Архіў навін
Званне «Ганаровы грамадзянін Краснапольскага раёна» прысвоена сярэбранаму прызёру летніх Алімпійскіх гульняў 2024 года па акадэмічным веславанні, ураджэнцу Краснаполля Яўгену Залатому.
Прысваенне званне прайшло на малой Радзіме спартсмена падчас правядзення 20-га турніру па валейболе, прысвечанага памяці Пятра Любашэнкі, і сведчыць аб вышэйшай ступені прызнання асаблівых заслуг і дасягненняў.
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін пракаментаваў законапраект аб статусе старшынь рай- і гарвыканкамаў.
На думку парламентарыя, старшыні гар-і райвыканкамаў павінны мець законную магчымасць прымаць адказныя рашэнні.
Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў са студзеня па красавік 2025 года праводзіць конкурс дзіцячага малюнка «Нам свет завешчана берагчы", прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Як расказалі ў ведамстве, асноўная задача конкурсу - прадоўжыць работу па захаванні і ўвекавечанні памяці, гераізму і мужнасці савецкіх воінаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама памяці аб ахвярах вайны і халакоста на тэрыторыі Беларусі.
Каманда сталіцы выйграла медальны залік фіналу рэспубліканскіх спаборніцтваў па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
З сённяшняга дня ва ўсіх тралейбусах Магілёва даступна аплата праезду банкаўскай картай. Пра гэта на прэс-канферэнцыі з прадстаўнікамі рэспубліканскіх і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі расказаў намеснік старшыні аблвыканкама Генадзь Дзенгалёў.
У стартавы дзень рэспубліканскіх спаборніцтваў па біятлоне «Снежны снайпер» былі разыграны шэсць камплектаў узнагарод.
Удзельнікі фінальнага этапа рэспубліканскіх спаборніцтваў па біятлоне «Снежны снайпер» у «Раўбічах» разыгралі першыя камплекты ўзнагарод.
Удзел у фінальным этапе бяруць каманды шасці абласцей Беларусі і зборная горада Мінска, у склад кожнай з каманд увайшлі па 24 юныя біятланісты, якія паказалі лепшыя вынікі на рэгіянальных адборачных этапах. Першымі на старт спрынтарскіх гонак выйшлі хлопцы 2014-2015 г.н., прызёрамі «Снежнага снайпера – 2025» сталі наступныя ўдзельнікі:
Малодшая ўзроставая група (10-11 гадоў), хлопчыкі:
1. Ігнат Сас (Віцебская вобласць);
Рэгіянальны творчы конкурс «Афганская вайна ў вершах, прозе і песнях» пройдзе ў Краснапольскім раённым Цэнтры культуры 14 лютага. Пра гэта расказала загадчык культурна-масавага аддзела раённага Цэнтра культуры Вольга Шаршнёва.
Конкурс з'яўляецца адкрытым для ўсіх удзельнікаў аматарскай творчасці раёна, выканаўцаў-аматараў патрыятычнай, афганскай песні і чытальнікаў.
Конкурсны адбор праектаў праходзіў 29 і 31 студзеня ў Магілёўскім аблвыканкаме. З 33 грамадзянскіх ініцыятыў, прадстаўленых конкурснай камісіі, пераможцамі сталі 9 праектаў з розных рэгіёнаў вобласці: г.Бабруйска, Бялыніцкага, Шклоўскага, Чавускага, Хоцімскага, Краснапольскага, Быхаўскага, Магілёўскага, Слаўгарадскага раёнаў.
Асноўная мэта конкурсу накіравана на стымуляванне грамадзянскіх ініцыятыў па вырашэнні сацыяльна значных пытанняў у раёнах, у тым ліку ў глыбінках. Арганізатарам конкурснага адбору выступала Магілёўская абласная асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў.
У Магілёўскай вобласці ў 2024 годзе пры ліквідацыі НС выратавалі больш за 140 чалавек. Аб гэтым расказалі на пасяджэнні калегіі Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС, на якім былі разгледжаны вынікі работы ратавальнікаў рэгіёну ў мінулым годзе і планы на бягучы год, паведамілі ў МНС.
Цэнтр тэхнікі і творчасці «Інжынер будучыні» адкрыўся сёння, 6 лютага, у Беларуска-Расійскім універсітэце Магілёва. На яго базе змогуць займацца школьнікі, якія вучацца ўжо ў інжынерных класах рэгіёну. Цэнтр — гэта камп'ютарны клас, а таксама амаль два дзясяткі лабараторый ВНУ, дзе змогуць унікаць у сутнасць інжынерных спецыяльнасцей абітурыенты.
На думку рэктара БРУ Міхаіла Лусцянкова, з'яўленне цэнтра — яшчэ адзін крок у напрамку прафарыентацыі па прыцягненню моладзі, будучых абітурыентаў у інжынерную адукацыю:
Пры падрыхтоўцы комплекснага дакумента аб узмацненні паўнамоцтваў выканкамаў базавага ўзроўню былі разгледжаны і ўлічаны прапановы з месц. Аб гэтым заявіў журналістам старшыня Шклоўскага райвыканкама Сяргей Барташ па выніках нарады ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі па пытаннях удасканалення прававога рэгулявання статусу старшыні выканкама базавага ўзроўню.
Карэкціроўка нарматыўна-прававой базы аб мясцовым кіраванні і самакіраванні накіравана на ўзмацненне адказнасці мясцовых органаў улады і больш хуткае прыняцце рашэнняў на месцах. Аб гэтым журналістам заявіў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, каменціруючы вынікі нарады ў Прэзідэнта Беларусі па пытаннях удасканалення прававога рэгулявання статусу старшыні выканкама базавага ўзроўню.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 лютага сабраў нараду па пытаннях удасканалення прававога рэгулявання статусу старшыні выканкама базавага ўзроўню.
«Белавія» аб'явіла аб старце продажаў білетаў на рэйсы Магілёў - Масква - Магілёў, паведамілі ў авіякампаніі.
Палёты па новым напрамку пачнуцца з 28 красавіка.
Рэйсы будуць выконвацца два разы на тыдзень: па панядзелках і чацвяргах. Вылет з Магілёва - 21.00, прылёт у Маскву (Шарамеццева) - у 22.25, вылет з Масквы - у 18.55, прылёт у Магілёў - у 20.20.
Час у палёце складзе 1 гадзіну 25 хвілін. Кошт білетаў - ад Br167 у адзін бок і ад Br309 - туды-назад (тарыф «Лайт»).
Білеты можна купіць на сайце авіякампаніі, у офісах продажаў і ў агентаў.
У новай рэдакцыі прынята Інструкцыя аб парадку і ўмовах аказання садзейнічання ў перасяленні беспрацоўных і членаў іх сем'яў у сувязі з пераездам у іншую мясцовасць. Аб гэтым паведамляе прэс-служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны са спасылкай на сваю пастанову ад 12 снежня 2024 года № 101.
Вектар на ўсход
Магілёўскі напрамак для суседняй Расіі - адзін са значных. За вобласцю замацаваны два расійскія рэгіёны: Прыморскі і Хабараўскі краі. СЭЗ «Магілёў» уключае дзевяць прадпрыемстваў з расійскім капіталам, а таксама шэраг сумесных прадпрыемстваў. Другім па значнасці праектам па аб'ёме ўкладзеных расійскіх інвестыцый пасля БелАЭС з'яўляецца ЗТАА «Омск Карбон Магілёў», запуск новых комплексаў на гэтым прадпрыемстве ў высокай ступені гатоўнасці. Трэндам на Магілёўшчыне з пункту гледжання прыцягнення расійскага капіталу стаў майнінг.
Прэзідыум Саўміна прыняў рашэнне аб павелічэнні памераў надбаўкі за працу ў сферы аховы здароўя медыцынскім работнікам з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй, паведамляецца са спасылкай на прэс-службу ўрада.
Міністэрствам аховы здароўя 24 студзеня 2025 года прынята пастанова нумар 9 «Аб змяненні пастановы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 2019 г. №52», якая прадугледжвае павышэнне аплаты працы ўрачоў-спецыялістаў. Пры гэтым памеры заработнай платы сярэдняга медперсаналу гэтым дакументам захаваны на ранейшым узроўні.
Прарэктар па вучэбнай рабоце Беларуска-Расійскага ўніверсітэта кандыдат палітычных навук, дацэнт Наталля Валагіна расказала пра асаблівасці правядзення нядаўняй электаральнай кампаніі ў Магілёўскай вобласці.
Наталля Валагіна падкрэсліла, што з моманту правядзення прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года і да сённяшняга дня праведзена каласальная работа па стабілізацыі грамадска-палітычнай сістэмы і пошуку механізмаў фарміравання новай камунікацыі паміж інстытутамі дзяржаўнай улады і грамадствам ва ўмовах сучасных інфармацыйных выклікаў і рызык.
Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Па садзейнічанне ў вырашэнні пытанняў да яго звярнуліся пяць грамадзян з Магілёва, Магілёўскага раёна і Хоцімска.
Вясна не за гарамі. А з ёй і святочны «цюльпанавы бум». Кветкавы рынак замёр у чаканні. Правілы гандлю жывымі кветкамі змяніліся. Прадаваць цюльпаны, хрызантэмы і ружы магіляўчане зараз могуць толькі пры наяўнасці спецыяльнай даведкі. Што гэта за дакумент, дзе яго ўзяць і каго тычацца змены - у сюжэце ТРК «Магілёў».
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 лютага падпісаў указ нумар 49, якім зацверджана Дзяржаўная інвестыцыйная праграма на 2025 год. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
На фінансаванне аб'ектаў, уключаных у праграму, у гэтым годзе прадугледжана Br2 млрд 207 млн. З іх больш за 80 працэнтаў - на рэалізацыю дзяржаўных праграм «Дарогі Беларусі», «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека», «Адукацыя і маладзёжная палітыка», «Будаўніцтва жылля», «Аграрны бізнес», «Пагранічная бяспека» і іншых.
2025 год у нашай краіне аб'яўлены Годам добраўпарадкавання. Хаця магіляўчане маглі б называць так і папярэднія гады. У апошні час абласны цэнтр, сапраўды, змяніўся. Нездарма наш горад назвалі самым добраўпарадкаваным у Беларусі паводле вынікаў 2023 года. Пра тое, што чакае Магілёў у 2025 годзе паразмаўлялі з намеснікам старшыні Магілёўскага гарвыканкама Ігарам Бушляковым.
Прамую тэлефонную лінію 8 лютага правядзе кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. Ён адкажа з 9.00 да 12.00 па нумары тэлефона 8 (0222) 50-18-69.
Курыруемыя пытанні: справаводства і кантроль за выкананнем дакументаў, рэалізацыя заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб і па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.
Адначасова прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у гаррайвыканкамах, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска. Свае пытанні можна будзе задаць па тэлефонах:
Галіновы прафсаюз накіраваў у мінулым годзе больш як Br260 тыс. на турысцка-экскурсійную і патрыятычную работу сярод работнікаў ЖКГ Магілёўскай вобласці. Пра гэта расказаў старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Павел Жуйкоў, падводзячы вынікі за 2024 год.
У паядынку магілёўскі «Барысфен» пасля нядаўняй паразы ад гродзенскага клуба абыграў у сябе дома віцебскі «Рубон» з лікам 82:66. Становішча ў групе лідэраў: «Гродна-93» - 38 ачкоў (22 матчы), «Барысфен» - 37 (22), «МІНСК» - 34 (21), «Рубон» - 32 (22).
У суботу, 8 лютага, магіляўчане згуляюць у сябе дома з «Імпульсам-БДУІР».
БЕЛТА
Беларусь і Хабараўскі край зацвердзілі план мерапрыемстваў па рэалізацыі пагаднення паміж урадамі аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, сацыяльнай, культурнай і іншых сферах на 2025-2027 гады. Подпісы пад дакументам паставілі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка і губернатар Хабараўскага края Дзмітрый Дзямешын.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 лютага падпісаў указ нумар 48 «Аб страхаванні ўраджаю сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі ў 2025 годзе». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакументам зацверджаны пералік сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі, а таксама страхавыя тарыфы па іх абавязковым страхаванні з дзяржаўнай падтрымкай.
Устаноўлены працэнты кампенсавання ў 2025 годзе ўрону на перасяванне пры гібелі сельскагаспадарчых культур, пры гібелі (падзяжы), экстранным забоі (знішчэнні) жывёлы і птушкі.
Трое беларускіх хакеістаў увайшлі ў лік лепшых ігракоў мінулага месяца ў Маладзёжнай хакейнай лізе сезона-2024/25. Аб гэтым паведамляе са спасылкай на прэс-службу МХЛ.
Лепшым варатаром Заходняй канферэнцыі быў прызнаны Яўген Прохараў з «Дынама-Шынніка». 18-гадовы галкіпер правёў у студзені пяць матчаў, у якіх атрымаў тры перамогі, дзве з якіх – «на нуль». Каэфіцыент надзейнасці Прохарава склаў 1,18, а працэнт адлюстраваных кідкоў - 95,5% (128 сэйваў пасля 134 кідкоў), абодва паказчыкі з'яўляюцца лепшымі на Захадзе.
У сярэдняй школе № 7 Магілёва адбылося мерапрыемства «Беларусь памятае», прымеркаванае да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 36-й гадавіне з моманту вываду савецкіх войскаў з Афганістана.
Переводчик