У абласным конкурсе па стварэнні канцэпцыі бяспечнай попельніцы перамог Кірыл Кадошкін са Шклова
Паводле статыстыкі пажараў, попельніцай нашы грамадзяне карыстаюцца рэдка. Усё больш аддаюць перавагу паліць прама ў ложку, нярэдка знаходзячыся «пад градусам». Вынік – сумнеўнае задавальненне, падпаленыя хаты і... загубленыя жыцці.
У Магілёве выбралі новую пляцоўку для скейт-парка
У Магілёве вызначылі новае месца для скейт-парка. Ён пераедзе на пляцоўку за Палацам культуры вобласці. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама Ірына Сталярова.
Рэспубліканская акцыя “Бяспечны Новы год!» пройдзе ў Магілёўскай вобласці 2–28 снежня
Рэспубліканская акцыя «Бяспечны Новы год!» пройдзе ў Магілёўскай вобласці 2–28 снежня. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Дабрачыннае свята ў Магілёве: дзеці з абмежаванымі магчымасцямі пабываюць у інклюзіўным кафэ «Свет без межаў»
Дабрачыннае свята для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі пройдзе 2 снежня ў Магілёве. Мерапрыемства, якое адбудзецца на базе кавярні «Домінас Піца» (вул. Першамайская, былое кафэ «Пінгвін»), будзе прымеркавана да Міжнароднага дня інвалідаў. Дзеці прымуць удзел у гульнявых праграмах, для іх правядуць хвілінку бяспекі, майстар-клас па прыгатаванні піцы і інш. Арганізатарам свята выступаюць Беларускі дзіцячы фонд, упраўленне па адукацыі Магілёўскага гарвыканкама, ДУА «Магілёўскі гарадскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі».
Індэкс сацыяльнай адказнасці бізнесу распрацаваны ў Беларусі
Індэкс сацыяльнай адказнасці бізнесу распрацавалі ў Беларусі, першыя вынікі ацэнкі фірм прэзентавалі ў Мінску падчас публічных слуханняў сацыяльна адказных кампаній. Укараненне індэкса сацыяльнай адказнасці кампаній было анансавана ў лістападзе 2018 года на першых публічных слуханнях. Ініцыятарам выступіў сацыяльны фонд «Дабра».
Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Дворнік 29 лістапада правядзе асабісты прыём грамадзян у Бабруйскім райвыканкаме
Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Андрэевіч Дворнік 29 лістапада з 14.00 да 15.30 правядзе асабісты прыём грамадзян у Бабруйскім райвыканкаме (вул. Пушкіна, к. 215 а, малая зала). Папярэдні запіс на прыём па тэлефонах: (80225) 70 14 50, 72 05 09.
Універсальны кірмаш «Калядны гасцінец» пройдзе ў Бабруйску 12–15 снежня
Універсальны кірмаш «Калядны гасцінец» пройдзе ў Бабруйску 12–15 снежня. Ён разгорнецца ў мясцовым Палацы мастацтваў. Пакупнікам прадаставяць шырокі асартымент тавараў рознага профілю, прадукцыю для дома і сям’і (адзенне, абутак, галантарэя, сувеніры, посуд, цацкі), а таксама прадукты харчавання. Тут кожны зможа знайсці падарунак сабе і сваім блізкім да Новага года. Арганізатарам кірмашу выступае УП «Магілёўскае аддзяленне БелГПП».
Прамую лінію правядзе 29 лістапада намеснік начальніка Магілёўскай мытні Вікторыя Альшэўская
Прамую лінію правядзе 29 лістапада намеснік начальніка Магілёўскай мытні Вікторыя Аляксандраўна Альшэўская. З 14.00 да 16.00 па нумары тэлефона (80222) 29 90 03 насельніцтва рэгіёна зможа задаць кіраўніку пытанні.
Магілёўскі парк «Падніколле» атрымаў высокую ацэнку на фестывалі «Архітэктурная восень-2019»
Магілёўскі парк «Падніколле» атрымаў высокую ацэнку на фестывалі «Архітэктурная восень-2019». Мерапрыемства арганізаваў Беларускі саюз архітэктараў. Творчы калектыў інстытута «Магілёўграмадзянпраект» стаў уладальнікам дыплома 1 ступені і медалі ў намінацыі «Ландшафтная архітэктура і вулічны дызайн». Пра гэта паведаміў галоўны архітэктар Магілёва Уладзімір Скачак.
Беларусь плануе распаўсюдзіць бязвізавы рэжым на абласныя аэрапорты і наземныя пункты пропуску
Беларусь плануе спрасціць уезд для замежнікаў праз абласныя аэрапорты і наземныя пункты пропуску, паведаміў на пленарным пасяджэнні беларуска-швейцарскага дзелавога савета міністр эканомікі Дзмітрый Крутой. «Плануем далей пашыраць бязвізавыя зоны, спрасціць уезд для замежных грамадзян праз абласныя аэрапорты і наземныя пункты пропуску», – адзначыў Дзмітрый Крутой. Таксама ўрад разлічвае на больш хуткае падпісанне пагаднення з Расіяй аб узаемным прызнанні віз, што будзе спрыяць развіццю бізнес-кантактаў.
Кантэйнеры для паасобнага збору смецця могуць атрымаць усе домаўладанні прыватнага сектара Магілёва
Кантэйнеры для паасобнага збору смецця могуць атрымаць усе домаўладанні прыватнага сектара Магілёва. Абласны цэнтр стаў першым такім горадам у Беларусі. У Магілёве больш за 20 тыс. домаўладанняў. І да гэтага часу тут не было магчымасці арганізаваць раздзельны збор смецця. Цяпер жа на працягу года домаўладальнікам бясплатна выдадуць у карыстанне больш за 40 тыс. сучасных кантэйнераў для паасобнага збору смецця. Ініцыятыву Магілёўскага спецаўтапрадпрыемства падтрымалі ў Міністэрстве ЖКГ. І на выдзеленыя грошы набылі ёмістую яркую тару.
Серыя восеньскіх трагедый на вадзе ў Магілёўскай вобласці: 10 чалавек патанула ў вадаёмах рэгіёна пасля завяршэння купальнага сезона
У вадаёмах Магілёўскай вобласці пасля заканчэння купальнага сезона патанула 10 чалавек. За выхадныя спіс ахвяр восеньскай вады папоўніла двое.
МЗС цікавіцца ў беларусаў, у якія краіны яны хацелі б ездзіць без віз
Міністэрства замежных Беларусі на сваёй старонцы ў Facebook арганізавала тэматычнае апытанне, у якія краіны яны б хацелі ездзіць без віз. – Дзяліцеся сваім меркаваннем, прыняць удзел у апытанні і прапануйце варыянты ў каментарах. Нам сапраўды важна, што вы думаеце! – гаворыцца на старонцы МЗС. – Толькі за апошнія некалькі гадоў заключаны пагадненні аб бязвізавым перамяшчэнні з Аргенцінай, Бразіліяй, Кітаем, уключаючы Макаа і Ганконг, Сент-Кітс і Нэвіс, спрошчаны бязвізавы парадак паездак з Чарнагорыяй, беларускія грамадзяне таксама могуць уязджаць без візы ў В’етнам і Малайзію.
Сотні гартэнзій, барбарысаў і кустоў шыпшыны высадзілі каля лесвіцы з фантанамі ў Магілёве
Жывая агароджа з некалькіх відаў дэкаратыўных кустоў, агароджа двайнога прызначэння, з’явілася ў магілёўскім парку Падніколле дзякуючы супрацоўнікам «Магілёўзелянбуда». Улетку яна будзе ўпрыгожваць цэнтральны ўваход у парк, а зімой пазбавіць экстрэмалаў магчымасці ладзіць несанкцыянаваныя катанні на цюбінгах. Гэта праблема сур’ёзна заявіла пра сябе мінулай зімой, і азеляняльнікі знайшлі аптымальны спосаб яе вырашэння.
Вядучая крымінальнай тэлепраграмы на «Бабруйск 360» – у ліку пераможцаў нацыянальнага этапу конкурсу антыкарупцыйнай рэкламы
У Генпракуратуры ўзнагародзілі пераможцаў і прызёраў нацыянальнага этапу міжнароднага моладзевага конкурсу сацыяльнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!», паведамілі ў аддзеле інфармацыі нагляднага ведамства. У намінацыях «Найлепшы плакат» і «Найлепшы відэаролік» пераможцаў і фіналістаў вызначыла нацыянальная конкурсная камісія. Акрамя прадстаўнікоў Генпракуратуры, міністэрстваў унутраных спраў, адукацыі, інфармацыі, антыманапольнага рэгулявання і гандлю ў яе ўвайшлі таксама прафесіяналы ў галіне графічнага дызайну, жывапісу і кінематаграфіі.
У Магілёўскай вобласці 28 лістапада з 11.00 да 13.00 упершыню пройдзе электронны кірмаш вакансій
У Магілёўскай вобласці 28 лістапада з 11.00 да 13.00 упершыню пройдзе электронны кірмаш вакансій, які будзе даступны на сайце www.e-vacancy.by. Удзел у кірмашы прымуць 24 прадпрыемствы рэгіёна. Электронны кірмаш вакансій дазваляе ў анлайн-рэжыме забяспечыць прамы і актыўны дыялог наймальніка з саіскальнікам, якія тэрытарыяльна знаходзяцца ў розных месцах. Таксама прадугледжана магчымасць перадаць непасрэдна прадстаўніку наймальніка сваё рэзюмэ і задаць пытанні.
Для ёлачных базараў лясгасы Магілёўскай вобласці рыхтуюць 15 тыс. навагодніх дрэў
Для ёлачных базараў лясгасы Магілёўскай вобласці рыхтуюць 15 тыс. навагодніх дрэў. У продаж яны паступяць арыенціровачна 20-21 снежня, паведаміў начальнік аддзела вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Васіль Шык. Пакупнікам прапануюць елкі і хвоі. Будуць і дрэвы ў кадках. Каштуюць яны традыцыйна даражэй, але і на гэты тавар знаходзяцца пакупнікі. Набыць навагоднія дрэвы можна будзе ў лясніцтвах і лясгасах вобласці, прычым танней, чым на ёлачных базарах.
Стартаваў дабрачынны праект Федэрацыі прафсаюзаў «Мары збываюцца»
Федэрацыя прафсаюзаў аб’яўляе навагодні праект «Мары збываюцца». Да 8 снежня чакаем ад вашых дзетак (да 16 гадоў) лісты або відэазвароты з іх самымі патаемнымі жаданнямі. Не забывайце ставіць у тэме ліста пазнаку «Мары збываюцца» і пакідаць тэлефоны для зваротнай сувязі. Сем самых арыгінальных, добрых і смелых жаданняў мы ўвасобім у жыццё пад Новы год разам з нашым Дзедам Марозам. Чаму сем? Таму што цуды павінны раўнамерна размяркоўвацца па ўсёй краіне. Па адным на кожную вобласць і сталіцу.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 23 лістапада першы намеснік старшыні аблвыканкама Васіль Акуліч
Прамую тэлефонную лінію правядзе 23 лістапада першы намеснік старшыні аблвыканкама Васіль Іванавіч Акуліч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Курыруюцца напрамкі: аграпрамысловы комплекс, вытворчасць і перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі, харчовыя рэсурсы, лясная гаспадарка, зямельныя адносіны, геадэзія, ахова навакольнага асяроддзя, гідраметэаралогія.
Першая сесія абедзвюх палат абноўленага беларускага парламента адкрыецца 6 снежня
Першая сесія абедзвюх палат абноўленага беларускага парламента адкрыецца 6 снежня. Пра гэта паведаміла сёння журналістам старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Палата прадстаўнікоў сёмага склікання збярэцца на першае пасяджэнне раніцай, у 10.00, а Савет Рэспублікі – у 14.00, 6 снежня, праінфармавала старшыня Цэнтрвыбаркама. «Для Савета Рэспублікі – гэта апошні дзень. Выбары ў яго прайшлі 7 лістапада. Мы да 7 снежня павінны адкрыць першую сесію», – сказала Лідзія Ярмошына. ЦВК падвядзе вынікі выбараў 22 лістапада.
У Магілёўскай вобласці сваё грамадзянскае права рэалізавала 77,63% выбаршчыкаў
На 18.00 сваё грамадзянскае права ў Магілёўскай вобласці рэалізавала 77,63% выбаршчыкаў, праінфармавалі ў абласной выбарчай камісіі. Суразмоўцы адзначылі, што з 8.00 да 10.00 участкі наведала больш за 4,3% выбаршчыкаў, з 10.00 да 12.00 яўка склала 8,2%, пік – 10,5% – прыйшоўся на наступныя дзве гадзіны. А з 14.00 да 16.00 – свае галасы аддало крыху больш за 8% жыхароў Прыдняпроўскага краю, з 16.00 да 18.00 – 7,3%. «Палітычная кампанія ў рэгіёне праходзіць досыць актыўна і ў штатным рэжыме», – падкрэслілі суразмоўцы.
Некалькі назіральнікаў з розных участкаў Магілёва былі выдалены за парушэнне заканадаўства
Нягледзячы на тое што выбары ў абласным цэнтры праходзяць у спакойнай абстаноўцы, ёсць адзінкавыя выпадкі выдалення назіральнікаў з выбарчых участкаў.
Шматдзетная сям’я Гурэевых з Магілёва перад галасаваннем уважліва вывучыла сямейнае становішча кандыдатаў
Наталля і Дзмітрый Гурэевы прыйшлі на выбарчы ўчастак, які размясціўся ў Палацы гімнастыкі ў Магілёве, разам са сваімі пяццю дзецьмі. Кажуць, звычайна наглядаць за імі просяць сяброў ці сваякоў, але сёння тыя самі на выбарах.
Карэспандэнт ТРК «Магілёў» Таццяна Сяргейчык адзначана дыпломам II ступені рэспубліканскага конкурсу «Жніво: і хлебам адзіныя»
Карэспандэнт 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела падрыхтоўкі тэлевізійных праграм РУПРТЦ «Тэлерадыёкампанія “Магілёў”» – у ліку пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу на самае лепшае асвятленне ў СМІ і на інтэрнэт-рэсурсах тэматыкі ўборачнай кампаніі «Жніво: і хлебам адзіныя». Сюжэт Таццяны Сяргейчык «Сямейны экіпаж» адзначаны дыпломам II ступені з намінацыі «Найлепшыя аўтарскія матэрыялы (відэасюжэты, рэпартажы, спецыяльныя праекты), якія выйшлі ў эфір рэгіянальных тэлевізійных або радыёвяшчальных СМІ».
У Магілёўскай вобласці яўка выбаршчыкаў за тры дні датэрміновага галасавання склала 21%
За тры дні датэрміновага галасавання па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ў Магілёўскай вобласці свой выбар на карысць таго ці іншага кандыдата зрабіла 21% выбаршчыкаў, уключаных у спісы для галасавання.
Магілёўцаў і гасцей горада 15–16 лістапада запрашаюць на вялікі святочны кірмаш
Магілёўцаў і гасцей горада 15–16 лістапада запрашаюць на вялікі святочны кірмаш. Як паведамілі ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама, ён будзе ўключаць дзве пляцоўкі з гандлёвымі радамі, якія расцягнуцца больш чым на паўкіламетра.
Завяршаюцца рамонтныя работы на «гарбатым» мосце па вуліцы Якубоўскага ў Магілёве
Завяршаюцца рамонтныя работы на «гарбатым» мосце па вуліцы Якубоўскага ў Магілёве. Пуцеправод капітальна адрамантаваны, дапоўнены арачнай галерэяй з падсветкай, лаўкамі, урнамі. Зона перамяшчэння мае веладарожку. Устаноўлены гандлёвыя павільёны. Зроблена некалькі дадатковых спускаў да створанай зоны адпачынку з лаўкамі, альтанкамі і сістэмай пешаходных дарожак. На аб’екце ўстаноўлена сучаснае энергаэфектыўнае абсталяванне.
У Магілёўскай вобласці яўка выбаршчыкаў за два дні датэрміновага галасавання склала 11,97%
За два дні датэрміновага галасавання па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ў Магілёўскай вобласці свой выбар на карысць таго ці іншага кандыдата зрабіла 11,97% выбаршчыкаў, уключаных у спісы для галасавання.
Прыём грамадзян правядзе 15 лістапада ў Дрыбіне начальнік галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама Алег Дземенкавец
Выязны прыём грамадзян і юрыдычных асоб правядзе 15 лістапада начальнік галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама Алег Мікалаевіч Дземенкавец у Дрыбіне. Прыём пройдзе з 12.00 да 14.00 у мясцовым райвыканкаме. Папярэдні запіс на прыём з указаннем пытанняў, якія цікавяць, ажыццяўляецца па тэлефоне: (802248) 2 48 16, (802248) 2 53 24.
У Магілёўскай вобласці больш за 4,6% выбаршчыкаў прагаласавала датэрмінова
У першы дзень датэрміновага галасавання па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ў Магілёўскай вобласці свой выбар на карысць таго ці іншага кандыдата зрабіла 4,63% выбаршчыкаў, уключаных у спісы для галасавання.