Грамадства
Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пройдзе 26 красавіка ў Магілёўскай вобласці
Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху па прафілактыцы ДТЗ з удзелам матацыклістаў, веласіпедыстаў і скутарыстаў пройдзе 26 красавіка ў Магілёўскай вобласці. Дэвіз мерапрыемства – «Колаў менш – небяспекі больш», паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
«З надыходам цёплых дзён кіроўцы двухколавага транспарту масава выязджаюць на дарогу, – адзначылі ў Дзяржаўтаінспекцыі. – Ужо цяпер на дарогах рэгіёна такога транспарту становіцца ўсё больш. Не прымушаюць сябе чакаць і аварыі з іх удзелам».
Прамую тэлефонную лінію правядзе 26 красавіка першы намеснік начальніка Магілёўскай мытні Андрэй Галайдзін
Прамую тэлефонную лінію правядзе 26 красавіка першы намеснік начальніка Магілёўскай мытні Андрэй Канстанцінавіч Галайдзін. З 14.00 да 16.00 па нумары (80222) 29 90 02 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Пенсіянерам з 1 мая зробяць зніжку на праезд у электрычках
Пенсіянеры з 1 мая змогуць ездзіць на электрычках за паўцаны, паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.
Штогод у перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ з 1 мая па 30 верасня грамадзяне, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, маюць права на зніжку 50% ад кошту праезду ў цягніках рэгіянальных ліній эканамкласа. Гэта прадугледжана ўказам №176 ад 29 красавіка 2011 года «Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў».
Свята двара пройдзе ў Магілёве
Свята двара пройдзе 27 красавіка па вул. Гагарына, 34 у Магілёве. Пра гэта паведамілі ў цэнтры гарадскіх ініцыятыў.
Алея да 100-гадовага юбілею нацыянальнай сістэмы аховы здароўя з’явілася ў Магілёве
На адкрытай зялёнай пляцоўцы каля Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя па вуліцы Грышына высадзілі алею. У мерапрыемстве, прымеркаваным да 100-гадовага юбілею нацыянальнай сістэмы аховы здароўя, прынялі ўдзел кіраўнікі ўстаноў санітарна-эпідэміялагічнай службы рэгіёна на чале з галоўным дзяржаўным санітарным урачом Магілёўскай вобласці Святланай Нячай.
У Магілёве ідзе адключэнне ацяплення сацаб’ектаў
У Магілёве ідзе адключэнне ацяплення на сацыяльных аб’ектах. Адпаведнае распараджэнне падпісаў старшыня гарвыканкама Уладзімір Цумараў, паведамілі ў гарвыканкаме.
Цяпло перастае паступаць у дзіцячыя дашкольныя ўстановы, школы, лячэбна-прафілактычныя і медыцынскія ўстановы, установы сацыяльнага абслугоўвання, музеі, архівы, бібліятэкі.
Працоўныя пенсіі ў Беларусі з 1 мая вырастуць на 6,5%
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб павышэнні пенсій», паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Пераразлік працоўных пенсій будзе праведзены з 1 мая ў сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы. Фактычны заработак пенсіянераў будзе скарэкціраваны зыходзячы з сярэдняй зарплаты па краіне, прымененай пры папярэднім пераразліку пенсій, з павышэннем яе велічыні на 6,5 працэнта.
Магілёўскія кандытары вырабляюць велікодную прадукцыю
Магілёўскае ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай»» прыступіла да вырабу і рэалізацыі велікоднай прадукцыі. Да свята на прадпрыемстве вырабяць каля 20 т велікодных кексаў, у тым ліку і аўтарскай працы.
Прафсаюзныя прававыя прыёмы пройдуць 25 красавіка ў Магілёўскай вобласці
Прававыя прафсаюзныя прыёмы грамадзян пройдуць у Магілёўскай вобласці 25 красавіка. У гэты дзень кожны зможа атрымаць бясплатную кансультацыю юрыстаў па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў. Месца і час правядзення прыёму можна даведацца па тэлефонах Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў: (80222) 65 34 95, 65 32 98.
Прамую лінію правядзе 27 красавіка начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Аляксандр Шэпелеў
Прамую тэлефонную лінію правядзе 27 красавіка начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь палкоўнік міліцыі Аляксандр Святаслававіч Шэпелеў.
З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 64-33-10 ён адкажа на пытанні, якія тычацца дзейнасці Дэпартамента, паслугякія прадстаўляюцца, і іх кошту, а таксама патрабаванняў, што прад’яўляюцца да кандыдатаў на службу, аб перспектывах і развіцці службы.
У Магілёўскай вобласці за выпальванне сухой расліннасці да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 650 чалавек
У Магілёўскай вобласці ажыццяўляецца комплекс прэвентыўных мер па папярэджанні пажараў у экасістэмах. Так, сумесна з зацікаўленымі (РАУС, пракуратура, ЖКГ, СЭС, лясгасы, сельвыканкамы, Ахова прыроды, СМІ) праведзена больш за 1,8 тыс.рэйдаў, па выніках якіх да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 650 чалавек.
Міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч 25 красавіка правядзе прыём грамадзян у Магілёўскім аблвыканкаме
Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь Віктар Міхайлавіч Каранкевіч 25 красавіка правядзе асабісты прыём грамадзян, юрыдычных асоб і іх прадстаўнікоў у Магілёве.
Прыём пройдзе з 10.00 да 11.00 у аблвыканкаме (вул. Першамайская, 71, упраўленне па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама – пакой прыёму грамадзян, асобны ўваход з боку пл. Леніна).
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефонах у Магілёве (8 0222) 32 67 21, 23 02 55.
У наступным турыстычным сезоне Магілёўскі аэрапорт чакае пашырэнне зоны прылёту-вылету пасажыраў
У наступным турыстычным сезоне Магілёўскі аэрапорт чакае пашырэнне зоны прылёту-вылету пасажыраў. Гэта неабходна ў сувязі з павелічэннем пасажыраплыні, паведаміў начальнік Магілёўскага філіяла дзяржаўнага прадпрыемства «Белаэранавігацыя» Уладзімір Нікіцін.
Па словах суразмоўцы, ужо зацверджаны папярэдні план на праект пашырэння будынка аэрапорта. Гаворка ідзе аб будаўніцтве другой залы вылету на 200 чалавек, у якой прадугледжана таксама зона Duty Free. У секцыі прылёту пасажыраў дадасца прыбудова са стужкай выдачы багажу.
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі могуць быць назначаны на вясенняй сесіі парламента ў 2020 годзе - Лідзія Ярмошына
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі могуць быць назначаны на вясенняй сесіі парламента ў 2020 годзе, расказала ў эфіры тэлеканала СТБ старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
Пенсіі па ўзросце павысяцца з 1 мая прыкладна на 6 працэнтаў - Мінпрацы
Прапанова аб павышэнні пенсій па ўзросце з 1 мая бягучага года прадугледжвае рост прыкладна на 6 працэнтаў. Аб гэтым заявіла ў эфіры тэлеканала АНТ міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, каменціруючы Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.
«Як у міністэрства, у нас шматвектарны напрамак работы. Перш за ўсё гэта ўзровень заработнай платы, дастойныя рабочыя месцы. Другі напрамак - людзі пажылога ўзросту: узровень іх жыцця і інш.», - сказала Ірына Касцевіч.
Больш за 300 тыс. жыхароў Магілёўскай вобласці прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку
У дзень рэспубліканскага суботніка – 20 красавіка – больш за 300 тыс. жыхароў Прыдняпроўскага краю прынялі ўдзел у работах па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў і на працоўных месцах. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім аблвыканкаме.
У Магілёве ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка зменяць графік работы грамадскага транспарту
У Магілёве ў сувязі з правядзеннем 20 красавіка рэспубліканскага суботніка ўнесены змяненні ў графік працы грамадскага транспарту. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні эканомікі Магілёўскага гарвыканкама.
Аўтобусы № № 38, 39, 40 будуць курсіраваць па графіку будняга дня. Астатнія аўтобусы выйдуць на маршруты па графіку выхаднога дня. Дадатковыя адзінкі транспарту выдзеляць на аўтобусныя маршруты № 4, 24 – па тры машыны, № № 9, 10 – па дзве, № № 11, 20, 30 – па адной. Акрамя таго, на рэйсы ў ранішнія гадзіны «пік» выйдуць аўтобусы № № 15, 17, 43.
У Магілёўскай вобласці падвялі вынікі спаборніцтва сярод органаў мясцовага самакіравання за 2018 год
У Магілёўскай вобласці падвялі вынікі спаборніцтва сярод органаў мясцовага самакіравання за 2018 год. Пераможцаў спаборніцтва ўзнагародзяць падчас чарговай адзінаццатай сесіі абласнога Савета дэпутатаў, якая адбудзецца 24 красавіка.
У Магілёве стартавалі сустрэчы тэматычных груп па дэталёвым аналізе напрамкаў устойлівага развіцця вобласці
У Магілёве сёння стартавалі сустрэчы тэматычных груп па дэталёвым аналізе напрамкаў, якія маюць высокую значнасць для ўстойлівага развіцця вобласці. Першым блокам, над якім працавалі эксперты, сталі эканоміка, малы і сярэдні бізнес.
«Кірмаш вакансій» адбудзецца ў Магілёве 25 красавіка
«Кірмаш вакансій» адбудзецца ў Магілёве 25 красавіка. Мерапрыемства пройдзе з 10.00 да 12.00 у Лядовым палацы (вул. Гагарына,1), паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама.
Магілёў прыме адборачны турнір па кіберспорце «Бітва гарадоў» 28 красавіка
Чарговы адборачны тур спаборніцтваў па кіберспорце «Бітва гарадоў» па Dota 2 адбудзецца ў Магілёве 28 красавіка, паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі кіберспорту.
Адміністрацыя Прэзідэнта 16-18 красавіка працягне маніторынг работы па выніках «Вялікай размовы»
Адміністрацыя Прэзідэнта Беларусі працягвае на планавай аснове праводзіць выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах. Чарговыя сустрэчы запланаваны на 16-18 красавіка. Прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта правераць, як мясцовыя ўлады разглядаюць і вырашаюць пытанні, якія жыхары раёнаў накіравалі ў Беларускае тэлеграфнае агенцтва падчас акцыі «пытанне Прэзідэнту» пры падрыхтоўцы і правядзенні «Вялікай размовы з Прэзідэнтам».
У Магілёве з 17 па 25 красавіка правядуць сустрэчы тэматычных груп па дэталёвым аналізе напрамкаў, якія маюць высокую значнасць для ўстойлівага развіцця вобласці
У Магілёве з 17 па 25 красавіка пройдзе шэраг рабочых сустрэч тэматычных груп па дэталёвым аналізе напрамкаў, якія маюць высокую значнасць для ўстойлівага развіцця вобласці. Абмеркаванні адбудуцца ў канферэнц-зале Магілёўскага абласнога ўпраўлення ФСАН (зав. Круты 2-і, д. 1).
Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 20 красавіка
Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 20 красавіка. Адпаведнае рашэнне замацавана ў пастанове Савета міністраў нумар 231 ад 10 красавіка 2019 года, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Берагавыя лініі вадаёмаў Магілёўскай вобласці прывядуць у парадак падчас акцыі «Чысты вадаём»
Берагавыя лініі вадаёмаў Магілёўскай вобласці прывядуць у парадак падчас рэспубліканскай акцыі «Чысты вадаём». Пра гэта паведамілі ў абласной арганізацыйнай структуры дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў».
Акцыя стартавала сёння і працягнецца да 19 красавіка. Яна ў першую чаргу накіравана на экалагічнае выхаванне ўсіх слаёў насельніцтва, прыцягненне ўвагі да праблемы забруджвання вадаёмаў, а таксама на прывядзенне ў парадак прыбярэжнай зоны вадаёмаў і вадацёкаў напярэдадні адкрыцця сезона масавага актыўнага адпачынку на прыродзе.
Дэпутаты прынялі ў першым чытанні папраўкі ў закон аб ахове здароўя
Палата прадстаўнікоў прыняла сёння ў першым чытанні папраўкі ў закон аб ахове здароўя. Праект накіраваны на павышэнне якасці і даступнасці медыцынскай дапамогі, паведаміў сёння, прадстаўляючы дакумент дэпутатам міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік.
У Магілёве правядуць выязны практычны семінар для ідэалагічнага актыву Віцебскай вобласці
У горадзе на Дняпры 10 красавіка правядуць выязны практычны семінар для ідэалагічнага актыву Віцебскай вобласці. Спецыялістаў з суседняга рэгіёна азнаёмяць з сістэмай і асаблівасцямі арганізацыі ідэалагічнай работы на Магілёўшчыне.
КДК Магілёўскай вобласці выяўляе негатыўныя факты ў сферы навядзення парадку на зямлі
КДК Магілёўскай вобласці выяўляе негатыўныя факты ў сферы навядзення парадку на зямлі. На працягу месяца сумесна з УДФР Камітэта дзяржкантролю па Магілёўскай вобласці ў 19 раёнах быў праведзены маніторынг 57 жывёлагадоўчых аб’ектаў і 32 мехдвароў у 34 сельгасарганізацыях.
Практычна ўсюды выяўленыя недахопы і парушэнні, па якіх аформлены пацвярджальныя фотаматэрыялы. Па ўсіх недаглядах прадстаўнікам мясцовых органаў улады, у тым ліку аблвыканкаму, і кіраўнікам арганізацый аператыўна ўнесены прапановы па вырашэнні існуючых праблем.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц запатрабаваў прывесці ўсе населеныя пункты рэгіёна ў належны парадак
Навесці належны парадак у гарадах і населеных пунктах рэгіёна– такую задачу паставіў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц у ходзе відэаканферэнцыі са старшынямі гарадскіх, раённых выканкамаў і мясцовых Саветаў дэпутатаў.
«Прафтур-2019»: у Магілёве прэзентавалі турыстычныя і сэрвісныя паслугі прафсаюзнага тураператара
У Магілёве прайшоў прафсаюзны турыстычны форум «Прафтур-2019». Маштабная падзея адбылася на базе гасцінічнага комплексу «Турыст». Тут прэзентавалі новыя турыстычныя і сэрвісныя паслугі прафсаюзнага тураператара, анансавалі экскурсійныя туры сезона 2019 года з удзелам прадстаўнікоў фірмаў-партнёраў і кампаній, якія прымаюць з краін блізкага і далёкага замежжа.
Переводчик