Архіў навін

Палявы інтэнсіў. Якія віды на ўраджай? Ці апраўдалі сябе эксперыменты ў 2024 годзе? Як перапрацоўшчыкі ацэньваюць якасць сыравіны? І што з кадрамі ў АПК? У студыі ток-шоу «Па сутнасці» сабраліся навукоўцы, дэпутаты, прадстаўнікі мясцовай вертыкалі і людзі зямлі.
Па словах адказнага сакратара прыёмнай камісіі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Сяргея Рубца, падача дакументаў ідзе поўным ходам, а кардынальных змен у працы сяброў камісіі ў параўнанні з мінулым годам няма. - За тры дні - 263 заявы (25 з іх падалі выпускнікі агракласаў). Традыцыйна запатрабаванай застаецца спецыяльнасць «правазнаўства»: на восем вакантных месцаў - 20 заяў, - падкрэслівае суразмоўца.
Непагадзь напаткала Магілёўшчыну! 14 ліпеня па Беларусі прайшоў навальнічны фронт з парывамі ветру да 29 м/с. Па аператыўных звестках, пацярпелі 268 населеных пунктаў. Сярод іх 10 раёнаў Магілёўскай вобласці. Ад падзення дрэва загінула дзяўчынка. Ад маланак узніклі тры пажары. Паводле інфармацыі энергетыкаў, у момант непагадзі электразабеспячэнне знікла ў 615 населеных пунктах. Без электрычнасці на гэты момант яшчэ знаходзяцца 280 населеных пунктаў.
Магілёўскі абласны гісторыка-патрыятычны клуб ВІККРУ адзначае сваё 30-годдзе. Пачынаючы з аднаго атрада пошукавікаў, зараз гэты клуб - маштабнае аб'яднанне аднадумцаў і патрыётаў краіны. Тут вядуцца нават навукова-даследчыя працы.
Для аператыўнага аднаўлення энергазабеспячэння задзейнічана 107 аварыйна-аднаўленчых брыгад энергетыкаў і 143 адзінкі спецтэхнікі. Часовыя схемы электразабеспячэння малочнатаварных ферм забяспечаны 11 перасоўнымі аўтаномнымі крыніцамі энергіі. Па стане на 12 гадзін 15 ліпеня, паводле інфармацыі РУП «Магілёўэнерга», найбольш пацярпелымі застаюцца Быхаўскі, Бабруйскі, Кіраўскі, Чавускі, Слаўгарадскі, Касцюковіцкі і Клімавіцкі раёны.
Традыцыйны хрэсны ход у гонар Баркалабаўскай іконы Божай Маці, дзень святкавання якой адзначаецца 24 ліпеня, адбудзецца 23 ліпеня, паведамляецца на афіцыйным партале Беларускай праваслаўнай царквы. Шлях багамольцаў працягласцю 40 км будзе пралягаць са Свята-Мікольскага манастыра горада Магілёва да Свята-Узнясенскага манастыра ў пасёлку Баркалабава Быхаўскага раёна, дзе знаходзіцца цудатворны абраз. Далучыцца да хроснага ходу можна на любым адрэзку пуці, удакладнілі ў БПЦ.
Выставачны праект «Шагал. La Bible» можна будзе ўбачыць у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.У. Масленікава з 16 ліпеня. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
ХI этнічнае свята ранняй сярэднявечнай культуры «У госці да радзімічаў» адбудзецца 27 ліпеня на пляцоўцы каля Замкавай гары аграгарадка Радамля Чавускага раёна. Як паведамляецца на сайце Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы, адкрыццё свята, заснаванага на стылістыцы і падзеях 9-11 стст., запланавана на 17.00.
Механізатараў-перадавікаў ЗАТ «Сервалюкс Агра» ўзнагароджвалі прама ў полі. Сяргей Май і Рыгор Бокач да вечара суботы, 13 ліпеня, пераадолелі мяжу ў дзве тысячы тон першымі ў краіне. Павіншаваць камбайнераў прыехалі намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Савіцкі і старшыня Магілёўскага райвыканкама Алег Чыкіда.
Прадукцыю ТАА «Быхаўскі кансервавы завод» спажыўцы ведаюць пад вядомым брэндам «Гаспадар-Барын». Традыцыі застаюцца нязменнымі. Галоўнае - густ і якасць. Стаўку прадпрыемства робіць на строгае захаванне тэхналогіі і асваенне новых відаў прадукцыі. У асноўным прадпрыемства арыентавана на нашу беларускую сыравіну, вырашчаную сельгасвытворцамі. Перад тым, як патрапіць на стол да спажыўца, сыравіна праходзіць уваходны кантроль, дбайную мыйку, апрацоўку і стэрылізацыю ў аўтаклавах.
«Марш Перамогі» арганізаваны Міністэрствам абароны і праходзіць у населеных пунктах, якія асабліва вызначыліся ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, і ў тых, што ў лютым гэтага года былі ўзнагароджаны вымпеламі «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны».
Энергетыкі працягваюць работы па аднаўленні электразабеспячэння ў рэгіёнах, якія пацярпелі ад непагадзі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі. У Гомельскай вобласці прайшлі навальніцы з моцным шквалістым ветрам, парывы якога дасягалі 30 м/с, што прывяло да падзення дрэў на лініі электраперадачы, іх абрыву, а таксама пашкоджання апор. Па звестках на 21.00, электразабеспячэнне парушана ў 368 населеных пунктах Гомельскай вобласці.
Падвядзенне вынікаў абласной патрыятычнай акцыі па стварэнню макетаў медалёў перыяду Вялікай Айчыннай вайны і ўзнагароджанне пераможцаў адбылося сёння ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.У. Масленікава.
Семінар-практыкум «Змест, канцэптуальныя асновы і механізмы рэалізацыі канцэпцыі дзяржаўнай кадравай палітыкі на рэгіянальным узроўні» прайшоў у Бабруйску і сабраў кіраўнікоў кадравых службаў і спецыялістаў па рабоце з кадрамі органаў выканаўчай улады рэгіёну. У мерапрыемстве таксама прыняў удзел старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
У Магілёўскай вобласці будуюцца 10 сучасных малочнатаварных комплексу, паводле ўказа Прэзідэнта № 442. Усе яны павінны быць уведзены сёлета. Арыентыровачны аб'ём інвестыцый - больш за Br200 млн. У Бабруйскім раёне такіх аб'ектаў два - у аграгарадку Міхалёва-1 і каля аграгарадка Целуша.
У азнаменаванне надыходзячага 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама ў сувязі з небывалай цікавасцю беларусаў і гасцей краіны да рарытэтных узораў ваеннай тэхнікі, якія прымалі ўдзел у ваенным парадзе ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Міністэрства абароны Беларусі запускае акцыю «Марш Перамогі». Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным тэлеграм канале Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.
Традыцыі якасці і высокі пакупальніцкі попыт. У дні «Славянскага базару ў Віцебску» адкрылі фірмовую краму самай салодкай фабрыкі Бабруйска – «Чырвонага харчавіка». На прылаўках новага гандлёвага пункта прадстаўлена ўся прадукцыя прадпрыемства: зефір, мармелад, халва, пасціла, дражэ, козінакі, касач і цукеркі - усяго больш за 300 найменняў.
3-4 жніўня ў Мсціславе пройдзе штогадовае свята «Рыцарскі фэст-2024». Гэтымі цёплымі жнівеньскімі днямі горад наведвае мноства турыстаў, людзі прыязджаюць з розных куткоў Беларусі. Падрыхтоўка да фэсту заўсёды доўгая і карпатлівая. У раёне поўным ходам ідзе абмеркаванне святочнай праграмы. Кожны год арганізатары імкнуцца ўносіць нешта новае і цікавае. Так, сёлета для гасцей фэсту на Замкавай гары будзе прадстаўлена сярэднявечная казка «Легенда пра Мсціслаў», а таксама гумарыстычнае трукавае шоу «Няўдалыя сваты» конна-гістарычнага клуба «Залатая шпора».
Рэгіянальны конкурс ансамбляў фальклорнай і народнай песні «З стагоддзя ў век» пройдзе 13 ліпеня ў Чэрыкаўскім раёне. Творчае мерапрыемства арганізуецца ўжо 11-ы раз і традыцыйна становіцца часткай святкавання старажытнага народнага абраду «Бразгун», расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Алена Шаўцова.
Сёння, 12 ліпеня, двума матчамі працягнецца стадыя 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе. «Слонім-2017» прыме брэсцкае «Дынама», а бабруйская «Белшына» згуляе супраць «Мінска».
Больш за 40 удзельнікаў збяруць 12 ліпеня абласныя спаборніцтвы вальшчыкаў лесу «Лесаруб-2024» у Горках. Конкурс прафесійнага майстэрства абяцае быць відовішчным і цікавым, расказала намеснік кіраўніка па ідэалагічнай рабоце Горацкага лясгаса Алеся Закурдаева.
Імпартазамяшчэнне ў фармацэўтычнай галіне - важнейшы складальнік тэхналагічнага суверэнітэту краіны і нацыянальнай бяспекі. Як мы рушылі наперад у рашэнні гэтай задачы?
Урачысты сход, прысвечаны Дню работнікаў падатковых органаў, які сёлета адзначаецца ў Беларусі 14 ліпеня, адбыўся ўчора ў Палацы культуры вобласці.
Двухдзённы семінар-практыкум на тэму «Змест, канцэптуальныя асновы і механізмы рэалізацыі канцэпцыі дзяржаўнай кадравай палітыкі на рэгіянальным узроўні» праходзіць у Бабруйску з удзелам памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектара па Магілёўскай вобласці Леаніда Мартынюка.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка праінспектаваў, як у Клімавічах ідзе падрыхтоўка да маючых адбыцца абласных «Дажынак» і правёў рабочую нараду з кіраўнікамі абласных і раённых службаў, арганізацый, якія адказваюць за выкананне рамонтных і будаўнічых работ.
Пакуль у Магілёве будуюць новы корпус гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, абнаўленні атрымліваюць і іншыя аддзяленні. Беларускі дзіцячы фонд перадаў радзільнаму дому бальніцы аўтаматычны біяхімічны аналізатар. Новы біяхімічны аналізатар дасць магчымасць знізіць неабходны аб'ём крыві для аналізу ў 10 разоў.
Прамую тэлефонную лінію 13 ліпеня ў Магілёўскім аблвыканкаме правядзе намеснік старшыні аблвыканкама Дзенгалёў Генадзь Іванавіч. Пытанні можна будзе задаць з 9.00 да 12.00 па тэлефоне: 8 (0222) 50-18-69.
У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак, адпаведная пастанова Міністэрства аховы здароўя падрыхтавана. Аб гэтым журналістам паведаміла намеснік галоўнага ўрача па эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Дашкевіч.
Уборачная кампанія ў Магілёўскай вобласці ідзе поўным ходам. Асноўныя сілы хлебаробаў зараз сканцэнтраваны на ўборцы азімага ячменю. У Магілёўскім раёне 8 ліпеня ўшаноўвалі першых у рэгіёне тысячнікаў.
У Магілёўскай вобласці на стварэнне дзіцячых дваровых пляцовак выдаткавана больш за 8 мільёнаў рублёў. Магілёў актыўна будуе дзіцячыя гульнявыя комплексы. Нядаўна такі адкрылі ў двары дома № 32 па праспекце Шміта.