Сетка клубных устаноў вобласці налічвае 309 устаноў.

Пры клубных установах дзейнічаюць 2417 клубных фарміраванняў, якія наведваюць 27790 чалавек.

У Магілёўскай вобласці працуюць 408 творчых калектываў, якія маюць найменні «народны», «узорны», у тым ліку 21 калектываў маюць званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь».

Назвы «народны», узорны» заўсёды былі і застаюцца знакам якасці для калектываў і ўстаноў культуры Магілёўшчыны. Менавіта таму рэспубліканская атэстацыйная камісія па Магілёўскай вобласці патрабуе ад калектываў выканання ў поўным аб'ёме артыкулаў Кодэкса аб культуры як па прысваенні, так і па пацвярджэнні найменняў і званняў.

У мэтах стварэння ўмоў для развіцця народных мастацкіх рамёстваў у Магілёўскай вобласці дзейнічаюць 14 Дамоў (Цэнтраў) рамёстваў і Быхаўскі раённы Цэнтр народнай творчасці і рамёстваў.

У абласную базу майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці ўваходзіць звыш 1 200 майстроў і ўмельцаў, 121 майстар вобласці з'яўляюцца членамі ГА «Беларускі саюз майстроў народнай творчасці», 30 майстроў маюць статус «народны майстар».

Асноўныя віды рамёстваў, якія ўдалося захаваць і адрадзіць на тэрыторыі Магілёўскай вобласці – саломапляценне, шапавальства, дрэваапрацоўка, ткацтва, вырабы з паперы, кераміка і ганчарства, лозапляценне, вышыўка, бондарства, карункапляценне і інш., у т.л. сучасныя напрамкі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: батык, тэкстыльная лялька, папяровая пластыка, вілінг, філінгаванне, дэкупаж, тэстапластыка, і інш.