Больш як Br237 тыс. сабралі ў час дабрачыннага марафону «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» ў Магілёўскай вобласці
У Магілёве падвялі вынікі 12-га абласнога дабрачыннага марафону «Сагрэем дзіцячыя сэрцы».
«Ніякіх парушэнняў, патрабаванні выкананы». Місія назіральнікаў ад СНД працавала ў Асіповічах
Місія доўгатэрміновых назіральнікаў ад СНД прыняла ўдзел у паседжанні па рэгістрацыі кандыдатаў акруговай выбарчай камісіі №89 у Асіповічах. «Сёння ў адпаведнасці з патрабаваннямі выбарчага заканадаўства Рэспублікі Беларусь місія назіральнікаў ад СНД прыняла ўдзел у працы акруговай выбарчай камісіі, - падкрэсліў міжнародны назіральнік ад СНД Тактасун Сабыраў. - Трэба адзначыць, што гэта 125-я маніторынгавая місія назіральнікаў ад СНД па ліку на прасторы Садружнасці. У Беларусі гэта 12-я маніторынгавая кампанія».
Працаўладкаванне, няякасны капрамонт, падтапленні: Анатоль Ісачанка правёў прыём грамадзян у Клімавічах
Працаўладкаванне, няякасны капрамонт і падтапленні ўвайшлі ў лік пытанняў, якія паступілі на асабісты прыём грамадзян старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатолю Ісачанку ў Клімавічах. Са сваімі праблемамі да губернатара прыйшлі сем заяўнікаў з Клімавіч, а таксама Клімавіцкага і Мсціслаўскага раёнаў. Адзін з тых, хто звярнуўся па стане здароўя, мае права на лёгкую працу, аднак ад прапанаваных вакансій адмовіўся. Разам з тым у арганізацыі, дзе ён хацеў бы працаваць, вакантных месцаў пакуль няма.
Анатоль Ісачанка правядзе 22 студзеня ў Клімавіцкім раёне выязны прыём грамадзян
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Міхайлавіч Ісачанка правядзе 22 студзеня ў Клімавіцкім раёне выязны прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб. Прыём будзе праходзіць у раённым выканаўчым камітэце з 12:00. Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па тэлефонах: 8 (02244) 78-003, 8 (02244) 78-040, 8 (02244) 78-045.
Аляксандр Лукашэнка: усе заканадаўчыя новаўвядзенні павінны стымуляваць рост беларускай эканомікі
Усе заканадаўчыя новаўвядзенні павінны стымуляваць рост беларускай эканомікі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў. «Урад інфармуе, што змяненні неабходны ў мэтах гарманізацыі заканадаўства Беларусі і Расіі, гэта значыць у рамках выканання саюзнай праграмы. Але ў працэсе ўніфікацыі нельга ўшчамляць інтарэсы дзяржавы», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Абноўленыя Канцэпцыю нацбяспекі і Ваенную дактрыну Беларусі вынесуць на зацвярджэнне УНС
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў пасяджэнне Савета бяспекі, якое было прысвечана разгляду двух важнейшых дакументаў стратэгічнага планавання - праектаў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыны Беларусі. Значнасць мерапрыемства, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, абумоўлена і той акалічнасцю, што згодна з новай Канстытуцыяй абодва дакументы зацвярджаюцца Усебеларускім народным сходам.
Шклоўская фабрыка «Спартак» набірае сілы
Шклоўская фабрыка «Спартак» вырабляе сёння паперу санітарна-гігіенічнага прызначэння. З гэтай асновы потым і вырабляюцца папяровыя ручнікі, сурвэткі і іншая прадукцыя, неабходная для паўсядзённага жыцця чалавека.
Анатоль Ісачанка: прыярытэты рэгіянальнага развіцця нязменныя - жыллё, камфортнае асяроддзе, дарогі
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў сёння сустрэчу з актывам рэгіёну. Удзел у ёй прынялі кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, а таксама прадстаўнікі органаў улады, галін сельскай гаспада
Прамую тэлефонную лінію ў Магілёўскім аблвыканкаме 13 студзеня правядзе Сяргей Савіцкі
Прамую тэлефонную лінію 13 студзеня ў Магілёўскім аблвыканкаме правядзе першы намеснік старшыні аблвыканкама Сяргей Канстанцінавіч Савіцкі. Пытанні можна будзе задаць з 9.00 да 12.00 па тэлефоне: 8 (0222) 50-18-69.
Анатоль Ісачанка: устояны клуб, які можа ставіць перад сабой амбіцыйныя мэты і самае галоўнае - іх дасягаць
Ушанаванне баскетбольнай каманды «Барысфен» - уладальніка Кубка Беларусі па баскетболе сярод мужчынскіх каманд сезона 2023 года - адбылося ў Магілёўскім аблвыканкаме. У гісторыі клуба галоўны трафей Кубка Беларусі - першы на рахунку. Напярэдадні Новага года гэтая спартовая навіна стала выдатным падарункам для ўсёй Магілёўшчыны. Сёння ва ўрачыстай абстаноўцы падзячныя пісьмы і грашовую ўзнагароду ўручыў спартсменам і трэнерскаму складу старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў абноўленую Канцэпцыю дзяржаўнай кадравай палітыкі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў абноўленую Канцэпцыю дзяржаўнай кадравай палітыкі. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведны ўказ №1, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра. У абноўленай канцэпцыі забяспечана пераемнасць адносна раней прынятых дакументаў, улічаны практыка работы з кадрамі, агульнасусветныя тэндэнцыі развіцця працоўных адносін, сучасныя рызыкі і пагрозы кадравай бяспецы краіны.
Валерый Малашка: пажылыя людзі - гэта апора і аснова дзяржавы
У Магілёўскай вобласці сёння дадзены ўрачысты старт дабрачыннай акцыі для пажылых людзей «Ад усёй душы». На свята былі запрошаны каля 150 людзей, так званага, элегантнага ўзросту. Першыя прымеркаваныя да акцыі сустрэчы адбыліся яшчэ напярэдадні Новага года.
Абласное навагодняе свята сабрала ў Магілёве амаль 700 дзяцей
Абласное навагодняе дабрачыннае свята сабрала сёння ў Палацы культуры вобласці каля 700 хлопчыкаў і дзяўчынак з усіх куткоў Магілёўшчыны. Запрашэнне на ёлку атрымалі школьнікі, якія праявілі сябе ў вучобе, спорце, творчасці, у тым ліку - дзеці са шматдзетных сем'яў і дзеці-сіроты. Павіншавала хлопчыкаў і дзяўчынак з Новым годам старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык.
Анатоль Ісачанка: ключавая мэта на 2024 год - мабілізацыя наяўных рэсурсаў для забеспячэння ўстойлівасці эканомікі і росту дабрабыту насельніцтва
Пасяджэнне па пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўскай вобласці і праекту абласнога бюджэту на 2024 год правёў сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
«Дзеці павінны адчуваць клопат і ўвагу». Мікалай Снапкоў павіншаваў выхаванцаў школы-інтэрната ў Бялынічах
Першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Мікалай Снапкоў з падарункамі і цёплымі віншаваннямі наведаў выхаванцаў Бялыніцкай спецыяльнай школы-інтэрната. Візіт стаў часткай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».
Акцыя дабра і клопаты аб дзецях. Бабруйская спецыяльная школа-інтэрнат прымала гасцей
Бабруйская спецыяльная школа-інтэрнат прымала віншаванні з надыходзячымі навагоднімі і каляднымі святамі. Падарункі і самыя цёплыя пажаданні ўстанове асабіста перадаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
Свята маладосці, таленту і грацыі. Баль для таленавітай моладзі прайшоў у Магілёве
Штогадовы абласны баль для навучэнскай моладзі, якая дасягнула высокіх поспехаў у вучобе, творчасці і спорце, сабраў у Магілёве 25 пар дэбютантаў.
Леанід Мартынюк: я бачу ў гэтых маладых людзях унутраны стрыжань і вялізнае жаданне працаваць на карысць сваёй краіны
Семінар для асоб, упершыню ўключаных у перспектыўны кадравы рэзерв Магілёўскага аблвыканкама, сабраў сёння каля 40 чалавек. З кандыдатамі ў будучыя кіраўнікі сустрэўся памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк. Мерапрыемства традыцыйна накіравана на развіццё лідэрскіх якасцей і кіраўніцкіх здольнасцей, пашырэнне кругагляду, умацаванне грамадзянскай пазіцыі, папулярызацыю дзяржаўнай грамадзянскай службы.
У Магілёве дадзены старт абласному марафону навагодніх мерапрыемстваў
У Магілёве сёння дадзены старт абласному марафону навагодніх мерапрыемстваў. У цырымоніі запальвання агнёў на галоўнай ёлцы Прыдняпроўскага краю прынялі ўдзел старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка і старшыня гарвыканкама Аляксандр Студнеў. Жыхарам і гасцям рэгіёну ў гэты дзень быў прадстаўлены мюзікл «Зорнае ззянне», а таксама лазернае шоу
Анатоль Ісачанка правёў рабочую нараду аб ходзе падрыхтоўкі да абласных «Дажынак - 2024» у Клімавіцкім раёне
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў сёння рабочае пасяджэнне па ходзе падрыхтоўкі да абласных «Дажынак – 2024». Як было анансавана раней, эстафету галоўнага свята хлебаробаў у наступным годзе прыме Клімавіцкі раён. Удзел у нарадзе прынялі памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, а таксама намеснікі старшыні, кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, Клімавіцкага райвыканкама.
Марафон навагодніх свят вобласці стартуе 15 снежня ў Магілёве
Марафон навагодніх свят вобласці стартуе 15 снежня ў Магілёве! Магілёўшчына далучаецца да старту рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» «Белавежская пошта дабра». Урачыстасці пройдуць у 11.00 на Плошчы Леніна. А ў 18.00 стартуе абласны марафон навагодніх мерапрыемстваў. Амаль штодзень у Магілёве будуць праходзіць канцэрты і забаўляльныя праграмы. Адным з сюрпрызаў для магіляўчан і гасцей стане лакацыя ў Тэатральным скверы. Там будуць ёлка, кірмаш і паказы.
Леанід Мартынюк: у прыватных прадпрыемстваў ёсць усе ўмовы для рэалізацыі новых і перспектыўных праектаў
У прыватных прадпрыемстваў ёсць усе ўмовы для рэалізацыі новых і перспектыўных праектаў. Такой думкай з журналістамі падзяліўся памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк у час наведвання ТАА «Махіна-ТСТ».
Андрэй Нікіцін: актыўнасць людзей, неабыякавасць магіляўчан да таго, што адбываецца на роднай зямлі - гэта адметная рыса нашага рэгіёну
Пашыранае паседжанне Каардынацыйнага Савета грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый Магілёўскай вобласці мінула 8 снежня па ініцыятыве кіраўніцтва рэгіёна.
Зямельныя пытанні, выпраўленне будаўнічых недахопаў і рамонт дарогі хвалявалі тых, хто звярнуўся на прыём да губернатара
Асабісты прыём грамадзян правёў сёння ў Магілёве старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Па садзейнічанне ў вырашэнні ўзнікшых пытанняў і цяжкасцей да яго звярнуліся жыхары абласнога цэнтра, Магілёўскага раёна, Шклова і Клімовіч.
Прамую тэлефонную лінію ў Магілёўскім аблвыканкаме 9 снежня правядзе Валерый Малашка
Прамую тэлефонную лінію 9 снежня ў Магілёўскім аблвыканкаме правядзе намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. Пытанні можна будзе задаць з 9.00 да 12.00 па тэлефоне: 8 (0222) 50-18-69.
Выкананне патрабаванняў Дырэктывы нумар 1 і распараджэння кіраўніка дзяржавы ў сферы аховы здароўя абмеркавалі на пасяджэнні Магілёўскага аблвыканкама
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў пасяджэнне абласнога выканаўчага камітэта па выкананні патрабаванняў Дырэктывы нумар 1 «Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны» і распараджэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб павышэнні эфектыўнасці работы сістэмы аховы здароўя».
Лукашэнка падпісаў указ аб аб'яўленні 2024 года Годам якасці
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 375 «Аб аб'яўленні 2024 года Годам якасці». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Гэта рашэнне прынята ў мэтах далейшага павышэння якасці жыцця беларускага народа, забеспячэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі на сусветнай арэне, стымулявання ініцыятывы, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуцця прыналежнасці да будучыні краіны.
«Лепшая ўзнагарода - павага і давер людзей». Участковых інспектараў міліцыі ўшаноўвалі ў Магілёўскім раёне
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання да 100-годдзя з Дня ўтварэння службы ўчастковых інспектараў міліцыі прайшла ў Магілёўскім раёне. Яна сабрала на мемарыяльным комплексе «Батальён міліцыі пад камандаваннем К.Г.Уладзімірава» ў вёсцы Гаі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў з усяго рэгіёну.
Рамонт дарог, водазабеспячэнне, тарыфы на электраэнергію. Анатоль Ісачанка правёў прыём грамадзян у Глуску
Рамонт дарог, водазабеспячэнне, тарыфы на электраэнергію - гэтых тэм датычыліся пытанні, якія паступілі старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатолю Ісачанку падчас асабістага прыёму грамадзян у Глуску.
Анатоль Ісачанка правядзе 23 лістапада ў Глуску выязны прыём грамадзян
У Глускім раённым выканаўчым камітэце 23 лістапада з 09.00 выязны прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб будзе праводзіць старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Міхайлавіч Ісачанка. Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па тэлефонах 8 (02230) 78-980; 8 (02230) 78-971. Рэд.