Архіў навін

На працягу адзінаццаці гадоў Дэпартамент па энергаэфектыўнасці праводзіць рэспубліканскі конкурс «Энергамарафон», мэтай якога з’яўляецца фарміраванне актыўнай сацыяльнай пазіцыі ў адносінах да рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў і беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя, павышэнне культуры абыходжання з энергарэсурсамі.
Жыхароў Магілёўскай вобласці запрашаюць прыняць удзел у інтэрнэт-спаборніцтве «Ідэі зберажэння ў жыццё!». Пра гэта паведамілі ў абласным упраўленні па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў.