Лукашэнка наведвае завод газетнай паперы ў Шклове
Кіраўніку дзяржавы далажылі аб ходзе рэалізацыі інвестыцыйнага праекта "Стварэнне вытворчасці паперы-асновы для дэкаратыўных абліцовачных матэрыялаў прадукцыйнасцю 30 тыс. т у год". Размова ў тым ліку ішла аб сацыяльна-эканамічным развіцці Магілёўскай вобласці і Шклоўскага раёна.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ па абыходжанні з адходамі тавараў і ўпакоўкі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 16 «Аб удасканаленні парадку абыходжання з адходамі тавараў і ўпакоўкі». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. У дакуменце захаваныя асноўныя прынцыпы рэгулявання парадку абыходжання з адходамі, устаноўленыя яшчэ ўказам ад 11 ліпеня 2012 г. № 313 «Аб некаторых пытаннях абыходжання з адходамі спажывання». У той жа час ён змяшчае шэраг новаўвядзенняў.
Аляксандр Лукашэнка аб заканчэнні навучальнага года і ўступнай кампаніі: непатрэбных паслабленняў быць не павінна
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам віцэ-прэм’ера Ігара Петрышэнку і міністра адукацыі Ігара Карпенку. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ніякія праблемы ў эканоміцы і, тым больш, ніякія вірусы не адмяняюць актуальнай тэмы, якая ляжыць у сферы адукацыі дзяцей і рашэнняў у гэтым плане.