Архіў навін

II маладзёжны форум «Энергія будучыні» стартаваў у Магілёве. Ён аб'яднаў 60 маладых энергетыкаў з розных куткоў нашага рэгіёна. Сярод іх актывісты грамадскіх аб'яднанняў і маладыя спецыялісты філіялаў «Магілёўэнерга».
Цэнтралізаваную інфармацыйную сістэму аховы здароўя плануюць запусціць у прамысловую эксплуатацыю са студзеня 2026 года, паведаміў журналістам загадчык сектара праграмна-інфармацыйнага забеспячэння Міністэрства аховы здароўя Віктар Сідарэнка.
Зніжэнне распаўсюджвання рэспіраторных інфекцый у грамадстве, абарона ўразлівых груп насельніцтва, мінімізацыя выдаткаў на ахову здароўя - гэта далёка не ўсе плюсы калектыўнага імунітэту, які выпрацоўваецца дзякуючы вакцынацыі.
Дэлегаты Бабруйска рыхтуюцца да ўдзелу ў другім пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу, які пройдзе 18-19 снежня ў Мінску. Трэба абмеркаваць ключавыя пытанні развіцця дзяржавы, эканомікі, сацыяльнай сферы на бліжэйшую пяцігодку. Аб адказнасці ў фарміраванні будучыні і ўкладзе ў пераўтварэнне горада нашых жыхароў напярэдадні маштабнага форуму пагаварылі з дэлегатам ВНС, старшынёй Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў Ірынай Рынейскай.
Агляд-конкурс ініцыятыў «Маладзёжны погляд: бітва ідэй» пройдзе ў Бабруйску. Да ўдзелу гарвыканкам, гарадскі Савет дэпутатаў і Маладзёжны савет пры гарсавеце дэпутатаў запрашаюць прадстаўнікоў маладзёжных і грамадскіх аб'яднанняў, устаноў адукацыі і арганізацый, ініцыятыўныя групы грамадзян і землякоў ва ўзросце да 31 года.
У Магілёўскай вобласці праходзіць месячнік донарства крыві. Маштабная акцыя не толькі папоўніць запасы банка крыві медыцынскіх устаноў, але і аб'яднае тысячы людзей, гатовых бескарысліва дапамагчы тым, хто мае ў гэтым вострую патрэбу.
У паліклініцы №10 на вуліцы Крупскай прыступілі да будаўнічых работ па рэканструкцыі трохпавярховай прыбудовы пад сучасны педыятрычны корпус. Гэта дасць магчымасць хутка вырашыць існуючыя праблемы і стварыць сучасную медыцынскую ўстанову, якая адпавядае ўсім стандартам. Новы корпус стане сучасным педыятрычным цэнтрам, аснашчаным перадавым медыцынскім абсталяваннем, якое адпавядае ўсім патрабаванням да дыягностыкі і лячэння дзяцей. Мадэрнізацыя будзе выканана з улікам безбар'ернага асяроддзя.
Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» удала аднавіў выступы ў рэгулярным чэмпіянаце Маладзёжнай хакейнай лігі (МХЛ) сезона-2025/26. У аўторак, 11 лістапада, падапечныя Яўгена Летава прымалі «Чырвоную Машыну-Юніёр» з Маскоўскай вобласці. Гэты матч стаў для бабруйчан першым за два тыдні - паўза была выклікана выступленнем маладзёжнай зборнай Беларусі на Кубку Будучыні. Працяглы перапынак не адбіўся на форме дынамаўцаў: гаспадары адправілі ў чужыя вароты чатыры шайбы ў адказ. Аўтарамі галоў сталі Мікіта Хадаровіч, Канстанцін Валочка, Аляксандр Яцэнка і Глеб Корзун.
Узровень складанасці экзаменацыйных работ цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання па ўсіх вучэбных прадметах у 2026 годзе будзе такім жа, як і ў 2025-м. Аб гэтым паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Дзмітрый Міронаў.
У Беларусі ўстанаўліваюцца абавязковыя патрабаванні да якасці і каліброўкі пастаўленых у рамках дзяржаўнага заказу бульбы і яблыкаў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ўрада.
У Горках праходзіць семінар-вучоба з работнікамі па штучным асемяненні жывёл сельскагаспадарчых арганізацый Магілёўскай вобласці.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды перадавікам аграпрамысловага комплексу. Урачыстая цырымонія адбылася ў Палацы Незалежнасці 11 лістапада, напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК. Ушаноўванне заслужаных аграрыяў - гэта шматгадовая традыцыя, закладзеная на заранку незалежнасці краіны, сказаў кіраўнік дзяржавы.
У Магілёўскай вобласці пражываюць 12511 сем'яў, якія маюць траіх і больш дзяцей. Калі казаць аб дынаміцы, то ў 2015 годзе, калі ў краіне быў уведзены сямейны капітал, іх было 7445. Гэта значыць рост за 10 гадоў склаў 168%. Такімі звесткамі падзялілася намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Святлана Сцяпанава. Яна падкрэсліла:
Пачаты прыём заявак для ўдзелу ў V рэспубліканскім прававым турніры «Сіла Закона». Аб гэтым паведамілі ў аргкамітэце конкурсу. Да ўдзелу ў турніры запрашаюцца навучэнцы IX–XI класаў школ і гімназій рэспублікі. «Сіла Закона» традыцыйна ўключае тры этапы. Першы тур пройдзе 20 лістапада падчас класных і інфармацыйных гадзін ва ўстановах адукацыі. Рэгістрацыя ўдзельнікаў будзе праводзіцца ў пярвічных арганізацыях Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі па 18 лістапада.
Дырэктар Глускага раённага гісторыка-краязнаўчага музея Наталля Акуліч: «Рэгіёны атрымліваюць імпульсы і абнаўленні» VII Усебеларускі народны сход пройдзе ў Мінску 18—19 снежня. Сярод дэлегатаў, якія рыхтуюцца да гэтай важнай у жыцці краіны падзеі, - дырэктар Глускага раённага гісторыка-краязнаўчага музея Наталля Акуліч.
Дзяржаўных узнагарод і Падзякі Прэзідэнта ўдастоены 48 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Адпаведныя ўказ і распараджэнне падпісаў 10 лістапада Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Маргарыту Васільеўну Ікусаву, якая адзначыла 7 лістапада стогадовы юбілей, павіншавалі ганаровыя госці.
У дзіцячым садку №113 Магілёва пасля рэканструкцыі адкрылі басейн. Гэтаму дзіцячаму саду 35 гадоў. Апошнія некалькі гадоў басейн прастойваў з-за састарэлага абсталявання. Цяпер у ім абнавілі літаральна ўсё: новая чара басейна, новая сістэма ачысткі вады і вентыляцыя.
Падпісана пастанова аб парадку ўстанаўлення статусу грамадзянам, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, і выдачы дакументаў, якія пацвярджаюць права на льготы. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ўрада. Дакумент распрацаваны ў мэтах выканання даручэння Прэзідэнта ў частцы кансалідацыі нарматыўных прававых актаў, якія маюць патэнцыял да аб'яднання. Парадак устанаўлення статусу і выдачы дакументаў, якія пацвярджаюць права на льготы, не змяніўся.
Міжнародны дзень энергазберажэння адзначаецца 11 лістапада. З 10 па 21 лістапада Магілёўская вобласць далучаецца да рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь - энергаэфектыўная краіна». Пра гэта паведамілі ў абласным упраўленні па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем ПЭР. Пытанні энергаэфектыўнасці і рэсурсазберажэння з'яўляюцца прыярытэтамі нацыянальнай эканомікі. Магілёўская вобласць удзельнічае ў рэалізацыі дзяржаўнай праграмы «Энергазберажэнне» на 2021-2025 гады.
Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку прадставілі два праекты праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026-2030 гады. Аб гэтым было заяўлена на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы аб дапрацоўцы адпаведнай праграмы. Саветам Міністраў з зацікаўленымі прадстаўлены праект праграмы пяцігодкі, які змяшчае пяць прыярытэтаў. «Далей, як дакладвае ўрад, ён разгорнуты, канкрэтызаваны ў адпаведных праектах дзяржпраграм, рэгіянальных планаў і мэтавых індыкатараў», - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Магілёўскі «Барысфен» працягнуў пераможную серыю ў матчах чэмпіянату Беларусі. Сваю сёмую вікторыю запар каманда Андрэя Крываноса атрымала сёння ў Мінску, перайграўшы выхаванцаў РДУАР з лікам 89:59. Баскетбалісты «МІНСКА» перамаглі ў Віцебску мясцовы «Рубон» з вынікам 86:71. Спартсмены «Гродна-93» разграмілі ў сябе дома брэсцкую «Вікторыю» з розніцай у 31 ачко - 123:62. Брастаўчане прайгралі сёмы матч запар. Пасля сямі гульнявых дзён становішча ў групе лідэраў такое: «Барысфен» - 14 ачкоў, «МІНСК» - 13, «Гродна-93» - 12, «Рубон» - 9.
Па добрай традыцыі напярэдадні 7 лістапада ў Беларусі адкрываюцца сацыяльна значныя аб'екты. У Слаўгарадзе доўгачаканым падарункам для жыхароў усяго раёна стаў сучасны плавальны басейн. На ўрачыстае адкрыццё прыйшлі цэлымі сем'ямі, асаблівае захапленне новы спартыўны аб'ект выклікаў у дзятвы. У басейне чатыры дарожкі па 25 метраў. Таксама прадугледжана малая чара для дзяцей і тых, хто толькі вучыцца плаваць.
На тэрыторыі Чамяранскага лясніцтва Магілёўскага лясгаса сёння праводзіцца пасадка хвоі кедравай. Сеянцы хвоі кедравай па дамоўленасці губернатараў Магілёўскай вобласці Анатоля Ісачанкі і губернатара Прыморскага края Алега Кажамякі падчас правядзення Дзён Рэспублікі Беларусь у Прыморскім краі перадалі Магілёўскай вобласці.
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін прыняў удзел у пазачарговым сумесным пасяджэнні пастаянных камісій Парламенцкай Асамблеі АДКБ.
Шматкватэрны жылы дом па вуліцы Камсамольскай урачыста адкрылі ў Касцюковічах. Падарунак да 7 лістапада ў выглядзе ключоў ад кватэр атрымалі 20 сем'яў. Сярод навасёлаў сем шматдзетных сем'яў. У Аляксандра і Юліі Калдушкі старэйшы сын ужо паляцеў з гнязда, але літаральна нядаўна яны выхоўвалі траіх дзяцей.
Магілёўская абласная арганізацыя Беларускага Чырвонага Крыжа правяла сустрэчу з валанцёрамі ў рамках месячніка донарства крыві, які быў аб'яўлены сумесна з галоўным упраўленнем па ахове здароўя Магаблвыканкама.
Сапраўдным падарункам для жыхароў аграгарадка Буйнічы Магілёўскага раёна стаў абноўлены дзіцячы садок. Тут поўнасцю адрамантавалі фасады будынка, памянялі дах, сантэхніку і электрыку, абнавілі ўсю мэблю. Пакуль у такіх камфортных умовах будуць знаходзіцца 15 хлопчыкаў і дзяўчынак, праектная магутнасць садка разлічана на 25 чалавек.
Настаўнікі супраць грыпу! Пад такім дэвізам магілёўскія педагогі далучаюцца да кампаніі па вакцынацыі. У цэлым прышчэпачная кампанія ў рэгіёне ідзе добрымі тэмпамі. Людзі разумеюць, што арганізм лепш своечасова абараніць ад віруса вакцынай. А калектыўны імунітэт дапаможа не дапусціць распаўсюджвання інфекцыі.
Прамую тэлефонную лінію па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці правядзе 17 лістапада камітэт эканомікі Магілёўскага аблвыканкама. На пытанні з 10.00 да 13.00 адкажуць па тэлефонах: 8 (0222) 75 05 50 – начальнік аддзела прадпрымальніцтва камітэта эканомікі Наталля Уладзіміраўна Рэчыцкая; 8 (0222) 74 56 21 – галоўны спецыяліст аддзела прадпрымальніцтва камітэта эканомікі Святлана Валянцінаўна Кемцава. Рэд.