У Магілёўскай вобласці функцыянуе 9 дамоў-інтэрнатаў, у якіх пражывае больш за 2000 чалавек (2 дамы-інтэрнаты для састарэлых і інвалідаў, 6 дамоў-інтэрнатаў псіханеўралагічнага профілю і 1 дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця).
Пералік устаноў сацыяльнага абслугоўвання Магілёўскай вобласці, якія ажыццяўляюць стацыянарнае сацыяльнае абслугоўванне
|
Магілёўская вобласць
|
| 1. |
ДУСА «Бялыніцкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў» |
213051, г.п. Бялынічы,
вул. Чапаева, д. 88
77-9-36 (8-02232)
|
| 2. |
ДУСА «Расцянскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў» |
Чавускі раён,
213210, в. Прыазерная
73 088 (8-02242)
|
| 3. |
ДУСА «Быхаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў» |
Быхаўскі раён,
213346, в. Ірдзіца.
55-2-35 (8-02231)
|
| 4. |
ДУСА «Каменскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў» |
Бабруйскі раён,
213841, в. Слабодка,
вул. Шасэйная, д. 28А
71-01-46 (8-0225)
|
| 5. |
ДУСА «Крычаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў» |
Крычаўскі раён,
213501, в. Свадковічы
3-92-35 (8-02241)
|
| 6 |
ДУСА «Салтанаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў» |
Магілёўскі раён,
213135, в. Салтанаўка
21-02-33 (8-0222)
|
| 7 |
ДУСА «Чавускі псіханеўралагічны дом-інтэрнат» |
Чавускі раён,
213206, в. Расінка
7-11-92 (8-02242)
|
| 8 |
ДУСА «Хоцімскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў» |
213660, г.п. Хоцімск,
вул. Паркавая, 1А
71-8-81 (8-02247)
|
| 9. |
ДУСА «Веснаўскі дом-інтэрнат для дяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця» |
Глускі раён,
213864, п/а Турына, в. Веснаво
74-0-84 (8-02230)
|
Пералік нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць дзейнасць стацыянарных устаноў сацыяльнага абслугоўвання
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2008 г. № 1408 «Аб спецыяльных жылых памяшканнях дзяржаўнага жыллёвага фонда»
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2012 г. № 1218 «Аб некаторых пытаннях аказання сацыяльных паслуг»
Пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 2013 г. № 11 «Аб некаторых пытаннях аказання сацыяльных паслуг дзяржаўнымі арганізацыямі, якія аказваюць сацыяльныя паслугі» (разам з «Інструкцыяй аб парадку і ўмовах аказання сацыяльных паслуг дзяржаўнымі ўстановамі сацыяльнага абслугоўвання»).
Пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2013 г. № 3/4 «Аб устанаўленні пераліку медыцынскіх паказанняў і медыцынскіх супрацьпаказанняў для аказання сацыяльных паслуг ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання»
Аказанне сацыяльных паслуг у дамах-інтэрнатах
Дамы-інтэрнаты прызначаны для пастаяннага, часовага (да аднаго года) або кароткатэрміновага (да 1 месяца, але не больш за тры разы на каляндарны год) пражывання грамадзян, якія ў сувязі са станам здароўя маюць патрэбу ў пастаянным староннім доглядзе.
Спецыяльныя жылыя памяшканні ў дамах-інтэрнатах могуць прадастаўляцца грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, у адпаведнасці з пералікам медыцынскіх паказанняў і медыцынскіх супрацьпаказанняў для аказання сацыяльных паслуг ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання, што ўстанаўліваюцца Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў (агульнага тыпу)
Псіханеўралагічны дом-інтэрнат (аддзяленне)
Дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця