RU BY EN 中文
Instagram

моладзь Subscribe to RSS - моладзь

29.07.2025 - 16:40

IV абласны фестываль студэнцкіх атрадаў «Маладосць у байцоўцы», прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, адбудзецца 1 жніўня. Пра гэта паведамілі ў абкаме БРСМ.

29.07.2025 - 12:19

Калектыў магілёўскіх ліфтабудаўнікоў у 2025 годзе папоўніць амаль сотня навічкоў. Некаторыя хлопцы пачнуць працу з 1 жніўня. А тыя, хто вырашыў узяцца за працу на месяц раней, акрамя сямі базавых велічынь аднаразовай дапамогі згодна з калдагаворам атрымліваюць дадатковыя 15. Многія карыстаюцца такой магчымасцю — са студзеня па чэрвень на завод ужо прыйшла палова выпускнікоў. У дапамогу ім матэрыяльнае стымуляванне, інстытут настаўніцтва, медыцынскае страхаванне. Але ў топе метадаў падтрымкі, вядома, камфортныя жыллёвыя ўмовы.

23.07.2025 - 17:49

На «Вялікай бард-рыбалцы» моладзь Магілёўшчыны 25-26 ліпеня прадставіць сваю інтэрактыўную пляцоўку са спаборніцкімі і інтэлектуальнымі гульнямі, а гасцей чакае мора музыкі, творчасці і смачнай мясцовай ежы. Пра гэта паведамілі ў абкаме БРСМ.

Гэты штогадовы лётны мультыкультурны фестываль ужо стаў візітнай карткай рэгіёну, аб'ядноўваючы аматараў аўтарскай песні, шансона, рока, кантры ў адным вялікім свяце пад адкрытым небам.

18.07.2025 - 09:34

Моладзь Беларусі добраўпарадкоўвае Магілёў пасля разгулу стыхіі. Жыццё ў абласным цэнтры ўжо наладжана, усе крытычныя пытанні зачыненыя. Працягваюцца работы на дваровых тэрыторыях, вывозяцца і утылізуюцца рэшткі драўніны. Маладзёжны працоўны дэсант у складзе больш як 100 чалавек працаваў сёння на адных з гарадскіх могілак. Рабяты з іншых рэгіёнаў Беларусі ў Магілёў прыехалі на сваіх машынах і са сваім інвентаром, каб дапамагчы гораду і яго жыхарам у няпросты час.

15.07.2025 - 11:59

Вынікі працы за першае паўгоддзе падвялі члены Маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Пасяджэнне адбылося ў Мінску. У ім бралі ўдзел прадстаўнікі кожнага раёна і абласнога цэнтра, у тым ліку і Магілёўскай вобласці.

05.07.2025 - 17:20

Абсалютным пераможцам рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла – 2025» стала сям'я Шалашаў з Гомельскай вобласці. Вынікі гранд-фіналу праекта падвялі ў час рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), якое праходзіць 5 ліпеня ў Шклоўскім раёне.

03.07.2025 - 08:48

Адной з самых эмацыйна няпростых кропак у маршруце Міжнароднага патрыятычнага праекта «Дарогамі Памяці і Славы» стаў памятны знак «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці» ў вёсцы Боркі Кіраўскага раёна. Уражанні і ўзрушэнні маладых людзей - у нашым сюжэце ТРК «Магілёў».

01.07.2025 - 09:41

Міжнародны маладзёжны патрыятычны праект «Дарогамі памяці і славы» ідзе маршрутам вызвалення Беларусі. Так, гэтымі днямі моладзь Саюзнай дзяржавы пабывала на мемарыяле «Лудчыцкая вышыня» ў Быхаўскім раёне.

24.06.2025 - 17:37

Удзельнікі міжнароднага маладзёжнага праекта «Дарогамі Памяці і Славы» 25 чэрвеня далучацца да гісторыка-патрыятычнага форуму «Дарогамі Памяці і Славы - 80 гадоў Перамогі», які пройдзе ў Маскве на мемарыяльным комплексе Парк Перамогі на Паклоннай гары. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім аблвыканкаме.

24.06.2025 - 14:49

Працягваючы свой шлях, удзельнікі міжнароднага маладзёжнага патрыятычнага праекта прыбылі ў Смаленск - адзін з гарадоў-герояў, чыя гісторыя непарыўна звязана з подзвігамі савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

19.06.2025 - 13:01

У фінале рэспубліканскага праекта «Уладар вёскі» Магілёўскую вобласць прадставіць сям'я Сухубаеўскіх з Горацкага раёна.

Рэгіянальны этап рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта «Уладар вёскі» сабраў сёння ў аграгарадку Палыкавічы 14 сем'яў з Магілёўскай вобласці. На працягу дня яны праходзілі цэлы шэраг конкурсных іспытаў, сярод якіх конкурс на лепшы падворак, візітную картку, каравай, сельскую эстафету і дранікі на калодзе. Жанчыны спаборнічалі ў пляценні вянкоў, а іх мужчыны - у конкурсе касцоў.

18.06.2025 - 15:59

Да камунальных службаў у навядзенні прыгажосці і ўтульнасці ў горадзе далучыліся 10 навучэнцаў лесатэхнічнага каледжа і па сумяшчальніцтве членаў Ленінскай раённай арганізацыі ГА «БРСМ».

18.06.2025 - 09:31

У Магілёве ўзводзіць шматпавярховік у мікрараёне Спадарожнік-2 дапамагае будаўнічы атрад «Молат» імя Героя Савецкага Саюза Міхаіла Буянава. Гатоўнасць аб'екта высокая. Вядзецца ўнутранае і вонкавае аздабленне, добраўпарадкаванне тэрыторыі. У будатрадзе восем навучэнцаў архітэктурна-будаўнічага каледжа. На складаных небяспечных аперацыях моладзь не зоймеш, патрэбны допуск і кваліфікацыя. Хутчэй іх прысутнасць тут - крок на будучыню. У перспектыве зацікаўленыя прафесіяй хлопцы і дзяўчаты папоўняць рады будаўнічых арганізацый.

16.06.2025 - 16:47

Міжнародны маладзёжны патрыятычны праект «Дарогамі Памяці і Славы» стартуе 22 чэрвеня ў 4.00 раніцы на легендарным для магіляўчан месцы - мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле». Пра гэта расказалі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Па словах арганізатараў, сёлета мерапрыемства набудзе па-сапраўднаму міжнародны маштаб: да яго далучаецца 20 рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі.

16.06.2025 - 10:29

Абласны этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар вёскі» пройдзе ў сераду, 18 чэрвеня, у Магілёўскім раёне. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Як адзначылі суразмоўцы, мерапрыемства збярэ самыя актыўныя сем'і, якія жывуць і працуюць у сельскай мясцовасці нашага рэгіёну. Удзельнікі прадэманструюць свае таленты, традыцыі і моцную сямейную сувязь у рамках конкурсных іспытаў.

12.06.2025 - 12:16

Сёлета - новы маршрут і яшчэ больш удзельнікаў. Моладзь з Магілёўскай вобласці і рэгіёнаў Расіі аб'яднаецца, каб прайсці дарогамі вайны.

10.06.2025 - 14:25

У Беларусі 12 чэрвеня стартуюць абласныя адборачныя туры рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі». Пра гэта паведаміла начальнік аддзела па працы з працоўнай моладдзю Цэнтральнага камітэта БРСМ Ганна Сапоцкая.

03.06.2025 - 15:17

Ініцыятарам сустрэчы «Камунікацыя без межаў: стань лідэрам, за якім пойдуць усе!» выступіла гарадская арганізацыя ГА «БРСМ».

30.05.2025 - 09:37

Стымул для прафесійнага росту. Абласны конкурс прафесійнага майстэрства сярод працуючай моладзі правяло Магілёўскае абласное аб'яднанне прафсаюзаў. Больш за 60 удзельнікаў паказалі свае навыкі ў такарнай справе, зварцы, фрэзероўцы і іншых прафесіях.

29.05.2025 - 17:31

Абласны этап рэспубліканскай ваенна-прыкладной гульні аб'яднаў у Магілёве студэнтаў з чатырох ВНУ рэгіёну.

Пляцоўкай для праходжання тэматычных этапаў стала Магілёўскае абласное кадэцкае вучылішча ім. Героя Савецкага Саюза Я.Мікалаенкі. Тут сабраліся 40 студэнтаў з Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. А.А.Куляшова і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій.