Архіў навін

У Магілёве на пазачарговай сесіі гарадскога Савета дэпутатаў зацверджаны на пасадзе новы старшыня гарвыканкама Сяргей Чарткоў. Яго назначэнне ўзгоднена 27 сакавіка кіраўніком дзяржавы. Калектыву гарадскога выканаўчага камітэта новага кіраўніка прадставіў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Ён падкрэсліў, што Сяргей Чарткоў зарэкамендаваў сябе як высокакваліфікаваны, мэтанакіраваны і патрабавальны кіраўнік, які валодае прафесійнай кампетэнтнасцю, навыкамі стратэгічнага і тактычнага планавання.
Лагатып (знак) 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне зацверджаны, паведамілі ў Міністэрстве культуры. Лагатып аўтараў Максіма Шніпа і Крысціны Пачабут перамог у конкурсе, аб'яўленым Міністэрствам культуры Беларусі.
Сёлета выпускнікі інжынерных класаў змогуць паступіць у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій без экзаменаў. Аб гэтым расказалі ў ВНУ.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка прадставіў сёння падчас пазачарговага пасяджэння сесіі Крычаўскага раённага Савета дэпутатаў новага кіраўніка раёна Аляксея Шарая. Кандыдатура Аляксея Шарая на пасаду кіраўніка раёна была ўзгоднена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам 27 сакавіка. Анатоль Ісачанка ахарактарызаваў Аляксея Шарая як прафесіянала сваёй справы, адказнага і добрасумленнага кіраўніка, які мае неабходны досвед працы ў органах дзяржкіравання.
У Беларусі пасеялі раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі, проса) на 306,9 тыс. га, што складае 50,6 працэнта да плана, паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання. Тэмпы пасяўной перавышаюць мінулагоднія. У Брэсцкай вобласці збожжавыя пасеяны на плошчы 90,2 тыс. га, у Віцебскай - 9,2 тыс. га, у Гомельскай - 44,3 тыс. га, у Гродзенскай - 64 тыс. га, у Мінскай - 51,2 тыс. га, у Магілёўскай - 47,9 тыс. га.
У раёне вуліцы Гагарына ў Магілёве зносяць прыватны сектар. Тут рыхтуецца пляцоўка для будоўлі новай школы. Праект тыпавы. На 1020 месцаў з басейнам. Падобную школу нядаўна адкрылі ў горадзе на скрыжаванні Стасава-Грышына. Да актыўнай будоўлі плануюць прыступіць у траўні. Пакуль зносяць прыватныя дамы пад катлаван. У гэтай мікразоне яшчэ плануецца пабудаваць 4 жылыя шматпавярховыя дамы. Рэалізацыя праекту чакаецца да 2027 года.
На знакавым не толькі для магіляўчан, але і для ўсіх беларусаў месцы, дзе ў ліпені 1941-га на працягу 23 сутак чырвонаармейцы і народнае апалчэнне стрымлівалі націск фашыстаў, сёння ідзе грандыёзная будоўля. Праз нейкі час тут расчыніць дзверы Музей Славы Магілёўшчыны, які прадставіць інфармацыю не толькі пра Вялікую Айчынную, але і пра даваеннае і пасляваеннае жыццё рэгіёна, сучасныя дасягненні. Нашыя карэспандэнты сустрэліся з тымі, хто рэалізуе праект.
Казіміраўскі лес у Магілёве старажылы называлі могілкамі - у перыяд акупацыі абласнога цэнтра нямецка-фашысцкія захопнікі па начах, удалечыні ад старонніх вачэй, расстрэльвалі тут мірных жыхароў: старых, жанчын, дзяцей... У 1970-е гады непадалёк ад гэтага лесапарку па вул. Раўчакова ўсталявалі камень з таблічкай у памяць аб тых, чые жыцці абарвалі нацысты. Журботнае і памятнае месца размясцілася ўдалечыні ад праезнай часткі ў невялікай прамзоне, а таму тут не часта можна сустрэць турыстаў або наведвальнікаў...
Вынікі XVIII Міжнароднага маладзёжнага форуму «M.@rt.кантакт» падвялі ў Магілёве 27 сакавіка ў Сусветны дзень тэатра. Гран-пры, на думку экспертнага журы, удастоены спектакль «Палата №6» Тэатра-фестывалю «Балтыйскі дом» з Санкт-Пецярбурга.
Прыём абітурыентаў на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі ў ВНУ будзе здзяйсняцца з 27 чэрвеня па 2 ліпеня. Пра гэта распавёў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчаў на прэс-канферэнцыі «Аб уступнай кампаніі 2025 года», якая прайшла ў Нацыянальным прэс-цэнтры.
Адкрыты Кубак Рэспублікі Беларусь па дзюдо на прызы апякунскай рады грамадскага аб'яднання «Беларуская федэрацыя дзюдо» пройдзе ў Магілёве з 2 па 5 красавіка. Спаборніцтвы пройдуць у спартыўным комплексе «Алімпіец». Спаборнічаць спартсмены будуць у індывідуальнай праграме і сярод змешаных каманд. У індывідуальных спаборніцтвах выступяць мужчыны: 60, 66, 73, 81, 90, 100, 100 кг, абсалютная катэгорыя, а таксама жанчыны: 48, 52, 57, 63, 70, 78, 78 кг, абсалютная катэгорыя.
Фіналісты XVIII рэспубліканскага конкурсу «Энергамарафон», які праходзіць у Магілёве, прадставілі свае праекты і крэатыўныя работы на выставе ў абласным цэнтры творчасці.
Адзіныя тэрміны правядзення цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) і цэнтралізаванага экзамену (ЦЭ) дазваляюць стварыць роўныя ўмовы для ўсіх абітурыентаў. Гэта адзначыў першы намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Бахановіч, які таксама назваў даты правядзення гэтых выпрабаванняў у 2025 годзе на прэс-канферэнцыі «Аб уступнай кампаніі 2025 года», якая прайшла ў Нацыянальным прэс-цэнтры.
У Магілёўскай вобласці падаражэе праезд у грамадскім транспарце. Адпаведнае рашэнне Магілёўскага аблвыканкама апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале. У Магілёве праезд у грамадскім гарадскім транспарце падаражэе з Br0,8 да Br0,9. Кошт праезду на экспрэсных маршрутах складзе Br1. Зменіцца і кошт праязных білетаў. Так, кошт праязнога білета на адзін від транспарту (аўтобус або тралейбус) у Магілёве складзе Br40,5; а агульны - Br54,05. У Бабруйску кошт праязнога білета асобна на аўтобус або тралейбус - Br39,43; агульны - Br52,92.
Сёння, 27 сакавіка, у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова адбылася прэзентацыя кнігі «Наш Прэзідэнт». Месца для прадстаўлення выдання сімвалічнае - менавіта гэта ВНУ заканчвала кіраўнік дзяржавы. Азнаёміцца з новым выданнем прыйшлі прадстаўнікі працоўных калектываў, арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў, студэнты - усяго каля 500 чалавек. Дарэчы, гэта першая прэзентацыя кнігі ў рэгіёне.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў давесці да ладу Брэст і Магілёў. Такую задачу кіраўнік дзяржавы паставіў 27 сакавіка, узгадняючы назначэнне кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў. На пасаду старшыні Магілёўскага гарвыканкама быў узгоднены генеральны дырэктар Магілёўскага завода ліфтавага машынабудавання Сяргей Чарткоў. «Гавораць, што дырэктары цяпер моцна трымаюцца за завадскую трубу. Аказваецца, не. Або цябе там «нахілілі», прымусілі?» - спытаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 сакавіка ўзгадніў назначэнне кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў. Генеральны дырэктар Магілёўскага завода ліфтавага машынабудавання Сяргей Чарткоў узгоднены старшынёй Магілёўскага гарвыканкама. Кіраваць Бабруйскім райвыканкамам стане гендырэктар РУП «Купалаўскае» - кіруючая кампанія холдынга» Міхаіл Крыцкі.
Фатаграфія салдата вермахта, якая была зроблена ў лістападзе 1941 года ў Бабруйскай крэпасці, дзе з першых дзён акупацыі нацысты стварылі лагер для савецкіх ваеннапалонных. У лагеры знаходзілася некалькі тысяч чалавек.
Артысты Арлоўскага дзяржаўнага тэатра для дзяцей і моладзі «Свабодная прастора» прадставілі мюзікл «Кармэн. Гісторыя Хасэ» ў рамках фестывалю «M.@rt.кантакт-2025».
У Магілёве па ініцыятыве Магілёўскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» ушаноўвалі маці, якія нарадзілі 25 сакавіка, у дзень інаўгурацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.
Сёння «Магілёўаблгідрамет» - гэта 7 станцый (адна ў Магілёве і 6 у раёнах), больш за 130 прафесійных супрацоўнікаў, і сучаснае абсталяванне. А першыя назіранні за надвор'ем у Беларусі пачалі весці менавіта ў Магілёве, яшчэ ў 1808 годзе.
Хакеісты бабруйскага «Дынама-Шынніка» ўдала стартавалі ў раўндзе плей-ін Маладзёжнай хакейнай лігі сезона-2024/25. Пуцёўку ў чвэрцьфінал Заходняй канферэнцыі падапечныя Андрэя Міхалёва аспрэчваюць з чарапавецкім «Алмазам». Па выніках рэгулярнага чэмпіянату нашы хлопцы занялі другое месца ў «Срэбным» дывізіёне Захаду, хакеісты «Алмаза» фінішавалі сёмымі ў элітным «Залатым» дывізіёне канферэнцыі. У «гладкім» сезоне бабруйчане і чарапаўчане сустракаліся двойчы, абодва разы пераможцамі з лёду сыходзілі юныя дынамаўцы (7:5 і 1:0).
У Беларусі з 21 па 25 красавіка пройдзе трэці Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Мерапрыемства накіравана на садзейнічанне ў працаўладкаванні навучэнскай моладзі і выпускнікоў навучальных устаноў. Кірмаш будзе праходзіць не менш як тры дні ў кожным абласным горадзе і буйных гарадах з колькасцю насельніцтва больш як 50 тыс., а ў невялікіх рэгіёнах - на працягу двух дзён.
Творчую сустрэчу і майстар-клас «Прафесія артыст» для навучэнцаў Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў правёў народны артыст Расійскай Федэрацыі, рэжысёр, акцёр МХАТ ім. М. Горкага, педагог акцёрскага майстэрства ўніверсітэта «Сінэргія» Міхаіл Кабанаў. Тэматычная сустрэча прайшла ў рамках XVIII Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму «M.@rt.кантакт».
Купюра ў Br80 з'явіцца ў Беларусі да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, паведамілі ў Нацыянальным банку Беларусі.
У Магілёўскай вобласці ёсць адзінае прадпрыемства, якое комплексна дапрацоўвае насенне - сушыць яго, чысціць ад пустазелля. І даводзіць усе паказчыкі да патрабаваных ДАСТаў. Гэта прадпрыемства так і называецца – «Насенне траў».
Урачыстая цырымонія адкрыцця юбілейнага XX Турніру па спартыўнай акрабатыцы «Кіндэр-сюрпрыз» 25 сакавіка адбылася ў Магілёве. Сёлета ў спаборніцтвах бяруць удзел больш за сто юных спартсменаў з усёй Беларусі ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў. Сваё майстэрства яны прадэманструюць у пяці акрабатычных відах: мужчынскія, жаночыя і змешаныя пары, жаночыя тройкі і мужчынскія чацвёркі. У парадзе-адкрыцці спаборніцтваў прыняў удзел начальнік аддзела спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама Дзмітрый Лацянкоў, які даваў наказ маладым спартсменам на дасягненне найлепшых вынікаў.
Тэатр юных гледачоў імя А.А. Бранцава з Санкт-Пецярбурга на XVIII Міжнародным маладзёжным тэатральным форуме «М.@rt.кантакт – 2025» прадставіў спектакль па п'есе Чэхава «Мядзведзь».
Абласны культурны праект-канцэрт «Будучыня пачынаецца з прыгожага» прайшоў 25 сакавіка на сцэне Палаца культуры вобласці ў Магілёве. Яго галоўная асаблівасць у тым, што разам з прафесійным аркестрам выступала таленавітая моладзь з усяго рэгіёна.
Прамую тэлефонную лінію ў Магілёўскім аблвыканкаме 29 сакавіка правядзе намеснік старшыні аблвыканкама Генадзь Іванавіч Дзенгалёў. Свае пытанні можна будзе задаць з 9.00 да 12.00 па тэл. 8 (0222) 50-18-69.