Культура
У Крычаве гучыць беларускі фольк-рок
Узорны ансамбль народнай песні «Вашчылкі» з Крычава выконвае беларускі фольк-рок. У складзе калектыву – дарослыя музыкі і юныя салісты.
Толькі ў гэтым няпростым годзе ансамбль дзевяць разоў станавіўся лаўрэатам розных конкурсаў. Адметнай асаблівасцю з’яўляецца яго музычны стыль – фольк-рок, заснаваны на аўтэнтычных беларускіх песнях. У планах на будучыню – канцэрты па Беларусі і запіс паўнавартаснага альбома.
Народны тэатр Палаца культуры вобласці заваяваў гран-пры ў міжнародным online-конкурсе
Творчы калектыў народнага тэатра Палаца культуры вобласці атрымаў перамогу ў міжнародным анлайн-конкурсе #Дзеці Святла BeVictory (г. Масква). Пра гэта паведамляецца на сайце ўстановы кудьтуры.
Гран-пры фестывалю ў намінацыі «Тэатр» калектыву ўручылі за спектакль-гульню для дзяцей па п’есе расійскага драматурга Рагіма Мусаева «Мяу, гаў і чык-чырык».
Аўтар музыкі, аранжыроўшчык – Аляксандр Нурыханаў.
Рэжысёр-пастаноўшчык, кіраўнік тэатра – Аліка Кускова.
Больш за 100 работ будзе прадстаўлена на выставе творчасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў Магілёве
У выставачнай зале КК «Музей гісторыі Магілёва» сёння ў 13.00 адкрыецца дабрачынная выстава творчасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі «Сэрца на далоні». Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.
Тут будзе прадстаўлена больш за 100 работ аўтараў з Салтанаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната, аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Ленінскага раёна г. Магілёва, Магілёўскай гарадской арганізацыі інвалідаў, фонду «Блакітныя берагі», Магілёўскага гарадскога цэнтра папраўчага навучання і рэабілітацыі і інш.
Беларуская версія песні Арыны Пехцеравай «Прышэльцы» будзе прэзентаваная на гэтым тыдні
Беларуская версія песні прадстаўніцы Беларусі на дзіцячым конкурсе «Еўрабачанне-2020» Арыны Пехцеравай «Пришельцы» будзе прэзентаваная на гэтым тыдні, як паведаміла прадзюсар юнай выканаўцы Інара Саванец.
«Мы ўчора знялі кліп і спадзяёмся прэзентаваць кампазіцыю на беларускай мове на гэтым тыдні», – паведаміла Інара Саванец.
Аўтарам песні «Пришельцы» выступіў Данііл Забела. Менавіта ён і прапанаваў зрабіць беларускую версію конкурснай кампазіцыі. На роднай мове яна будзе называцца «Прыхадні».
У Магілёўскім мастацкім музеі імя П. В. Масленікава 21 лістапада адкрыецца выстава дзіцячай творчасці
У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленнікава 21 лістапада пачне адкрыецца выстава найлепшых работ навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў і выхаванцаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу рэгіёна. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава 11 лістапада адкрыецца персанальная выстава Ларысы Журавовіч
У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава 11 лістапада адкрыецца персанальная выстава Ларысы Журавовіч «Душа роднай зямлі». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Магілёўская гарадская капэла падрыхтавала канцэрт да 250-годдзя з дня нараджэння Людвіга ван Бетховена
Магілёўская гарадская капэла падрыхтавала канцэрт да 250-годдзя з дня нараджэння Людвіга ван Бетховена. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Пайшла з жыцця вядучы майстар сцэны Магілёўскай абласной філармоніі Алена Мацярынка
Пайшла з жыцця вядучы майстар сцэны Магілёўскай абласной філармоніі Алена Мацярынка. Пра гэта паведамляецца на сайце ўстановы культуры.
Магілёўскі абласны драматычны тэатр прадставіць у лістападзе вадэвіль «Бяда ад пяшчотнага сэрца»
На вялікай сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра ў пачатку лістапада адбудзецца прэм’ера спектакля «Бяда ад пяшчотнага сэрца» – вадэвіля, акцёрскай імправізацыі на аснове п’ес Уладзіміра Салагуба і Паўла Фёдарава ў пастаноўцы рэжысёра Міхаіла Лашыцкага. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўстанове культуры.
Творчы конкурс да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча праходзіць у Магілёве
Гарадскі конкурс дзіцячай і юнацкай творчасці «На пачатку дарог», прысвечаны 90-годдзю Уладзіміра Караткевіча, праходзіць у Магілёве. Пра гэта паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама.
Удзельнікамі конкурсу могуць быць дзеці і маладыя людзі ва ўзросце ад 6 гадоў да 31 года ўключна. Форма правядзення конкурсу – дыстанцыйная. Ён працягнецца да 28 лістапада, у гэты ж дзень запланавана ўзнагароджанне пераможцаў.
Паўфінал Магілёўскай лігі КВЗ пройдзе 1 лістапада
Паўфінал Магілёўскай лігі КВЗ пройдзе 1 лістапада ў Палацы культуры вобласці. Пра гэта паведаміў дырэктар абласнога савета РМГА «Беларуская ліга КВЗ» Віталь Кудасаў.
У паўфінале возьмуць удзел 9 каманд з Магілёва, Віцебска, Гомеля і горак. Сваё майстэрства маладыя людзі прадэманструюць у двух выпрабаваннях: візітная картка і конкурс аднаго нумара.
Сезон паспяхова стартаваў у пачатку года, але праз эпідэміялагічную сітуацыю турнір прыйшлося перавесці ў рэжым анлайн. Гульні 1/8 і 1/4 фіналу праходзілі ў дыстанцыйным фармаце.
У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава пачынае працу выставачны праект «Дарогамі пленэра»
У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава сёння пачынае працу выставачны праект «Дарогамі пленэра». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўстанове культуры.
Рэгіянальны адбор на конкурсы «Славянскага базару–2021» пройдзе ў Магілёве 18 лістапада
Рэгіянальны адбор на конкурсы «Славянскага базару–2021» пройдзе ў Магілёве 18 лістапада ў Палацы культуры вобласці. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
«У адборачным туры ў дзіцячым музычным конкурсе могуць удзельнічаць юныя беларусы ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў, – растлумачылі суразмоўцы. – У адборы на конкурс выканаўцаў эстраднай песні заяўкі прымаюцца ад грамадзян, не маладзейшых за 18 гадоў і не старэйшых за 31 год. Усе канкурсанты павінны мець вопыт канцэртных выступленняў і перамогі ў міжнародных або рэспубліканскіх музычных конкурсах і фестывалях».
Рэгіянальны адбор на конкурсы «Славянскага базару – 2021» пройдзе ў Магілёве 18 лістапада
Рэгіянальныя адборы да XXX Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пройдуць у Беларусі з 12 лістапада па 11 снежня, як паведамілі ў Міністэрстве культуры.
Як у Клічаве адраджаюць беларускія культурныя традыцыі
Таленты пачынаюць развіваць ужо ў трохгодак.
Абласны семінар-практыкум «Сучасная беларуская выцінанка» пройдзе 15 кастрычніка ў Магілёве
Абласны семінар-практыкум «Сучасная беларуская выцінанка» пройдзе 15 кастрычніка на базе Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы.Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
У мерапрыемстве прымуць удзел дырэктары і метадысты раённых дамоў (цэнтраў) рамёстваў, метадысты цэнтральных клубных сістэм, выкладчыкі дзіцячых школ мастацкіх рамёстваў. Праграмай таксама запланаваны зносіны са спецыялістамі Новасібірскага цэнтра беларускай культуры ў фармаце відэаканферэнцыі.
Карціны з выявай Айзека Азімава перададуць Клімавіцкаму краязнаўчаму музею
Карціны з выявай Айзека Азімава перададуць Клімавіцкаму краязнаўчаму музею. Пра гэта расказалі ў Агенцтве інтэграцыйных ініцыятыў (Смаленск, РФ).
На днях у Шумяцкім раёне Смаленскай вобласці на малой радзіме Айзека Азімава завяршыліся мерапрыемствы, прысвечаныя стагоддзю з дня нараджэння пісьменніка. Тут прайшлі традыцыйныя Азімаўскія чытанні, падчас якіх мастацка-краязнаўчы музей у Шумячах для Клімавіцкага раённага краязнаўчага музея перадаў карціны з выявай Айзека Азімава і яго сям’і. Аўтарам выяў стаў прафесар Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксей Храмаў.
У Палацы мастацтваў Бабруйска з’явіліся 1,5-метровыя гліняныя скульптуры з Кітая
У Палацы мастацтваў Бабруйска з’явілася новая фотазона. У яе цэнтры – традыцыйныя гліняныя скульптуры «Афу» вышынёй 1,5 метра ў выглядзе чароўных хлопчыка і дзяўчынкі ў яркіх традыцыйных кітайскіх касцюмах. Гэта падарунак гораду на Бярэзіне ад горада-пабраціма Усі правінцыі Цзянсу.
III Рэспубліканскі конкурс - фестываль RoskvitBY абвясціў старт прыёму заявак
Шматжанравы фестываль творчасці «RoskvitBY» пройдзе 31 кастрычніка–1 лістапада ў Магілёве. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 21 кастрычніка на сайце www.festivali.by. Намінацыі: вакал, харэаграфія, інструментальная, тэатральная і выяўленчая творчасць.
Паводле слоў арганізатараў форуму, у канкурсантаў будзе магчымасць паказаць свой талент знакамітаму журы, атрымаць фірмовы падарунак і дыплом, а таксама пазмагацца за галоўны прыз (ВК-тэлевізар) і званне абсалютнага пераможцы.
Магілёўскі абласны драмтэатр адкрыў продаж білетаў на навагоднюю прэм’еру музычнай казкі «Царэўна-лягушка»
Магілёўскі абласны драмтэатр адкрыў продаж білетаў на навагоднюю прэм’еру музычнай казкі «Царэўна-лягушка». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўстанове культуры.
Спектакль будзе яркім, прыгожым, незвычайным, музычным і поўным ператварэнняў. Маляўнічыя дэкарацыі і касцюмы, фальклорныя матывы, вясёлая музыка, чароўны свет, фантастычная відэапраекцыі і іншыя тэатральныя цуды пагрузяць гледачоў у свет казкі.
Фестываль-конкурс «Тэатральная вясна» збярэ ў Магілёве каля 40 канкурсантаў з Беларусі і Расіі
Міжнародны фестываль-конкурс тэатральнага мастацтва «Тэатральная вясна» пройдуць 25 верасня на базе Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
Удзельнікамі мерапрыемства стане каля 40 канкурсантаў. Гэта індывідуальныя выканаўцы і творчыя калектывы з Магілёўскай, Віцебскай абласцей, Магілёва і Мінска, а таксама Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі прадэманструюць свае здольнасці ў трох намінацыях: «Драматычны тэатр», «Мастацкае слова», «Парны канферанс».
У Бабруйск і Магілёў прыбудзе Жыровіцкі абраз Божай Маці
Па благаславенні Высокапраасвяшчэннейшага Веньяміна, Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі адбудзецца Хрэсны ход па беларускіх епархіях з Жыровіцкай іконай Прасвятой Багародзіцы. Святыня будзе знаходзіцца ў Бабруйску і Магілёве 21–23 верасня.
Расклад мерапрыемстваў:
– 21 верасня. Урачыстая сустрэча Хрэснага ходу з Жыровіцкай іконай Божай Маці ў кафедральным саборы Бабруйска ў 17.30. Малебен з чытаннем акафіста Прасвятой Багародзіцы. Пакланенне святыні.
Магілёўскія мастакі прымуць удзел у Міжнародным фестывалі мастацтва «Арт-Мінск»
Магілёўскія мастакі прымуць удзел у Міжнародным фестывалі мастацтва «Арт-Мінск». Паказ пройдзе ў сталіцы трэцім разам.
Больш за дзвесце ўдзельнікаў прайшлі нацыянальнае адборачнае журы, і сярод іх –магілёўскія мастакі Юрый і Леанід Несцерукі, скульптар Андрэй Вараб’ёў, ураджэнец Крычава Антон Вырва.
«Арт-Мінск» – значная падзея ў культурным жыцці Беларусі. Летась выставу ў сталічным Палацы мастацтва паглядзела амаль 25 тысяч чалавек. Традыцыйна ў фестывалі прымаюць удзел мастакі з усіх рэгіёнаў Беларусі, у тым ліку і з Магілёўшчыны.
Класіка, сучасная прытча, дэтэктыў – усяму знойдзецца месца ў новым тэатральным сезоне ў Магілёўскай вобласці
У нашы дні паняцце «тэатральная правінцыя» ператвараецца ў анахранізм. Часам і на пафаснай сталічнай пляцоўцы можна сустрэць безнадзейна «правінцыйны» спектакль. Калі аналізуеш цяперашнюю тэатральную афішу нашых рэгіянальных тэатраў, дух захоплівае ад амбіцый, праектаў, назваў. Як у свой час маленькі літоўскі Панявежыс стаў для тэатралаў Масквы і Ленінграда сапраўднай тэатральнай Мекай, так і Пінск або Бабруйск маюць сёння ўсе перадумовы стаць новым месцам сілы.
Літаратурны конкурс «Лясная – месца воінскай славы» абвешчаны ў Магілёўскай вобласці
Літаратурны конкурс «Лясная – месца воінскай славы» абвешчаны ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Творчае спаборніцтва з’яўляецца часткай аднайменнай духоўна-культурнай акцыі, прымеркаванай да 312-годдзя бітвы пры Лясной.
Прыняць удзел у конкурсе (індывідуальна або ў суаўтарстве) могуць аўтары ва ўзросце ад 14 гадоў. Прапануецца тры намінацыі:
«Паэзія» – верш, прысвечаны падзеям Паўночнай вайны (1700–1721 гг.);
З гісторыяй грошай запрашае пазнаёміцца Магілёўскі абласны краязнаўчы музей
У Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е. Р. Раманава 17 верасня ў 16.00 адбудзецца адкрыццё выставы «Гісторыя грошай у манетах і банкнотах». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Экспазіцыя ўключае 1,6 тыс. арыгінальных экспанатаў, прадастаўленых расійскім калекцыянерам, пачынаючы з манет Старажытнай Русі і заканчваючы грашыма постсавецкага перыяду.
Рэгіянальны фестываль народнай творчасці і рамёстваў «Глушанскі хутарок» пройдзе 3 кастрычніка
Рэгіянальны фестываль народнай творчасці і рамёстваў «Глушанскі хутарок» пройдзе 3 кастрычніка. Культурнае мерапрыемства праводзіцца штогод на базе Цэнтра рамёстваў у пасёлку Глуша з мэтай захавання і аднаўлення беларускай традыцыйнай народнай культуры, адраджэння духоўнай спадчыны, далучэння насельніцтва Бабруйскага раёна да народнай творчасці і захавання традыцыйных формаў прыкладнога мастацтва, павышэння ўзроўню сцэнічнага майстэрства, сцэнічнай культуры аматарскіх калектываў раёна, папулярызацыі найлепшых узораў рамесніцтва.
Народны ансамбль з Горацкага раёна перамог на міжнародным форуме фальклору
Уладальнікамі адразу трох дыпломаў фестывалю фальклору і рамёстваў «Смаленскі ражок» сталі артысткі з беларускай вёскі. Выканаўцаў аўтэнтычных песень з ансамбля «Паршынскія зоры» прызналі пераможцамі ў намінацыях: «Найлепшы фальклорны ансамбль», «Народныя спевы» і «Рэканструкцыя абраду». Што цалкам заканамерна – вось ужо больш за 30 гадоў вяскоўкі з Горацкага раёна літаральна жывуць аўтэнтычнымі песнямі, якія любілі яшчэ іх прабабулі.
Магілёўскі абласны драмтэатр рыхтуе фантазію па матывах аповесці Аляксандра Пушкіна «Пікавая дама»
Магілёўскі абласны драматычны тэатр рыхтуе фантазію па матывах аповесці Аляксандра Пушкіна «Пікавая дама». Спектакль упершыню пакажуць гледачу на вялікай сцэне 21 і 22 кастрычніка, як паведамілі ва ўстанове культуры.
Выстава членаў Саюза мастакоў Беларусі адкрылася ў Магілёве
«Хронікі аднаго года» – пад такой назвай адкрылася ў Магілёве выстава членаў Саюза мастакоў Беларусі. Творчыя людзі вобласці традыцыйна паказалі публіцы, што яны стварылі за год.
Выставачная зала музея гісторыі Магілёва напоўненая вельмі рознымі творчымі работамі: ад абстрактных артаб’ектаў да вялікіх мастацкіх палотнаў. Ад прыгожых пейзажаў і кветкавых нацюрмортаў да карцін ваеннай тэматыкі мастака Барыса Пярвунінскіх. Ён прысвяціў іх 75-годдзю Перамогі.
Переводчик