Арганізатарам пошукавай вахты ў Быхаўскім раёне традыцыйна выступае Магілёўскі абласны клуб «Вікру», удзельнічае таксама 52-і асобны спецбатальён міністэрства абароны. Да пошукаў далучыліся ўсе, каму неабыякавая гісторыя: пошукавікі са Жлобіна, Мінска і Тульскай вобласці Расіі, школьнікі з Быхава і Магілёва. На гэты момант пашукавікі паднялі астанкі 11 без вестак зніклых чырвонаармейцаў у гады ВАВ і знайшлі 4 медальёны.