На тэрыторыі вобласці кінавідэаабслугоўванне насельніцтва ажыццяўляюць дзве кінапракатныя арганізацыі ў г.Магілёве і г.Бабруйску і 20 раённых аддзелаў кінавідэамерапрыемстваў, якія функцыянуюць у складзе цэнтралізаваных клубных сістэм, пры якіх дзейнічаюць 10 кінатэатраў дзяржаўнай формы ўласнасці, аснашчаных сучасным лічбавым абсталяваннем. Таксама ёсць 2 лічбавыя кіназалы ў г. Кіраўску і г. Глуску.

У 2025 годзе кінатэатр «Радзіма» ў г. Магілёве быў аснашчаны сучасным лазерным абсталяваннем, якое дае магчымасць глядзець фільмы ў фармаце 2К і 4К.

Па стане на 01.01.2026 у Магілёўскай вобласці функцыянуюць 118 кінаўстановак (з іх перасоўных - 38, стацыянарных - 80). Кінаабслугоўванне на вёсцы ажыццяўляецца 88 кінаўстаноўкамі (з іх перасоўных - 35, стацыянарных - 53).

Асноўнымі задачамі з'яўляюцца: арганізацыя кінавідэаабслугоўвання насельніцтва Магілёўскай вобласці; стварэнне спрыяльных умоў для далучэння грамадзян да твораў нацыянальнага і сусветнага кінамастацтва; папулярызацыя нацыянальнага кінематографа; задавальненне запытаў спажыўцоў у паслугах, якія забяспечваюць якасць і культуру кінавідэаабслугоўвання насельніцтва.