Архіў навін
У новым аперацыйным корпусе Магілёўскага абласнога анкадыспансера завяршылі будаўнічыя працы і пачалі мантаж і наладку медабсталявання, увод аб’екта плануецца ў снежні. Пра гэта паведаміў галоўны ўрач медустановы Антон Лысоў.
Медыка-асветная акцыя «Ранняе выяўленне псарыятычнага артрыту ў групе рызыкі» праходзіць у Магілёўскай вобласці. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла галоўны пазаштатны рэўматолаг упраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама Ірына Белая.
У Магілёве па праграме энергазберажэння ў 2017 годзе замянілі на святлодыёдныя 3,7 тыс. вулічных свяцільнікаў. Як паведаміў дырэктар прадпрыемства «Гарсвятло» Аляксандр Пашкевіч, гэта закранула як цэнтральныя вуліцы абласнога цэнтра, так і прыватнага сектара, дваровых тэрыторый.
На працягу адзінаццаці гадоў Дэпартамент па энергаэфектыўнасці праводзіць рэспубліканскі конкурс «Энергамарафон», мэтай якога з’яўляецца фарміраванне актыўнай сацыяльнай пазіцыі ў адносінах да рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў і беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя, павышэнне культуры абыходжання з энергарэсурсамі.
Жыхароў Магілёўскай вобласці запрашаюць прыняць удзел у інтэрнэт-спаборніцтве «Ідэі зберажэння ў жыццё!». Пра гэта паведамілі ў абласным упраўленні па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў.
У мэтах стварэння спрыяльных умоў для развіцця аграэкатурызму, прыняты Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №365 «Аб развіцці аграэкатурызму».
Более 150 объектов торговли и бытового обслуживания Могилевской области ко Дню матери предоставят скидки на товары и услуги. Об этом корреспонденту сайта сообщили в главном управлении торговли и услуг облисполкома.
ГА «Беларускі саюз жанчын» абвясціла аб правядзенні конкурсу «Маміна ўсмешка», прымеркаванага да Дня маці.
У бясконцым патоку фатаграфій рэдка можна заўважыць фота з самым любімым і дарагім чалавекам для кожнага з нас – Мамай! У межах конкурсу на ўсю краіну можна прызнацца Маме ў любві.
Больш за 20 мерапрыемстваў пройдзе ў Магілёўскай вобласці да 25 кастрычніка ў фармаце Тыдняў устойлівага развіцця (Тыдні УР-2017), як паведамілі ў прадстаўніцтве Дортмундскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра (Мінск).
У Беларусі аб’яўлены конкурс на самую лепшую ідэю турыстычнага маршруту ў межах праграмы садзейнічання развіццю турызму "Belarus N", якую рэалізуе РУП «Вытворчае аб’яднанне “Беларуснафта”». Пра гэта расказаў намеснік генеральнага дырэктара РУП Сяргей Каморнікаў.
Мінадукацыі ўстанавіла пералік прадметаў школьных выпускных экзаменаў у 2017/2018 навучальным годзе. Пералік змяшчаецца ў пастанове Міністэрства адукацыі ад 7 ліпеня 2017 года №74.
Вучні 8 класа сярэдняй школы №7 горада на Дняпры Лізавета Ярмоленка, Анастасія Новікава і Лізавета Пайтра сталі пераможцамі абласнога конкурсу “Магілёў: ад старажытнасці да сучаснасці”, прысвечанага 750-годдзю сталіцы Прыдняпроўскага краю. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла загадчык аддзела краязнаўства і пошукавай работы ДУДА «Абласны цэнтр творчасці» Святлана Барысенка.
Переводчик