Архіў навін

Дзевяць сучасных малочнатаварных комплексаў з'явіліся ў гаспадарках Магілёўскай вобласці сёлета. Пра гэта падчас адкрыцця МТК на 1,2 тыс. галоў у СЗАТ «Горы» ў Горацкім раёне расказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
Прадстаўнікі Магілёўшчыны ў ліку пераможцаў рэспубліканскага конкурсу маладых работнікаў SuperПРОФІ-2025.Цырымонія ўзнагароджання найлепшых маладых спецыялістаў сёлетняга конкурсу прайшла ў Мінску. У гэтым годзе на конкурс SuperПРОФІ-2025 паступіла больш за 900 заявак.
На VIII Рэспубліканскім конкурсе тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія» выбралі лепшыя беларускія спектаклі. Цырымонія ўзнагароджання адбылася на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
Напярэдадні навагодніх і калядных свят у Магілёве па традыцыі разгорнецца шырокі тэматычны гандаль. Пра тое, дзе размесцяцца кірмашы і што там можна будзе набыць, расказала намеснік начальніка ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага гарвыканкама Таццяна Савіцкая.
Каля 19,5 тыс. навагодніх дрэў плануюць рэалізаваць у Магілёўскай вобласці да свят. Пра гэта падчас прэс-тура ў Чавускі лясгас журналістам расказала намеснік кіраўніка па ідэалагічнай рабоце Магілёўскага ДВЛГА Ірына Цысельская. У гэтым годзе ёлачныя кірмашы ў рэгіёне будуць працаваць з 20 па 31 снежня.
На пасяджэнні Савета Магілёўскага абласнога аб'яднання прафзвязаў абралі новага старшыню. Ім стаў Ігар Станкевіч, які змяніў на гэтай пасадзе Уладзіміра Цумарава.
На паседжанні Рады Магілёўскага абласнога аб'яднання прафзвязаў падвялі вынікі дзейнасці за 2025 год. Старшыня аб'яднання Уладзімір Цумараў падкрэсліў, што прафсаюзы вобласці працягваюць выконваць сваю галоўную місію - абараняць сацыяльна-працоўныя правы грамадзян. Ён дадаў:
Атрымаць запатрабаваныя прафесіі. Сёння, 5 снежня, завяршаецца прыём дакументаў на завочнае навучанне ў сельскагаспадарчыя ВНУ. Уступныя іспыты пройдуць з 6 па 15 снежня.
Магілёўскія «Тэхнаёлкі» адправіліся пакараць сталіцу. Напярэдадні завяршыўся абласны этап штогадовага рэспубліканскага конкурса. Здымачнай групе ТРК «Магілёў» удалося акунуцца ў атмасферу Новага года і чараўніцтва. ТРК «Магілёў»
Штогод 5 снежня ў свеце адзначаецца Дзень валанцёра, ці, як яго яшчэ называюць, Міжнародны дзень добраахвотнікаў. Напярэдадні свята Магілёўская абласная арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа адзначыла найлепшых валанцёраў.
Лідары жаночай нацыянальнай каманды па біятлоне сталі прызёрамі першай гонкі другога этапу Кубка Садружнасці ў Ханты-Мансійску.
Супрацоўнікі Магілёўскага абласнога ўпраўлення аховы на чале з часова выконваючым абавязкі па пасадзе начальніка Аляксандрам Дубінчыкам у Дзень інвалідаў прыехалі ў госці да ветэранаў службы. Ад імя афіцэрскага сходу ахоўнікам сярэбранага ўзросту была аказана матэрыяльная дапамога.
Вяскоўцы з Магілёўскага раёна, якія ў гады Вялікай Айчыннай былі дзецьмі, на свае вочы бачылі, што тварылі на іх роднай зямлі акупанты, напісалі кнігу «Лёсы жыхароў Семукацкага сельсавета ў гады ліхалецця». На пачатак вайны ў сельсавеце, паводле слоў старшыні сельвыканкама Тамары Укружскай, налічвалася 33 вёскі, не лічачы хутароў.
Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын падпісаў пастанову Савета Міністраў, якой скарэкціраваны асобныя нормы цэнавага рэгулявання. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ўрада. У мэтах недапушчэння спекулятыўнага і неабгрунтаванага росту цэн урадам узята на кантроль павышэнне вытворцамі цэн на агуркі і памідоры. Далейшае павышэнне цэн на гэтыя тавары звыш 0,3 працэнта ў месяц неабходна абгрунтаваць Камісіі па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Савеце Міністраў.
У Магілёўскім аблвыканкаме 9 снежня пройдзе тэматычная гарачая лінія па пытаннях якасці аказання паслуг насельніцтву Магілёўскай вобласці. Прапановы прымаюцца з 09.00 да 13.00 па нумары тэлефона 8 (0222) 71 32 55. Рэд.
55-ы традыцыйны міжнародны мемарыял Тані Карпінскай па настольным тэнісе праходзіць з 3 па 5 снежня ў спартыўным комплексе «Алімпіец». У спаборніцтвах бяруць удзел каля 150 юных тэнісістаў з Беларусі і Расіі ў дзвюх узроставых катэгорыях: 2007-2010 гадоў нараджэння, 2011 года нараджэння і маладзейшыя.
Асабісты прыём грамадзян правёў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка сёння, 3 снежня. Звароты жыхароў рэгіёну датычыліся пытанняў выкупу службовага жылля і падлучэння каналізацыі да прыватнага жылога дома.
Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў праводзіць конкурс інвестыцыйных праектаў, бізнес-праектаў суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства эканомікі. Віды дзяржаўнай фінансавай падтрымкі: пазыка (прадастаўленне грашовых сродкаў на зваротнай аснове) і лізінг маёмасці (прадастаўленне маёмасці на ўмовах фінансавай арэнды).
Палата прадстаўнікоў сёння на чарговым пасяджэнні трэцяй сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання завяршыла разгляд бюджэтна-падатковага пакета законапраектаў на 2026 год. Раней, 24 лістапада, дэпутаты прынялі ў першым чытанні законапраекты аб карэкціроўцы Падатковага кодэкса, а таксама рэспубліканскім бюджэце на 2026 год.
Месцы рассялення чырвонакніжных дзікіх жывёл у Чавускім раёне перададзены пад ахову. Рашэнне райвыканкама ад 6 лістапада 2025 года №22-46 «Аб перадачы пад ахову месцаў пражывання дзікіх жывёл, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь» апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. У дакуменце падрабязна ўказаны падставы, пералічаны віды жывёл, выяўленыя месцы іх пражывання і адказныя за ахову тэрыторый.
Падрыхтоўка да другога пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу - на фінішнай прамой. Важная грамадска-палітычная падзея нашай краіны пройдзе 18-19 снежня ў Мінску. У Магілёўскім эфіры рубрыка «УНС у асобах». Яе героі - дэлегаты ад Магілёўшчыны, якія раскажуць аб сваім бачанні развіцця Беларусі.
Новая экспазіцыя «Выяўленчае мастацтва Прыдняпроўскага краю» адкрыецца 5 снежня ў Мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Падзея прымеркавана да 35-годдзя стварэння ўстановы культуры.
У Магілёве ў спартыўным комплексе «Алімпіец» пяты раз прайшла абласная спартакіяда «Спорт для ўсіх» сярод жыхароў сацыяльных пансіянатаў. За права ўдзельнічаць і пазмагацца за медалі сабраліся больш за 100 чалавек з усіх дзевяці ўстаноў рэгіёна. Праграма ўключала сем дысцыплін: шашкі, настольны тэніс, міні-футбол, лёгкую атлетыку, эстафету, бочэ і жульбак. На пляцоўках панавала атмасфера сапраўднага спартыўнага свята - удзельнікі відавочна рыхтаваліся і шчыра перажывалі за вынік.
Акцыя па бясплатным прававым кансультаванні пройдзе ў Беларусі 3 снежня, калі адзначаецца Дзень інвалідаў, паведамілі ў прэс-службе Мінюста.
Сёння ў Мсціслаўскім райвыканкаме прайшла нарада, у час якой вызначылі стратэгію развіцця аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці на 2026-2030 гады. Ключавыя задачы для аграрыяў вызначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Круты.
Магілёўская вобласць традыцыйна далучылася да дабрачыннай акцыі «Эстафета цяпла», падчас якой валанцёрскія атрады дапамагаюць пажылым і адзінокім жыхарам рэгіёну нарыхтоўваць дровы да зімовых халадоў. Адзін з такіх добрых візітаў адбыўся сёння, 2 снежня, у Бялынічах.
Сельская гаспадарка - адна з асноў беларускай эканомікі. Яно дазваляе не толькі гарантаваць харчовую бяспеку краіны, але і істотна зарабіць дзяржаве. Зроблена шмат, аднак супакойвацца нельга. Таму сялу проста неабходна далейшае развіццё. Так лічыць дэлегат Усебеларускага народнага сходу ад Магілёўскай вобласці, трактарыст-машыніст Бялыніцкага сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Калгас «Радзіма» Мікалай Дарэчкін. Ён адзначыў:
Сёння ў час рабочай паездкі кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрыя Крутога ў Магілёўскую вобласць на базе Мсціслаўскага райвыканкама прайшла нарада, прысвечаная асноўным пытанням функцыянавання і перспектыўнага развіцця аграпрамысловага комплексу рэгіёну на бліжэйшую пяцігодку.
Што дае Беларусі сяброўства з краінамі Афрыкі і чаму тут важны не толькі эканамічны складальнік, паразважала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Галіна Бяляева. Сваім меркаваннем яна падзялілася ў эфіры тэлеканала СТВ. Гаворачы аб узаемадзеянні Беларусі з афрыканскімі краінамі, Галіна Бяляева звярнула ўвагу не толькі на эканамічны, але і на палітычны складнік.
Даведку аб неатрыманні дапамогі на дзяцей зараз могуць выдаць анлайн на партале «Е-Паслуга», паведамілі ў Нацыянальным цэнтры электронных паслуг. На адзіным партале электронных паслуг «Е-Паслуга» даступна да заказу адміністрацыйная працэдура 200.2.18-1 «Выдача даведкі аб неатрыманні дапамогі на дзяцей». Паслуга даступна фізічным асобам пасля праходжання строгай аўтэнтыфікацыі. БЕЛТА