У Магілёве пройдзе семінар на тэму «Падаткі-2019. Агляд зменаў у заканадаўстве»
У Магілёве 1 лютага пройдзе семінар на тэму «Падаткі-2019. Агляд зменаў у заканадаўстве». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па рэгіёне. Мерапрыемства адбудзецца з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.
Змены пры выдачы бальнічных ўступаюць у сілу ў Беларусі
У Беларусі з 31 студзеня ўступаюць у сілу змены, якія тычацца парадку афармлення і выдачы лісткоў непрацаздольнасці і даведак аб часовай непрацаздольнасці. Змены закранулі як парадак выдачы дакументаў, якія сведчаць часовую непрацаздольнасць грамадзян (лістка непрацаздольнасці і даведкі аб часовай непрацаздольнасці), так і парадак афармлення гэтых дакументаў з улікам практыкі прымянення. Новыя формы бланкаў
Магілёўскі інстытут МУС запрашае будучых абітурыентаў на Дзень адчыненых дзвярэй
Магілёўскі інстытут МУС запрашае будучых абітурыентаў на Дзень адчыненых дзвярэй. Мерапрыемства пачнецца 8 лютага ў 14.30, паведамілі ва ўстанове адукацыі. У праграме – сустрэча з кіраўніцтвам ВНУ, прадстаўнікамі прыёмнай камісіі. Выступоўцы раскажуць пра асаблівасці прыёму абітурыентаў у 2019 годзе і навучання на розных факультэтах, адкажуць на пытанні, якія цікавяць. Для тых, каму будзе неабходная больш падрабязная інфармацыя, пройдуць індывідуальныя кансультацыі. Таксама запланавана экскурсія па інстытуце.
Што зменіцца ў Беларусі з 1 лютага
Вырасце памер дзіцячых дапамог і некаторых іншых сацыяльных выплат У Беларусі з 1 лютага вырасце памер дзіцячых дапамог і некаторых іншых сацыяльных выплат у сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ).
Малако «Бабушкиной крынки» ў лютым будзе адгружана на рынак кітайскай правінцыі Цзянсу
Малако магілёўскай «Бабушкиной крынки» ў лютым будзе адгружана для паставак на рынак кітайскай правінцыі Цзянсу. Пра гэта паведамілі ў Генеральным консульстве Беларусі ў Шанхаі.
Практычны семінар па прасоўванні экспарту беларускіх прадпрыемстваў адбыўся ў Магілёве
Прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра маркетынгу правялі ў Магілёве практычны семінар «Эфектыўныя інструменты прасоўвання экспарту беларускіх прадпрыемстваў. Забеспячэнне закупак тавараў, работ і паслуг у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой», перадае карэспандэнт сайта.
У сярэдняй школе №19 Магілёва 31 студзеня пройдзе вечар-рэквіем да 75-годдзя з дня зняцця блакады Ленінграда
У сярэдняй школе №19 Магілёва 31 студзеня ў 13.00 адбудзецца вечар-рэквіем «900 дзён мужнасці», прысвечаны 75-годдзю з дня зняцця блакады Ленінграда. Пра гэта паведамілі ва ўстанове адукацыі. Удзельнікі мерапрыемства змогуць даведацца пра нормы выдачы хлеба для рабочых, служачых, дзяцей, убачыць фота блакаднага Ленінграда, пачуць страшныя ўспаміны відавочцаў. На вечары прагучаць тэматычныя вершы і песні. Суарганізатарам вечара-рэквіему выступае дзіцячая бібліятэка-філіял № 10 пры падтрымцыГА «Рускае культурна-асветніцкае таварыства».
Магіляўчанка Вольга Бадзелька прызнаная найлепшай шахматысткай краіны 2018 года
Беларуская федэрацыя шахмат назвала найлепшых спартсменаў краіны па выніках 2018 года. Цырымонія ўзнагароджання адбылася на ўрачыстым закрыцці XVII міжнароднага шахматнага фестывалю ў Оршы, паведамляе сайт ГА «БФШ». Пераможцаў вызначылі ў 25 намінацыях. Так, найлепшай спартсменкай 2018 года стала Вольга Бадзелька. Яна ж прызнаная найлепшай спартсменкай да 18 гадоў.
У школы Магілёўскай вобласці дадаткова закуплена 1,4 тыс. пар лыжнага інвентару
У школы Магілёўскай вобласці дадаткова закуплена 1,4 тыс. пар лыж, мацаванняў да іх, лыжных чаравік і палак. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама Сяргей Патапаў.
Беларуска-Расійскі ўніверсітэт па выніках міжнароднага рэйтынгу ўвайшоў у дваццатку лепшых ВНУ Беларусі
Беларуска-Расійскі ўніверсітэт па выніках міжнароднага рэйтынгу увайшоў у дваццатку найлепшых вну Беларусі. Webometrics Ranking of World Universities абнаўляецца двойчы ў год. Па выніках ліпеньскай ацэнкі 2018 года БРУ займаў 24 месца з 57 адукацыйных арганізацый краіны і знаходзіўся на 9149 месцы ў сусветным.
Студэнты Магілёўскага ўніверсітэта харчавання распрацавалі меню для ўдзельнікаў II Еўрапейскіх гульняў
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання працуе над арганізацыяй харчавання атлетаў і гасцей II Еўрапейскіх гульняў, якія адбудуцца летам у Мінску. З 1 лютага выкладчыкі ВНУ адправяцца на інструктаж повараў, якія будуць гатаваць для спартсменаў, а студэнты навучальнай установы ўжо распрацавалі спецыяльнае меню: іх дыпломныя работы прысвечаны харчаванню атлетаў, якія прадстаўляюць розныя віды спорту.
У Магілёўскай вобласці стартаваў праект па паляпшэнні магчымасцей занятасці на сяле
У Слаўгарадзе прайшла канферэнцыя, прысвечаная пачатку рэалізацыі мерапрыемстваў праекта па сеткавым узаемадзеянні для паляпшэння магчымасцяў занятасці ў сельскіх раёнах Магілёўскай вобласці пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза. Пра гэта паведамілі ў Слаўгарадскім райвыканкаме. Праект будзе рэалізаваны Слаўгарадскім райвыканкамам сумесна з Быхаўскім, Клічаўскім, Краснапольскім, Чэрыкаўскім раённымі выканаўчымі камітэтамі і Міжнародным фондам развіцця сельскіх тэрыторый.
«Бабруйскаграмаш» мае намер пашырыць сваю прысутнасць у Фінляндыі
ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш»» наведала дэлегацыя кіраўніцтва фінскай кампаніі Agri Kymi OY (г.Каўвола) на чале з кіраўніком Ханнай Пулканен.
Студэнты МДУ імя А. А. Куляшова занялі другое месца на Рэспубліканскай універсіядзе па лёгкай атлетыцы
Студэнты Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова занялі другое месца на Рэспубліканскай універсіядзе па лёгкай атлетыцы. У спаборніцтвах, якія праходзілі ў спартыўным комплексе «Алімпіец», узялі ўдзел каманды з 26 беларускіх вышэйшых навучальных устаноў. Прадстаўнікі нашай ВНУ саступілі ў камандным заліку толькі спартсменам з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. Бронза дасталася Гродзенскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя Янкі Купалы.
Ігар Шуневіч: у Магілёўскай вобласці дастаткова высокі ўзровень бяспекі
У Магілёўскай вобласці дастаткова высокі ўзровень бяспекі. Пра гэта заявіў сёння журналістам перад калегіяй УУС Магілёўскага аблвыканкама міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.
Чатырохпалосную дарогу з цэментабетонным пакрыццём пабудуюць на пад’ездзе да Магілёва
Восенню мінулага года ў Магілёўскім раёне прыступілі да рэканструкцыі аўтадарогі Р122 Магілёў–Чэрыкаў–Касцюковічы. Цяпер на аб’екце вядуцца земляныя і падрыхтоўчыя працы, замена водапрапускных труб.
Выстава да 30-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана адкрыецца ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е. Р. Раманава
Выстава да 30-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана адкрыецца 30 студзеня ў 15.00 у Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е. Р. Раманава (пл. Славы, 1). Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
За 17 гадоў у Магілёўскай вобласці дзякуючы аўтаномнаму пажарнаму апавяшчальніку выратаваны амаль 270 чалавек
У Магілёўскай вобласці з 2002 па 2018 год дзякуючы аўтаномнаму пажарнаму апавяшчальніку выратаваны 267 чалавек, у тым ліку 70 дзяцей. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю рэгіянальнага ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. У 2019-м у Прыдняпроўскім краі гэты прыбор ужо двойчы папярэдзіў магчымую бяду. Сваё званне «хатняга выратавальніка» ўвечары 28 студзеня спаўна апраўдаў АПА ў вёсцы Вышкава Шклоўскага раёна.
Магілёўская епархія і рэгіянальны цэнтр паліятыўнай дапамогі рэалізуюць сумесны праект: патрэбныя добраахвотнікі
У абласным цэнтры на базе Трохсвяціцельскага сабора пачынае працу новы сумесны праект Магілёўскай епархіі і рэгіянальнага цэнтра паліятыўнай дапамогі, размешчанага на базе УАЗ «Магілёўскі спецыялізаваны Дом дзіцяці для дзяцей з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы з парушэннем псіхікі». Далучыцца да добрай справы могуць усе жадаючыя, паведамляецца на сайце Магілёўскай епархіі.
Епархіяльная Алімпіяда праваслаўных ведаў пройдзе ў Бабруйску 3-16 лютага
III Епархіяльная Алімпіяда праваслаўных ведаў «Евангельскія прыпавесці ў маім жыцці» пройдзе ў Бабруйску 3-16 лютага. Пра гэта паведамляецца на сайце Бабруйскай епархіі. Традыцыйна спаборніцтва збярэ навучэнцаў парафіяльных нядзельных школ і дзяцей, якія наведваюць факультатыўныя заняткі рэлігіязнаўчай накіраванасці ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Удзельнікі прадэманструюць не толькі пачатковыя рэлігійныя веды, але і праявяць эрудыцыю, творчасць.
У 2018 годзе ў Магілёўскай вобласці пабудавана больш за 4,1 тыс. новых кватэр
У 2018 годзе ў Магілёўскай вобласці арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавалі 4124 новых кватэры. Уведзена ў эксплуатацыю 318,8 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна. Для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, пабудавана 153,9 тыс. кв. м, або 48,3% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля. У тым ліку з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі – 93,6 тыс. кв. м, у шматкватэрных жылых дамах у гарадах – 135,1 тыс. кв. м.
Пракуратура Магілёўскай вобласці выявіла шматлікія парушэнні пры праверцы недабудаваных аб’ектаў у рэгіёне
Пракуратура Магілёўскай вобласці выявіла шматлікія парушэнні пры праверцы недабудаваных аб’ектаў у рэгіёне. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі пракурор Магілёўскай вобласці Аляксандр Чадзюк. Пракуратура сумесна з Камітэтам дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці ў верасні-снежні 2018 года правяла планавую праверку выканання ўказа «Аб некаторых мерах па скарачэнні не завершаных будаўніцтвам незакансерваваных жылых дамоў, дач». Дэталёва вывучана сітуацыя ў Магілёве і Бабруйску, а таксама ў шасці раёнах вобласці.
Пракуратура прапануе стварыць у Паўднёвай прамзоне СЭЗ «Магілёў» стацыянарны пост па кантролі выкідаў
Пракуратура прапануе арганізаваць у Паўднёвай прамысловай зоне СЭЗ «Магілёў» пастаянны экалагічны маніторынг атмасфернага паветра, паведаміў на прэс-канферэнцыі пракурор Магілёўскай вобласці Аляксандр Чадзюк.
Ноччу 29 студзеня ў Магілёве па вуліцы Якубоўскага перакрыюць рух усіх відаў транспарту
Ноччу 29 студзеня ў Магілёве па вуліцы Якубоўскага з 00.30 да 4.30 перакрыюць рух усіх відаў транспарту. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме. Такая мера выклікана неабходнасцю правядзення выпрабаванняў пуцеправоду праз чыгуначныя шляхі. Яна закране ўчастак ад перасячэння з вуліцай Сурганава да скрыжавання з вуліцай Касманаўтаў. Рух аўтобусаў будзе арганізаваны з улікам перакрыцця дарогі.
Распрацаваны пратакол даручэнняў старшыні аблвыканкама структурам і службовым асобам Асіповіцкага раёна
Распрацаваны пратакол даручэнняў старшыні абласнога выканаўчага камітэта Уладзіміра Даманеўскага гаспадарчым структурам і службовым асобам Асіповіцкага раёна. Дакумент складзены па выніках праведзенай раней сустрэчы Уладзіміра Даманеўскага з актывам органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, суб’ектамі гаспадарання і бізнесу Асіповіцкага раёна.
Спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі дзесяць медалёў на турніры па дзюдо памяці Андрэя Мельнікава
Спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі дзесяць медалёў на адкрытым XXVI традыцыйным турніры па дзюдо памяці воіна-інтэрнацыяналіста, Героя Савецкага Саюза Андрэя Мельнікава.
У Магілёве ўшанавалі памяць ахвяраў Халакосту
У Магілёве ўшанавалі памяць ахвяраў Халакосту. Ля мемарыяльнага знака «У памяць пра яўрэеў – ахвяр нацызму» 27 студзеня сабраліся людзі з кветкамі і свечкамі. Удзельнікі мерапрыемства прачыталі памятную малітву і згодна традыцыі ўсклалі каменьчыкі да знака. У памяць аб шасці мільёнах яўрэяў, знішчаных фашыстамі ў гады Другой сусветнай вайны, было запалена шэсць памінальных свечак.
Каманда Магілёўскага «Гарводаканала» стала пераможцам зімовай абласной спартакіяды работнікаў ЖКГ
Каманда Магілёўскага ДКУП «Гарводаканал» стала пераможцам XIII зімовай абласной спартакіяды работнікаў ЖКГ. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Павел Жуйкоў.
У Музеі этнаграфіі магілёўцам пакажуць яўрэйскую гісторыю ў лялечных сюжэтах
У Музеі этнаграфіі Магілёва ў лютым адкрыецца дзіўная выстава «Адыходзячая натура» – яўрэйская гісторыя ў лялечных сюжэтах. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е. Р. Раманава.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 2 лютага намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Пархамовіч
Прамую тэлефонную лінію правядзе 2 лютага намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Віктаравіч Пархамовіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.