Грамадства
Навігацыйную сістэму для невідушчых ўстанавілі ў Магілёўскім аблвыканкаме
Навігацыйную сістэму для інвалідаў па зроку ўстанавілі ў Магілёўскім аблвыканкаме. Яна ўключае ў сябе тактыльныя таблічкі са шрыфтам Брайля і маўленчы інфарматар, які працуе ад спецыяльнай праграмы на смартфоне. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама.
Акцыя «Калядныя дні без абортаў» пройдзе ва ўстановах аховы здароўя Магілёўскай вобласці 7–19 студзеня
Акцыя «Калядныя дні без абортаў» пройдзе ва ўстановах аховы здароўя Магілёўскай вобласці з 7 па 19 студзеня. Пра гэта паведамілі ў сацыяльна-асветніцкай установе «Цэнтр падтрымкі сям’і і мацярынства “Покрова”» Бабруйска, адзін з напрамкаў работы якога – дапамога жанчынам у крызіснай сітуацыі. Псіхолагі ўстановы дапамагаюць ім зрабіць свой выбар свядома. Бо сітуацыя незапланаванай цяжарнасці ў большасці выпадкаў стрэсавая, і аб’ектыўна ўзважыць усе «за» і «супраць» у такім стане складана.
Каля 350 прапаноў па змене Канстытуцыі ўнеслі беларусы за тры дні
Каля 350 прапаноў па змене Канстытуцыі краіны ўнеслі беларусы за тры дні. Пра гэта дэпутат, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Віктар Свіла пведаміў у навінавым выпуску на тэлеканале СТВ.
Палата прадстаўнікоў размясціла на сваім сайце аб’яву аб прыёме прапаноў па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь 2 кастрычніка. Тэма актуальная да 25 кастрычніка.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 4 студзеня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Варонін
Прамую тэлефонную лінію правядзе 4 студзеня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Аднаразовую выплату да 75-годдзя Вялікай Перамогі ў Беларусі атрымае каля 20 тыс. чалавек
У сувязі са святкаваннем 75-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў адпаведнасці з указам № 491 інвалідам і ўдзельнікам вайны, іншым катэгорыям ветэранаў і пацярпелым ад наступстваў вайны будзе аказана аднаразовая матэрыяльная дапамога. Атрымальнікамі гэтых выплат стануць каля 20 тыс. чалавек, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
«На выплату аднаразовай матэрыяльнай дапамогі ў рэспубліканскім бюджэце прадугледжана Br18 млн», – дадалі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Мара падлетка з Клічава споўнілася пад Новы год
Марафон добрых спраў працягваецца ў Магілёўскай вобласці. Дабрачынцы дапамагаюць выкананню жаданняў асаблівых дзяцей.
Ва УУС Магілёўскага аблвыканкама расказалі аб ахове грамадскага парадку падчас калядных і навагодніх святаў
Магілёў і раённыя цэнтры вобласці рыхтуюцца сустрэць новы 2020 год. Супрацоўнікі органаў унутраных спраў будуць несці службу па ахове грамадскага парадку ва ўзмоцненым варыянце. Для жыхароў і гасцей рэгіёна запланаваны розныя масавыя мерапрыемствы, якія павінны прайсці ў атмасферы свята.
Аб тым, як зрабіць адпачынак максімальна бяспечным, расказаў намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС палкоўнік міліцыі Сяргей Волкаў.
Нарматыўнае фінансаванне ўстаноў адукацыі апрабіруюць у 2020 годзе ў Магілёўскай вобласці
Пілотны праект па апрабацыі нарматыўнага фінансавання ўстаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі рэалізуюць на працягу 2020 года ў Магілёўскай вобласці. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 26 снежня 2019 года № 912, паведамляецца на сайце ўрада.
Праект рэалізуецца для ўдасканалення бюджэтнага фінансавання ў сферы адукацыі. Новыя правілы закрануць установы, якія фінансуюцца за кошт сродкаў абласнога бюджэту і знаходзяцца ў падпарадкаванні галоўнага ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.
Да Новага года і Калядаў у Магілёўскай вобласці арганізуюць больш за 140 кірмашовых мерапрыемстваў
Да Новага года і Калядаў у Магілёўскай вобласці арганізуюць больш за 140 кірмашовых мерапрыемстваў, дзе жыхары і госці рэгіёна змогуць набыць ёлкі, шары, падарункі, гірлянды, сімвалы 2020 года і многае іншае, паведамілі ў галоўным праўленнеі гандлю і паслуг аблвыканкама.
Так, у Магілёве кірмашы ўжо праходзяць каля гандлёвых цэнтраў «Атрыум», «Арбат», «Перекрёсток-центр», «Авеню», «Атлас» і «Форум». У Бабруйску кірмашовыя гулянні пачаліся 21 снежня і працягнуць сваю працу да 13 студзеня.
Да 7 студзеня ДАІ правядзе комплекс мерапрыемстваў па прафілактыцы п’янства на дарогах Магілёўскай вобласці
У мэтах прафілактыкі парушэнняў і дарожна-транспартных здарэнняў, якія робяцца ў стане ап’янення, да 7 студзеня Дзяржаўтаінспекцыя правядзе ў Магілёўскай вобласці рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Цвярозасць – норма на дарогах!».
Абласны Цэнтр бяспекі МНС 28 снежня запрашае магілёўцаў на першы Дзень нараджэння
Абласны Цэнтр бяспекі МНС 28 снежня запрашае магілёўцаў на першы Дзень нараджэння. Святочнае мерапрыемства пачнецца ў Пажарным завулку, д. 6 у 12.30.
Гасцей чакаюць гульні, віктарыны, розыгрышы прызоў, роставыя лялькі, Дзед Мароз і Снягурка. Усе жадаючыя змогуць пакаштаваць стравы палявой кухні, а таксама прадукцыю Магілёўскай фабрыкі марожанага і булачна-кандытарскай кампаніі «Домочай». Таксама тут адбудзецца святочны канцэрт, захапляльны флэшмоб.
Названы пераможцы прафсаюзнага праекта «Мары спраўджваюцца»
Больш за 50 заявак ад Магілёўскай вобласці паступіла для ўдзелу ў праекце Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Мары спраўджваюцца». У выніку пераможцам стаў Бялыніцкі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. У якасці падарунка выхаванцы ўстановы атрымалі 3-метровую штучную елку, набор навагодніх упрыгожванняў і прысмакі.
Абласная прафсаюзная ёлка прайшла ў Магілёве
Абласная прафсаюзная ёлка прайшла 24 снежня ў Палацы культуры вобласці. Гасцямі свята, арганізаванага ў рамках традыцыйнай дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы – дзецям», сталі амаль 600 хлопчыкаў і дзяўчынак. Кожнае дзіця атрымала кілаграмовы салодкі падарунак.
Дзеці паўдзельнічалі ў займальным прадстаўленні каля ёлкі, а таксама паглядзелі музычную навагоднюю казку «Чароўны пераплёт». Разам з галоўным героем прадстаўлення Воўкам Пінжаковым юныя гледачы пабывалі ў чароўным царстве, прайшлі праз мноства выпрабаванняў і перамаглі злога чараўніка Шырліна-Мырліна.
Больш за 8,2 тыс. школьнікаў Магілёўскай вобласці аздаровяцца ў лагерах на зімовых канікулах
У 2019 годзе зімовыя канікулы ва ўстановах адукацыі Магілёўскай вобласці пройдуць з 26 снежня па 11 студзеня пад дэвізам «Актыўна, карысна, бяспечна!». У гэты час кожнае дзіця зможа знайсці занятак па душы, запэўнілі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама.
«Паводле папярэдніх звестак, у рэгіёне ў перыяд зімовых канікул у аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагерах з дзённым знаходжаннем на базе ўстаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ аздараўленне пройдзе 8245 навучэнцаў», – адзначылі суразмоўцы.
Дзед Мароз выходзіць на відэасувязь ў цэнтры Магілёва
Магілёўцам і гасцям горада прапануюць пагутарыць з Дзедам Марозам пры дапамозе відэасувязі, расказала галоўны спецыяліст упраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама Таццяна Бурканава.
«На плошчы Зорак можна патэлефанаваць Дзеду Марозу прама ў яго казачную рэзідэнцыю. Званок праходзіць па прынцыпе відэаканферэнцыі ў рэжыме анлайн», – сказала субяседніца.
Акцыя «Нашы дзеці»: маленькім пацыентам Бабруйскай бальніцы падарылі прысмакі
Маленькім пацыентам Бабруйскай цэнтральнай бальніцы ўпрыгожылі час знаходжання ў медустанове салодкімі пачастункамі. Падарункі ў межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» ім уручылі старшыня гарвыканкама Аляксандр Студнеў і галоўны ўрач бальніцы, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Гацко.
База даных шматдзетных сем’яў запрацуе ў Беларусі са студзеня 2020 года
База даных аўтаматызаванай сістэмы ўліку шматдзетных сем’яў запрацуе ў Беларусі са студзеня 2020 года. Пра гэта ў інтэрв’ю праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1» заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.
«База створана, яна запрацуе з 1 студзеня 2020 года, пачнецца рэжым актуалізацыі», – сказала кіраўніца ўстановы.
У Магаблвыканкам на «гарачую лінію» па пытанні якасці аказання паслуг ва ўстановах аховы здароўя паступіла больш за 40 зваротаў
У Магілёўскім аблвыканкаме 2–13 снежня арганізавалі правядзенне гарачай тэлефоннай лініі па вывучэнні меркавання насельніцтва аб якасці аказання паслуг ва ўстановах аховы здароўя. Жыхарам Прыдняпроўскага краю далі магчымасць паведаміць пра існуючыя праблемы, а таксама выказаць заўвагі і прапановы па паляпшэнні работы ў гэтым напрамку.
Супрацоўнікі і курсанты Магілёўскага інстытута МУС рыхтуюць навагодняе прадстаўленне для дзяцей-інвалідаў
Калектыў інстытута МУС 24 снежня ў 14.00 правядзе дабрачынную акцыю ў цэнтры медыцынскай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў з паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы і апорна-рухальнага апарату.
Па цэнтральных вуліцах Бабруйска 21 снежня пройдзе тэатралізаванае шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак
Па цэнтральных вуліцах Бабруйска 21 снежня пройдзе традыцыйнае тэатралізаванае шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак «Навагодні касплей».
Усе героі дзейства прыедуць на вакзал на цягніку. У 15.00 паміж чыгуначным і аўтавакзалам будзе сфарміравана калона. Яна пройдзе па вул. Інтэрнацыянальнай, а пасля зверне на вул. Кастрычніцкую і на пл. Леніна – да галоўнай ёлкі горада, дзе запаліцца святочная ілюмінацыя.
Пастаянныя камісіі сфарміраваныя ў Палаце прадстаўнікоў сёмага склікання
Пастаянныя камісіі сфарміраваныя сёння на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання.
У Пастаянную камісію па заканадаўстве, старшынёй якой з’яўляецца Святлана Любецкая, увайшлі Ірына Даўгала, Аляксей Ягораў, Людміла Жалнерчык, Вольга Крэч, Ірына Луканская, Аляксандр Амельянюк, Аляксандр Сангін, Віталь Уткін. Намеснікамі старшыні абраны Аляксей Ягораў і Аляксандр Амельянюк.
АДІ: Андрэй Кунцэвіч сустрэўся са студэнтамі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта
Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч у межах адзінага дня інфармавання сёння сустрэўся са студэнтамі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Госць расказаў студэнтам пра традыцыі суверэннай Беларусі, а яны змаглі задаць пытанні.
Абласная прафсаюзная ёлка ў Магілёве збярэ амаль 600 хлопчыкаў і дзяўчынак
Абласная прафсаюзная ёлка адбудзецца ў Магілёве 24 снежня ў 11.00 у Палацы культуры вобласці. Мерапрыемства стане часткай традыцыйнай дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы – дзецям», – расказалі ў Магілёўскім абласным аб’яднанні прафсаюзаў.
У Магілёўскай вобласці з 20 снежня падаражэе праезд у грамадскім транспарце
В Могилевской области с 20 декабря подорожает проезд в общественном транспорте. Соответствующее постановление Могилевского облисполкома от 12 декабря 2019 года №2735 официально опубликовано на Национальном правовом интернет-портале.
Журналісты Магілёўскай вобласці – у ліку пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Ад глабальных мэтаў да лакальных дзеянняў»
У Мінску падвялі вынікі рэспубліканскага конкурсу сярод СМІ «Ад глабальных мэтаў да лакальных дзеянняў», асноўнымі задачамі якога з’яўляюцца папулярызацыя парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, уцягванне грамадства ў працэс дасягнення МУР Беларусі, актывізацыя працы журналістаў, накіраванай на арганізацыю шырокага абмеркавання тэмы ўстойлівага развіцця ў сродках масавай інфармацыі.
Лясгасы Магілёўскай вобласці 21–31 снежня правядуць акцыю «Захавай сімвал свята»
Лясгасы Магілёўскай вобласці 21–31 снежня правядуць акцыю «Захавай сімвал свята». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.
Замена драўляных вокнаў на пластыкавыя ў садках Магілёва вядзецца ў першую чаргу ў спальных і гульнявых пакоях
Замена драўляных вокнаў на пластыкавыя ў дзіцячых дашкольных установах Магілёва вядзецца па прынцыпе прыярытэтнасці, гэта значыць у першую чаргу мяняюцца аконныя рамы з максімальным зносам у спальных і гульнявых пакоях. Гэта было адзначана ў ходзе абмеркавання названага праекта на нарадзе ў Магілёўскім гарвыканкаме. Пры гэтым звярталася ўвага, што ва ўсіх дзіцячых садках тэмпературны рэжым унутры памяшканняў вытрымліваецца.
2 студзеня ў Беларусі будзе святочным днём без адпрацоўкі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 снежня падпісаў указ, у адпаведнасці з якім прадугледжваецца замацаванне на пастаяннай аснове ў якасці непрацоўнага святочнага дня 2 студзеня (без неабходнасці яго адпрацоўкі). Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Разам з тым 4 студзеня 2020 года застанецца працоўным днём – прыйдзецца адпрацоўваць за 6 студзеня. А вось 11 студзеня будзе звычайным выхадным днём.
Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху па прафілактыцы ДТЗ з удзелам нецвярозых вадзіцеляў правядзе 27 снежня ДАІ
На тэрыторыі Магілёўскай вобласці 27 снежня ДАІ правядзе адзіны дзень бяспекі дарожнага руху «Спыні бяду – патэлефануй 102» па прафілактыцы ДТЗ, якія здзяйсняюцца ў стане ап’янення. Зараз у рэгіёне арганізаваны мэтавы комплекс наглядных і прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваны на папярэджанне п’янства за рулём, паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Увазе пасажыраў магілёўскіх маршрутаў № № 22, 29 і 44: з прычыны рамонтных работ рух транспарту праз чыгуначны пераезд па вул. Вішнявецкага 17 снежня будзе забаронены
17 снежня з 09.00 да 17.00 будуць праводзіцца рамонтныя работы на чыгуначным пераездзе па вуліцы Вішнявецкага, у сувязі з чым рух транспарту праз названы пераезд будзе забаронены. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
На час перакрыцця ад пасёлка Ямніцкі да чыгуначнага пераезда будзе курсіраваць адзін аўтобус. З боку горада рух аўтобусных маршрутаў № № 22, 29, 44 будзе ажыццяўляцца да прыпыначнага пункта «Рамонтны завод».
Переводчик