Навiны
Езуіцкі касцёл у Мсціславе закрываюць ахоўнай сеткай
Езуіцкі касцёл у Мсціславе закрываюць ахоўнай сеткай. Гэта адзін са спосабаў выратавання помніка архітэктуры 18 стагоддзя.
Супрацьаварыйныя працы на будынку касцёла пачаліся восенню. Цяпер прамысловыя альпіністы на вышыні выконваюць важную працу – нацягваюць банерную сетку. Гэта не толькі клопат аб эстэтыцы, але і абарона будынка ад ападкаў, а людзей – ад падзення абломкаў тынкоўкі і муру. Для прадухілення далейшага разбурэння касцёла ўзводзяцца апорныя і ўмацавальныя канструкцыі, якія спраектавалі спецыялісты ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Магілёва.
Праект «Арміі воін славы дастойны!» прэзентуюць на круглым стале ў Магілёве
Традыцыйнае пасяджэнне круглага стала «Сустрэча пакаленняў», прысвечанае Дню Абаронцаў Айчыны, адбудзецца 22 лютага ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.
У мерапрыемстве, якое пачнецца ў 10.00 на базе паста памяці загінулым за Айчыну Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Юнацтва» (вул. Першамайская, 2), прымуць удзел ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл, прадстаўнікі ваеннага камісарыята Магілёва і Магілёўскага раёна, Моладзевага парламента пры гарадскім савеце дэпутатаў, вайсковых часцей, школьнікі і інш.
На 40% бюджэт Магілёўскай вобласці сфармавалі плацельшчыкі недзяржаўнага сектара эканомікі
За студзень 2019 года ў кансалідаваны бюджэт Магілёўскай вобласці паступіла Br125,9 млн. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ рэгіёна.
У структуры падатковых паступленняў лідзіравалі арганізацыі дзяржаўнага сектара эканомікі. На іх долю прыпадала 49,8% агульных паступленняў, што склала Br62,7 млн. рублёў.
Арганізацыі недзяржаўнага сектара ўнеслі ў бюджэт Br50 млн. (39,8%), індывідуальныя прадпрымальнікі – Br10, 1 млн. (8%), фізічныя асобы – Br3 млн. (2,4%).
На пасяджэнні калегіі КДК Магілёўскай вобласці падвялі вынікі працы за 2018 год
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі працы за 2018 год і вызначаны задачы на найбліжэйшую перспектыву. Пра гэта паведаміў старшыня кантралюючага ведамства Алег Садоўскі.
«Асноўныя намаганні камітэта былі сканцэнтраваны на арганізацыі прафілактыкі правапарушэнняў, кантролі за эфектыўным выкарыстаннем бюджэтных сродкаў і дзяржмаёмасці, выяўленні рэзерваў павышэння эфектыўнасці дзейнасці галін эканомікі вобласці, выпрацоўцы прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства», – адзначыў ён.
ТРК «Магілёў» адзначана двума дыпломамі творчага конкурсу Мінабароны Беларусі
Тэлерадыёкампанія« Магілёў» адзначана двума дыпломамі творчага конкурсу Мінабароны Беларусі. Напярэдадні ў Мінску ўзнагародзілі пераможцаў штогадовага творчага конкурсу на найлепшае асвятленне ў СМІ пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Беларусі, патрыятычнага выхавання насельніцтва.
Галоўная тэма АДІ ў лютым: магчымасці грамадзян для ажыццяўлення дзейнасці без рэгістрацыі ў якасці суб’екта прадпрымальніцтва
Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе сёння ў гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці, будзе прысвечаны магчымасцям грамадзян для ажыццяўлення дзейнасці без рэгістрацыі ў якасці суб’екта прадпрымальніцтва. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.
Прадстаўнікі МАРГ 21 лютага правядуць асабісты прыём грамадзян у Магілёве
Прадстаўнікі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь 21 лютага правядуць асабісты прыём грамадзян у Магілёве. Жыхары рэгіёна могуць звярнуцца да спецыялістаў з 13.00 да 14.00.
Прыём адбудзецца ва ўпраўленні па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама (кабінет №115, асобны ўваход з боку пл. Леніна).
Папярэдні запіс ажыццяўляецца па тэлефонах: (80222) 32-67-21, 23-02-55.
Губернатары на зборы па ваеннай бяспецы прайшлі агнявую падрыхтоўку ў Асіповіцкім раёне
На базе 51-й артылерыйскай брыгады Асіповіцкага раёна прайшлі зборы «Ваенная бяспека і абарона Рэспублікі Беларусь» са старшынямі выканаўчых камітэтаў абласцей (Мінска) і іх намеснікамі, якія курыруюць пытанні тэрытарыяльнай абароны.
У Магілёве асноўныя работы па капрамонце Першамайскай вуліцы завершаць да канца чэрвеня
У Магілёве ў 2019 годзе плануецца капітальна адрамантаваць 2 км магістральных вуліц. Пра гэта паведаміў сёння на пасяджэнні гарвыканкама дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «УКБ г. Магілёва» Андрэй Маскалёў.
Больш за Вг8,9 млн накіруюць у гэтым годзе на капрамонт і добраўпарадкаванне аб’ектаў інфраструктуры Магілёва
У Магілёве ў 2019 годзе плануецца правесці капрамонт і добраўпарадкаваць 20 аб’ектаў гарадской інфраструктуры. На гэтыя мэты з бюджэту накіруюць больш за Вг8,9 млн. Пра гэта паведаміў сёння на пасяджэнні гарвыканкама намеснік дырэктара па будаўніцтве ГП «Упраўленне камунальных прадпрыемстваў» Сяргей Зяцькоў.
У Магілёве з 1 сакавіка стартуе месячнік па навядзенні парадку на дваровых тэрыторыях
У Магілёве з 1 сакавіка стартуе месячнік па навядзенні парадку на дваровых тэрыторыях. Такое даручэнне даў сёння на пасяджэнні гарвыканкама яго старшыня Уладзімір Цумараў.
Рэканструкцыю дзіцячай бальніцы ў Бабруйску плануюць завяршыць праз два гады
Рэканструкцыю дзіцячай бальніцы ў Бабруйску плануюць завяршыць праз два гады. Аб’ект называюць у ліку самых значных у сацыяльнай сферы вобласці.
Праект і карэкціроўкі да яго зрабіў «Магілёўграмадзянпраект». Бальніца як была, так і застанецца на 150 месцаў. Але з’явяцца 4 сучасныя ліфты, прынцыпова новая сістэма вентыляцыі, тэрмашуба, а таксама шатровы дах. Агульная сума, у якую ацэньваецца будоўля, – больш за Br10 млн.
У Магілёўскай вобласці за мінулыя суткі пад вогненную хвалю трапілі жылы дом і гараж
У Магілёўскай вобласці за мінулыя суткі адбылося два пажары. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла в. а. старшага інспектара Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю рэгіянальнага ўпраўлення МНС Ганна Сташкевіч.
Вялікі тэатр оперы і балета наведае з гастролямі Магілёў і Бабруйск
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі адправіцца ў гастрольны тур па рэгіёнах краіны, паведамілі ў тэатры.
Спартакіяда навучэнцаў кадэцкіх вучылішчаў пройдзе 20-22 лютага ў Магілёве
Трэцяя спартакіяда навучэнцаў кадэцкіх вучэльняў, спецыялізаваных ліцэяў і Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча па службова-прыкладных і масавых відах спорту пройдзе 20-22 лютага ў Магілёве, паведамілі ў Магілёўскім інстытуце МУС.
Каманда ДТСААФ Магілёўскай вобласці заняла трэцяе месца на Кубку Беларусі па хуткаснай радыётэлеграфіі
Кубак Беларусі па хуткаснай радыётэлеграфіі сярод юніёраў прайшоў у Магілёве на вучэбна-матэрыяльнай базе аб’яднанай арганізацыйнай структуры ДТСААФ.
Кірмаш вакансій пройдзе 27 лютага ў Магілёве
Кірмаш вакансій адбудзецца 27 лютага ў Магілёве. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама.
Мерапрыемства пройдзе з 11.00 да 13.00 у кінатэатры «Радзіма» (вул. Ленінская, 47). Саіскальнікам будзе прадстаўлена магчымасць даведацца аб прапанаваных вакансіях, умовах працы, аплаты, сацыяльных гарантыях ў арганізацыях, парадку навучання запатрабаваным прафесіям па напрамку службы занятасці.
Надзея Скардзіна і Сяргей Новікаў перамаглі на «Гонцы легенд» у змешанай эстафеце
Алімпійская чэмпіёнка Надзея Скардзіна і сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2010 года ў Ванкуверы Сяргей Новікаў перамаглі на «Гонцы легенд» у змешанай эстафеце, якая прайшла «Раўбічах». Цяпер знакаміты біятланіст ўзначальвае ўпраўленне спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама.
Акцёры з Магілёва і Гомеля сыграюць спектакль «Брацікі» на сцэне абласнога драмтэатра
Камедыю «Брацікі» ў абноўленым складзе прадставяць 28 лютага на сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Прэм’ера спектакля паводле п’есы Рэя і Майкла Куні на магілёўскай сцэне адбылася 8 гадоў таму, але дагэтуль пастаноўка карыстаецца папулярнасцю. У апошні дзень зімы яна будзе прадстаўлена ў зусім незвычайным варыянце. На адной сцэне сыграюць артысты з двух розных гарадоў – Магілёва і Гомеля.
Тканіны «Магатэкс» патрапілі ў трэнды Heimtextil-2019
ААТ «Магатэкс» прыняло ўдзел у адной з вядучых сусветных выстаў тканін Heimtextil-2019 у Франкфурце-на-Майне. У спіс трэндаў трапілі і тканіны Магілёўскага вытворцы, паведамілі ў кампаніі.
У Магілёўскай вобласці за тры дні 470 пешаходаў прыцягнута да адказнасці
У Магілёўскай вобласці 15-17 лютага падчас прафілактычнай акцыі «Зробім дарогу бяспечнай!» 470 пешаходаў прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў, паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС аблвыканкама.
Будаўніцтва галоўнага каналізацыйнага калектара Магілёва ўступіла ў завяршальную стадыю
Будаўніцтва галоўнага каналізацыйнага калектара Магілёва ўступіла ў завяршальную стадыю. Гатоўнасць аб’екта складае ўжо 93%. Яго маюць намер увесці ў 2019 годзе, паведаміла намеснік дырэктара прадпрыемства «Магілёўаблводаканал» Ірына Красуцкая.
Новы калектар – гэта больш за тры кіламетры жалезабетонных труб уздоўж Дняпра і 18 каналізацыйных камер. Будаўніцтва, пачатае ў студзені 2017 года, набліжаецца да фінішу. Новы цэнтральны каналізацыйны калектар прыйдзе на змену старому, які працягвае дзейнічаць, хоць і моцна зношаны.
Сустрэча з рэжысёрам спектакля «Жоўты пясочак» Камілёй Хусаінавай адбудзецца 20 лютага ў Магілёве
У Магілёве 20 лютага адбудзецца незвычайная лекцыя з рэжысёрам спектакля «Жоўты пясочак» Камілёй Хусаінавай. Пра гэта паведамілі ў цэнтры гарадскіх ініцыятыў.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 23 лютага намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч
Прамую тэлефонную лінію правядзе 23 лютага намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Міхайлавіч Кунцэвіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У Магілёўскай вобласці стартуе рэспубліканская акцыя «Я служу!»
У Магілёўскай вобласці сёння стартуе рэспубліканская акцыя «Я служу!» і будзе доўжыцца да 23 лютага. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным камітэце ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Задача акцыі – сфарміраваць у бацькоў і моладзі, у тым ліку прызыўнога ўзросту, разуменне неабходнасці службы ва Узброеных Сілах, стварэнне станоўчага іміджу службы ў войску.
Каманда МДУ імя А. А. Куляшова заваявала бронзу ў лыжнай эстафеце на «Усебеларускай студэнцкай лыжні-2019»
Каманда МДУ імя А. А. Куляшова заваявала бронзу ў лыжнай эстафеце на фізкультурна-аздараўленчым свяце «Усебеларуская студэнцкая лыжня-2019». Спаборніцтвы прайшлі на лыжаролернай трасе ў Мінску, паведамілі ва ўстанове адукацыі.
Наша зборная ў складзе Юліі Бандарэнка, Дар’і Языковай, Сяргея Будагоўскага і Ільі Коршунава паказала трэці вынік, саступіўшы першую пазіцыю спартсменам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. Другое месца заняла каманда Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
Мітынг у Магілёве: афганская вайна застанецца сведчаннем найвышэйшай доблесці і гонару – Дзмітрый Харытончык
Афганская вайна ніколі не будзе выкраслена з народнай памяці і застанецца сведчаннем найвышэйшай доблесці і гонару. На гэта звярнуў увагу, выступаючы сёння на мітынгу, прысвечаным 30-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык.
Урачысты прыём да 30-годдзя з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана адбыўся ў Магілёўскім аблвыканкаме
Урачыстая сустрэча старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміра Даманеўскага з кіраўнікамі гарадскіх і раённых арганізацый ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» адбылася сёння ў Доме саветаў. Мерапрыемства было прымеркавана да 30-й гадавіны вываду савецкіх войскаў з далёкай краіны.
Заслужаным работнікам АПК Магілёўскай вобласці ўручылі юбілейныя медалі і падарункі
У Магілёўскім аблвыканкаме сёння адбылося ўрачыстае ўшанаванне заслужаных работнікаў АПК рэгіёна.
Акцыя па прафілактыцы ІППШ пройдзе ў Магілёўскай вобласці 21 лютага
Акцыя «Думай сёння, каб жыць заўтра!» па прафілактыцы інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам, пройдзе ў рэгіёне 21 лютага. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім абласным скурна-венералагічным дыспансеры.
Переводчик