Архіў навін
«Засцерагчы насельніцтва ва ўмовах непрадбачаных сітуацый». Планавыя вучэнні МНС прайшлі ў Бабруйску
Планавыя вучэнні МНС па рэсурсным забеспячэнні прайшлі ў Бабруйску.
На вучэннях ратавальнікі адпрацавалі парадак пераводу сіл і сродкаў гаррайаддзела з мірнага на ваенны час, праверылі выкананне запланаваных мерапрыемстваў па рэсурснаму забеспячэнню органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях ва ўмовах ваеннага часу, а таксама ацанілі ступень гатоўнасці арганізацый па рэсурснаму забеспячэнню. У іх прынялі ўдзел старшыні гор. - і райвыканкамаў, начальнікі службаў грамадзянскай абароны, кіраўнікі гарадскіх і раённых аддзелаў па НС.
Абласны студэнцкі патрыятычны форум «Моладзь, наперад» праходзіць сёння ў Горках. Мерапрыемства аб'яднала больш за 100 актыўных і ініцыятыўных студэнтаў ВНУ рэгіёну, расказалі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Форум стартаваў з дыялогавай пляцоўкі «Беларусь сучасная - погляд у будучыню», на якой спікеры абмяркоўваюць з хлопцамі такую тэму «30-годдзя інстытута Прэзідэнцтва Рэспублікі Беларусь».
Чавускі раён можна назваць адным з самых спартыўных раёнаў не толькі Магілёўшчыны, але і Беларусі. Тут пачыналі сваю кар'еру алімпійцы Сяргей Новікаў, Дзінара Смольская, удзельнік алімпійскіх гульняў - Раман Ялетнаў, таксама выхаванец Чавускай спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву. Як працуе сістэма пошуку спартыўна адораных дзяцей і выхавання чэмпіёнаў - даведалася здымачная група ТРК «Магілёў».
Вызначана дата дабрачыннага тэлемарафона «Сагрэем дзіцячыя сэрцы». 20 снежня вядучыя ТРК «Магілёў» выйдуць у прамы эфір і на працягу 6 гадзін будуць расказваць пра лёсы дзяцей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Рабятам неабходна дапамога. І разам мы зможам сабраць сродкі на ажыццяўленне дзіцячай мары.
Хакеісты бабруйскага «Дынама-Шынніка» паспяхова пачалі заключную ў 2024 годзе хатнюю серыю ў рэгулярным чэмпіянаце Маладзёжнай хакейнай лігі.
Сёння можна з упэўненасцю гаварыць, што АДКБ - арганізацыя, якая адбылася, з бездакорнай структурай і, што немалаважна, кіравальнасцю. Аб гэтым карэспандэнту sb.by паведаміў член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Аляксандр Гарошкін, каменціруючы саміт АДКБ, які праходзіць у Астане.
Сенатар канстатаваў, што АДКБ з'яўляецца важным механізмам умацавання калектыўнай бяспекі, які садзейнічае падтрыманню стабільнасці і парадку, садзейнічае процідзеянню пагрозам і выклікам з боку агрэсіўнага блока НАТА.
Сёння, 28 лістапада, на мемарыяльным комплексе абаронцам Магілёва «Буйніцкае поле» адбылося ўрачыстае адкрыццё Міжнароднага літаратурнага праекта «Сіманаўскія чытанні».
Людзі, якія абаранялі Магілёў і аддалі за горад свае жыцці, назаўжды засталіся для ваенкара Сіманава ўзорам мужнасці і стойкасці, гэтыя падзеі ён памятаў усё жыццё і прасіў, каб пасля смерці прах яго развеялі на полі бою пад Магілёвам.
Пасяджэнне Савета па развіццю прадпрымальніцтва пры Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце правёў сёння намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены абласнога Савета па развіццю прадпрымальніцтва, намеснікі старшынь гар- і райвыканкамаў, суб'екты інфраструктуры падтрымкі прадпрымальніцтва, прадпрымальнікі.
У Беларусі зараз праходзіць актыўная фаза па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку прэтэндэнтаў у кандыдаты на пасаду Кіраўніка дзяржавы. Нагадаем, ініцыятыўныя групы працуюць да 6 снежня і кожны грамадзянін мае магчымасць падтрымаць прапанаваныя кандыдатуры. Паралельна ідзе работа і ў тэрытарыяльных камісіях па выбарах Прэзідэнта. На Магілёўшчыне іх сфарміравана 26.
Універсітэцкая алімпіяда для абітурыентаў па пяці прадметах пройдзе ў МДУ ім. А.А.Куляшова. Пераможцы могуць быць залічаны ў ВНУ на шэраг спецыяльнасцей без уступных экзаменаў. Пра гэта расказаў начальнік аддзела рэалізацыі праграм даўніверсітэцкай адукацыі і прафарыентацыі МДУ ім. А.А. Куляшова Аляксей Бірукоў.
Для ўдзелу ва ўніверсітэцкай алімпіядзе запрашаюць навучэнцаў 11-х класаў. У гэтым навучальным годзе выпрабаваць свае сілы абітурыентам прапануюць па пяці прадметах: гісторыя Беларусі, руская мова, матэматыка, біялогія, англійская мова.
Штат Магілёўскай клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі папоўнілі 30 маладых спецыялістаў. Аб гэтым карэспандэнту паведамілі ў Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя.
Сёлета шэрагі супрацоўнікаў бальніцы папоўнілі 30 маладых спецыялістаў: 5 урачоў і 25 спецыялістаў з сярэдняй медыцынскай адукацыяй. Па традыцыі для маладых медыкаў на базе бальніцы арганізавалі ўрачыстае мерапрыемства «Прысвячэнне ў прафесію».
Эксперт упраўлення тэхнічных экспертыз упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці лейтэнант юстыцыі Яўген Логінаў удастоены граматы Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выратаванні чалавека на пажары. Грамату афіцэру ўручыў начальнік абласнога ўпраўлення МНС палкоўнік унутранай службы Дзмітрый Голубеў.
У сельгаспрадпрыемстве «Світанак ім. К. П. Арлоўскага» Кіраўскага раёна пачаўся збор новага ўраджаю агуркоў. Пасля мадэрнізацыі вытворчасці, гаспадарка круглы год пастаўляе айчынныя вітаміны на паліцы крам.
Па тэме выбарчай кампаніі-2025, яе этапах, асаблівасцях і важнасці перад калектывам упраўлення ДКСЭ па Магілёўскай вобласці выступіў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, кіраўнік ініцыятыўнай групы ў падтрымку дзеючага Кіраўніка дзяржавы Аляксандр Гарошкін.
Па выніках студзеня-верасня бягучага года запаўняльнасць санаторна-курортных арганізацый Магілёўскай вобласці склала 74,4 працэнта. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.
Найважнейшая палітычная падзея - выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - тэма адзінага дня інфармавання, які прайшоў у Магілёўскім холдынгу «Групы кампаній ПРАТАС». З калектывам сустрэўся старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Леанід Заяц.
Бабруйская «Белшына» праводзіць работу па паляпшэнні якасці і эксплуатацыйных характарыстык звышбуйнагабарытных шын. Аб гэтым на палях міжнароднага форуму «Якасць ва ўсім - залог канкурэнтаздольнасці прадукцыі і працвітання дзяржавы», што праходзіць гэтымі днямі ў Дзяржстандарце, журналістам расказаў начальнік упраўлення па тэхнічнай каардынацыі, ахове працы, прамысловай бяспецы і надзвычайных сітуацыях канцэрна «Белнафтахім» Віктар Іваноў.
Каля 80 чалавек стануць удзельнікамі агульнагарадскога спартыўна-забаўляльнага свята для людзей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя ў Магілёве. Пра гэта расказаў намеснік старшыні па асноўнай дзейнасці Магілёўскага гарадскога ФСК Дзмітрый Шчарбаты.
Тэматычнае мерапрыемства пройдзе ў абласным цэнтры 29 лістапада на базе Магілёўскага гарадскога фізкультурна-спартыўнага клуба. Усе спаборніцтвы будуць мець як камандны, так і асабісты характар.
20 снежня на тэлеканале «Беларусь 4. Магілёў» пройдзе дабрачынны тэлемарафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы». У прамым эфіры на працягу 6 гадзін вядучыя будуць паказваць і расказваць пра лёсы дзяцей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Паліна Капаніцкая і Лёша Макулаў - героі марафона, які праходзіў 4 гады таму. За сабраныя грошы, у ліку іншага, купілі для іх спецыялізаваныя каляскі. Як змянілася жыццё Лёшы і Паліны - у сюжэце ТРК «Магілёў».
Адзіная сістэма аўтастрахавання пачне працаваць у Саюзнай дзяржаве з 1 студзеня 2025 года. Гэта дата вызначана ў змяненнях у федэральны закон «Аб абавязковым страхаванні грамадзянскай адказнасці (АСАГА) уладальнікаў транспартных сродкаў», якія прыняты 27 лістапада Саветам Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі.
У Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы ім. Я. Карскага прайшла сустрэча жыхароў Гродзеншчыны са старшынёй Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтам Алесем Казекам.
Творчая сустрэча паэта адбылася ў межах ініцыяванага пісьменнікамі Магілёўшчыны патрыятычнага літаратурнага марафону «Айчына. Дзяржава. Вера», прымеркаванага да сёлетняй электаральнай кампаніі ў Рэспубліцы Беларусь.
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін адзначыў важнасць сельскай гаспадаркі для эканомікі краіны.
Аляксандр Рыгоравіч падкрэсліў, што прадукцыя, што вырабляецца ў Беларусі, стала сапраўднай візітнай карткай і брэндам нашай краіны.
Канцэрт вакальнай студыі «У палёце гукаў, пачуццяў і дум» пройдзе 7 снежня ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.У. Масленікава. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
У праграме канцэрта - вакальныя творы замежных, рускіх, савецкіх кампазітараў: Г.Ф. Гендэля, В.А. Моцарта, Дж. Пучыні, П.І. Чайкоўскага, Н.А. Рымскага-Корсакава, Д.Б. Кабалеўскага і іншых кампазітараў XVIII-XX стагоддзяў.
Магілёў прыняў удзел у рэспубліканскім кірмашы вакансій для пенсіянераў і інвалідаў. Добрая магчымасць для людзей сярэбранага ўзросту арганізаваць свой вольны час і знайсці прыдатную для іх працу.
Больш за 100 прадстаўнікоў аграрнай галіны і сельскай сацыяльнай сферы прыехалі ў Кіраўскі раён, дзе сёння далі старт рэспубліканскаму форуму «Сяло - тэрыторыя развіцця».
Пік рэспіраторных інфекцый у Рэспубліцы Беларусь чакаецца ў канцы студзеня - пачатку лютага 2025 года. Пра гэта, а таксама пра прафілактычную работу расказалі ў Міністэрстве аховы здароўя нашай краіны.
Цяпер у краіне праводзіцца вакцынацыя насельніцтва супраць грыпу. Прышчэплены ўжо больш за 1 млн. 250 тыс. чалавек. Для прышчэпак прымяняюцца прэпараты як на бясплатнай («Грыпол плюс»), так і на платнай аснове («Ваксігрып Тэтра» і «Інфлювак Тэтра»).
Планавыя вучэнні МНС па рэсурсным забеспячэнні пройдуць 29 лістапада ў Бабруйску, паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.
На вучэннях ратавальнікі адпрацуюць парадак пераводу сіл і сродкаў гар- і райаддзела з мірнага на ваенны час, правераць выкананне запланаваных мерапрыемстваў па рэсурснаму забеспячэнню органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях ва ўмовах ваеннага часу, а таксама ацэняць ступень гатоўнасці арганізацый па рэсурсным забеспячэнні.
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ.
Так, 30 лістапада можна будзе звярнуцца па тэлефонах:
Магілёўскі гарвыканкам - 8 (0222) 42-21-02 (Якубенка Анатоль Сяргеевіч - намеснік старшыні гарвыканкама);
54-ы традыцыйны міжнародны мемарыял Тані Карпінскай па настольным тэнісе пройдзе з 5 па 7 снежня ў спартыўным комплексе «Алімпіец». Пра гэта расказалі ў спартыўнай установе.
У спаборніцтвах прымуць удзел юныя тэнісісты з Расійскай Федэрацыі і ўсіх куткоў Рэспублікі Беларусь.
Паводле слоў субяседнікаў, у барацьбу за ўзнагароды ў асабістым першынстве ўступяць удзельнікі дзвюх узроставых катэгорый: 2006-2009 гг. р., 2010 г.н. і маладзей.
Пераможцам і прызёрам будуць уручаны кубкі, медалі, дыпломы і каштоўныя падарункі.
З 26 лістапада па 6 снежня супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі па ўсёй вобласці правядуць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па кантролі за выкананнем патрабаванняў Правілаў дарожнага руху вадзіцелямі таксі.
Рэйдавыя мерапрыемствы пройдуць сумесна з супрацоўнікамі Транспартнай інспекцыі.
Рэд.
Переводчик