Анлайн майстар-класы, навуковыя эксперыменты і прэзентацыя гарадскога праекта «КНІГА²». падрыхтавалі бібліятэкі Магілёва 15 мая
Дзень сям’і ва ўсім свеце адзначаюць 15 мая. Бібліятэкі Магілёва вырашылі далучыцца да святкавання і запрашаюць усіх на сямейны кніжны Insta-пікнік «Чытанне збліжае». З 11.00 да 17.20 усіх карыстальнікаў сацсеткі Instagram чакае праграма з 13-ці прамых эфіраў. У 11, 13 і 16 гадзін – гучныя інтэрактыўныя чытанні «#ЧасЧытацьСям’ёй». Удзельнікі пачуюць творы Успенскага (Instagram-акаўнт: det.biblioteka8), Катаева (detskaia_biblioteka3) , Лаўровай і Каўпаковай (d.bib4_mogilev). А таксама могуць паўдзельнічаць у апытаннях і віктарынах.
Прамую тэлефонную лінію 15 мая правядзе памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Магілёўскай вобласці Аляксандр Субоцін
Прамую тэлефонную лінію ў Магілёўскім аблвыканкаме 15 мая правядзе памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Магілёўскай вобласці Аляксандр Міхайлавіч Субоцін. З 9.00 да 12.00 пытанні можна будзе задаць па нумары тэлефона: (8 0222) 50-18-69.
ЦВК стварыла пазабюджэтны фонд для дадатковага фінансавання выбараў Прэзідэнта
Цэнтрвыбаркам Беларусі стварыў пазабюджэтны фонд для дадатковага фінансавання расходаў на падрыхтоўку і правядзенне выбараў Прэзідэнта і абнародаваў рэквізіты адпаведнага бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку. Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні на сайце ЦВК.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 16 мая начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Беларусі Аляксандр Шэпелеў
Прамую тэлефонную лінію правядзе 16 мая начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь палкоўнік міліцыі Аляксандр Святаслававіч Шэпелеў. З 09.00 да 12.00 па тэлефоне (8-0222) 64-33-10 можна будзе задаць пытанні, якія тычацца дзейнасці Дэпартамента, яго паслугі і іх кошт, патрабаванні, што прад’яўляюцца да кандыдатаў на службу, перспектывах і развіцці службы.
Урачыстая цырымонія звальнення ў запас прайшла ў вайсковай частцы ў Магілёве
Урачыстая цырымонія звальненні ў запас ваеннаслужачых прайшла сёння ў 188-й гвардзейскай інжынернай брыгадзе ў Магілёве. Скончылі службу тут 51 чалавек.
Рэспубліканская акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!» пройдзе ў Магілёўскай вобласці
З 11 мая па 1 чэрвеня ў Магілёўскай вобласці пройдзе рэспубліканская акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!», прымеркаваная да Міжнароднага Дня сям’і і Дня абароны дзяцей. Мерапрыемства праводзіцца з мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы бяспекі дзяцей, а таксама зніжэння надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей, пра што паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Магілёўскі заасад рыхтуецца да летняга сезона: навасёлы, папаўненні ў сем’ях пастаяльцаў і добраўпарадкаванне
Прагулка па магілёўскім заасадзе – выдатны варыянт для вольнага часу ва ўмовах эпідсітуацыі, якая склалася. Свежае паветра, магчымасць лёгка трымаць сацыяльную дыстанцыю і ўсведамленне, што кожны набыты ўваходны квіток дапаможа пракарміцца тутэйшым чацвераногім насельнікам.
Электронныя кірмашы вакансій пройдуць для Магілёўскай вобласці з 11 па 14 мая
Дзяржаўная служба занятасці правядзе з 11 па 14 мая электронныя кірмашы вакансій – інфармацыя аб гэтым размешчана на спецыялізаваным сайце e-vacancy. У панядзелак, 11 мая, з 09.00 да 11.00 пройдзе электронны кірмаш вакансій Краснапольскага раёна. У мерапрыемстве прыме ўдзел 1 арганізацыя Краснапольскага раёна – ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага райвыканкама».
Выбары прэзідэнта 2020: стартавала выбарчая кампанія
Галасаванне адбудзецца 9 жніўня. Другі тур, калі ў ім будзе неабходнасць, пройдзе не пазней за 23 жніўня. Ужо сёння прэтэндэнты на пасаду Прэзідэнта могуць падаць у ЦВК дакументы для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. Апошні дзень – 15 мая. З 21 мая па 19 чэрвеня – час збору подпісаў.
ЦВК Беларусі апублікаваў каляндарны план прэзідэнцкіх выбараў
Цэнтрвыбаркам апублікаваў каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Беларусі. Дакумент размешчаны на сайце ЦВК. У плане прапісаны тэрміны ўтварэння камісій. Тэрытарыяльныя павінны быць сфарміраваныя не пазней за 20 мая, участковыя – да 24 чэрвеня. Да гэтага ж часу павінны быць створаны ўчасткі для галасавання.
Каб павіншаваць ветэрана, магілёўскія ратавальнікі падняліся да яго на балкон па пажарнай лесвіцы з букетам руж
Жыхары дамоў па Юбілейным бульвары ў Магілёве сёння расчынялі вокны і выходзілі ў двор, спрабуючы зразумець, што адбываецца. Да аднаго з пад’ездаў падкаціла пажарная машына, да акна падставілі пажарную лесвіцу ...Ні дыму, ні брандспойта, ні трывогі не было. Затое быў аркестр, шыкоўны букет бардовых руж і падарункі, якія падняў па лесвіцы супрацоўнік МНС, выйшаў на балкон, размешчаны на другім паверсе, і ўрачыста ўручыў чалавеку ў ордэнах і медалях – ветэрану Вялікай Айчыннай вайны і пажарнай службы Андрэю Сямёнавічу Маісееву.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 14 мая галоўнае ўпраўленне юстыцыі і ўпраўленне па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама
Прамую тэлефонную лінію правядзе 14 мая галоўнае ўпраўленне юстыцыі і ўпраўленне па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама. З 9.00 да 11.00 па нумары тэлефона (8 0222) 32-71-80 спецыялісты адкажуць на актуальныя пытанні аб якасці і даступнасці адміністрацыйных працэдур на наяўнасць карупцыйных рызык і бар’ераў.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 12 мая намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Павел Марыненка
Прамую тэлефонную лінію правядзе 12 мая намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Павел Леанідавіч Марыненка. З 10.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 22-17-22 ён адкажа на актуальныя пытанні развіцця і падтрымкі прадпрымальніцтва.
СМІ Магілёўскай вобласці ў ліку пераможцаў і лаўрэатаў конкурсу «Залатая літара»
Удакладнены графік III этапу рэпетыцыйнага тэставання ў пунктах Магілёва
Працягваецца трэці этап рэпетыцыйнага тэставання. Як паведамілі ў рэгіянальным цэнтры тэставання Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, у графік правядзення РТ унесены змены.
Жыхары Магілёўшчыны змогуць атрымаць пенсіі за 9 мая датэрмінова
«Белпошта» выплаціць пенсіі і дапамогі за 9 мая датэрмінова, паведамляецца на сайце прадпрыемства. Выплата пенсій за 9 мая ў аддзяленнях паштовай сувязі Мінска, Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей пачнецца з 6 мая, у Віцебску, Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях – з 7 мая, у Брэсце – з 8 мая. 9 мая будуць працаваць толькі дзяжурныя аддзяленні пошты.
Больш за 1,2 тысячы шматдзетных сем’яў Магілёўскай вобласці захацелі датэрмінова выкарыстоўваць сямейны капітал
Датэрмінова выкарыстоўваць сямейны капітал на 1 красавіка бягучага год, захацела 1235 шматдзетных сем’яў Магілёўскай вобласці. Больш за 93% сем’яў вырашылі выкарыстаць яго на паляпшэнне жыллёвых умоў, тыя, што засталіся – на адукацыю, атрыманне платных медыцынскіх паслуг.
Жыхары Магілёўскай вобласці змогуць бясплатна адправіць каля 1 тыс. віншавальных картак да 9 Мая
Каля 1 тыс. віншавальных картак змогуць бясплатна адправіць жыхары Магілёўскай вобласці падчас рэспубліканскай акцыі РУП «Белпошта» да святкавання 75-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Пра гэта расказаў дырэктар магілёўскага філіяла прадпрыемства Аляксандр Бручыкаў.
Самую бяспечную страву выбралі ў Магілёўскай вобласці
Самую бяспечную страву выбралі ў Магілёўскай вобласці. У ролі «дэгустатараў» выступілі работнікі МНС і супрацоўнікі ААТ «Бабушкина крынка». Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. Як расказала суразмоўніца, на конкурс «Страва бяспекі» было прадстаўлена больш за 100 унікальных рэцэптаў бяспекі.
За выхадныя дні ў Магілёўскай вобласці адбылося 9 пажараў
За выхадныя ў Магілёўскай вобласці адбылося 9 пажараў, загінула 3 чалавекі. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Магілёўская вобласць нарошчвае тэмпы аздараўлення дзяцей, пацярпелых ад катастрофы на ЧАЭС
У Магілёўскай вобласці колькасць дзяцей, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і прайшлі санаторна-курортнае лячэнне або аздараўленне, за першы квартал 2020 года павялічылася ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Гэта вынікае з інфармацыі, размешчанай на сайце Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.
Больш за 800 навучэнцаў Магілёўшчыны прыняло ўдзел у дыстанцыйным конкурсе «Бяспека-анлайн»
Больш за 800 навучэнцаў Магілёўскай вобласці прыняло ўдзел у анлайн-конкурсе на веданне асноў бяспекі жыццядзейнасці. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. Паводле слоў суразмоўніцы, арганізатары конкурсу – Цэнтр бяспекі Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС – паставілі перад сабой задачу навучыць хлопцаў выкарыстоўваць час, праведзены ў Інтэрнэце, з карысцю для ўласнай бяспекі. Віртуальнае спаборніцтва ў ведах па АБЖ праходзіла з 20 па 25 красавіка і складалася з двух этапаў.
Прамая тэлефонная лінія 9 мая праводзіцца не будзе
У сувязі з дзяржаўным святам, Днём Перамогі, «прамая тэлефонная лінія» ў аблвыканкаме, гарвыканкамах і адміністрацыях раёнаў г. Магілёва і г. Бабруйска, а таксама ва ўсіх райвыканкамах Магілёўскай вобласці, 9 мая 2020 года праводзіцца не будзе. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім аблвыканкаме. Наступную «прамую тэлефонную лінію» 16 мая 2020 года ў аблвыканкаме правядзе намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Віктаравіч Пархамовіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Дзень дронаў прайшоў у магілёўскай школе
Дзень дронаў упершыню правялі ў сярэдняй школе № 21 Магілёва. Ініцыятыва арганізаваць незвычайнае свята належала магілёўцу Андрэю Музараву. Ужо некалькі гадоў ён кіруе праектам «IQ у кубе» і STEAM-гуртком «Кубік Рубіка і кубарт» у школе № 21. Акрамя гэтага, зараз яго новы праект – школа праграмавання «Дроні» – прайшоў у 1/4 фіналу рэспубліканскага конкурсу праектаў Social Weekend.
Першай справай – самалёты. Як праводзяць выхадныя хлопцы і дзяўчаты з магілёўскага аэраклуба
Сустрэча з аблокамі, свабоднае падзенне і адрэналін у крыві – так праводзіць выхадныя моладзь з Магілёўскага аэраклуба. Хлопцы і дзяўчаты рознага ўзросту і з розным вопытам скачкоў, якіх аб’ядноўвае любоў да неба, сабраліся на аэрадроме паблізу вёскі Новае Пашкава. Узлёт на дзядку АН-2 на вышыню ад адной да трох тысяч метраў і захапляльныя скачкі з парашутам – забава не для кожнага. Тут патрэбныя моцныя нервы і жалезны характар. А мяркуючы па колькасці жадаючых падняцца ў нябёсы, адчайных і мужных тут хапае.
Бібліятэкі Магілёва запускаюць web-марафон, прысвечаны 75-годдзю Перамогі
Web-марафон «Нам ёсць чым ганарыцца і ёсць што берагчы», прысвечаны 75-годдзю Перамогі, запускаюць сёння бібліятэкі Магілёва. Пра гэта расказала загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Магілёўскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К. Маркса Алена Шэпелева. «Пляцоўкамі для правядзення web-марафону стануць Instagram-акаўнты бібліятэк горада і сайт установы культуры «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва». Кожны дзень будзе прысвечаны пэўнай тэматыцы. Усе мерапрыемствы будуць праходзіць анлайн», – падзялілася Алена Шэпелева.
Рэгістрацыя на ЦТ пачынаецца 2 мая, заявы ад абітурыентаў чакаюць па электроннай пошце
Рэгістрацыя на ЦТ пачынаецца 2 мая, заявы абітурыенты будуць адпраўляць па электроннай пошце. Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ).
Каранавірус не паўплываў на жаданне магіляўчан ажаніцца, але некаторыя карэктывы ў працу ЗАГС унёс
У Магілёве з пачатку года з’явілася 466 новых сем’яў. Гэта нават на дзве больш, чым за аналагічны перыяд (з 1 студзеня па 30 красавіка) 2019-га. Падобна на тое, што пандэмія ніяк не паўплывала на жаданне магілёўцаў уступаць у шлюб. Ці так гэта на самай справе, мы пацікавіліся ў начальніка аддзела ЗАГС Магілёўскага гарвыканкама Галіны Аношкі.
Жыццё анлайн магіляўчан ва ўмовах пандэміі
Пандэмія змяніла звыклы лад жыцця людзей. Рэжым самаізаляцыі зрабіў працу кур’ераў дастаўкі ежы самай запатрабаванай прафесіяй. Анлайн займаюцца спортам, ходзяць у музеі і нават святкуюць дні нараджэння. Яшчэ месяц таму Аляксандр працаваў у Магілёве кіроўцам маршруткі. Эпідсітуацыя ўнесла свае карэктывы. Пасажырскі паток скараціўся, і гэта сур’ёзна ўдарыла па кашальку мужчыны. Працу прыйшлося мяняць у аператыўным рэжыме. Зараз Аляксандр працуе кур’ерам у буйной гандлёвай сетцы.
«Белтэлекам» прадаставіць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны 7–11 мая бясплатныя званкі
«Белтэлекам» прадаставіць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны 7–11 мая бясплатныя званкі па Беларусі. Акцыя праходзіць да Дня Перамогі. Бясплатныя міжгароднія размовы прадастаўляюцца c 00.00 7 мая да 00.00 11 мая аўтаматычным спосабам або з дапамогай тэлефаніста з хатніх тэлефонаў, абанентамі якіх з’яўляюцца Героі Савецкага Саюза, поўныя кавалеры ордэна Славы, інваліды і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны і некаторыя іншыя катэгорыі асоб.