Магілёўскі драмтэатр перайшоў у рэпетыцыйны рэжым працы
Кіраўніцтва Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра прыняло рашэнне адмяніць усе спектаклі з 1 па 21 красавіка ўключна, а калектыў перавесці ў рэпетыцыйны рэжым працы, паведаміла кіраўнік літаратурна-драматургічнай часткі тэатра Вольга Семчанка. Паводле слоў суразмоўніцы, такое рашэнне было прынята ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй і звязаным з ёй рэзкім зніжэннем наведвальнасці спектакляў.
Народны касцюм Магілёўшчыны рэканструіруюць майстры вобласці
Сёлета тэма беларускага народнага касцюма стане адной з галоўных адметных асаблівасцей свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»). Праца ў гэтым кірунку ўжо пачалася. У межах «Александрыйскага кірмашу» кожная вобласць і горад Мінск прадставяць інтэрактыўную прэзентацыйную тэматычную экспазіцыю (беларускія падворкі, у аснове мастацкага афармлення якіх–прэзентацыя традыцыйнага рэгіянальнага адзення).
Кастынгі беларускага шоу X-Factor пройдуць у Магілёве і Бабруйску
Белетэлерадыёкампанія вядзе актыўную падрыхтоўку маштабнага тэлевізійнага праекта X-Factor, які ўпершыню будзе рэалізаваны ў нашай краіне і выйдзе ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» восенню гэтага года. Кастынгі музычнага шоу талентаў пройдуць і ў Магілёўскай вобласці: 21–22 сакавіка – у Магілёве (Палац культуры вобласці), 26 красавіка – у Бабруйску (абласны тэатр драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча). Пачатак рэгістрацыі–у 10.00. Фінальныя праслухоўванні плануецца правесці ў Мінску ў маі.
«М.@rt.кантакт» адмяняецца, але спектаклі беларускіх калектываў адбудуцца
Нягледзячы на адмену «М.@rt.кантакт», паказы спектакляў беларускіх калектываў адбудуцца. Усе яны пройдуць на сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра, як паведамілі ва ўстанове культуры. 22 сакавіка ў 16.00 – «Убачыць ружовага слана» (незалежная тэатральная кампанія HomoCosmos (г. Мінск). Квіткі, набытыя раней, сапраўдныя. Даведкі аб дадатковых квітках і іх кошце– у касе тэатра. 23 сакавіка ў 19.00 – «Тарцюф» (Магілёўскі абласны драматычны тэатр). Квіткі ў продажы! Кошт: 10, 9, 8, 7 р.
Абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава запрашае магілёўцаў паўдзельнічаць у стварэнні прысвечанай СССР экспазіцыі
Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава пачаў працу па стварэнні новай экспазіцыі ў межах праекта «Настальгія». Жыхароў горада на Дняпры запрашаюць паўдзельнічаць у яе фарміраванні.
Балет «Рамэа і Джульета» прывязе ў Магілёў Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі
Палац культуры вобласці запрашае магілёўцаў і гасцей горада 15 красавіка на балет Сяргея Пракоф’ева «Рамэа і Джульета». Гэтая несмяротная трагедыя Шэкспіра ўжо больш за чатыры стагоддзі хвалюе сэрца мільёнаў неабыякавых людзей – яна жыве ў мастацтве як узор чыстай і сапраўднай любові, якая змагла перамагчы злосць, варожасць, і смерць.
У Магілёве распішуць сцены дамоў
Фасады нескольких домов на одной из центральных улиц города на Днепре будут расписаны в рамках арт-проекта «Могилев глазами гостей», который состоится в июне этого года. Конкурс эскизов уже объявлен.
Міжнародны фестываль мастацтваў ArtFest пройдзе ў Магілёве 10–11 красавіка. Адкрыты прыём заявак
Міжнародны фестываль мастацтваў ArtFest пройдзе ў Магілёве 10–11 красавіка. Удзельнікі змогуць прадэманстраваць сваю творчасць у пяці намінацыях: вакальнае, харэаграфічнае, інструментальнае, тэатральнае і выяўленчае мастацтва.
Расійскі фестываль анімацыйнага кіно: акцыя «Адкрытая прэм’ера» пройдзе 11–14 сакавіка ў Магілёве
У Суздалі 11–16 сакавіка пройдзе ХХV адкрыты расійскі фестываль анімацыйнага кіно. Яго арганізатары сёмым разам праводзяць шырокамаштабную акцыю «Адкрытая прэм’ера», сутнасць якой – паказ найноўшых мультфільмаў конкурснай праграмы і галасаванне гледачоў за ўпадабаную карціну. Сёлета яны стартуюць 11 сакавіка. Як і ўсе папярэднія гады, у кожным горадзе-ўдзельніку акцыі паводле вынікаў галасавання вызначыцца найлепшы, на думку гледачоў, фільм. Карціна, якая набярэ самую вялікую колькасць галасоў, атрымае спецыяльны прыз фестывалю на ўрачыстай цырымоніі яго закрыцця.
Фінал абласнога этапу агляду-конкурсу рэспубліканскага фестывалю «Не старэюць душой ветэраны» пройдзе 4 сакавіка ў Магілёве
Фінал абласнога этапу агляду-конкурсу XV Рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» пройдзе 4 сакавіка ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы, на базе якога адбудзецца мерапрыемства.
Народнымі абрадамі і спальваннем пудзіла Зімы адзначаць Масленіцу ў Магілёве і Бабруйску
Народнымі абрадамі і спальваннем пудзіла Зімы адзначаць Масленіцу ў Магілёве і Бабруйску 29 лютага.
У Магілёўскім абласным драматычным тэатры 26 лютага адкрыецца фотавыстава Васіля Цітова
У Магілёўскім абласным драматычным тэатры 26 лютага адкрыецца фотавыстава Васіля Цітова «Вулічныя сустрэчы». Экспазіцыя будзе размяшчацца ў арт-фае на першым паверсе да 15 сакавіка. Наведаць яе змогуць гледачы, якія прыйшлі на спектаклі. Выстава вулічных фатаграфій прымеркавана адразу да дзвюх юбілейных дат: 200-годдзя з дня нараджэння аднаго з самых папулярных фатографаў-партрэтыстаў XIX стагоддзя, ураджэнца горада на Дняпры Андрэя Дзеньера, а таксама да 160-годдзя першага фотарэпартажу ў Магілёве.
Адкрыты прыём заявак на ўдзел у конкурснай праграме XIX Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка»
Адкрыты прыём заявак на ўдзел у конкурснай праграме XIX Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка». Плануецца, што мерапрыемства пройдзе ў Клімавічах 29–31 мая. Пра гэта паведамляецца на сайце Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
Вясной на Траецкай набярэжнай Магілёва з'явіцца арт-інсталяцыя «МОВА»
У Міжнародны дзень роднай мовы, 21 лютага, кампанія А1 прадставіла новы праект, дзякуючы якому ў рамках ініцыятывы «Веліч роднай мовы» вясной 2020 года ў Магілёве і найбуйнейшых гарадах Беларусі – Брэсце, Віцебску, Гродне, Гомелі і Мінску – з’явіцца серыя незвычайных мастацкіх інсталяцый. Гэта будуць наборы інтэрактыўных скульптур, якія разам утвараюць слова «МОВА».
Тэндэнцыі развіцця беларускага народнага касцюма абмяркуюць на семінары-практыкуме ў Магілёве
У Магілёўскім абласным метадычным цэнтры 19–20 лютага пройдзе семінар-практыкум «Тэндэнцыі развіцця беларускага народнага касцюма». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. У мерапрыемстве прымуць удзел дырэктары і майстры раённых дамоў рамёстваў, метадысты цэнтралізаваных клубных сістэм па промыслах і рамёствах, кіраўнікі гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выкладчыкі дзіцячых школ мастацкіх рамёстваў.
На «Беларускую дыктоўку» запрашае МДУ імя А.А. Куляшова
Пісьменнікі і журналісты, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі Магілёва 21 лютага напішуць «Беларускую дыктоўку» ў чытальнай зале МДУ імя А.А. Куляшова (вул. Касманаўтаў, 1). Яна пачнецца ў 11.30.
Аўтарскі спектакль Кацярыны Аверкавай пакажуць напярэдадні 8 сакавіка ў Магілёве
На сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра 6 і 7 сакавіка адбудзецца прэм’ера аўтарскага спектакля Кацярыны Аверкавай «Без пудры». Спектакль прымеркаваны да Міжнароднага жаночага дня, паведамілі ў прэс-службе ўстановы культуры.
Бабруйчанам пакажуць балет «Спячая прыгажуня»
Гастролі Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра адбудуцца 20 сакавіка ў Бабруйску. Жыхары і госці горада ўбачаць балет у двух дзеяннях «Спячая прыгажуня». Балетмайстар-пастаноўшчык –народная артыстка Беларусі Кацярына Фадзеева. Асістэнты балетмайстра –заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Веніямін Захараў і Жанна Лебедзева. Мастак-пастаноўшчык –Інара Асланава (г. Баку, Азербайджан).
Гастролі Гомельскага дзяржаўнага тэатра лялек пройдуць у Магілёве
Магілёўскі абласны і Гомельскі дзяржаўны тэатры лялек правядуць 10 і 11 сакавіка абменныя гастролі. Магілячане ўбачаць спектакль «Бурнае жыццё Лазіка Ройтшванеца» ў пастаноўцы Юрыя Вута і Дзмітрыя Гарэліка, паведамілі ва ўстанове адукацыі. У спектаклі гледачу трэба будзе пазнаёміцца з Лазікам, ажыццявіць разам з ім падарожжа па розных гарадах і краінах і даведацца: ці знойдзе Лазік сваё каханне, сваё яўрэйскае шчасце і маленькі кавалачак хлеба?…
Выстава народнага майстра Беларусі Вольгі Сыцікавай адкрыецца 19 лютага ў Магілёве
Выстава народнага майстра Беларусі Вольгі Сыцікавай «Беларусь мая сінявокая» адкрыецца 19 лютага ў Магілёве ў межах рэгіянальнага семінара-практыкума «Тэндэнцыі развіцця беларускага народнага касцюма». Экспазіцыя на працягу двух тыдняў будзе размяшчацца ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы. На выставе будуць прадстаўлены работы, выкананыя з лёну. Гэта пано з нацыянальнай сімволікай, лялькі ў традыцыйных беларускіх касцюмах, анёлачкі, фігуркі жывёл, вымпелы, дэкаратыўныя сурвэткі, сюжэтныя кампазіцыі і многае іншае.
Першая драматургічная лабараторыя пройдзе ў межах фестывалю «М.@rt.кантакт» у Магілёве
Міжнародны моладзевы тэатральны форум «М.@rt.кантакт» сумесна з мінскім Цэнтрам беларускай драматургіі прымае заяўкі на ўдзел у маладзёжнай драматургічнай лабараторыі. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры. Удзельнікі праекта пад куратарствам драматурга Дзмітрыя Багаслаўскага створаць калектыўны дакументальны тэкст пра наш горад. Пасля завяршэння працы тэкст пад кіраўніцтвам прафесійнага рэжысёра будзе прадстаўлены на сцэне ўстановы культуры ў фармаце чыткі.
У фінал нацыянальнага адбору да дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск» прайшло трое юных артыстаў з Магілёва
Падчас падрыхтоўкі да XXIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» Міністэрства культуры праводзіць адбор прадстаўнікоў Беларусі на ўдзел у XVIII Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе. Нядаўна ў Маладзёжным тэатры эстрады адбыўся другі этап адборачных тураў: экспертныя групы праглядалі прадстаўленыя прэтэндэнтамі відэаматэрыялы. У выніку вызначана 10 выканаўцаў для ўдзелу ў фінале нацыянальнага адбору. У іх ліку тры артысты з Магілёва –Арына Пехцерава, Дзмітрый Пухоўскі, Ульяна Цішчанка.
Легендарны аркестр «Віртуозы Масквы» 4 сакавіка выступіць з канцэртам у Магілёве
У межах VI Міжнароднага фестывалю «Уладзімір Співакоў запрашае...» легендарны аркестр «Віртуозы Масквы» 4 сакавіка выступіць з канцэртам у Магілёве на сцэне Палаца культуры вобласці. Фестываль пройдзе ў Беларусі з 3 па 9 сакавіка пад эгідай юбілею. Юбілею асабістага для маэстра (12 верасня Уладзімір Співакоў адзначыў 75-годдзе) і творчага – 40 гадоў споўнілася аркестру «Віртуозы Масквы», праслаўленаму калектыву, які стварыў і ўзначальвае Уладзімір Співакоў.
На «М.@rt.кантакт» раскуплена палова квіткоў, прыкладна 60% з іх набыта праз інтэрнэт
На працягу двух тыдняў з пачатку старту продажу білетаў на Міжнародны тэатральны форум «М.@rt.кантакт» палова квіткоў раскуплена. Прыкладна 60% з іх – праз інтэрнэт. З ужо выкупленых квіткоў 12%, ці 600 месцаў, былі забраніраваны online і такім жа чынам выкуплены. Большасць тэатралаў у інтэрнэце толькі браніруе, а па квіткі прыходзіць у касу абласнога драмтэатра.Усяго на 24 спектаклі з 11 краін будзе прададзена амаль 5500 квіткоў.
Выстава фотаздымкаў Мікалая Хацяінцава адкрыецца ў Магілёўскім мастацкім музеі імя П. В. Масленікава 22 студзеня
Выстава фотаздымкаў Мікалая Хацяінцава «Дыханне зімы» адкрыецца ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава 22 студзеня. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. У экспазіцыі будуць прадстаўлены работы майстра пяці апошніх гадоў яго творчай дзейнасці: гарадскія і сельскія зімовыя пейзажы, макраздымкі фактур снегу і лёду, жанравыя сцэны. «Заснежаныя прасторы, свежасць марозных дзён на фота пацешаць гледача, які стаміўся ад няпэўнасці анамальнай зімы», – падкрэслілі суразмоўцы.
Музей этнаграфіі Магілёва запрашае на выставу аўтарскіх гістарычных касцюмаў
Музей этнагарафіі Магілёва (вул. Першамайская, 8) запрашае на выставу «Спадчына залатога стагоддзя», якая адкрываецца сёння ва ўстанове культуры. Мастачкі Ларыса Шылак і Вольга Матусевіч прадставілі ў экспазіцыі шэсць аўтарскіх гістарычных касцюмаў калекцыі, якая носіць назву «Барбара». Гэта сучасны погляд на гістарычны свецкі касцюм магнатаў і шляхты Вялікага Княства Літоўскага (XVI–XVII стст.). Назва калекцыі навеяна імем Барбары Радзівіл, беларускай княгіні, прадстаўніцы магутнага магнацкага роду.
Палову квіткоў на спектаклі форуму «М.@rt.кантакт–2020» раскупілі ўсяго за тыдзень
Палова квіткоў на спектаклі XV Міжнароднага моладзевага тэатральнага форуму «М.@rt.кантакт–2020» прададзена з моманту старту продажаў 8 студзеня, гэта значыць, усяго за тыдзень. Пра гэта паведаміла намеснік дырэктара Магілёўскага абласнога драмтэатра Ірына Рабцава.
Унікальны калядны абрад з Казламі-бабылямі праводзяць у Глускім раёне
Вёска Балашэвічы Глускага раёна Магілёўскай вобласці спакон веку спраўляе Шчодры вечар Старога Новага года не з каляднай Казой, а з Казлом, якога калядаваць па дамах водзяць выключна бабылі – мясцовыя нежанатыя мужчыны.
Прэм’ера спектакля «ЛІЛІЧКА. Замест пісьма» пройдзе 9 і 10 студзеня ў Магілёўскім драмтэатры
Магілёўскі абласны драматычны тэатр прадставіць прэм’еру спектакля «ЛІЛІЧКА. Замест пісьма» па творах Уладзіміра Маякоўскага і Лілі Брык. Пастаноўка пройдзе 9 і 10 студзеня на малой сцэне тэатра з узроставым абмежаваннем 16+, паведамілі ва ўстанове культуры. Рэжысёр-пастаноўшчык Каміля Хусаінава прапануе гледачу гісторыю пачуццяў паэта і яго музы, расказаную праз вершы і мемуары.
На спектаклі форуму «М.@rt.кантакт–2020» ужо прададзена больш за 1,2 тыс. білетаў
За першы дзень з пачатку продажаў на спектаклі XV Міжнароднага моладзевага тэатральнага форуму «М.@rt.кантакт–2020» раскупілі 1,2 тыс. білетаў, паведаміла намеснік дырэктара Магілёўскага абласнога драмтэатра Ірына Рабцава. Найбольшым попытам карысталіся білеты на адкрыццё і закрыццё фестывалю, а таксама пастаноўку «Камедыя пра ўдаву» Маскоўскага тэатра імя Яўгена Вахтангава. Кошт білетаў у сярэднім складае Br20–25. На адкрыццё фэсту крыху больш – Br30–35. Набыць іх можна ў тэатральнай касе, а таксама праз Інтэрнэт.