Навiны
Урад прадаставіў субсідыю на выплату часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі рыбгасу «Свіслач»
Пастановай Саўміна ад 9 верасня ўстаноўлены пералік рыбаводных арганізацый, якім у 2019–2022 гадах прадастаўляюцца субсідыі на выплату часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі, выдадзенымі у 2019 годзе на тэрмін да трох гадоў для набыцця камбікармоў для рыбы і пагашэння запазычанасці за камбікармы, якія набыты ў гэтым годзе і выкарыстоўваюцца для кармлення рыбы.
У пералік уключана 6 ААТ, сярод якіх рыбгас «Свіслач», які ажыццяўляе гаспадарчую дзейнасць у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці.
Старшыня Магілёўскага абласнога суда Ігар Прошка правядзе прыём грамадзян у Мсціславе
Старшыня Магілёўскага абласнога суда Ігар Браніслававіч Прошка правядзе прыём грамадзян у Мсціславе.
Прыём пройдзе 17 верасня з 10.00 да 12.00. Месца правядзення – памяшканне суда Мсціслаўскага раёна.
На прыём можна запісацца па тэлефоне: (8 02240) 2 10 27.
Дэмантаж пуцеправода праз чыгунку пачаўся ў Магілёве
Дэмантаж пуцеправода праз чыгунку пачаўся ў Магілёве. Будаўнікі плануюць цалкам яго разабраць да канца тыдня.
Фактычна пуцеправод пабудуюць зноўку. Старыя пралёты і падпорныя сцены знясуць, а пасля пачнецца ўстаноўка новых маналітных сцен, падмурка, маставых бэлек.
Мост па вул. Першамайскай пашыраць да 14 м і прыпадымуць на 60 см, каб на перспектыву можна было правесці электрыфікацыю руху цягнікоў.
У Быхаўскім раёне ўпершыню выгадавалі другі ўраджай зялёнага гарошку
У Быхаўскім раёне аграрыі ўпершыню вырасцілі другі ўраджай зялёнага гарошку. Пачалася яго ўборка – і вынік парадаваў. Дзякуючы ўдаламу эксперыменту ў мясцовага кансервава-агароднінасушыльнага завода з’явілася дадатковая магчымасць добра зарабіць.
Рынкі Магілёва павялічылі колькасць бясплатных гандлёвых месцаў для рэалізацыі сельгаспрадукцыі пенсіянерамі і інвалідамі
З 13 верасня 2019 года па 31 снежня 2020 года дзейнічае пагадненне паміж Магілёўскім гарадскім выканаўчым камітэтам і ГУП «Цэнтральны рынак г. Магілёва» аб прадастаўленні дадатковых 30 гандлёвых месцаў і 20 гандлёвых месцаў на прывакзальным рынку на бязвыплатнай аснове пенсіянерам і інвалідам I і II групы. Тут названыя катэгорыі грамадзян могуць рэалізоўваць да 20 кг сельскагаспадарчай прадукцыі, паведамілі ва ўпраўленні гандлю і паслуг гарвыканкама.
Урачыстае адкрыццё Вахты Памяці адбудзецца ў Магілёве 20 верасня
Урачысты мітынг, прысвечаны адкрыццю гарадской Вахты Памяці, адбудзецца 20 верасня а 10.00 на плошчы Славы Магілёва. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.
Ужо 35 гадоў юныя магілёўцы змяняюць адзін аднаго ў Ганаровай варце ля Вечнага агню, аддаючы даніну памяці загінулым воінам, партызанам і падпольшчыкам, якія абаранялі і вызвалялі горад на Дняпры.
Для конкурснай праграмы Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2019» адабрана 124 работы
Для конкурснай праграмы ХХІІ міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2019» адабрана 124 работы. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».
Магілёўскі абласны анкалагічны дыспансер далучыцца да рэспубліканскай акцыі па ранняй дыягностыцы пухлін галавы і шыі
Падчас Еўрапейскага тыдня ранняй дыягностыкі рака галавы і шыі, якая пройдзе 16-20 верасня, можна будзе бясплатна прайсці абследаванне для ранняга выяўлення анкалагічных захворванняў гэтай лакалізацыі ў Магілёўскім абласным анкалагічным дыспансеры.
Новы памер утрымання сродкаў з наймальнікаў для выплаты зарплаты ўстанаўліваецца з 10 верасня
Пры разліку сродкаў, якія падлягаюць пералічэнню па-за чаргой на пагашэнне запазычанасці па заработнай плаце, наймальнікі павінны браніраваць у разліку на аднаго работніка Br385,56. Гэты нарматыў прымяняецца ў Беларусі з 10 верасня, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Тарыфы на паслугі ЖКГ у 2020 годзе будуць павышацца ў два этапы
Тарыфы на паслугі ЖКГ у Беларусі ў 2020 годзе будуць павышацца ў два этапы. Аб гэтым у інтэрв'ю газеце «Рэспубліка» паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў.
Больш за 600 удзельнікаў збярэ ў Магілёве абласная міжгаліновая спартакіяда прафсаюзаў
У спаборніцтвах прымуць удзел прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый галіновых прафсаюзаў у складзе 15 зборных каманд. На працягу двух дзён – 13 і 14 верасня – на базе спартыўнага комплексу «Лакаматыў» яны паспрачаюцца за званне самых моцных, спрытных і спартыўных.
У праграму спартакіяды ўвайшло сем відаў спорту: валейбол, міні-футбол, лёгкаатлетычны крос, настольны тэніс, гіравы спорт, дартс і плаванне. У фінале будуць вызначаны агульнакамандныя, камандныя і асабістыя месцы. Пераможцаў узнагародзяць кубкамі, дыпломамі і каштоўнымі прызамі.
Тэнісны крыты корт адкрылі ў Магілёве
Крыты тэнісны корт адкрылі на тэрыторыі Магілёўскага гарадскога фізкультурна-спартыўнага клуба. На будаўніцтва новага аб’екта было выдзелена Br 4 млн 260 тыс.
На выбарах у Палату прадстаўнікоў асаблівую ўвагу нададуць стварэнню ўмоў для галасавання людзям з абмежаванымі магчымасцямі
У цяперашнюю выбарчую кампанію ЦВК надасць асаблівую ўвагу стварэнню ўмоў для галасавання людзям з абмежаванымі магчымасцямі. На гэта звярнула ўвагу ў размове з журналістамі старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
У Беларусі ўжо больш за 200 ініцыятыўных груп па зборы подпісаў для вылучэння кандыдатаў у дэпутаты
У Беларусі, паводле даных на 9 верасня, зарэгістравана 211 ініцыятыўных груп грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асоб, якія прапануюцца для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЦВК.
Больш за ўсё ініцыятыўных груп да гэтага часу зарэгістравана ў Мінску - 81, далей ідуць Мінская і Віцебская вобласці - 35 і 25 адпаведна.
Паводле статыстыкі ЦВК, сярод патэнцыяльных кандыдатаў, чые групы зарэгістраваны, 80,6 працэнта беспартыйныя. Сабіраць подпісы выбаршчыкаў маюць намер таксама прадстаўнікі дзевяці палітычных партый.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 14 верасня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар
Прамую тэлефонную лінію правядзе 14 верасня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
«“Беларусь 4” Магілёў» пакажа архівы фестывалю Залаты шлягер»
З 31 кастрычніка па 5 лістапада ў Магілёве ў чарговы раз пройдзе Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер», а тэлеканал «“Беларусь 4” Магілёў» падрыхтаваў тэлеверсіі гала-канцэртаў фестывалю мінулых гадоў.
Па нядзелях у 16.45 у эфіры тэлеканала будзе выходзіць праграма «Залаты шлягер: год за годам». Відэазапіс канцэрта першага фестывалю, які адбыўся ў 1995 годзе, гледачы ўбачаць ужо 15 верасня. Свае найлепшыя песні выканаюць Юрый Багацікаў, Аляксандар Колкер, Марыя Пахоменка, Муслім Магамаеў, Віктар Вуячыч, Тамара Міянсарава, Уладзімір Трошын, Нані Брэгвадзэ, Эдуард Хіль.
Кулінарны фестываль «Спадарыня «Крыніца» запрашае» пройдзе 14 верасня ў Слаўгарадскім раёне
Кулінарны фестываль «Спадарыня «Крыніца» запрашае» пройдзе 14 верасня ў в. Кліны Слаўгарадскага раёна. Пра гэта паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слаўгарадскага райвыканкама.
Тут адбудзецца прэзентацыя страў нацыянальнай кухні «Усім да смаку нашы прысмакі», якія можна будзе прадэгуставаць. Найлепшым кулінарам уручаць заслужаныя ўзнагароды.
Аўтарскі праект «Атлантыда і дзіўная Японія» экспануецца ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава
Незвычайны аўтарскі праект «Атлантыда і дзіўная Японія» экспануецца ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Яго прывёз прадстаўнік Цэнтра культуры і спорту Японіі «Добрасуседства» ў краінах СНД, даследчык японскай культуры Уладзіслаў Асака, паведамілі ва ўстанове культуры.
На інтэрактыўнай выставе можна ўбачыць экспанаты з прыватнай калекцыі, радзімай якіх з’яўляюцца далёкія краіны: Японія, Інданезія (в. Балі), Папуа-Новая Гвінея, Гватэмала і Шры-Ланка.
Завяршыць фарміраванне стабфонду плодаагародніннай прадукцыі ў Магілёўскай вобласці плануецца да 15 лістапада
«Апетыт» насельніцтва рэгіёна ў міжсезонне вызначаюць мясцовыя органы ўлады, зыходзячы з планаванай кан’юнктуры рынку.
Ларыса Грыбалёва выступіць разам з таленавітымі дзецьмі Магілёўскай вобласці
У Магілёўскім абласным цэнтры творчасці пройдзе канцэрт пераможцаў рэгіянальнага этапу праекта «Зорная краіна» Ларысы Грыбалёвай, паведамілі арганізатары.
Парк навуковага і навучальнага абсталявання БРУ папоўніўся новымі станкамі
У межах рэалізацыі праекта Саюзнай дзяржавы і падрыхтоўкі да адкрыцця шматпрофільнай вучэбна-эксперыментальнай лабараторыі новымі станкамі папоўніўся парк навуковага і навучальнага абсталявання кафедры «Тэхналогія машынабудавання» Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.
Адкрыты Кубак Беларусі па мотакросе пройдзе ў Магілёве 14-15 верасня
Адкрыты Кубак Рэспублікі Беларусь па мотакросе, прысвечаны памяці К. М. Сіманава, пройдзе 14-15 верасня ў Магілёве. Пляцоўкай для спаборніцтваў стане экстрым-парк, размешчаны па вуліцы Фаціна, паведамілі ў Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ.
За лідарства будуць змагацца ўдзельнікі ад 6 да 50 гадоў і старэйшыя. Плануецца, што, акрамя беларускіх спартсменаў, на трасу выйдуць прадстаўнікі Прыбалтыкі, Расіі, Германіі і, магчыма, Польшчы (геаграфія ўдзельнікаў спаборніцтваў удакладняецца).
Пачатак спаборніцтваў у 9.00.
Свята смачнай ежы і добрага настрою «Дранік-фэст» пройдзе 28 верасня ў Магілёве
Пятае свята «Дранік-фэст» адбудзецца ў Магілёве 28 верасня з 12.00 да 18.00. Традыцыйна месцам правядзення мерапрыемства стане этнахутар «Зялёны гай». Пра гэта паведамілі ў цэнтры гарадскіх ініцыятыў.
Начальнік галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама Алег Дземенкавец правядзе прыём грамадзян у Дрыбіне
Начальнік галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама Алег Мікалаевіч Дземенкавец 27 верасня з 12.00 да 14.00 правядзе прыём грамадзян у Дрыбінскім раённым выканаўчым камітэце (г. п. Дрыбін, вул. Леніна, 35).
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефонах: 8 (02248) 2 48 16, 2 53 24.
Вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі пачынаецца 9 верасня ў Беларусі
Вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання Беларусі пройдзе з 9 верасня па 8 кастрычніка ўключна.
Права вылучэння кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі прыналежыць прэзідыумам мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню і адпаведным выканкамам, а ў сталіцы - прэзідыуму Мінгарсавета і Мінгарвыканкаму. Галасаванне па зарэгістраваных ЦВК прэтэндэнтах на месцы ў верхняй палаце парламента праходзіць на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню, Мінгарсавета. Выбраным лічыцца кандыдат, які набраў больш за палавіну галасоў.
Забарона на наведванне лясоў уведзена ў трох раёнах Магілёўскай вобласці
Забарона на наведванне лясоў уведзена ў 3 з 21 раёна Магілёўскай вобласці. Адпаведныя меры дзейнічаюць у Касцюковіцкім, Краснапольскім і Хоцімскім раёнах, паведамляецца на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.У сувязі з сухім надвор’ем, узнікненнем высокай пажарнай небяспекі ўведзена забарона на наведванне лясоў грамадзянамі, а таксама ўезд транспарту, за выключэннем службовага, удакладнілі ў ведамстве. Парушальнікам гэтай забароны можа пагражаць папярэджанне або штраф да 25 базавых велічынь.
Бабруйская каманда стала пераможцай спартакіяды актыву Саюзнай моладзі Магілёўскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ»
Бабруйская каманда стала пераможцай спартакіяды актыву Саюзнай моладзі Магілёўскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ». Другое месца падзялілі прадстаўнікі Слаўгарадскага і Кіраўскага раёнаў, трэцяе – у горацкай моладзі.
У Магілёве аднаўляюць сінагогу
Аднаўленнем сінагогі на магілёўскім «Школішчы» займаюцца члены іудзейскай рэлігійнай аўтаномнай абшчыны і валанцёры. У перспектыве тут размесцяцца бібліятэка і нядзельная школа.
Калісьці тут, ля Дняпра, у межах некалькіх соцень метраў было адразу некалькі сінагог. Пры іх вучыліся яўрэйскія дзеці. Таму і месца атрымала назву «Школішча». У 30-я гады мінулага стагоддзя на той час тры сінагогі, якія засталіся, зачынілі, а будынкі перадалі гарадскому водаканалу. Затым – вайна. Нейкі час тут было яўрэйскае гета. Цяпер пра тыя падзеі нагадваюць камяні і ружы.
Нямецкі дот дапоўніць музей пад адкрытым небам у Буйнічах
Нямецкі дот дапоўніць музей пад адкрытым небам у Буйнічах, які ствараюць навучэнцы магілёўскага агралесатэхнічнага каледжа там, дзе праходзіў Дняпроўскі рубеж.
Доўгачасовую агнявую кропку прывезлі з Быхаўскага раёна. Яе ўстанавілі на гістарычным месцы – у пойме Дняпра, дзе ў 1944 годзе лейтэнант Іван Мяльноў з саслужыўцамі штурмавалі вышыню, акупаваную немцамі.
Вызначаны пераможцы рэспубліканскага праекта БРСМ «Моладзь за ўраджай!» ад Магілёўскай вобласці
У нашым рэгіёне найлепшым сярод камбайнераў маладзёжных экіпажаў стаў камбайнер ЗАТ «Агракамбінат “Зара”» Зміцер Анісімаў. Ён намалаціў 2705 тыс. т новага ўраджаю. Сярод маладых кіроўцаў на адвозцы збожжа вызначыўся кіроўца ААТ «Амкадор-Шклоў» Павел Ціханаў, які перавёз 4644 тыс. т збожжа і зернебабовых.
Переводчик