Магілёўскай вобласці ўдалося немагчымае - тут мы, па сутнасці, правялі маленькі чэмпіянат свету - па арганізацыі, уражаннях, узроўню ўдзельнікаў. Такое меркаванне выказаў галоўны суддзя спаборніцтваў па караце, першы намеснік старшыні Беларускай федэрацыі каратэ Аляксандр Краевіч пасля цырымоніі закрыцця спаборніцтваў у рамках ІІ Гульняў краін СНД.