Архіў навін

З надыходзячым Новым годам жыхароў Магілёўскай вобласці віншуе старшыня Магілёўскага выканаўчага камітэта Анатоль Міхайлавіч Ісачанка.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прысудзіў прэміі «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва. Адпаведныя ўказы кіраўнік дзяржавы падпісаў 31 снежня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. За актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, якая садзейнічае ўмацаванню духоўных каштоўнасцей і маральных традыцый беларускага народа, патрыятычнаму выхаванню моладзі, па выніках 2024 года прысуджаны тры прэміі Прэзідэнта «За духоўнае адраджэнне».
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 31 снежня падпісаў указ нумар 485 аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» 2024 года. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра. За значны ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту, актыўную дзейнасць па папулярызацыі фізічнай культуры і спорту, развіццю фізкультурна-спартыўных традыцый, якія садзейнічаюць фарміраванню гарманічнай асобы спецыяльная прэмія прысуджана Генадзю Вішнякову, Ірыне Курачкінай і калектыву Віцебскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай .
У Магілёве адбылося ўрачыстае адкрыццё новага падземнага пераходу, які размясціўся на скрыжаванні Пушкінскага праспекта і вуліцы Астроўскага. Як расказаў першы намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Ігар Бушлякоў, неабходнасць такога пераходу была абумоўлена высокай інтэнсіўнасцю руху на гэтым участку як транспарту, так і пешаходаў. Адкрыццё стала сапраўдным падарункам гораду, яго жыхарам і гасцям напярэдадні Новага года.
У час адкрыцця новага падземнага пераходу ў Магілёве старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка расказаў журналістам аб важнасці такіх аб'ектаў і планах на 2025 год. Новы падземны пераход размясціўся на скрыжаванні праспекта Пушкінскі і вуліцы Астроўскага. Неабходнасць такога збудавання была абумоўлена высокай інтэнсіўнасцю руху на гэтым участку як транспарту, так і пешаходаў.
Нам ёсць пра што расказаць і ёсць чым ганарыцца! Магілёўская вобласць прадставіла сваю гісторыка-культурную, архітэктурную і нематэрыяльную спадчыну на ўнікальнай выставе «Мая Беларусь» у Мінску
Працягваецца акрэдытацыя наглядальнікаў за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведамілі ў ЦВК.
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя вынесла на грамадскае абмеркаванне праект пастановы аб карэкціроўцы межаў помніка прыроды рэспубліканскага значэння «Парк Булгакаў», паведамляе са спасылкай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
З рабочым візітам ААТ «Магілёўхімвалакно» сёння наведалі намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Віктар Каранкевіч і старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка, старшыня канцэрна «Белнафтахім» Ілля Ікан і намеснік старшыні Магаблвыканкама Руслан Страхар.
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі. Так, 4 студзеня можна будзе звярнуцца па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам – 8 (0222) 42-21-02 (Брацкоў Аляксей Аляксандравіч - кіраўнік спраў гарвыканкама);
Аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў №2 адкрылі сёння ў Магілёве.
Сёння на сайце ЦВК Беларусі пачаў працаваць сэрвіс па пошуку ўчастка для галасавання. Пра гэта паведамілі ў ЦВК. «Указаўшы неабходныя даныя, любы выбаршчык можа даведацца, дзе знаходзіцца яго ўчастак для галасавання, каб прыняць удзел у важнай для краіны падзеі - выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», - удакладнілі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі. БЕЛТА
У Магілёўскай вобласці вызначылі лепшую дзясятку спартсменаў па выніках выступленняў на афіцыйных міжнародных спаборніцтвах у 2024 годзе. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама. «Гэта прадстаўнікі розных відаў спорту, параўноўваць вынікі ў якіх складана, таму тут няма размеркавання месцаў з першага па апошняе - усе вартыя і расстаўлены не па сабраным медальным ураджаі, а па алфавіце», - удакладнілі субяседнікі.
Блогеры за добры кантэнт. Пяты здымачны дзень рэаліці-шоу «Фабрыка блогераў» прайшоў на радзіме кіраўніка дзяржавы - Аляксандра Лукашэнкі, а потым удзельнікі накіраваліся ў абласную клінічную бальніцу, дзе шукалі унікальны кантэнт.
У Новы год пачаць жыццё з новай старонкі. Напярэдадні святаў сям'я Анастасіі Цішкевіч з Бялынічаў атрымала ключы ад арэнднай кватэры. Яе дачка год таму пацярпела падчас пажару, які адбыўся ў Бялыніцкім інтэрнаце.
Канец года - добрая нагода, каб падвесці вынікі і абмеркаваць планы на будучыню. Кіраўнік вобласці Анатоль Ісачанка сустрэўся з актывам Горацкага раёна. Асноўнымі прыярытэтамі рэгіянальнага развіцця, як і раней, застаюцца жыллё, камфортнае асяроддзе, дарогі.
Аўтапарк арганізацый спажыўкааперацыі Магілёўскай вобласці папоўніўся сёння 30 аўтамагазінамі «Купава». Ключы і сертыфікаты ўручылі сёння прадстаўнікам райспажыўкааперацыі старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка і старшыня праўлення Белкаапсаюза Інэса Караткевіч.
Пасяджэнне Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта правёў сёння старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка. У ім таксама прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Сяргей Налівайка, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін, намеснікі старшыні аблвыканкама, члены выканкама, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыні гаррайвыканкамаў і кіраўніка адміністра.
Тэнісістка Арына Сабаленка і батутыстка Віялета Бардзілоўская перамаглі ў намінацыі «Лепшая спартсменка» на Прэміі Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
21-разовы чэмпіён Паралімпійскіх гульняў плывец Ігар Бокій быў удастоены Прэміі Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
Дзяржзаданне па нарыхтоўцы садавіны і агародніны ў стабілізацыйны фонд Магілёўскай вобласці выкананы. Пра гэта расказалі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама. Знайсці айчынную гародніну магчыма на паліцах магазінаў нашага рэгіёну. Як пакупнікі ацэньваюць ураджай 2024 года - у сюжэце ТРК «Магілёў».
Драйв, падарункі і навагодняе чараўніцтва. Прадстаўнікі Магілёўскага клуба квадрацыклістаў і ўдзельнікі шоу «Фабрыка блогераў» падарылі навучэнцам Чавускай абласной школы незабыўны дзень.
Узгадніць правядзенне кірмашу і маршрут руху аўтамагазіна на вёсцы зараз можна анлайн. Аб гэтым піша sb.by са спасылкай на Нацыянальны цэнтр электронных паслуг.
У сталіцы прайшла цырымонія ўручэння Прэміі Нацыянальнага алімпійскага камітэта па выніках 2024 года.
Выхаванцам Асіповіцкай спецыяльнай школы-інтэрната ўручылі падарункі, сабраныя дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і работнікамі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу падчас дабрачыннай кампаніі Беларускага Чырвонага Крыжа «Ёлка жаданняў».
Пасля маштабнай рэканструкцыі сёння, 24 снежня, адкрылася Хоцімская ЦРБ. У цырымоніі прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Лазар, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Марзалюк.
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі. Так, 28 снежня можна будзе звярнуцца па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам - 8 (0222) 42-21-02 (Бушлякоў Ігар Валер'евіч - першы намеснік старшыні гарвыканкама);
Два сучасныя высокапрадукцыйныя малочнатаварныя комплексы адкрыюцца 24 снежня ў Бабруйскім і Кіраўскім раёнах, паведамілі ў Магілёўскім аблвыканкаме. Аб'екты завяршылі план на гэты год па будаўніцтву ў Магілёўскай вобласці 10 МТК па ўказу Прэзідэнта нумар 442 «Аб будаўніцтве (рэканструкцыі) малочнатаварных комплексаў». Кожны з комплексаў разлічаны на 600 галоў дойнага статка.
Электронны кірмаш вакансій пройдзе ў Магілёве 26 снежня. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама. Тэматычнае мерапрыемства адбудзецца з 10.00 да 12.00 на плятформе e-vacancy.by.
Чатыры матчы ў панядзелак завяршылі гульнявую праграму 33-га тура рэгулярнага чэмпіянату беларускай хакейнай экстралігі сезона-24/25. Лідэр турнірнай табліцы «Нёман» нечакана адчуў вялікія праблемы ў матчы супраць «Славуціча» ў Смаленску. Асноўны час паядынку скончыўся ўнічыю 2:2, і толькі ў серыі булітаў гродзенцы вырвалі перамогу. Абодва галы ў складзе падапечных Яўгена Летава правёў Мікіта Рэмезаў. Для клуба з Гродна гэта вікторыя стала 15-й запар.