Архіў навін

У Магілёве пасля навальніцы і ўраганных вятроў, якая накрыла горад 10 ліпеня, абясточаны некаторыя раёны, павалены дрэвы і платы, разбіты вокны ў жылых дамах, пашкоджаны машыны. У горадзе працуе аператыўны штаб па ўхіленні наступстваў непагадзі.
Аварыйныя брыгады аднаўляюць электразабеспячэнне ў больш як 60 населеных пунктах Беларусі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.
У Магілёве судовыя эксперты прыступілі да правядзення новага для рэгіёна віду экспертызы - судовай культуралагічнай.
Медыцынская даведка да 1 верасня патрэбна толькі пры першасным афармленні дзіцяці ў яслі, дзіцячы садок, школу, гімназію. Для тых дзяцей, якія працягваюць наведваць установу адукацыі, дадатковае афармленне даведкі аб стане здароўя не патрабуецца, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. Такім чынам, дзеці могуць працягваць наведваць дзіцячы садок або школу да таго, пакуль не скончыцца тэрмін дзеяння даведкі аб стане здароўя, наяўнай ва ўстанове адукацыі.
У краіне ў цэлым, і ў Магілёўскім раёне ў прыватнасці ўдзяляецца вялікая ўвага пытанням добраўпарадкавання і навядзення парадку. Такой думкай падзялілася старшыня Палыкавіцкага сельскага выканкама Таццяна Русакова.
У Магілёўскім аэраклубе «ДТСААФ» лётаюць не толькі лётчыкі-спартсмены. Практыку тут праходзяць курсанты авіяцыйнага факультэта Ваеннай акадэміі. І яны ўжо здзейснілі першыя самастойныя палёты на пілатажным самалёте.
Сезон гандлю таварамі для школьнікаў стартуе ў Беларусі з 15 ліпеня. Задача гандлёвых аб'ектаў - паказаць шырокі асартымент адзення, абутку, вучнёўскай галантарэі. Аб гэтым паведаміла на семінары па падрыхтоўцы да школьнага сезона намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Святлана Караткевіч. У семінары бралі ўдзел прадстаўнікі суб'ектаў гаспадарання і дзяржаўных органаў.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага настаўніка Беларусі Валерыя Барашкава з 75-годдзем. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе на больш хуткае і эфектыўнае развіццё ў краіне племянной козагадоўлі з улікам запатрабаванасці гэтага напрамку. Аб гэтым ён заявіў у час наведвання пад Магілёвам племяннога завода па гадоўлі коз. Кіраўніку дзяржавы далажылі, што на племянных козачак ёсць добры попыт не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Ужо былі продажы ва Узбекістан, ёсць заяўкі з Расіі.
Развіццё сістэмы аховы здароўя заўсёды было безумоўным прыярытэтам сацыяльнай палітыкі. За апошнія гады ў Магілёўскай вобласці зроблена шмат, і ў першую чаргу ўзведзены шэраг аб'ектаў, якія прынцыпова змянілі якасць і ўзровень медыцынскіх паслуг. Сістэма аховы здароўя горада настроена на даступную і якасную дапамогу людзям. Галоўны ўрач Магілёўскай цэнтральнай паліклінікі Віктар Аляксейкаў зазначае, што галоўная мэта мадэрнізацыі паліклінік - зрабіць працу ўстаноў аховы здароўя сучаснай і зручнай як для пацыентаў, так і для медыцынскага персаналу.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка робіць рабочую паездку ў Магілёўскую вобласць. У цэнтры ўвагі - пытанні сельскай гаспадаркі. Адна з тэм рабочай паездкі - гадоўля ў Беларусі племянных коз. Гэтым займаюцца на Магілёўскім Дзяржплемпрадпрыемстве.
Прамую тэлефонную лінію 12 ліпеня ў Магілёўскім аблвыканкаме будзе праводзіць намеснік старшыні аблвыканкама Алена Уладзіміраўна Пруднікава-Кірпічонак. Датэлефанавацца для вырашэння пытанняў на месцах можна будзе з 09.00 да 12.00 па нумары тэлефона 8 (0222) 50-18-69.
У Магілёўскай вобласці ўрачы прынялі 3 ліпеня 16 нованароджаных. Магіляўчанкі, якія сталі маці 3 ліпеня, прымалі віншаванні ў Магілёўскай бальніцы № 1 і ў Магілёўскай клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Акцыя «Белая Русь з любоўю да дзяцей» праводзіцца не першы год. Добрыя пажаданні, падарункі і кветкі - яшчэ адно пацвярджэнне дзяржаўнай палітыкі па падтрымцы мацярынства, прапагандзе сямейных каштоўнасцяў.
Па ўдакладненых звестках у Магілёўскай вобласці ўрачы прынялі ў Дзень Незалежнасці 16 нованароджаных. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя. Так, у Магілёўскай бальніцы №1 з'явіліся на свет 2 хлопчыкі і 4 дзяўчынкі, у Магілёўскай клінічнай бальніцы ХМД нарадзіліся двайняты. Усяго тут за суткі зарэгістравалі 3 родаў - з'явіліся на свет адна дзяўчынка і тры хлопчыкі. У Бабруйскім радзільным доме - 4 хлопчыкі і 2 дзяўчынкі. Рэд.
Магілёўскі ЦАР стаў лідарам 18-га чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе. У сямі сустрэчах двух стартавых тураў, якія адбыліся ў Кіраўску, дзейныя чэмпіёны краіны атрымалі сем вікторый. Шэсць матчаў магіляўчане выйгралі ў асноўны час і толькі ў паядынку са спартсменамі Шчучына здабылі перамогу ў авертайме - 5:4. Становішча каманд пасля двух тураў: ЦАР - 19 ачкоў (7 матчаў), «Брэст-Волга» - 12 (7), «Шчучын» - 11 (7), «Мінск» - 9 (6), ДЮСШ-ЦАР - 8 (7), «Юркас-ВітАблСпорт» - 5 (7), «Юркас-ВітАблСпорт» - 5 (7).
Нашы дзеці растуць на правільным баку гісторыі. Такое меркаванне выказаў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Сяргей Глазьеў пры азнаямленні з экспазіцыяй Музея Славы Магілёўшчыны. Сяргей Юр'евіч падкрэсліў, што Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка на адкрыцці музея вельмі добра сказаў - лепш пад мірным небам змагацца за наша мінулае ў імя будучыні, чым ваяваць. Менавіта ў гэтым і заключаецца важнасць гэтага аб'екта, які сімвалічна размясціўся побач з легендарным Буйніцкім полем.
Рэспубліканскае свята «Купалле» ў Александрыі наведала 115 тысяч чалавек. Пра гэта sb.by паведаміла начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Магілёўскага аблвыканкама Алена Ігнатава. Нагадаем, летась гасцямі фестывалю сталі 96 тысяч чалавек, што стала рэкордам. Значыць, у 2025 годзе ўстаноўлена новая пікавая адзнака.
Рэспубліканскае свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») узрушае сваім маштабам. Такое меркаванне выказала народны майстар з Амурскай вобласці Таццяна Ананьева. На свята майстрыха патрапіла ўпершыню. «Мы з калегам прывезлі на «Купалле» разьбу і роспіс па дрэве, народную тэкстыльную ляльку. Можа быць, і не здзівім сваімі вырабамі гасцей фестывалю, але дакладна годна прадставім свой рэгіён», - падзялілася яна.
Культурная спадчына з'яўляецца асновай асноў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у сваім выступленні на свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»).
Адным з самых яркіх элементаў рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») стаў вялікі гала-канцэрт.
На рэспубліканскае свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») сабраліся госці з розных куткоў Беларусі і Расіі. Некаторыя прыехалі цэлымі мікрааўтобусамі. Яркае і маштабнае свята нікога не пакідае абыякавымі. Марыя разам з сынам, мужам і маці прыехала з Цюмені. Для іх сям'і гэта падарожжа мае асаблівы сэнс, бо яе дзядуля па маці родам адсюль. Жанчына расказала, што яе маці не была на радзіме сваіх продкаў 40 гадоў. І датай свайго няблізкага падарожжа яны спецыяльна выбралі «Купалле» - пра свята даведаліся з інтэрнэту.
Фестываль «Александрыя збірае сяброў» асаблівы, у ім атмасфера дома і душы. Такім меркаваннем падзяліўся міністр культуры Руслан Чарнецкі, які лічыць «Купалле» аўтэнтычным святам.
Прэзентацыйная пляцоўка-выстава праектаў лаўрэатаў прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» за 2024 год, уладальнікаў грантаў Прэзідэнта ў сферы культуры стала адной з папулярных лакацый на рэспубліканскім свяце «Александрыя збірае сяброў».
Беларусь і Расія будуць сябраваць, жыць мірна і рабіць усё для развіцця сваіх краін. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз падчас рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), якое 5 ліпеня праходзіць у Шклоўскім раёне.
Абсалютным пераможцам рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла – 2025» стала сям'я Шалашаў з Гомельскай вобласці. Вынікі гранд-фіналу праекта падвялі ў час рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), якое праходзіць 5 ліпеня ў Шклоўскім раёне.
Лейтматывам свята «Купалле» стала славянскае сяброўства. Такое меркаванне падчас урачыстага адкрыцця рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
Свята «Купалле» ў Александрыі асацыюецца з радзімай. Пра гэта расказала госця рэспубліканскага свята Святлана Сматрыцкая. Жанчына падзялілася, што яна вучылася ў Александрыйскай школе, а зараз жыве ў Асіповічах. Таму «Купалле» для яе мае асаблівае значэнне. «На свяце мы сабраліся вялікай сям'ёй: тут мой брат з ятроўкай, сястра і пляменніца з дзецьмі. «Купалле» у мяне асацыюецца з радзімай. А радзіма сваіх людзей заўсёды сустракае з асаблівай цеплынёй», - разважае яна.
Фестываль «Купалле» набірае абароты. На купальскае поле прыязджае шматлікія наведвальнікі, сярод якіх госці з Мінска, абласных гарадоў і розных рэгіёнаў Расіі. Усе сыходзяцца ў меркаванні - сёння ў Александрыі пануе сапраўдная святочная атмасфера. Вольга Даме з дзецьмі Аляксандрам, Мелісай, Маюрам і мамай Каміліяй прыехалі на «Купалле» з Мінска. Сям'ю прыкметна здалёку - у Вольгі вянок з палявых кветак гармануе з гарнітурам:
Такія святы, як «Купалле», збліжаюць людзей. Гэта ў гутарцы падчас рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») адзначыла майстрыха з Ленінградскай вобласці Таццяна Сяргеева. Майстрыха ў Беларусі першы раз. І, як падкрэсліла яна, ёй пашанцавала пачаць сваё знаёмства з такой дзіўнай краінай менавіта з «Купаля».
«Зроблена ў Беларусi» — традыцыйная выстава тэхнікі, якую прадставілі гасцям фестывалю «Александрыя збірае сяброў". Можна не толькі паглядзець, але і пратэставаць узоры МТЗ, МАЗ, Geely.