Лёгкаатлетычныя спаборніцтвы «Міжнародны Магілёўскі марафон» адбудуцца 1 кастрычніка ў абласным цэнтры. Традыцыйна гэта мерапрыемства мае адну з галоўных мэт - папулярызацыю і развіццё масавага спорту і здаровага ладу жыцця. Удзельнікам на выбар будуць прапанаваны 3 дыстанцыі: 4км, 10км, 42км195м.