Архіў навін

Самы хуткі тэмп узяў Горацкі раён. У лідэрах тут - механізатар КСУП «Аўсянка імя І. І. Мельнікава» Міхаіл Купалаў. Ён быў лепшым на ўкосе траў у мінулым годзе, мае намер узначаліць гонку і ў гэтым сезоне. - Не маю права па-іншаму. Сын займаецца акадэмічным веславаннем і ўваходзіць у нацыянальную зборную - у складзе васьмёркі перамог на Гульнях БРІКС. Ён лепшы ў спорце, і я ў сваёй справе павінен. З пяці раніцы на нагах і кручуся ў палях дацямна. У сярэднім намотваю 50 - 70 гектараў, але асабісты рэкорд - сотка!
На рэспубліканскім свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») будзе арганізавана работа спартыўна-забаўляльнай і турыстычнай пляцовак. Пра гэта расказалі арганізатары свята. Усе ахвочыя змогуць пагуляць у лазертаг, атрымаць майстар-клас па варкаўце, пазаймацца на вулічных трэнажорах. Тут жа будуць арганізаваны паказальныя выступленні спартсменаў, розныя конкурсы, гульні і іншыя актыўнасці, адбудзецца прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу Магілёўскай вобласці - розных аграсядзіб і санаторыяў.
Яе прысвяцілі 80-й гадавіне вызвалення Бабруйска і раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Тут усё, як у чэрвені 1944 гады. Намёты, тэхніка і зброя – лагер размясціўся каля вёскі Шчаткава. Побач уладкавалі ваенны шпіталь, палявую пошту і кухню. Удзельнікамі сталі каля 400 чалавек з 65 ваенна-гістарычных клубаў з Беларусі і Расіі. Прыбылі госці з краін Балтыі і Ізраіля. Усіх аб'ядноўвае агульная гісторыя, культура і беражлівыя адносіны да памяці.
Чэмпіён Беларусі па пляжным футболе магілёўскі ЦАР паспяхова пачаў новае нацыянальнае першынство, атрымаўшы перамогі ва ўсіх сямі праведзеных паядынках.
Намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Святлана Нячай у эфіры тэлеканала СТВ расказала аб змяненнях у нацыянальным календары прышчэпак.
Сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання пачнуць выдаваць у Беларусі сёння.
Магілёў - горад са шматвяковай гісторыяй і слаўнымі традыцыямі. Аб гэтым заявіў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка падчас урачыстага мерапрыемства, прысвечанага 757-годдзю горада.
Стварэнне камфортных і спрыяльных умоў для жыцця людзей - такі прыярытэт у працы мясцовых органаў улады ў самым пачатку года вызначыў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка на сустрэчы з актывам вобласці. Усе пытанні, якія ўзнікаюць у людзей, патрабуюць самага ўважлівага падыходу. Як гэта працуе на Магілёўшчыне – глядзіце ў інфармацыйна-аналітычнай праграме «Днямі» ў праекце «Што зроблена?! Пад пільнай увагай губернатара».
Заслужаныя авацыі сарвалі сёння юныя беларускія грацыі, якія сталі лепшымі ў групавым мнагаборстве ў мастацкай гімнастыцы VIII Гульняў «Дзеці Азіі», якія праходзяць у Якуцку. Аб гэтым паведамляе прэс-служба Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 чэрвеня, напярэдадні Дня Незалежнасці і 80-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, правёў цырымонію ўзнагароджання выпускнікоў і выкладчыкаў устаноў вышэйшай адукацыі. «Сёння лёс цалкам заслужана прывёў вас у святую святых палітычнага жыцця краіны - у Палац Незалежнасці, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Тут бываюць розныя людзі: высокія замежныя госці, вышэйшыя службовыя асобы, людзі, якія атрымліваюць дзяржаўныя ўзнагароды і навуковыя ступені».
Драйверам росту эканомікі з'яўляецца міжрэгіянальнае супрацоўніцтва, а Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі - ідэальная пляцоўка для ўстанаўлення двухбаковага ўзаемадзеяння. Аб гэтым журналістам расказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
АСВОД правёў рэйд у Магілёве з мэтай прафілактыкі няшчасных выпадкаў на вадзе. Пра гэта паведамілі ў АСВОД. Рэйд прайшоў паблізу ракі Дняпро ў раёне вуліцы Гагарына, на Фацінскім заліве з удзелам устаноў адукацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва, а таксама з зацікаўленымі службамі. Мабільная група кантралявала выкананне правілаў бяспекі жыцця людзей у месцах масавага адпачынку ля вады.
На Прававым форуме Беларусі ў перыяд з 28 чэрвеня 2024 года па 8 ліпеня 2024 года праводзіцца публічнае абмеркаванне праекта рашэння Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў «Аб устанаўленні пераліку», якім прадугледжваецца ўстанаўленне пераліку населеных пунктаў і тэрыторый па-за населенымі пунктамі Магілёўскай вобласці.
Ужо тыдзень міжнародны маладзёжны патрыятычны праект «Дарогамі Памяці і Славы» крочыць па Магілёўскай вобласці. Яго ўдзельнікі з Беларусі і Расіі наведалі Чавускі, Клімавіцкі, Крычаўскі раёны. Цяпер іх шлях працягваецца па Смаленскай і Бранскай абласцях нашай усходняй суседкі.
У Бабруйску праходзіць рэспубліканская грамадска-патрыятычная акцыя «Дарогамі славы». У азнаменаванне 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў дзясяткі машын з прадстаўнікамі працоўных калектываў раёна, грамадскіх аб'яднанняў БРСМ, «Белая Русь», «Патрыёты Беларусі» і ФПБ накіраваліся па дарозе баявой славы ў бок Бабруйскай крэпасці, каб ускласці мемарыялу ахвярам фашызму і ўшанаваць іх памяць хвілінай маўчання.
У Беларусі працягваецца цыкл мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай грамадска-патрыятычнай акцыі «Дарогамі славы». З ініцыятывай яе правядзення выступілі грамадскія аб'яднанні, якія ўваходзяць у Штаб патрыятычных сіл. Сёння, 27 чэрвеня, да праекту далучыўся Бабруйскі раён. Праект «Дарогамі славы» прысвечаны аперацыі «Баграціён». Гэта не толькі найбуйная, але і адна з самых выбітных па задуме, адвагі, прадуманасці аперацый у сусветнай гісторыі. Менавіта дзякуючы ёй была вызвалена Беларусь і стала магчымым вызваленне ад фашызму дзяржаў Заходняй Еўропы.
У Магілёве завяршыўся Х рэспубліканскі агляд-конкурс прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў кадравых падраздзяленняў органаў унутраных спраў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МУС. Як адзначыў намеснік міністра ўнутраных спраў Дзмітрый Карзюк, мерапрыемства прайшло ў атмасферы спаборнасці, таварыства і ўзаемавыручкі. Кожны з удзельнікаў паказаў найлепшыя якасці і пацвердзіў высокі прафесійны ўзровень. Ён падзякаваў удзельнікам за самааддачу, выказаўшы ўпэўненасць, што спаборніцкі вопыт дасць магчымасць яшчэ лепш і якасней выконваць службовыя абавязкі.
Магілёў вызвалілі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў войскі 2-га Беларускага фронту 28 чэрвеня 1944 года пасля прарыву абароны суперніка па рэках Проня, Бася і Днепр падчас Беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён» - адной з найбуйнейшых ваенных аперацый Вялікай Айчыннай вайны.
З 1 ліпеня зменіцца парадак назначэння выплаты бальнічных тым, хто працуе. У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны ўпэўнены: навацыя дапаможа ўстанавіць роўныя падыходы ў аплаце бальнічных у залежнасці ад удзелу работнікаў у сістэме дзяржаўнага сацстрахавання, зменшыць колькасць памылак бухгалтарскіх службаў у гэтай сферы і знізіць нагрузку на бізнес пры назначэнні і разліку дапамогі. Якія навіны нас чакаюць? Чаму аплата бальнічнага павялічыцца?
Цырымонія ўзнагароджання актыву рэгіёна, які быў задзейнічаны ў арганізацыі і правядзенні выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання, адбылася ў Магілёве. Удзел у ёй узялі старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка і памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк.
У Дрыбінскім раённым Доме рамёстваў поўным ходам ідзе падрыхтоўка да рэгіянальнага конкурсу «Купальскі вянок». Пра гэта паведамілі арганізатары свята Купалле («Александрыя збірае сяброў»). Майстры робяць апошнія рыскі будучай конкурснай працы – купальскі вянок «Кветкавыя мары роднай зямлі». «Вянок, даўжынёю ў 1 метр, робяць з прыродных матэрыялаў, якія сабраны на палях, лугах Дрыбінскага краю, - падзяліліся суразмоўцы. - У яго ўваходзіць больш за дзесяць відаў раслін, праца і старанне майстроў і, вядома ж, любоў да роднай, прасвяднай прыгажосцю зямлі».
У Беларускім дзяржаўным універсітэце харчовых і хімічных тэхналогій сёння, 27 чэрвеня, пачаўся прыём дакументаў у абітурыентаў, якія паступаюць на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. У рамках набору зацверджаны 102 мэтавыя месцы. Сярод спецыяльнасцей — «аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей», «тэхналагічныя машыны і абсталяванне», «абсталяванне і тэхналогіі вакуумнай, кампрэсарнай і нізкатэмпературнай тэхнікі», «вытворчасць прадуктаў харчавання з расліннай сыравіны», «вытворчасць прадуктаў харчавання з жывёльнай сыравіны», «вытворчасць і перапрацоўка палімерных матэрыялаў».
Напярэдадні ўборачнай кампаніі прафсаюзы вывучылі, як арганізавана гарачае харчаванне для аграрыяў Глускага раёна. Абеды для іх рыхтуюць работнікі кафэ «Маладосць». Адсюль харчаванне штодзень механізатарам проста ў поле дастаўляюць вадзіцелі сельгасарганізацый. Старшыня Глускага раённага аб'яднання прафсаюзаў Сяргей Слічонак наведаў аграфірму «Слаўгарадскі». Асаблівую ўвагу ён удзяліў якасці ежы, умовам дастаўкі гарачага харчавання і пітной вады.
Адкарэктаваны пералік укладанняў, якія ўваходзяць ва ўніверсальную аптэчку першай дапамогі. Гэта прадугледжана пастановай міністэрства №99 ад 12 чэрвеня 2024 года, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале. Згодна з унесенымі карэкціроўкамі, у аптэчку першай дапамогі павінны быць укладзены тэрмометр электронны і вымяральнік артэрыяльнага ціску (раней - тэрмометр медыцынскі электронны і танометр). Пры гэтым колькасць прыбораў могуць вызначаць юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі самастойна ў залежнасці ад патрэбнасці.
У Магілёве супрацоўнікі органаў унутраных спраў правялі тактыка-спецыяльныя вучэнні па рэагаванні на няштатныя сітуацыі, якія ўзнікаюць на тэрыторыі спарткомплексу пры правядзенні масавых мерапрыемстваў. Пра гэта паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама. У вучэннях прыняў удзел начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама Ігар Шчарбачэня, кіраўнікі міліцыі грамадскай бяспекі і ўсіх тэрытарыяльных АУС вобласці.
33 млн т цэменту выпусціў Беларускі цэментны завод у Касцюковічах, адно з прадпрыемстваў холдынгу «Беларуская цэментная кампанія», з моманту пуску завода - за 27 гадоў сваёй працы. Пра гэта паведамілі ў БЦК. У 2023 годзе на заводзе вырабілі 2002000 т цэменту, а ў бягучым годзе ўжо выпушчана 922 тыс. т. «Аб'ёмы вытворчасці прадукцыі істотна павялічыліся за апошнія некалькі гадоў: з 2021 года выпуск цэменту склаў амаль 7 млн т», - адзначылі ў холдынгу.
Патрыятычнае выхаванне і летняя занятасць дзяцей і моладзі - у фокусе ўвагі дэпутацкага корпуса
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў выязны прыём грамадзян у Дрыбінскім райвыканкаме. Да кіраўніка рэгіёну звярнуліся некалькі чалавек, у ліку асноўных пытанняў - якасць капітальнага рамонту дамоў, транспартныя зносіны паміж населенымі пунктамі, праблема безгаспадарнага жылля ў вёсках.
У мерапрыемстве бяруць удзел прадстаўнікі кітайскага горада Цяньцзіня, прадстаўнікі абласной вертыкалі ўлады, кіраўніцтва магілёўскага ўніверсітэта і іншых устаноў адукацыі Магілёва.
У Магілёве прайшоў II гарадскі маладзёжны інтэлектуальны квіз «Пра_Беларусь», арганізаваны гарадскім аб'яднаннем прафсаюзаў. Удзельнікамі спаборніцтва сталі 10 каманд маладых спецыялістаў, пра гэта паведамляецца на інфармацыйным партале федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.