Архіў навін
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка сёння сустрэўся з генеральным сакратаром Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрыем Шаўцовым. Бакі абмеркавалі перспектывы працы грамадскага аб’яднання ў рэгіёне.
Паляпшэнне жыллёвых умоў, навядзенне парадку ў дачыненні да стыхійнага гандлю, добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, падтрымка фермерскіх гаспадарак – асноўныя пытанні, з якімі звярнуліся жыхары Магілёўшчыны на асабісты прыём да старшыні аблвыканкама Анатоля Ісачанкі.
Уборачная пара – насычаны перыяд у жыцці аграрыяў. Іх працоўны дзень пачынаецца з першымі прамянямі сонца і заканчваецца з першымі кроплямі вячэрняй расы. Хлебаробы Магілёўскай вобласці кажуць, што ўраджай на палях у гэтым годзе атрымаўся на славу. Зараз галоўнае – граматна і своечасова ўсё ўбраць, не дапускаючы страт. А таму працаваць даводзіцца не толькі днём, але і ноччу.
У структуры пасеваў на наступны год у гаспадарках Магілёўскага раёна плануюць амаль у 10 разоў павялічыць плошчы азімага ячменю. Пра гэта падчас вячэрняй уборкі азімай пшаніцы на палях ААТ «Цішоўка» паведаміў першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага райвыканкама Генадзь Давыдаў.
Ва ўборцы ўраджаю патрэбен рацыянальны падыход, пры якім важна выкарыстоўваць кожную прыдатную хвіліну. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка падчас вячэрняй уборкі азімай пшаніцы на палях ААТ «Цішоўка» ў Магілёўскім раёне.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 267 аб узнагароджанні ордэнам Маці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку работніцы прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, будаўнічай і жыллёва-камунальнай сфер, аб’ектаў гандлю і сувязі, банкаў і падатковай інспекцыі, устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры і сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, хатнія гаспадыні.
Ратавальнікі Магілёўскай вобласці выйшлі ў дапамогу аграрыям рэгіёна ва ўборцы новага ўраджаю. Як расказалі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС, ратавальнікі адказваюць не толькі за пажарную бяспеку на палях і ў збожжасховішчах, але і прымаюць удзел у непасрэднай уборцы і захаванні новага ўраджаю.
«Нашы супрацоўнікі складаюць або дапаўняюць экіпажы збожжаўборачнай тэхнікі, працуюць кіроўцамі, аператарамі зернеачысткі, слесарамі па рамонце аўтамабіляў. У гэтым годзе амаль 30 ратавальнікаў рэгіёна падключылася да жніва», – адзначылі ў абласным упраўленні.
У Брэсце завяршыўся чэмпіянат Беларусі па стральбе з класічнага лука. У турніры прыняло ўдзел 70 спартсменаў з усіх абласцей краіны і Мінска.
На верхняй назіральнай пляцоўцы лесвіцы ў Магілёўскі гарадскі парк Падміколле вядзецца апошняя падрыхтоўка да ўсталявання помніка Георгію Каніскаму. Урачыстае адкрыццё адбудзецца 6 жніўня (субота) а 12 гадзін – у дзень памяці свяціцеля Георгія Каніскага. Плануецца, што на мерапрыемстве будуць прысутнічаць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веніямін і архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній, прадстаўнікі абласной і гарадской вертыкалі ўлады, дэпутацкага корпуса.
На раніцу панядзелка ў Магілёўскай вобласці ўбралі дзесяць працэнтаў збожжавых – тэмпы жніва стрымліваюць дажджы. Але для механізатараў гэта не падстава расслабляцца: ва ўмовах кароткага часу трэба якасна не толькі сабраць гэты ўраджай, але і падрыхтаваць аснову для наступнага.
Выдаткі на ахову працы ў арганізацыях аховы здароўя Магілёўскай вобласці ўзраслі амаль на 20%. Пра гэта карэспандэнту паведамілі ў абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў аховы здароўя.
Найноўшае абсталяванне, сучасныя тэхналогіі, высокі ўзровень спецыялістаў – задача для міжраённых медыцынскіх цэнтраў Магілёўшчыны. Прыклад – кардыяцэнтр абласной клінічнай бальніцы.
Сёння перад аховай здароўя стаіць задача – аптымізавацца, гэта значыць стварыць рэгіянальныя і міжраённыя цэнтры для аказання вузкай спецыялізаванай меддапамогі. Кардыяцэнтр у Магілёўскай абласной бальніцы – добры прыклад таго, як працуе гэты план. У яго аснове – найноўшае абсталяванне, сучасныя тэхналогіі, высокі ўзровень спецыялістаў і якасці аказання дапамогі.
Больш за 100 хлопцаў і дзяўчат сабраў у Магілёве абласны фестываль творчасці студэнцкіх атрадаў «Маладосць у байцоўцы». На некалькі гадзін Пячэрскі лесапарк ператварыўся ў свята музыкі, творчасці і спорту.
У Кіраўску завешыўся суперфінал чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па пляжным футболе сярод мужчынскіх каманд.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 6 жніўня кіраўнік спраў аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Курыруюцца пытанні: справаводства і кантроль за выкананнем дакументаў, рэалізацыя заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб і па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.
Рыцарскія турніры і свята сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст. Мсціслаў – 2022» пройдуць 6 жніўня. Пра гэта паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мсціслаўскага райвыканкама.
Традыцыйны фестываль сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст. Мсціслаў» сёлета прапануе гасцям свята насычаную творчую праграму. Тэматычныя інтэрактывы, разнастайныя актыўнасці, выставы-кірмашы вырабаў ручной працы, экскурсіі, тэматычныя квэсты і сапраўдныя рыцарскія бітвы – на працягу дня ўвесь горад ператворыцца ў вялікую фестывальную пляцоўку.
Учора адбылося закрыццё спартакіяды дэпутацкага корпуса Магілёўскай вобласці, якая праходзіла ў Кіраўскім раёне 30–31 ліпеня, і ўрачыстае ўшанаванне пераможцаў спаборніцтваў.
У кошык ідуць ранняспелыя плады гатунку «Жэнева Эрлі».
– Сабралі ўжо больш за дзве тоны, за тыдзень плануем яшчэ пяць, – расказвае галоўны тэхнолаг прамысловага саду Алена Юркавец. – Ранніх ўсяго будзе каля 15 тон, а ў цэлым яблычны ўраджай складзе 3 тысячы тон. Спачатку мы забяспечваем мясцовыя крамы Магілёўшчыны, а потым экспартуем. Летась 200 тон павезлі прама з саду, потым рэалізоўвалі ўжо са сховішча.
Усяго яблынь гатунку «Жэнева Эрлі» ў «Рассвеце» – 18 гектараў. Леташні ўраджай перавысіў трэць у агульным рэгіянальным паказчыку.
У гэтым годзе сельскія гаспадаркі Магілёўскай вобласці вырасцяць больш бульбы, чым год таму. Гэта звязана з павелічэннем пасяўных плошчаў, а таксама – са спрыяльным надвор’ем.
Зараз фермерскія гаспадаркі Магілёўшчыны капаюць маладую раннюю бульбу. Першыя вынікі іх працы ўсяляюць аптымізм у агульны ўраджай. Здымачная група «“Беларусь 4” Магілёў» пабывала на бульбяных палях у Магілёўскім раёне.
У Бабруйскім раёне завяршылі ўборку азімага ячменю, актыўна прыбіраюць рапс і выбарачна прыступілі да азімай пшаніцы. Пра гэта расказаў першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бабруйскага райвыканкама Аляксей Жураўлёў.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі запрашае магіляўчан і гасцей горада прыняць удзел у дабрачыннай акцыі «У школу з Добрым Сэрцам». Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце грамадскага аб’яднання «БРСМ».
Мерапрыемства стартуе 1 жніўня і будзе праходзіць штодня з 15.00 да 18.00 у ААТ «Універмаг “Цэнтральны”».
У кансалідаваны бюджэт Магілёўшчыны за 1 паўгоддзе ад арганізацый дзяржаўнага сектара эканомікі паступіла Br464,4 млн. На іх долю прыпадае 60,8% агульных уліванняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры абласной інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь.
Ад арганізацый недзяржаўнага сектара паступіла Br230,3 млн. (30,2%), індывідуальныя прадпрымальнікі заплацілі Br40,7 млн. (5,3%), фізічныя асобы – Br28,1 млн. (3,7%).
Агульныя паступленні ў бюджэт вобласці склалі Br 763,5 млн.
Жыхары прыватнага сектара па вуліцы Астроўскага ў Магілёве шмат гадоў просяць зрабіць тратуары: на ўчастку ад Пушкінскага праспекта да транспартнага кальца вуліцы Цярохіна вельмі інтэнсіўны рух машын.
З гэтай праблемай магілёўцы звярнуліся на праграму «Губернатар-анлайн» з удзелам кіраўніка вобласці Анатоля Ісачанкі, якая ў красавіку была ў прамым эфіры на тэлеканале «“Беларусь 4” Магілёў». Як і калі будзе вырашана праблема?
Диалоговая площадка, главной целью которой стала комплексная проработка вопроса внедрения с нового учебного года единых подходов к школьной форме, собрала в Могилеве около 300 участников со всего региона.
Цана карыстання школьнай навучальнай літаратурай у новым навучальным годзе вырасце неістотна. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале Міністэрства адукацыі.
Павелічэнне цаны звязана са змяненнем значэння базавай велічыні. «Кошт школьных падручнікаў складае 0,5 базавай велічыні, якая з 1 студзеня 2022 года складае Br32. У сувязі з гэтым кошт карыстання школьнымі падручнікамі ў Беларусі павялічыцца да Br16. У параўнанні з мінулым годам, калі базавая велічыня складала Br29, цана павялічылася ўсяго на Br1,5», – гаворыцца ў паведамленні.
На эксперыментальным полі ў ААТ «Александрыйскае» прыбіраюць ураджай азімага ячменю. Тут на 120 га – 4 віды новай для гаспадаркі культуры: сарты і гібрыды беларускай селекцыі і замежныя. І, як гавораць спецыялісты, першы ўраджай паказаў, што стаўка на азімы ячмень сябе апраўдала.
Адзіныя адметныя элементы школьнай формы з новага навучальнага года чакаюць вучняў Магілёўшчыны. Да дзелавога стылю адзення дададуцца аднолькавыя гальштукі, нашыўкі з эмблемай школы або, напрыклад, камізэлькі навучальнай установы.
Багатымі ў гэтым годзе былі віды на ўраджай збожжавых і рапсавых палёў у адкрытым акцыянерным таварыстве «“Рассвет” імя К. П. Арлоўскага» Кіраўскага раёна. І пацвердзілі чаканне высокімі намалотамі ўжо на пачатковым этапе уборачнай кампаніі – жніва азімага ячменю. Зборы яго збожжа тут склалі 77 цэнтнераў з гектара.
Навучэнцы Магілёўскага медыцынскага каледжа ў гэты летні сезон актыўна працуюць ва ўстановах аховы здароўя Магілёва ў складзе студэнцкіх атрадаў. Для іх гэта магчымасць набрацца вопыту, бліжэй пазнаёміцца з прафесіяй і падзарабіць грошай да новага навучальнага года.
Да восеньскага ўздыму вірусных захворванняў рыхтуюцца медыцынскія ўстановы Магілёўшчыны. Медыкі заклікаюць ўжо цяпер прыйсці на прышчэпку супраць каранавіруса.
Вопыт папярэдніх хваляў эпідэміі паказвае, што калектыўны імунітэт дазволіць эфектыўна супрацьстаяць вірусу, а прышчэпленыя людзі захворванне пераносяць лягчэй. І зараз – самы спрыяльны перыяд для вакцынацыі ад кавіду.
Переводчик