцыйна даражэй, але і на гэты тавар знаходзяцца пакупнікі. Набыць навагоднія дрэвы можна будзе ў лясніцтвах і лясгасах вобласці, прычым танней, чым на ёлачных базарах.
Магілёўскі метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай працы 22 лістапада правядзе мерапрыемствы да 80-годдзя з дня ўтварэння
Магілёўскі метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай працы 22 лістапада правядзе мерапрыемствы да 80-годдзя з дня ўтварэння. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. Урачыстасці пачнуцца са свята на плошчы перад цэнтрам. У 10.00 тут выступяць творчыя калектывы – народныя ансамблі народнай песні раёнаў Магілёўскай вобласці. Будуць працаваць гандлёвыя пляцоўкі ААТ «Булачна-кандытарская кампанія “Дамачай”», тэматычная экспазіцыя вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва рэгіёна.
Юныя тэнісісты блізкага і далёкага замежжа разыграюць у Магілёве ўзнагароды мемарыяла Тані Карпінскай
Юныя тэнісісты блізкага і далёкага замежжа разыграюць у Магілёве ўзнагароды 51-га Міжнароднага мемарыяла Тані Карпінскай па настольным тэнісе. Спаборніцтвы пройдуць 2-5 снежня ў спарткомплексе «Алімпіец». Ужо заявілі аб удзеле наймацнейшыя маладыя тэнісісты з гарадоў Беларусі і суседніх дзяржаў – працягваецца падача заявак. Узнагароды турніру разыграюць у трох узроставых групах. Пераможцам і прызёрам ўручаць кубкі, медалі, дыпломы і каштоўныя падарункі.
Круглянская спартыўная школа памяняе прапіску
У новы будынак пераедзе Круглянская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа, паведаміла намеснік старшыні Круглянскага райвыканкама Анжэла Лукашэвіч. «Раней наша спартыўная школа знаходзілася ў памяшканнях 1986 года пабудовы, якія былі на ўскраіне горада. Зараз дзеці будуць займацца ў абноўленых залах, размешчаных у самым цэнтры горада. Урачыстае адкрыццё запланавана на 30 лістапада», – расказала яна.
Стартаваў дабрачынны праект Федэрацыі прафсаюзаў «Мары збываюцца»
Федэрацыя прафсаюзаў аб’яўляе навагодні праект «Мары збываюцца». Да 8 снежня чакаем ад вашых дзетак (да 16 гадоў) лісты або відэазвароты з іх самымі патаемнымі жаданнямі. Не забывайце ставіць у тэме ліста пазнаку «Мары збываюцца» і пакідаць тэлефоны для зваротнай сувязі. Сем самых арыгінальных, добрых і смелых жаданняў мы ўвасобім у жыццё пад Новы год разам з нашым Дзедам Марозам. Чаму сем? Таму што цуды павінны раўнамерна размяркоўвацца па ўсёй краіне. Па адным на кожную вобласць і сталіцу.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 23 лістапада першы намеснік старшыні аблвыканкама Васіль Акуліч
Прамую тэлефонную лінію правядзе 23 лістапада першы намеснік старшыні аблвыканкама Васіль Іванавіч Акуліч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Курыруюцца напрамкі: аграпрамысловы комплекс, вытворчасць і перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі, харчовыя рэсурсы, лясная гаспадарка, зямельныя адносіны, геадэзія, ахова навакольнага асяроддзя, гідраметэаралогія.