RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў

15 Ліпень 2019

Прамую тэлефонную лінію правядзе 20 ліпеня першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Васіль Акуліч

Прамую тэлефонную лінію правядзе 20 ліпеня першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Васіль Іванавіч Акуліч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Каманда Магілёўскай вобласці перамагла на міжнародным злёце юных ратавальнікаў-пажарных

Беларуская каманда перамагла на XVII Міжнародным злёце юных ратавальнікаў-пажарных, які праходзіў з 5 па 12 ліпеня пад Гомелем, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Ксенія Шынгірэй.

Хрэсны ход з Магілёва ў Баркалабава зробяць праваслаўныя паломнікі 23 ліпеня

Хрэсны ход з Магілёва ў Баркалабава зробяць праваслаўныя паломнікі 23 ліпеня. Шэсце прымеркавана да свята ў гонар іконы Божай Маці Баркалабаўскай, якое адзначаецца 24 ліпеня, паведамілі ў Магілёўскай і Мсціслаўскай епархіі.

У Быхаўскім раёне згарэла 30 т сена

У Быхаўскім раёне згарэла 30 т сена. Пра гэта паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

«Белавія» адкрые 15 ліпеня авіярэйс Мінск – Мюнхен

Авіякампанія «Белавія» 15 ліпеня адкрые рэйс па маршруце Мінск – Мюнхен – Мінск, паведамілі ў прэс-службе «Белавія».

12 Ліпень

КДК Магілёўскай вобласці 22-23 ліпеня падчас «гарачых ліній» вывучыць стан школьных стадыёнаў, спартыўных пляцовак і веласіпедных дарожак

У мэтах комплекснага і ўсебаковага вывучэння ходу выканання даручэння кіраўніка дзяржавы, які прадпісвае забяспечыць прывядзенне ў парадак школьных стадыёнаў, спартыўных пляцовак і веладарожак, КДК Магілёўскай вобласці 22-23 ліпеня правядзе «гарачыя лініі» з насельніцтвам рэгіёна па ўказаенай тэматыцы. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні кантрольнага ведамства Аляксей Іглікаў.

КДК Магілёўскай вобласці разгледзеў выкананне ў рэгіёне даручэнняў кіраўніка дзяржавы па навядзенні парадку на аб’ектах сельгаспрызначэння

Калегіяй Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжана выкананне ў рэгіёне даручэнняў кіраўніка дзяржавы па навядзенні парадку на аб’ектах сельгаспрызначэння. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні кантралюючага ведамства Юрый Фралоў.

У Магілёўскай вобласці прыпынена купанне дзяцей і дарослых у 13 зонах адпачынку

У Магілёўскай вобласці прыпынена купанне дзяцей і дарослых у 13 з 50 афіцыйна вызначаных зон для адпачынку. Пра гэта паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Мультымоўны размоўнік распрацавалі выкладчыкі Магілёўскага інстытута МУС

Мультымоўны размоўнік распрацавалі выкладчыкі Магілёўскага інстытута МУС. Пра гэта паведаміў начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін ВНУ, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, капітан міліцыі Сяргей Венідзіктаў.

У мерапрыемствах Дзён моладзі на «Славянскім базары ў Віцебску» прыме ўдзел больш за 50 прадстаўнікоў Магілёўскай вобласці

Больш за 50 прадстаўнікоў Магілёўскай вобласці прыме ўдзел у мерапрыемствах Дзён моладзі на XXVIII Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» 12-13 ліпеня. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ».

Паэтычныя майстэрні з вядомымі літаратарамі ўпершыню пройдуць на «Вялікай бард-рыбалцы»

Міжнародны музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка», які пройдзе 26-28 ліпеня ў п. Грудзічна Быхаўскага раёна, запускае новы праект – «Паэтычныя майстэрні» ад Міжнароднай літаратурнай прэміі «Антонаўка 40+», паведамілі ў аргкамітэце творчага праекта.

Мужчынскі погляд на лялькі прадэманструе дызайнер Сяргей Драздоў магілёўцам

У музеі этнаграфіі Магілёва сёння адкрыецца новы вернісаж – персанальная выстава Сяргея Драздова «Мужчынскі погляд».

11 Ліпень

Рэдактары сайта Магілёўскага аблвыканкама сталі пераможцамі конкурсу на лепшае асвятленне дзейнасці падатковых органаў рэгіёна ў намінацыі «Лепшы інтэрнэт-праект»

Рэдактары сайта Магілёўскага аблвыканкама Вольга Емяльянава і Галіна Радзькова сталі пераможцамі конкурсу сярод журналістаў рэспубліканскіх і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі на лепшае асвятленне дзейнасці падатковых органаў рэгіёна ў 2018 годзе ў намінацыі «Лепшы інтэрнэт-праект».

Пераможцаў абласнога агляду-конкурсу прафесійнага майстэрства ўзнагародзілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама

Ва УУС Магілёўскага аблвыканкама адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэгіянальнага этапу агляду-конкурсу прафесійнага майстэрства. Пра гэта паведамілі ў ведамстве.

У Глуску завяршаюць капітальны рамонт і мадэрнізацыю гімназіі

Гімназія Глуска 1 верасня адчыніць дзверы цалкам абноўленай. Палепшыцца яе матэрыяльна-тэхнічная база, распавёў дырэктар установы адукацыі Сяргей Сяргееў.

Фотавыстава «Мой родны кут» прадстаўлена ў Магілёве

Передвижная фотовыставка «Мой родны кут», приуроченная к Году малой родины, работает в Могилеве. Об этом сообщили в государственном предприятии «Киновидеопрокат».

Міліцыя Магілёўскай вобласці забяспечвае кантроль падчас уборачнай кампаніі

У Беларусі пачалі ўборку новага ўраджаю. Адна з прыярытэтных задач праваахоўнікаў – прафілактыка і спыненне злачынстваў і правапарушэнняў, забеспячэнне бяспекі дарожнага руху ў сферы аграпрамысловага комплексу, паведамілі ў групе інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Лазневых спраў майстры з пяці краін збяруцца на «Вялікай бард-рыбалцы»

Лазневае свята «Лазенькі-2019», якое праходзіць падчас Х Міжнароднага музычнага фестывалю «Вялікая бард-рыбалка» 26-27 ліпеня, збярэ майстроў лазні з пяці краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы і Латвіі, паведамілі ў аргкамітэце мерапрыемства.

У Клічаўскім раёне службовая аўчарка дапамагла знайсці хлопчыка, які заблудзіў у лесе

У Клічаўскім раёне службовая аўчарка дапамагла знайсці 12-гадовага хлопчыка, які заблукаў у лесе. Пра гэта распавяла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

З пачатку года ў жылым сектары Магілёва замянілі 100 ліфтаў

З пачатку года ў жылым сектары Магілёва замянілі 100 ліфтаў. Пра гэта на планёрцы ў гарвыканкаме распавёў генеральны дырэктар Упраўлення камунальнымі прадпрыемствамі горада Андрэй Кіблоў.

Акрамя гэтага, завершаны работы па замене 121 «пераходзячага» з 2018-га года ліфта.