Архіў навін

Пасяджэнне пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах абласнога Савета дэпутатаў прайшло сёння ў Магілёве пад кіраўніцтвам намесніка старшыні пастаяннай камісіі Аляксандра Моніча.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка сустрэўся сёння з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Гючлю Джэмам Ышыкам, які наведаў рэгіён з азнаямленчым візітам.
Акцыя «Здай кроў! Падзяліся надзеяй жыць!», прымеркаваная да Сусветнага дня донара крыві, стартавала ў Магілёве 9 чэрвеня і працягнецца да канца тыдня. Удзел у ёй узяў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Гацко, наведаўшы Магілёўскую абласную станцыю пералівання крыві і здаўшы кроў.
У Беларусі 12 чэрвеня стартуюць абласныя адборачныя туры рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі». Пра гэта паведаміла начальнік аддзела па працы з працоўнай моладдзю Цэнтральнага камітэта БРСМ Ганна Сапоцкая.
Рознічная рэалізацыя лекавых прэпаратаў дыстанцыйным спосабам у Беларусі магчыма толькі праз інтэрнэт-аптэк. Растлумачэнні дадзены ў сувязі са зваротамі аб тым, што грамадзяне ўсё часцей набываюць праз інтэрнэт-платформы няякасныя лекі, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Закон №161-З ад 20 ліпеня 2006 года «Аб абарачэнні лекавых сродкаў» распаўсюджваецца на ўсіх юрыдычных асоб, якія рэалізуюць лекі на тэрыторыі Беларусі і маюць ліцэнзію на фармацэўтычную дзейнасць.
Прамую тэлефонную лінію ў Магілёўскім аблвыканкаме 14 чэрвеня правядзе намеснік старшыні аблвыканкама Алег Уладзіміравіч Сцельмашок. Свае пытанні можна будзе задаць з 9.00 да 12.00 па тэл. 8 (0222) 50-18-69.