Культура
Пры рэалізацыі дзяржаўнай культурнай палітыкі на тэрыторыі Магілёўскай вобласці намаганні абласнога выканаўчага камітэта, упраўлення культуры аблвыканкама, структурных падраздзяленняў гаррайвыканкамаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, арганізацый культуры вобласці накіраваны на развіццё і эфектыўнае выкарыстанне культурнага патэнцыялу Магілёўшчыны, стварэнне спрыяльных умоў для ўсебаковага развіцця асобаў. Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Рады Міністраў Рэспублікі Беларусь, паказчыкаў Дзяржаўных праграм.
Культурнае абслугоўванне насельніцтва ў Магілёўскай вобласці на 01.01.2026 ажыццяўляюць 681 аб'ект сферы культуры: 309 устаноў клубнага тыпу, 294 публічныя бібліятэкі, 23 музеі, 6 тэатральна-відовішчных арганізацый, 3 паркі, 2 кінапракатныя арганізацыі, метадычны цэнтр народнай творчасці, установа сярэдняй спецыяльнай
адукацыі, 42 установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Асаблівая ўвага надаецца абслугоўванню жыхароў аддаленых і маланаселеных пунктаў, якія не маюць стацыянарных устаноў культуры. У вобласці дзейнічаюць перасовачныя ўстановы культуры (аўтаклубы, бібліобусы, перасоўныя кінавідэаўстаноўкі).
Переводчик