Сістэма звестак аб тых, хто ўдастоены дзяржузнагарод, будзе ўдасканалена
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў указ № 351 «Аб аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэме “Узнагароды”», як паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Дакумент накіраваны на ўдасканаленне сістэматызацыі даных аб грамадзянах, удастоеных дзяржаўных узнагарод. Яго прыняцце дазволіць выконваць адзіныя прынцыпы апрацоўкі і ўліку такой інфармацыі.
Лукашэнка Лукашэнка накіраваў віншаванне з Днём ведаў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне з Днём ведаў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка назначыў прэм'ер-міністра і зацвердзіў склад урада
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Рамана Галоўчанку прэм'ер-міністрам Беларусі з далейшым узгадненнем яго назначэння з Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 19 жніўня, паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта. Яшчэ адным указам Аляксандр Лукашэнка назначыў членаў урада: Мікалая Снапкова - першым намеснікам прэм'ер-міністра, Уладзіміра Кухарава - намеснікам прэм'ер-міністра, Юрыя Назарава - намеснікам прэм'ер-міністра, Ігара Петрышэнку - намеснікам прэм'ер-міністра,
ВВыступленне Аляксандра Лукашэнкі ў Мінску на мітынгу за захаванне спакою, міру і бяспекі ў Беларусі
Выступленне Аляксандра Лукашэнкі ў Мінску на мітынгу за захаванне спакою, міру і бяспекі ў Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Рыгора Белацаркоўскага з 75-годдзем
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Рыгора Белацаркоўскага з 75-годдзем. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. «Ваша багатая творчая біяграфія і адданае служэнне сцэне выклікаюць шчырую павагу і падзяку шматлікіх прыхільнікаў. Яркі талент і высокі прафесіяналізм па праве заслужылі прызнанне калег і шчырую любоў гледачоў», – гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка 3 жніўня звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 жніўня выступіць са штогадовым Пасланнем беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь. Адпаведная інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Аляксандр Лукашэнка ў Слаўгарадскім раёне пабываў на Блакітнай крыніцы
Президент Беларуси Александр Лукашенко в Славгородском районе посетил гидрологический памятник природы республиканского значения «Голубая криница».
Аляксандр Лукашэнка адкрыў мост цераз раку Сож у Слаўгарадскім раёне
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ва ўрачыстай абстаноўцы адкрыў мост цераз раку Сож у Слаўгарадскім раёне. Цырымонія прайшла з удзелам прадстаўнікоў працоўных калектываў дарожна-будаўнічых арганізацый, задзейнічаных ва ўзвядзенні моста, і жыхароў Слаўгарадскага раёна.
Аляксандр Лукашэнка: мы паказалі, што Беларусь стойкая, мудрая і можа спраўляцца з пандэміяй
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заяўляе, што ў Беларусі ва ўмовах пандэміі навучыліся спраўляцца з гэтай праблемай. Больш таго, у краіне не давялося ісці на крайнія меры. Аб гэтым ён заявіў 6 чэрвеня на сустрэчы з актывам Магілёўскай вобласці.
Аляксандр Лукашэнка ў троіцкую бацькоўскую суботу запаліў свечкі ў храме Свята-Мікольскага манастыра
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў троіцкую бацькоўскую суботу запаліў свечкі ў храме Свята-Мікольскага жаночага манастыра ў Магілёве.
Аляксандр Лукашэнка прызначыў новы склад урада, прэм’ер-міністрам стаў Раман Галоўчанка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў прэм’ер-міністрам Рамана Галоўчанку, які да гэтага часу займаў пасаду старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта. Мікалай Снапкоў – першым віцэ-прэм’ерам. Дзмітрый Крутой прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі. Ён да гэтага часу працаваў на пасадзе першага віцэ-прэм’ера, будзе працаваць на пасадзе намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы па сацыяльнай абароне работнікаў ва ўмовах складанай эпідсітуацыі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў два ўказы, накіраваныя на павышэнне сацыяльнай абароненасці работнікаў ва ўмовах пераадолення ў сусветнай і нацыянальнай эканоміках наступстваў рэалізуемых проціэпідэмічных мер. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
А ляксандр Лукашэнка мае намер да выбараў сфарміраваць новы склад урада
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка мае намер да выбараў сфарміраваць новы склад урада. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе ў Мінску па актуальных сацыяльна-эканамічных і палітычных пытаннях.
А ляксандр Лукашэнка: прэзідэнцкія выбары неабходна арганізаваць дастойна
Маючыя адбыцца прэзідэнцкія выбары ў Беларусі неабходна арганізаваць дастойна. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе ў Мінску па актуальных сацыяльна-эканамічных і палітычных пытаннях.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў прыняты парламентам закон «Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў», як паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Амністыя з’яўляецца праявай гуманізму з боку дзяржавы да грамадзян, якія ўчынілі злачынствы, і аб’яўляецца, як правіла, у сувязі з асабліва памятнымі падзеямі ў гісторыі краіны.
Указам Прэзідэнта ўрэгуляваны памер арэнднай платы за зямельныя ўчасткі з дзяржуласнасці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 мая падпісаў указ нумар 160 «Аб арэнднай плаце за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб арганізацыі ўступнай кампаніі ў 2020 годзе
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 155 «Аб арганізацыі ўступнай кампаніі ва ўстановах адукацыі ў 2020 годзе», як паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Згодна з дакументам, створана дзяржаўная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2020 годзе, вызначаны яе паўнамоцтвы.
Аляксандр Лукашэнка патрабуе выкарыстоўваць замежную бязвыплатную дапамогу выключна на сацыяльныя мэты
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе выкарыстоўваць замежную бязвыплатную дапамогу выключна на сацыяльныя мэты. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе па пытаннях паступлення і выкарыстання замежнай бязвыплатнай дапамогі.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб навучальным дні ў школах 1 мая
Кіраўніком дзяржавы ў мэтах рацыянальнага выкарыстання рабочага часу, забеспячэння захавання рэжыму працы і адпачынку, а таксама своечасовага завяршэння навучальнага года прынята рашэнне аб пераносе рабочага дня ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з суботы 2 мая на пятніцу 1 мая 2020 года. Адпаведны ўказ 24 красавіка падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка даручыў перавесці заражаных каранавірусам на лячэнне з раённых бальніц у абласныя
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што заражаных каранавірусам грамадзян варта размясціць у абласных бальніцах. Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў падчас паездкі ў Смалявіцкі раён.
У Беларусі прыняты меры стымулявання да выкарыстання насельніцтвам электрычнай энергіі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 красавіка падпісаў указ нумар 127 «Аб пакрыцці расходаў на электразабеспячэнне эксплуатуемага жыллёвага фонду». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Дакумент прыняты ў мэтах стымулявання насельніцтва да выкарыстання электрычнай энергіі для патрэб ацяплення, гарачага водазабеспячэння і гатавання ежы. Гэта датычыцца аднакватэрных жылых дамоў.
Аляксандр Лукашэнка: у Беларусі прымаюцца ўсе неабходныя меры па прадухіленні распаўсюджвання ўсялякіх інфекцый
У Беларусі прымаюцца ўсе неабходныя меры па прадухіленні распаўсюджвання ўсялякіх інфекцый. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на рабочай сустрэчы членаў Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якая адбылася ў рэжыме відэаканферэнцыі. «Хачу вас запэўніць, што ў Рэспубліцы Беларусь прымаюцца ўсе неабходныя меры па прадухіленні распаўсюджвання ўсялякіх інфекцый. Яны поўнасцю адпавядаюць патрабаванням і нормам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Аляксандр Лукашэнка: школьныя канікулы, хутчэй за ўсё, прадоўжым на тыдзень
У Беларусі хутчэй за ўсё будзе прынята рашэнне аб прадаўжэнні вясенніх школьных канікулаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Смалявіцкім раёне, адказваючы на пытанні журналістаў.
Лукашэнка абмеркаваў з Качанавай падрыхтоўку да выбараў, сітуацыю ў эканоміцы і тэму каранавіруса
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў рабочую сустрэчу са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталляй Качанавай. У цэнтры ўвагі былі тэмы падрыхтоўкі да маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбараў, сітуацыя ў эканоміцы і меры па процідзеянні распаўсюджванню вірусных інфекцый.
Падняць Магілёўскую вобласць – Аляксандр Лукашэнка аб задачах новаму памочніку на Магілёўшчыне
Былы член Калегіі (міністр) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі з гэтага часу будзе працаваць памочнікам Прэзідэнта – інспектарам па Магілёўскай вобласці. Прымаючы гэтае кадравае рашэнне, Аляксандр Лукашэнка сказаў наступнае:
Устаноўлены юбілейны медаль да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
Устаноўлены юбілейны медаль «75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў». Адпаведны ўказ №51 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 13 лютага, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. На адным баку медаля будзе размешчана кампазіцыя з выявай воіна-пераможцы з флагам, партызана з аўтаматам у паднятай руцэ і жанчыны з букетам кветак. На адваротным баку – надпіс з назвай медаля і вянок з лісця лаўра і дуба, абвіты стужкай. Выраблена ўзнагарода будзе з латуні.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне Дзмітрыя Харытончыка намеснікам міністра прамысловасці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў сёння прызначэнне Дзмітрыя Харытончыка і Андрэя Буйневіча намеснікамі міністра прамысловасці.
Забяспечыце жыццё дзецям і ўнукам - Лукашэнка заклікаў грамадзян развіваць прыватныя падворкі ў вёсцы
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае грамадзян развіваць прыватныя падворкі ў вёсцы. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, размаўляючы з калектывам Шклоўскага завод газетнай паперы.
Аляксандр Лукашэнка патрабуе надзейна абараняць інтарэсы Беларусі ў працы з замежнымі партнёрамі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе надзейна абараняць інтарэсы Беларусі ў працы з замежнымі партнёрамі і нагадаў аб імпартазамяшчэнні. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў сёння, наведваючы РУП «Завод газетнай паперы» ў Шклове.
Аляксандр Лукашэнка нечакана змяніў план паездкі ў Шклоў
Изначально ожидалось, что глава государства побывает только на заводе газетной бумаги. Однако, прибыв туда с утра, он заявил, что намерен посетить и Шкловский маслодельный завод, льнозавод и деревообрабатывающее предприятие «Шклов Форест ЛТД».