«Бабруйскаграмаш» паставіць больш за 20 адзінак тэхнікі на Мадагаскар
«Бабруйскаграмаш» паставіць 24 адзінкі тэхнікі на Мадагаскар, паведамілі на прадпрыемстве. Кіраўніцтва холдынгу «Бабруйскаграмаш» на чале з генеральным дырэктарам Віктарам Філатавым наведала Рэспубліку Мадагаскар. Падчас візіту адбылася сустрэча з кіраўніком кампаніі Bemaco, якім з'яўляецца Рыяна Салафо Лала.
У Магілёве пройдзе выстава «Беларусь інтэлектуальная»
З 24 па 26 лютага ў спарткомплексе «Алімпіец» у Магілёве плануецца правядзенне буйнамаштабнай выстаўкі «Беларусь інтэлектуальная», якая прадэманструе найноўшыя распрацоўкі і дасягненні навукі і тэхнікі. Асобным сектарам на выставе будуць прадстаўлены дасягненні рэгіёна.
У Магілёўскай вобласці стартаваў новы інвестцыкл: на развіццё рэгіёну накіруюць больш як Br1,3 млрд
Больш як Br1,3 млрд. інвестыцый плануецца накіраваць у гэтым годзе на развіццё Магілёўскай вобласці. Пра гэта расказаў намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Страхар.
«Бабруйскаграмаш» узмацняе супрацоўніцтва з прадпрыемствамі і арганізацыямі Ніжагародскай вобласці Расіі
У рамках нядаўняга рабочага візіту Прэм'ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі ў Ніжні Ноўгарад (Расія) адбыўся бізнес-форум, на якім былі абмеркаваны варыянты супрацоўніцтва і перспектыўныя сумесныя праекты. У прыватнасці, кіраўніцтвам холдынгу «Бабруйскаграмаш», паведамілі на прадпрыемстве, праведзены шэраг перамоваў з прадстаўнікамі дзелавых супольнасцяў Ніжагародскай вобласці, зацікаўленых як у набыцці сельскагаспадарчай тэхнікі, так і ў пастаўках вузлоў і камплектуючых бабруйскаму вытворцу.
На выставе «Прадэкспа» ў Маскве ўдзельнічаюць беларускія прадпрыемствы: у іх ліку – магілёўскі «Дамачай»
Найбуйнейшы ва Ўсходняй Еўропе гастранамічны форум «Прадэкспа» працягвае працу ў Маскве. Сярод удзельнікаў, традыцыйна, беларускія прадпрыемствы. Прадстаўляюць тое, што ўжо ў асартыменце, і тое, што патэнцыйна можа ўстаць на вытворчыя лініі: ад малака і мяса да вытанчаных дэлікатэсаў.
У Кіраўскім раёне аграрыі высадзілі першыя ў гэтым сезоне таматы і агуркі
У Кіраўскім раёне аграрыі высадзілі першыя ў гэтым сезоне таматы і агуркі. Пра гэта паведаміла галоўны тэхнолаг цяплічнага камбіната ААТ «Світанак ім.К.П.Арлоўскага» Марыя Бяляўская. Сёлета ў цяпліцах аграпрадпрыемствы высадзілі таматы на плошчы 3 га. На 2,5 га размясціліся таматы слівападобныя «рамінда F1», яшчэ 0,5 га займаюць таматы гатунку «ксантэра F1». Па словах Марыі Бяляўскай, гэтыя гатункі добра зарэкамендавалі сябе летась, таму і на гэты раз ім аддалі перавагу. У канцы лютага ў цяпліцах «Світанку» высадзяць яшчэ 3 га таматаў гатунку «альтадэна».
Прадпрыемствы Магілёўшчыны будуць удзельнічаць у міжнароднай выставе «Прадэкспа» (відэа)
Найбуйнейшая ў Расіі і Усходняй Еўропе міжнародная выстава прадуктаў харчавання і напояў «Прадэкспа» стартавала ў Маскве. Магілёўскую вобласць прадстаўляюць знакамітыя вытворцы рэгіёну «Бабулін гладыш», Магілёўскі і Бабруйскі мясакамбінаты, Магілёўская фабрыка марожанага, Мажаліт і Магнат.
ААТ «Ольса» перанесла вытворчасць на новую пляцоўку
У рамках выканання пратакола нарады па будаўніцтве новага корпуса бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ААТ «Ольса» ў студзені 2023 года ажыццявіла перанос вытворчасці арэляў садовых з вытворчай пляцоўкі па вул. К. Маркса, 23 на вытворчую пляцоўку на вул. Грышына, 96.
У кансалідаваны бюджэт Бабруйска за 2022 год паступіла Br357,2 млн.
За студзень-снежань 2022 года ў кансалідаваны бюджэт Бабруйска паступіла Br357,2 млн. Аб гэтым паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. Даходы бюджэту ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыліся на 27,5 працэнта або на Br77,1 млн у фактычным вылічэнні. Найбольшыя сумы ў даходах бюджэту складаюць паступленні падаходнага падатку - 35, 4%, ПДВ - 25, 8%, падатку на прыбытак - 8, 5%, акцызаў - 7, 8%, падатку на нерухомасць - 4, 1%, падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання - 3, 7%, зямельнага падатку - 2, 4%.
«Бабруйскаграмаш» заключыў мемарандум аб прасоўванні сельгастэхнікі, якая вырабляецца на рынак Зімбабвэ
Мемарандум аб супрацоўніцтве на 2023 год заключылі «Бабруйскаграмаш» і кампанія «AFTRADE DMCC» (афіцыйны дылер холдынгу) у рамках беларуска-зімбабвійскага бізнес-форуму, які праходзіў у сталіцы Зімбабвэ Харарэ. «Мемарандум прадугледжвае працяг прасоўвання прычапной і навясной тэхнікі, а таксама запчастак вытворчасці холдынгу на зімбабвійскім рынку», - паведамілі на прадпрыемстве. У 2022 годзе «Бабруйскаграмаш» ужо ажыццявіў пастаўку ў Зімбабвэ цяжкіх дыскавых барон ПМД-4.
У Беларусі павышаецца бюджэт пражытачнага мінімуму
У Беларусі павышаецца бюджэт пражытачнага мінімуму. У сярэднім на душу насельніцтва велічыня - практычна 341,5 рублёў Важная сацыяльная навіна. Бюджэт пражытачнага мінімуму павышаецца з 1 лютага. Гэта азначае рост некаторых сацыяльных выплат. У сярэднім на душу насельніцтва велічыня - практычна 341,5 р. Але для розных сацыяльна-дэмаграфічных групаў адрозніваецца. Пераразлік закране больш за 700 тысяч грамадзян. Стануць больш дзярждапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. На першае дзіця цяпер пакладзена - амаль 606 рублёў, на другое і наступных - больш за 692 рублёў.
Вызначаны пералік звестак, якія складаюць банкаўскую таямніцу, пры аказанні электронных паслуг
У Беларусі вызначаны пералік звестак, якія складаюць банкаўскую тайну, неабходных для аказання электронных паслуг, ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур у электроннай форме, а таксама забеспячэння стварэння і функцыянавання асабістых электронных кабінетаў на базе адзінага партала электронных паслуг. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай праўлення Нацыянальнага банка ад 23 снежня 2022 года нумар 485, паведамілі ў Нацбанку.
Паступленні падаходнага падатку з фізічных асоб за 2022 год склалі Br655,5 млн
У студзені-снежні 2022 года ў бюджэт Магілёўскай вобласці паступіла Br655,5 млн падаходнага падатку з фізічных асоб, што складае 36,2 працэнта ад агульных паступленняў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. У параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года сума паступленняў павялічылася на Br78,6 млн. або на 13,6 працэнта ў фактычным вылічэнні.
Леанід Мартынюк: дыялог прамыслоўцаў, прадпрымальнікаў і ўлады вызначае паспяховую працу эканомікі
Канструктыўны дыялог паміж прамыслоўцамі, прадпрымальнікамі і прадстаўнікамі ўлады вызначае паспяховы вектар работы эканомікі. Такой думкай падзяліўся памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, падводзячы вынікі сустрэчы з Магілёўскай і Бабруйскай асацыяцыямі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў.
Агароднінны сезон адкрылі ў ААТ «Рассвет» (відэа)
У ААТ «Рассвет» імя Арлоўскага пачаўся агароднінны сезон. Гэтымі днямі ў цяплічным комплексе гаспадаркі пачалі высадку расады таматаў і агуркоў. На 10 гектарах будзе расці агародніна багатая на вітаміны.
На Магілёўскім аўтазаводзе прайшлі перамовы па пастаўках тэхнікі расійскім цэментнікам
Магілёўскі аўтамабільны завод (філіял ААТ «БелАЗ») наведала дэлегацыя АТ «Мальцоўскі партландцэмент» (Еўрацэмент груп) Расійскай Федэрацыі. Гэтае акцыянернае таварыства, размешчанае ў Бранскай вобласці, уваходзіць у рэйтынг найбуйнейшых цэментных заводаў не толькі Расіі, але і Еўропы. На МаАЗ, паведамілі на прадпрыемстве, бранскія цэментнікі прыбылі для прыёмкі самазвала-землявоза МаАЗ -75054-40. Праведзены таксама перагаворы па пытаннях супрацоўніцтва і далейшых пастаўках тэхнікі Магілёўскага аўтазавода.
Больш за 1,7 тыс. сем'яў у Магілёўскай вобласці ў 2022 годзе датэрмінова скарысталіся сродкамі сямейнага капіталу
Адным з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі ў сацыяльнай сферы з'яўляецца ўсебаковая падтрымка сем'яў з дзецьмі. У мэтах дадатковай меры дзяржаўнай падтрымкі шматдзетных сем'яў з 2015 года рэалізуецца механізм назначэння сямейнага капіталу. Як паведамілі ў Камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама, у 2022 годзе 1736 сем'яў у вобласці рэалізавалі права на датэрміновае выкарыстанне сродкаў сямейнага капіталу, з іх 1438 - на паляпшэнне жыллёвых умоў, 148 - на адукацыю, 150 - на медыцынскія паслугі.
Эксперты - аб выніках працы беларускай эканомікі ў 2022 годзе
Нягледзячы на ўсе спробы калектыўнага Захаду паставіць Беларусь на калені і знішчыць эканоміку, краіна дынамічна развівалася і па выніках года паказала неблагія вынікі. Ацэнкі некаторых экспертаў міжнародных арганізацый аб тым, што санкцыйныя абмежаванні прывядуць у мінулым годзе да страт ВУП ад 10 да 20 працэнтаў і больш, не апраўдаліся. Кіраўнік дзяржавы паставіў перад вертыкаллю ўлады канкрэтныя задачы: прадпрыемствы павінны стабільна працаваць, а насельніцтва не павінна адчуць уплыву санкцый. Для гэтага былі мабілізаваны ўсе намаганні і рэсурсы.
На «Магілёўліфтмашы» адбылася сустрэча дылераў прадпрыемства
На «Магілёўліфтмашы» адбылася сустрэча дылераў прадпрыемства. Для іх правялі экскурсію па аўтамабільных ротарных паркоўках - новай прадукцыі завода. Потым прайшла нарада дылераў з кіраўніцтвам прадпрыемства. Генеральны дырэктар ААТ «Магілёўліфтмаш» Сяргей Чарткоў падзякаваў ім за супрацоўніцтва і адзначыў, што шырокая дылерская сетка дае магчымасць прадпрыемству эфектыўна канкурыраваць на рынку збыту. Былі агучаны перспектывы супрацоўніцтва ў 2023 годзе і прапанаваны варыянты вырашэння праблемных пытанняў.
Прафсаюзы праводзяць аператыўна-інфармацыйны маніторынг цэн (відэа)
Магілёўскае абласное аб'яднанне прафсаюзаў праводзіць штодзённую тэлефонную лінію, на якую можна звярнуцца па буднях, калі вы сутыкнуліся з неабгрунтаваным павышэннем цаны на тавар, адсутнасцю ў магазінах патрэбнага асартыменту або парушэннямі тэрмінаў прыдатнасці прадуктаў. Пасля тэлефоннага звароту спецыялісты правераць факты парушэнняў.
Канструктары «Бабруйскаграмаша» працягваюць мадэрнізаваць тэхніку для вытворчасці высакаякасных кармоў
Прадпрыемства «Бабруйскаграмаш» - адзіны на постсавецкай прасторы вытворца пакавальнікаў сіласнай масы. У 2021 годзе ўпакоўшчык УСМ-1 прызнаны «Лепшым таварам года» ў намінацыі «Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння». Ён прызначаны для прыёму здробненай расліннай масы з правяленай травы, сіласных культур, прасавання і закладкі іх на захоўванне ў палімерны рукаў дыяметрам 2,7 метра і даўжынёй да 75 метраў. Танаж раслінных кармоў у адным рукаве даходзіць да 270 тон.
За кошт укаранення энергаэфектыўных тэхналогій «Магілёўліфтмаш» істотна знізіў расход ПЭР
Адным з лідэраў Магілёўскай вобласці па выніках работы па энергазберажэнні, распрацоўцы энергаэфектыўнай прадукцыі з'яўляецца ААТ «Магілёўліфтмаш», паведамілі ў Дэпартаменце па энергаэфектыўнасці Дзяржкамітэта па стандартызацыі Беларусі.
Прадукцыя прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці ў ліку «Лепшых тавараў Рэспублікі Беларусь» - 2022
Лаўрэатамі конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь»-2022 прызнана 277 тавараў, якія выпускаюцца 154 арганізацыямі рэспублікі. Сярод пераможцаў - прадпрыемствы Магілёўскай вобласці. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным камітэце па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь. Так, у намінацыі «Харчовыя тавары» ў ліку пераможцаў ААТ «Бабулін гладыш» - кіруючая кампанія холдынгу «Магілёўская малочная кампанія «Бабулін гладыш», ЗАТ «Агракамбінат «Зара», ААТ «Бабруйскі завод раслінных алеяў».
Белшына разглядае магчымасць арганізацыі вытворчасці гуматросавай гусеніцы пад патрэбнасць МТЗ
ААТ «Белшына» разглядае магчымасць арганізацыі вытворчасці гуматросавай гусеніцы пад патрэбнасць ААТ «Мінскі трактарны завод». Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар «Белшыны» Андрэй Бунакоў. Паводле яго слоў, гэты праект абмяркоўваўся ў ходзе візіту на прадпрыемства намесніка Прэм'ер-міністра Пятра Пархомчыка ў снежні 2022 года.
Гендырэктар «Белшыны»: прадпрыемства ў 2022 годзе працавала эфектыўна, нягледзячы на санкцыі
ААТ «Белшына» ў 2022 годзе працавала эфектыўна, нягледзячы на санкцыі. Аб гэтым у інтэрв'ю заявіў генеральны дырэктар прадпрыемства Андрэй Бунакоў.
Br606 млн заплацілі ў бюджэт Магілёўскай вобласці суб’екты малога і сярэдняга бізнесу за 11 месяцаў
У студзені-лістападзе 2022 года суб’екты малога і сярэдняга бізнесу Магілёўскай вобласці заплацілі ў бюджэт Br606 млн, што склала 36,8% ад агульных паступленняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. У параўнанні з мінулым годам паступленні ў бюджэт павялічыліся на 6,2%, або на Br35,3 млн у фактычным вылічэнні, у тым ліку ад мікраарганізацый – на 43,9%, або на Br47,6 млн, ад сярэдніх арганізацый – на 29,1%, або на Br32,2 млн, ад індывідуальных прадпрымальнікаў – на 31,5%, або на Br20,3 млн.
У кансалідаваны бюджэт Магілёўскай вобласці за 11 месяцаў паступіла больш за Br1,5 млн
У студзені-лістападзе бягучага года ў бюджэт Магілёўскай вобласці паступіла Br1 млн 645,9 тыс. Даходы бюджэту ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыліся на Br186,1 млн, або на 12,7% у фактычным вылічэнні, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.
Бюджэт вобласці на 2023 год зацверджаны на сесіі абласнога Савета дэпутатаў
Чарговая сорак трэцяя сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў адбылася сёння пры ўдзеле старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі, Памочніка прэзідэнта – інспектара па Магілёўскай вобласці Леаніда Мартынюка.
У Магілёве працуюць ёлачныя кірмашы
У Магілёве працуюць ёлачныя кірмашы. Акрамя традыцыйных ёлак і соснаў, лясгасы і індывідуальныя прадпрымальнікі прапануюць пакупнікам ужо ўпадабаныя многім навагоднія дрэвы ў кадках, а таксама навагоднія букеты і кампазіцыі. Мятровую ёлку можна купіць ад 5 руб., а навагоднюю прыгажуню ў кадцы – ад 11 рублёў. Час працы ёлачных базараў – з 12 да 19 гадзін. Набыць жывую ёлку можна практычна ў любой кропцы горада.
На Магілёўшчыне за 11 месяцаў арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана каля 2,5 тыс. новых кватэр
На Магілёўшчыне за 11 месяцаў бягучага года арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 2 тыс. 438 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 236,7 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля. Пра гэта паведамляецца на сайце галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці. Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 79 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 33,3 працэнта ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля.