Архіў навін
Моладзевая акцыя «Адзін дзень з АСВОДам» пройдзе ў Магілёве 2 жніўня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Паводле слоў арганізатараў, у мерапрыемстве прыме ўдзел актыў БРСМ з усёй Магілёўскай вобласці, а таксама ўдзельнікі маладзёжных атрадаў аховы правапарадку.
Аграрыямі Магілёўскай вобласці па стану на 31 ліпеня ўбрана 161 146 га, намалочана 417 143 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 25,9 ц/га збожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы, грэчкі і проса). Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Азімы рапс убраны на плошчы 46 377 га, або 98 працэнтаў да плана, намалочана 87 888 тон пры сярэдняй ураджайнасці 19 ц/га.
Паралельна з уборкай ідзе церабленне лёну. Па вобласці выцераблена 4487 га, або 61% да плана. Перад аграрыямі Магілёўшчыны стаіць задача да 6 жніўня завяршыць гэту работу.
Традыцыйная дабрачынная акцыя «У школу з добрым сэрцам» стартуе ў Беларусі 1 жніўня, паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Крысціна Сарока.
Ураджэнец Краснаполля Яўген Залатой выйшаў у паўфінал спаборніцтваў па акадэмічным веславанні. Паўфінальныя заезды на алімпійскім водным стадыёне запланаваны 1 жніўня. Трэнеры і выхаванцы Магілёўскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па вяслярных відах спорту, дзе ў свой час займаўся Яўген Залатой, сочаць за кожным поспехам знакамітага спартсмена.
Увечары 30 ліпеня ў вёсцы Ліпаўка Касцюковіцкага раёна адбыўся пажар на тэрыторыі прыватнага жылога дома. Жанчына, якая знаходзілася дома з двума ўнукамі, была вымушана выклікаць ратавальнікаў, калі заўважыла дым і агонь.
Падраздзяленні МНС, якія прыбылі на месца, выявілі, што агонь ахапіў дах і ўнутраную прастору хлява. Ратавальнікі ліквідавалі пажар, аднак агонь знішчыў дах і маёмасць унутры пабудовы, а таксама з-за цеплавога ўздзеяння пацярпеў суседскі аўтамабіль «Газэль».
Прэзідэнт паставіў дакладныя тэрміны па ўстараненні наступстваў урагану. У прыватнасці, спецыялісты лясной гаспадаркі да 1 лістапада павінны завяршыць суцэльныя санітарныя рубкі, а да канца года ўбраць адзінкавыя паваленыя дрэвы і захламленасць. На дзялянках Магілёўскай вобласці, адной з найбольш пацярпелых ад разгулу стыхіі, зараз працуюць больш за 350 чалавек, у тым ліку брыгады з Мінскай вобласці - на дапамогу прыйшлі Смалявіцкі, Чэрвеньскі і Бярэзінскі лясгасы.
Трэцяя партыя збожжаўборачных камбайнаў перакінута 30 ліпеня з паўднёвых у паўночныя раёны Магілёўскай вобласці. Гэта неабходна для паскарэння тэмпаў уборкі і зніжэння страт збожжа, расказаў карэспандэнту старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Анатоль Ланкуць.
У Магілёўскай вобласці больш за 22 тысячы дзяцей школьнага ўзросту са шматдзетных сем'яў. Для збору ў школу дзяржава дае ім аднаразовую матэрыяльную дапамогу. Выплаты пачынаюцца з 1 жніўня, і складаюць на адно дзіця 30% пражытачнага мінімуму. У камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама паведамілі: для аказання дапамогі школьнікам са шматдзетных сем'яў у Магілёўскай вобласці патрачана больш за тры мільёны рублёў. І да 15 жніўня грошы паступяць на іх базавыя рахункі.
Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Сяргей Кавальчук з працоўным візітам наведаў Круглянскі раён.
У ходзе паездкі ў рэгіён міністр азнаёміўся з шэрагам спартыўных і адукацыйных аб'ектаў. У прыватнасці Сяргей Кавальчук наведаў круглянскую ДЮСШ, мясцовы стадыён, Камсеніцкую сярэднюю школу імя Г.І. Шыбанава і сярэднюю школу №2.
Падаць заяўку на ўдзел у трэцім сезоне рэспубліканскага конкурсу маладых журналістаў «Прэс-код» можна да 1 верасня. Работы прымаюцца ў дзвюх узроставых катэгорыях: з 16 да 21 года і з 22 да 31.
Пераможцы будуць вызначаны ў сямі намінацыях, расказала прэс-сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Кацярына Лакісава:
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ.
Так, 3 жніўня можна будзе звярнуцца па тэлефонах:
Беларускі спартсмен Яўген Залатой працягвае барацьбу за медаль XXXIII летніх Алімпійскіх гульняў у Парыжы ў акадэмічным веславанні.
Аграрыямі Магілёўскай вобласці па стану на 30 ліпеня ўбрана 159 298 га, намалочана 412 530 тон пры сярэдняй ураджайнасці 25,9 ц/га збожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы, грэчкі і проса). Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Азімы рапс убраны на плошчы 46 074 га, або 97 працэнтаў да плана, намалочана 86 862 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 18,9 ц/га. Азімы ячмень убраны з плошчы 41975 га, або 100,3 працэнта да плана.
2 жніўня намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргей Мікалаевіч Хаменка правядзе асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Кіраўску з 12.00 да 13.00.
Прыём праводзіцца па папярэднім запісе па тэлефонах 8 (02237) 7 91 61; 8 (02237) 7 91 62 з 31 ліпеня і 1 жніўня з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00.
Рэд.
Пад ураджай-2024 у філіяле «Вендараж» РУП «Магілёўэнерга» пасеялі 850 гектараў азімага рапсу, на наступны год плануюць 1200. Павелічэнне апраўдана: культура высокарэнтабельная. Мінулай восенню запусцілі лінію па перапрацоўцы алейнага семя, уласны камбікормавы завод. Атрымаць больш якасныя кармы актуальна для любога сельгаспрадпрыемства, а ў «Вендаражэй» у кастрычніку адкрыюць МТК на 600 галоў.
У Магілёўскай вобласці 29 ліпеня моцнымі парывамі ветру паваліла 16 дрэў. Дадзеныя прыводзяцца на 15.00, расказалі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.
Па словах ратавальнікаў, сёння парывы ветру на тэрыторыі рэгіёну дасягалі 15-20 м/с. У выніку непагадзі былі павалены дрэвы, ва ўборцы якіх спатрэбілася дапамога насельніцтву і арганізацыям. Больш за ўсё дрэў упала ў Бабруйску і Бабруйскім раёне - сем. Інфармацыі аб пацярпелых не паступала.
Навабранцы Акадэміі МУС і Магілёўскага інстытута МУС падпісалі кантракты аб службе, паведамілі ў МУС.
Ззаду ва ўчорашніх абітурыентаў няпростыя экзаменацыйныя выпрабаванні. Наперадзе - курсанцкае жыццё. Сёння яны ўпершыню сабраліся ўсе разам, знаёміліся, вывучалі абстаноўку, у якой трэба будзе правесці бліжэйшыя чатыры гады.
III абласны фестываль творчасці студэнцкіх атрадаў «Маладосць у байцоўцы» пройдзе ў Магілёве 1 жніўня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Як распавялі суразмоўцы, мерапрыемства, прымеркаванае да святкавання Дня Беларускіх студэнцкіх атрадаў, а таксама 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адбудзецца на адкрытай пляцоўцы ў «Скверы 40-годдзя Перамогі» і аб'яднае больш за 100 чалавек. Прыдняпроўскага краю.
Колькі цэнтнераў выйдзе з кожнага гектара, залежыць ад сартоў збожжавых, кармавых і алейных культур. Галоўная асаблівасць - устойлівасць да змен клімату і высокая ўраджайнасць. Над гэтым працуюць беларускія вучоныя. На доследных палях Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі вывучаюць самыя перспектыўныя гатункі. І нават гадуюць кітайскую пшаніцу.
Інтэрактывы, мультымедыя, эфект прысутнасці - такім паўстане будучае напаўненне Музея славы Магілёўскай вобласці, будаўніцтва якога вядзецца непадалёку ад мемарыяла на Буйніцкім полі. Пра гэта расказала намеснік начальніка ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Наталля Пушнова.
У Кіраўску завяршыўся трэці тур 17-га чэмпіёна Беларусі па пляжным футболе, уладальнік золата магілёўскі ЦАР ідзе без страт - 11 перамог у 11 згуляных матчах.
Дзеючыя чэмпіёны краіны атрымалі чатыры вікторыі, упэўнена перайграўшы «Мінск» - 8:3, віцебскі «Юркас» - 13:3, «Брэст-Волгу» - 11:2 і «Гроднааблспорт» - 9:3. Пасля трох тураў ЦАР набраў 33 ачкі, на другой пазіцыі «Шчучын» - 20 заліковых балаў, трэцяе месца займае «Брэст-Волга» - 18 ачкоў.
XIII музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка» гэтымі днямі сабраў аматараў бардаўскай песні і музычныя калектывы з Беларусі і не толькі. Традыцыйна праводзіцца фестываль на тэрыторыі базы адпачынку «Чачэвічы» Магілёўскага металургічнага завода.
Ваенныя вадалазы дапамагаюць у размініраванні боепрыпасаў часоў вайны на дне вадаёмаў. А таму трэніроўкі гэтых вайскоўцаў - рэгулярныя і інтэнсіўныя. Так, пад Магілёвам прайшлі спаборніцтвы па вызначэнні лепшага вадалаза. 37 ваеннаслужачых інжынерных войскаў з усёй краіны на працягу некалькіх дзён змагаліся за званне наймацнейшага і пацвярджалі свае катэгорыі.
Аграрыямі Магілёўскай вобласці па стану на 29 ліпеня ўбрана 159 205 га, намалочана 412 264 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 25,9 ц/га збожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы, грэчкі і проса). Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Азімы рапс убраны на плошчы 46 073 га, або 97 працэнтаў да плана, намалочана 86 859 тон пры сярэдняй ураджайнасці 18,9 ц/га. Азімы ячмень убраны з плошчы 41975 га, або 100,3 працэнта да плана.
Свята двара па вуліцы Народнага Апалчэння, 9 у Магілёве. Тут адкрылі чарговую дзіцячую пляцоўку з гульнявым і спартыўным абсталяваннем. Нагадаем, за лета ў абласным цэнтры запланавана пабудаваць 16 дзіцячых пляцовак - па 8 у Ленінскім і Кастрычніцкім раёнах. Ужо адкрылі 15.
Ураджай 2024 года ў зеніце. Паводле аператыўнай інфармацыі, аграрыі Магілёўшчыны ўбралі 131,5 тысячы гектараў ці 39% плошчаў збожжавых і зернебабовых і намалацілі 338 тысяч тон. Сярэдняя ўраджайнасць 26 цэнтнераў з гектара. Па тэмпах уборкі ў перадавіках Асіповіцкі, Кіраўскі і Глускі раёны. Ставяць у палях і асабістыя рэкорды. Перадавікі-двухтысячнікі, па традыцыі, у Бялыніцкім СВК «Калгас «Радзіма». Гэта экіпаж Мікалая Дарэчкіна і Міхаіла Фурсава.
Моцныя дажджы і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сёння чакаюцца складаныя ўмовы надвор'я. У многіх раёнах краіны прагназуецца ўзмацненне заходняга, паўночна-заходняга ветру парывамі 15-22 м/с, месцамі - да 25-27 м/с. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы, у многіх раёнах моцныя. У асобных раёнах навальніцы.
Тэмпература паветра складзе ад 14 па ўсходзе да 24 градусаў па паўднёвым захадзе.
Перад кіраўнікамі гаспадарак стаіць тактычная задача - прыбраць тое, што хутчэй за ўсё можна страціць. Такую думку журналістам агучыў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Ліневіч у час рабочага візіту ў Шклоўскі раён.
У Магілёўскай вобласці на працягу двух дзён аграрыі поўнасцю прыбяруць з палёў пашкоджаныя стыхіяй пасевы. Аб гэтым журналістам расказаў першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Савіцкі.
Аграрыі Шклоўскага раёна плануюць завяршыць уборку збожжавых у бліжэйшыя два тыдні. Пра гэта расказаў першы намеснік старшыні - начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Шклоўскага райвыканкама Аляксандр Кісялёў.
Переводчик