RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Леанід Мартынюк: у прыватных прадпрыемстваў ёсць усе ўмовы для рэалізацыі новых і перспектыўных праектаў

У прыватных прадпрыемстваў ёсць усе ўмовы для рэалізацыі новых і перспектыўных праектаў. Такой думкай з журналістамі падзяліўся памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк у час наведвання ТАА «Махіна-ТСТ».

«Тут наладжаная экспартаарыентаваная вытворчасць, якая паспяхова працуе, дае людзям працоўныя месцы, уносіць свой уклад у развіццё эканомікі рэгіёну і краіны. Зразумела, што санкцыйны ціск таксама аказаў на іх пэўны ўплыў. І нягледзячы на ўсе выклікі, тут не толькі захавалі існуючыя напрацоўкі і дасягненні, але ўжо ў наступным годзе плануюць пачаць зусім новы праект у сферы домабудаўніцтва. Гэта сведчыць аб тым, што ў нашай краіне створаны ўсе ўмовы для паспяховай работы бізнесу, яго далейшага развіцця і рэалізацыі праектаў па самых разнастайных напрамках. Тут справа застаецца за прадстаўнікамі бізнэс-супольнасці, іх жаданнем рэалізаваць свой патэнцыял».

Пашырэнне вытворчага асартыменту дае новыя кропкі росту. «Часта, на прадпрыемстве адзін від прадукцыі мае патрэбу ў якіх-небудзь спадарожных найменнях. І пашырэнне вытворчасці, яго мадэрнізацыя, рэалізуемыя зусім новыя праекты даюць магчымасць пакупніку набыць усё неабходнае ў адным месцы. Усё гэта дае адчувальны эканамічны эфект», - падкрэсліў ён.

Як расказаў дырэктар прыватнага прадпрыемства Юрый Мільта, новыя праекты, асабліва, калі яны маюць зусім іншы напрамак, адрозны ад асноўнага віду дзейнасці, гэта заўсёды пэўная рызыка.

«Пошук новых рашэнняў, новых кліентаў і магчымасцей для развіцця вядзе да поспеху. Цяпер асноўныя напрамкі нашай дзейнасці - гэта вытворчасць «адзення для дарог» і тэхнічнага тэкстылю для будынкаў і збудаванняў. І яны цягнуць за сабой адзін аднаго: узвялі будынак - патрэбна дарога, а пабудавалі дарогу - значыць у будучыні будзе і будынак, - распавёў ён. - Цяпер перад намі стаіць задача знайсці новыя шляхі для развіцця. І санкцыйны ціск падштурхнуў нас да прыняцця новых рашэнняў, бо старыя падыходы ўжо не працуюць, трэба шукаць новыя шляхі для далейшай працы. І мы ўбачылі перспектыву ў сферы домабудаўніцтва. Ужо хуткім часам прыступім да рэалізацыі новага праекту з новымі працоўнымі месцамі, прадукцыяй і рынкамі збыту».

Магілёўскае ТАА «Махіна-ТСТ» спецыялізуецца на вытворчасці геасінтэтычных тканін і тэхнічнага тэкстылю. На сённяшні дзень тут працуюць каля 300 чалавек.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая