Кульмінацыяй свята «Купалле» 11 ліпеня стане гала-канцэрт «Мая Александрыя»
Кульмінацыяй свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») 11 ліпеня стане гала-канцэрт «Мая Александрыя». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскай абласной філармоніі.
Вялікі гарадскі пікнікналадзяць у Магілёве 28 чэрвеня
Вялікі гарадскі пікнік наладзяць у Магілёве 28 чэрвеня. Мерапрыемства адбудзецца ў межах святкавання Дня горада, паведамілі ў Цэнтры гарадскіх ініцыятыў. Месцам правядзення шостага пікніка стане парк у Падніколлі. Тут з 12.00 да 18.00 адпачывальнікам прапануюць весела, культурна правесці час на прыродзе з сям’ёй і сябрамі. Паводле слоў суразмоўцаў, у гэтым годзе наведвальнікаў чакае шмат цікавых пляцовак і тэматычных зон. Пікнік па-ранейшаму застаецца бясплатнай для наведвання зонай, свабоднай ад алкаголю і тытуню.
Флэшмоб #дзякуйдоктар. Творчасць у жыцці медыцынскіх работнікаў Магілёўскай вобласці
Напярэдадні Дня медыцынскага работніка Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай працы і клубныя ўстановы культуры рэгіёна запусцілі флэшмоб #дзякуйдоктар, дзе выказалі ўдзячнасць ўсім медыцынскім работнікам айчыннай аховы здароўя.
Магілёўскі абласны тэатр лялек пачне сезон са спектакля «Прыгоды Бураціна, або таямніца Залатога ключыка»
Магілёўскі абласны тэатр лялек 24 чэрвеня пачне сезон са спектакля «Прыгоды Бураціна, або таямніца Залатога ключыка». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. Гэта займальная гісторыя пра тое, як лёгка пайсці па няправільным шляху. У пастаноўцы Бураціна аказваецца галоўным героем прыгодніцкага трылера. Рэдкі дзіцячы спектакль валодае такой энергетыкай: на сцэне арганічна ўзаемадзейнічаюць музыка, святло і праекцыйная карцінка. Дзеянне адбываецца вельмі дынамічна: дэкарацыі і героі мяняюцца пастаянна…
Бабруйскі тэатр песні «Шына-най» і спявак Віталь Гардзей запісалі кліп-падзяку
Бабруйскі ўзорны тэатр песні «Шына-най» выпусціў новы кліп сумесна са спеваком Віталем Гардзеем. Ён здымаўся ў горадзе на Бярэзіне і называецца «Спасибо скажем всем».
Новы раённы мастацкі музей на месцы ранейшага будуюць у Бялынічах
Новы раённы мастацкі музей на месцы ранейшага будуюць у Бялынічах. Аб’ект узводзіцца ў межах падрыхтоўкі горада да Дня беларускага пісьменства, які плануецца правесці ў пачатку верасня.
Дзень посткросера правядзе «Белпошта» 5 чэрвеня
Акцыя «Дзень посткросера» пройдзе 5 чэрвеня ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі Беларусі, паведамляецца на сайце РУП «Белпошта».
Творчы праект «З мараю пра лета...» стартаваў у Магілёўскім мастацкім музеі
Выстава дзіцячых малюнкаў «З мараю пра лета...» адкрываецца сення ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В. Масленікава. Аб гэтым расказалі ва ўстанове культуры.
Магілёўская абласная філармонія запусціла анлайн-марафон у падтрымку медыкаў
Магілёўская абласная філармонія запускае музычны анлайн-марафон у падтрымку медыцынскіх работнікаў «Рукі, якія даруюць жыццё». Пра гэта паведаміла рэжысёр установы культуры Яніна Даніленка.
«Зала адной карціны» адкрылася ў Магілёўскім мастацкім музеі
«Зала адной карціны» пачала працаваць у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Першай гледачы ўбачаць карціну «Беларускія льны» Віктара Грамыкі. Незвычайная выстава прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў. Паводле задумкі, адна карціна будзе размяшчацца ў камернай зале. Паглядзець яе зможа кожны наведвальнік. Знаёмства з мастацкім творам будзе суправаджацца адпаведнай атмасфернай музыкай і відэапрэзентацыяй.
Святочную праграму падрыхтаваў музей Бялыніцкага-Бірулі да Міжнароднага дня музеяў
З нагоды Міжнароднага дня музеяў музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве прадставіць святочную праграму. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. Сваё свята музей адзначыць 17 мая. Дасць старт святочнай праграме ў 14.00 на пляцоўцы (перад уваходам) вернісаж «Паслядоўнікі Бялыніцкага-Бірулі» (копіі твораў В. К. Бялыніцкага-Бірулі, выкананыя прафесійнымі і юнымі мастакамі Магілёўскай дзіцячай школы выяўленчых мастацтваў).
Стартаваў рэспубліканскі этап конкурсу «Залатое пяро «Белай Русі» – 2020»
Стартаваў рэспубліканскі этап конкурсу «Залатое пяро «Белай Русі» – 2020». Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства інфармацыі. «Конкурс праводзіцца сярод навучэнскай і працоўнай моладзі, а таксама маладых карэспандэнтаў раённых, гарадскіх газет, тэлебачання, інтэрнэт-сайтаў ва ўзросце да 35 гадоў. Работы прымаюцца да 22 мая. Раённы (гарадскі) і абласны этапы прайшлі ў лютым–красавіку гэтага года», – адзначылі ў ведамстве.
Выставу адной карціны прэзентуюць у Магілёве 18 мая
Штогадовая міжнародная акцыя «Ноч музеяў» пройдзе 18 мая ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава ў анлайн-фармаце, паведаміла намеснік дырэктара ўстановы культуры Карына Валабуева.
Творчы конкурс «Пад знакам Года малой радзімы!» аб’яўлены ў Беларусі
Міністэрства інфармацыі запрашае да ўдзелу ў рэспубліканскім творчым конкурсе «Пад знакам Года малой радзімы!». Пра гэта паведамілі ў ведамстве. Яго асноўныя мэты – рэалізацыя задач дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў развіцці рэгіёнаў краіны, фарміраванне павагі да малой радзімы, дэманстрацыя яркіх дасягненняў па зберажэнні і адраджэнні роднага краю, садзейнічанні выхавання ў моладзі патрыятызму і любові да Радзімы праз паняцце «Малая радзіма» і фарміраванне актыўнай жыццёвай пазіцыі маладога пакалення.
Палац культуры ў Магілёве пакажа серыю online-канцэртаў да Дня Перамогі
Палац культуры вобласці ў Магілёве прапануе жыхарам рэгіёна паглядзець 8 мая серыю online-канцэртаў, прысвечаных 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Пра гэта расказалі ва ўстанове культуры.
Музей гісторыі Магілёва прадставіць інтэрактыўную выставу да 75-годдзя Перамогі
Музей гісторыі Магілёва прэзентуе сёння інтэрактыўную выставу «Будуць вечна сады расцвітаць...», прысвечаную 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. У выставе прынялі ўдзел вядомыя магілёўскія фатографы, якія прадставілі панараму святкавання Дня Перамогі ў Магілёве за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў. У экспазіцыю ўвайшлі работы 12 майстроў, у тым ліку Генадзя Карчэўскага, Аляксандра Ліціна, Ірыны Савосінай, Мікалая Цітова, Анатоля Талкачова і Мірона Шчудло.
У шматжанравым Міжнародным фестывалі ArtFest прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх абласцей Беларусі і канкурсанты з Малдовы
Міжнародны фестываль ArtFest прайшоў трэцім разам і адбыўся ў дыстанцыйным фармаце. Конкурсныя відэа ацэньвала не толькі кампетэнтнае журы, але і карыстальнікі многіх сацыяльных сетак. Такім чынам, удзельнікі змаглі атрымаць новых падпісчыкаў і фанатаў у сваіх акаўнтах.
Музычны відэафільм у падтрымку медыкаў падрыхтавалі ў Магілёўскай гімназіі-каледжы мастацтваў
Навучэнцы і педагогі Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Яўгена Глебава падрыхтавалі музычны відэафільм ў падтрымку медыкаў, якія мужна ратуюць жыццё і здароўе людзей. Пра гэта паведаміў кіраўнік установы адукацыі Аляксандр Курсакоў.
У Магілёўскім абласным тэатры лялек адкрыецца музей
У Магілёўскім абласным тэатры лялек адкрыецца музей. У экспазіцыі будуць прадстаўлены старыя афішы, дэкарацыі, а таксама лялькі, якія пайшлі на заслужаны адпачынак. Ужо створаны макет. Яго аўтар – мастак-канструктар лялек Дзяніс Казлоў – адзначае: «Мэта музея – пазнаёміць маленькіх гледачоў са спектаклямі, якія выйшлі з рэпертуару». Адкрыць культурны аб’ект плануюць у 2021 годзе і прымеркаваць падзею да юбілею тэатра.
У выхадныя «“Беларусь 4” Магілёў» пакажа спектаклі «На дне» і «У маленькай сядзібе»
Тэатральная вясна на «“Беларусь 4” Магілёў» і ў інтэрнэце працягваецца. Глядзіце спектаклі Магілёўскага абласнога тэатра лялек і Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра. Субота, 18 красавіка, 18.40 – «На дне». Нядзеля, 19 красавіка, 18.10 – «У маленькай сядзібе».
Тэлеканал «Беларусь 4 “Магілёў”» 16 красавіка наладзіць дамашні канцэрт
Тэлеканал «Беларусь 4 “Магілёў”» 16 красавіка наладзіць дамашні канцэрт. У чацвер у праграме «IV студыя» прымуць удзел музыканты з розных гарадоў Беларусі, але знаходзячыся не ў тэлестудыі, а ў сябе дома. Прамы эфір – на «Беларусь 4 “Магілёў”» і ў групе УКантакце–у 19.05. P.S. Калі вы музыкант і ў вас ёсць жаданне прыняць удзел у «Дамашнім канцэрце», які адбудзецца 23 красавіка, звяжыцеся з ТРК.
Дабрачынны музычны анлайн-марафон у падтрымку медыкаў пройдзе 16 красавіка
Дабрачынны музычны анлайн-марафон «Дабро» пройдзе 16 красавіка ў падтрымку беларускіх медыкаў, а менавіта - для збору ахвяраванняў на закупку і вытворчасць сродкаў аховы, паведамілі арганізатары. «Медыкі, якія цяпер на перадавой барацьбы з пандэміяй, востра маюць патрэбу ў ахоўных сродках. Яны ж рызыкуюць кожны дзень, клапоцячыся пра нас з вамі. Мы хочам праз творчасць заклікаць людзей не заставацца ўбаку. А таксама падарыць 10 гадзін музыкі тым, хто ратуе жыцці ў час эпідэміі каранавіруса», - растлумачылі арганізатары.
Белтэлерадыёкампанія напярэдадні Вялікадня правядзе 11 прамых трансляцый набажэнстваў для хрысціян
Напярэдадні светлага свята Уваскрасення Хрыстова Белтэлерадыёкампанія прапануе вернікам далучыцца да анлайн-трансляцый набажэнстваў, якія сёлета для каталікоў і праваслаўных медыяхолдынг арганізуе ў поўным аб’ёме і ў прамым эфіры. Поўны спіс трансляцый: 9 красавіка, 19.00, тэлеканал «Беларусь 3»– прамая трансляцыя набажэнства ў Вялікі Чацвер з архікафедральнага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску. 10 красавіка, 19.00, тэлеканал «Беларусь 3»– прамая трансляцыя набажэнства ў Вялікую Пятніцу з архікафедральнага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску.
Музей гісторыі Магілёва падрыхтаваў віртуальную экскурсію па горадзе эпохі Магдэбургскага права
Віртуальную экскурсію па экспазіцыі «Магілёў эпохі Магдэбургскага права» падрыхтаваў для сваіх наведвальнікаў Музей гісторыі Магілёва. Пра гэта расказалі ва ўстанове культуры.
Выстава копій фрэскавага жывапісу адкрыецца 10 красавіка ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава
У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава 10 красавіка пачне працу выстава копій фрэскавага жывапісу XII–XIV стагоддзяў. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. У экспазіцыі прадстаўлены фрагменты фрэсак унікальных помнікаў старажытнарускага дойлідства: Спаса-Праабражэнскай царквы Полацка, царквы Раства Багародзіцы і Спаса-Праабражэнскай царквы Пскова.
БРУ абвясціў аб старце адкрытага моладзевага інтэрнэт-конкурсу «#Перамога75»
Беларуска-Расійскі ўніверсітэт абвясціў аб старце адкрытага моладзевага інтэрнэт-конкурсу «#Перамога75». Пра гэта карэспандэнту расказала кіраўнік студэнцкага клуба ўстановы вышэйшай адукацыі Лідзія Дзямідава. «Інтэрнэт-конкурс праводзіцца ўпершыню і мае анлайн-фармат. Стаць яго ўдзельнікам можна, не выходзячы з дому, – адзначыла Лідзія Дзямідава. – Творчае спаборніцтва стымулюе сацыяльную актыўнасць студэнтаў і навучэнцаў, а таксама акцэнтуе ўвагу на фарміраванні грамадзянскасці і патрыятычнага выхавання сярод падрастаючага пакалення».
У Дрыбінскі музей прывезлі слуцкія паясы
У Дрыбінскі гісторыка-этнаграфічны музей прыбылі копіі слуцкіх паясоў – нацыянальнага здабытку беларускага народа, якія сталі не толькі гістарычным і культурным сімвалам, але і сучасным брэндам Беларусі.
Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава запрашае на выставу эксперыментальных навук
Музей эксперыментальных навук «ЭКСПИРИмЕНтУС» працуе з 4 красавіка 2020 года ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Адзін з найстарэйшых у краіне наладчыкаў музычных інструментаў жыве ў Глуску
Міжнародны дзень наладчыкаў фартэпіяна адзначаюць 4 красавіка. Талковыя майстры, здольныя «вылечыць» музычны інструмент, сёння нават у вялікіх гарадах на вагу золата. Так што калі б існавала Чырвоная кніга выміраючых прафесій, гэтыя спецыялісты патрапілі б у яе абавязкова. Глуску з насельніцтвам каля 7 тысяч чалавек пашанцавала: там жыве прафесіянал, здольны паставіць голас і фартэпіяна, і раялю, і піяніна. Калі трэба, Леанід Макарэвіч – адзін з найстарэйшых у краіне наладчыкаў клавішна-струнных інструментаў – і цымбалы можа «падлячыць».
У Магілёве падвялі вынікі конкурсу буктрэйлераў па творах пра вайну
Вынікі конкурсу буктрэйлераў «І памяць кніга ажывіць» падвялі ў Магілёве, як паведамілі ў сацыяльна-культурным грамадскім аб’яднанні «Спадчына». «Творчае спаборніцтва праходзіла сярод навучэнцаў устаноў сярэдняй адукацыі і было прымеркавана да святкавання 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама 20-годдзя падпісання дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, – расказалі суразмоўцы. – Такія конкурсы прыцягваюць увагу школьнікаў да сучаснай і класічнай літаратуры, папулярызуюць гуманістычныя ідэі і спрыяюць патрыятычнаму выхаванню моладзі».