АСВОД правёў рэйд у Магілёве з мэтай прафілактыкі няшчасных выпадкаў на вадзе
АСВОД правёў рэйд у Магілёве з мэтай прафілактыкі няшчасных выпадкаў на вадзе. Пра гэта паведамілі ў АСВОД. Рэйд прайшоў паблізу ракі Дняпро ў раёне вуліцы Гагарына, на Фацінскім заліве з удзелам устаноў адукацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва, а таксама з зацікаўленымі службамі. Мабільная група кантралявала выкананне правілаў бяспекі жыцця людзей у месцах масавага адпачынку ля вады.
Удзельнікі міжнароднага патрыятычнага праекта «Дарогамі Памяці і Славы» прыбылі ў Расію
Ужо тыдзень міжнародны маладзёжны патрыятычны праект «Дарогамі Памяці і Славы» крочыць па Магілёўскай вобласці. Яго ўдзельнікі з Беларусі і Расіі наведалі Чавускі, Клімавіцкі, Крычаўскі раёны. Цяпер іх шлях працягваецца па Смаленскай і Бранскай абласцях нашай усходняй суседкі.
У Магілёве завяршыўся рэспубліканскі конкурс прафмайстэрства супрацоўнікаў кадравых падраздзяленняў АУС
У Магілёве завяршыўся Х рэспубліканскі агляд-конкурс прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў кадравых падраздзяленняў органаў унутраных спраў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МУС. Як адзначыў намеснік міністра ўнутраных спраў Дзмітрый Карзюк, мерапрыемства прайшло ў атмасферы спаборнасці, таварыства і ўзаемавыручкі. Кожны з удзельнікаў паказаў найлепшыя якасці і пацвердзіў высокі прафесійны ўзровень. Ён падзякаваў удзельнікам за самааддачу, выказаўшы ўпэўненасць, што спаборніцкі вопыт дасць магчымасць яшчэ лепш і якасней выконваць службовыя абавязкі.
Аперацыя «Баграціён»: архіўныя кадры вызвалення Беларусі летам 1944-га. Магілёў
Магілёў вызвалілі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў войскі 2-га Беларускага фронту 28 чэрвеня 1944 года пасля прарыву абароны суперніка па рэках Проня, Бася і Днепр падчас Беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён» - адной з найбуйнейшых ваенных аперацый Вялікай Айчыннай вайны.
У БДУТ стартаваў прыём дакументаў - адкрылі кампанію мэтавікі
У Беларускім дзяржаўным універсітэце харчовых і хімічных тэхналогій сёння, 27 чэрвеня, пачаўся прыём дакументаў у абітурыентаў, якія паступаюць на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. У рамках набору зацверджаны 102 мэтавыя месцы. Сярод спецыяльнасцей — «аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей», «тэхналагічныя машыны і абсталяванне», «абсталяванне і тэхналогіі вакуумнай, кампрэсарнай і нізкатэмпературнай тэхнікі», «вытворчасць прадуктаў харчавання з расліннай сыравіны», «вытворчасць прадуктаў харчавання з жывёльнай сыравіны», «вытворчасць і перапрацоўка палімерных матэрыялаў».
У Магілёве праваахоўнікі адпрацавалі дзеянні пры няштатных сітуацыях падчас масавых мерапрыемстваў
У Магілёве супрацоўнікі органаў унутраных спраў правялі тактыка-спецыяльныя вучэнні па рэагаванні на няштатныя сітуацыі, якія ўзнікаюць на тэрыторыі спарткомплексу пры правядзенні масавых мерапрыемстваў. Пра гэта паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама. У вучэннях прыняў удзел начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама Ігар Шчарбачэня, кіраўнікі міліцыі грамадскай бяспекі і ўсіх тэрытарыяльных АУС вобласці.
Ігар Каско: лепш, чым на роднай зямлі, нідзе не будзе - і працаваць трэба тут, і карысць прыносіць, і дзяцей нараджаць, і жыць разам са сваімі сем'ямі
Патрыятычнае выхаванне і летняя занятасць дзяцей і моладзі - у фокусе ўвагі дэпутацкага корпуса
Форум па супрацоўніцтве ў галіне адукацыі Цяньцзінь - Магілёў праходзіць у МДУ імя А.А. Куляшова
У мерапрыемстве бяруць удзел прадстаўнікі кітайскага горада Цяньцзіня, прадстаўнікі абласной вертыкалі ўлады, кіраўніцтва магілёўскага ўніверсітэта і іншых устаноў адукацыі Магілёва.
Конкурс прафмайстэрства супрацоўнікаў кадравых падраздзяленняў міліцыі стартаваў у Магілёве
У Магілёве стартаваў дзясяты рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў кадравых падраздзяленняў міліцэйскага ведамства. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МУС. Урачыстае адкрыццё адбылося ў знакавым месцы - мемарыяльным комплексе «Батальён міліцыі пад камандаваннем К.Г. Уладзімірава». Пасля цырымоніі ўскладання да брацкай магілы прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Пытанні прававой культуры і меры па павышэнні эфектыўнасці пажарна-прафілактычнай работы абмеркавалі дэпутаты абласнога Савета
Пастаянная камісія па пытаннях мясцовага кіравання і самакіравання, законнасці і мандатам Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў пад старшынствам Наталлі Глушаковай 25 чэрвеня разгледзела на пасяджэнні пытанне аб рабоце органаў мясцовага кіравання і самакіравання па павышэнні прававой культуры і актыўнасці грамадзян, арганізацый, у тым ліку грамадскіх аб'яднанняў, у барацьбе з карупцыяй, а таксама ажыццяўленні на пастаяннай аснове грамадскага кантролю ў гэтай сферы.
Транспартныя паслугі і пытанні будаўніцтва арэнднага жылля былі вынесены на абмеркаванне дэпутатамі абласнога Савета
Пасяджэнне пастаяннай камісіі па прамысловасці, будаўніцтве, транспарце, сувязі, жыллёва-камунальнай і дарожнай гаспадарцы Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў прайшло 25 чэрвеня пад старшынствам Уладзіміра Кісяля. Таксама ўдзел у ёй прынялі старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін, дакладчыкі і іншыя запрошаныя.
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 29 чэрвеня у Магілёўскай вобласці
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ. Так, 29 чэрвеня можна будзе звярнуцца па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам - 8 (0222) 42-21-02 (Якубенка Анатоль Сяргеевіч - намеснік старшыні гарвыканкама);
Новая тэлеперадача «Культурная сталіца» стартуе на тэлеканале «Беларусь 4» Магілёў»
Тэлерадыёкампанія «Магілёў» пачынае новы праект - цыкл перадач пад назвай «Культурная сталіца». Ён прысвечаны культурнай сталіцы Беларусі 2024 — Бялынічам, і раскажа пра багатую культуру Прыдняпроўскага краю. Першая перадача расказвае аб дзіцячай творчасці: юных артыстах, танцорах, спеваках, музыкантах і мастаках.
Электронны кірмаш вакансій пройдзе 27 чэрвеня ў Магілёве
Электронны кірмаш вакансій пройдзе 27 чэрвеня ў Магілёве, паведамілі ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарадскога выканаўчага камітэта.
Пытанні ўцягнення зямель, якія не выкарыстоўваюцца, у сельскагаспадарчы абарот і выкананне арандатарамі прыродаахоўнага заканадаўства абмеркавалі дэпутаты аблСавета
Пасяджэнне пастаяннай камісіі па аграрных пытаннях, праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстанні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў правёў сёння старшыня камісіі, генеральны дырэктар Магілёўскага ДВЛГА Сяргей Максімовіч
Анатоль Ісачанка ўзгадніў шэраг кіруючых кадраў у рэгіёне
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка ўзгадніў сёння назначэнне шэрагу кіруючых кадраў у рэгіёне. Удзел у рабочым пасяджэнні прыняў таксама памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, намеснікі старшыні аблвыканкама і кіраўнікі структурных падраздзяленняў, старшыні гаррайвыканкамаў.
Больш за пяць тысяч чалавек сабраліся на Буйніцкім полі на мітынг-рэквіем «Звон смутку»
На месцы гераічнай абароны Магілёва, увекавечаным Канстанцінам Сіманавым у нарысе «Гарачы дзень» і трылогіі «Жывыя і мёртвыя» - Буйніцкім полі - у чатыры раніцы было ажыўлена. Сюды, на абласную патрыятычную акцыю "Звон смутку", прысвечаную Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, з'ехаліся магіляўчане і жыхары навакольных вёсак — з кветкамі, партрэтамі герояў-пераможцаў.
Гарачая лінія аб дзейнасці абласной службы «Кантакт-цэнтр-115» пройдзе 26 чэрвеня
Магілёўскім аблвыканкамам 26 чэрвеня будзе праводзіцца тэматычная гарачая лінія «Аб дзейнасці абласной службы «Кантакт-цэнтр-115». Грамадзяне могуць выказаць меркаванне аб рабоце гэтай службы, унесці прапановы па яе ўдасканаленні па тэлефоне 8 (0222) 71 32 55 з 8.00 да 13.00 з 14.00 да 17.00. Рэд.
Міжнародны маладзёжны ваенна-патрыятычны праект «Дарогамі Памяці і Славы» стартуе 22 чэрвеня
Міжнародны маладзёжны патрыятычны праект «Дарогамі Памяці і Славы» стартуе ў суботу, 22 чэрвеня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Як адзначылі суразмоўцы, «Дарогамі Памяці і Славы» трэці год запар праводзіцца падчас абласной патрыятычнай акцыі «Звон смутку», прысвечанай Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Абодва мерапрыемствы пачынаюцца ў 4 гадзіны раніцы на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле».
Таццяна Ларына ўзначаліла абласное аддзяленне саюза журналістаў
Магілёўскае аддзяленне ГА «Беларускі саюз журналістаў» узначаліла дырэктар тэлерадыёкампаніі «Магілёў» Таццяна Ларына. Яе кандыдатура была аднагалосна падтрымана на справаздачна-выбарнай канферэнцыі абласнога аддзялення ГА «БСЖ».
Новыя футурыстычныя прыпынкі ўпрыгожылі праспект Дзімітрава ў Магілёве
Незвычайныя канструкцыі прыпыначных пунктаў ужо сталі візітнай карткай Магілёва. Тэма космасу, прыроды, а зараз і гісторыя горада. Вывучыць гэта можна падчас чакання транспарта.
У адзіны дзень інфармавання 20 чэрвеня асноўнай стане тэма 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Інструктыўна-метадычную нараду правяла сёння ў Магаблвыканкаме начальнік упраўлення ідэалагічнай работы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Наталля Дашкова. Мерапрыемства традыцыйна праходзіць напярэдадні адзінага дня інфармавання, які ў гэтым месяцы адбудзецца 20 чэрвеня.
У Магілёве ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу «І перамога на ўсіх адна»
Магілёўскі абласны тэатр лялек сумесна з камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама правёў урачыстую цырымонію ўзнагароджання пераможцаў конкурсу творчых работ «І перамога на ўсіх адна», прысвечаную 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вялікай Айчыннай вайне. Пра гэта паведамляе сайт установы культуры. Пераможцы конкурсу былі адзначаны ўзнагародамі і памятнымі падарункамі.
ЦТ па ўсіх прадметах у рэзервовы дзень напішуць больш за 340 абітурыентаў
Цэнтралізаванае тэсціраванне па ўсіх прадметах у рэзервовы дзень сёння напішуць больш як 340 абітурыентаў. Пра гэта паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк. «Сёння, 19 чэрвеня - першы рэзервовы дзень для ўдзельнікаў ЦТ. Цэнтралізаванае тэсціраванне пройдзе па ўсіх прадметах у шасці пунктах (пункт ёсць у кожным абласным горадзе). На іспыты зарэгістраваліся больш за 340 абітурыентаў», - праінфармаваў Юрый Міксюк. Найвышэйшыя балы ў 81 абітурыента. Сталі вядомыя вынікі ЦТ ад 27 і 30 траўня.
Павышэнне эфектыўнасці выкарыстання нерухомай маёмасці і выкананне сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва абмеркавалі дэпутаты аблСавета
Пасяджэнне пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў правёў сёння яе старшыня Аляксандр Пацёмкін.
Наймацнейшага магіляўчаніна абяруць у абласным цэнтры 29 чэрвеня
Конкурс «Самы моцны магіляўчанін» пройдзе ў абласным цэнтры 29 чэрвеня. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама Дзмітрый Лацянкоў. «Конкурс асілкаў у Магілёве будзе праходзіць ужо чацвёрты раз. Па традыцыі, удзельнікі прадэманструюць свае сілы ў розных выпрабаваннях, у ліку якіх цяга аўтамабіля, кантаванне покрыўкі і іншыя», - адзначыў Зміцер Лацянкоў. Цяпер ідзе прыём заявак на ўдзел у відовішчным спаборніцтве. Выпрабаваць свае сілы могуць паўналетнія мужчыны і жанчыны, у якіх няма супрацьпаказанняў па здароўі.
Форум настаўнікаў, якія падрыхтавалі пераможцаў рэспубліканскай алімпіяды, прайшоў у Магілёве
18 чэрвеня ў абласным цэнтры на базе Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі прайшоў форум настаўнікаў, якія падрыхтавалі пераможцаў рэспубліканскай алімпіяды па навучальных прадметах. Арганізатарамі выступілі галоўнае ўпраўленне па адукацыі Магаблвыканкама і МДАІРА. Заслужаныя ўзнагароды і спецыяльныя дыпломы па рашэнні Магаблвыканкама атрымалі пераможцы і педагогі, якія іх падрыхтавалі: 95 навучэнцаў і 84 педагагічных работніка рэгіёну. Упершыню за апошнія 13 гадоў навучэнцы Магілёўшчыны паказалі такі высокі вынік.
Будаўніцтва новага корпуса бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ідзе ў Магілёве (відэа)
Магілёўская гарадская бальніца хуткай медыцынскай дапамогі - найстарэйшая медустанова краіны. Класічная фішка бальніцы - лячэнне паталогіі, якая пераважае ў структуры смяротнасці - хвароб сістэмы кровазвароту. Тут, ганарацца ўменнем дапамагаць пры інфаркце мозгу. Даўно на патоку лапараскапічныя аперацыі, эндапратэзаванне. А з уводам новага корпуса тут чакаюць новых дасягненняў.
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 22 чэрвеня ў Магілёўскай вобласці
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ. Так, 22 чэрвеня можна будзе звярнуцца па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам - 8 (0222) 42-21-02 (Брацкоў Аляксей Аляксандравіч - кіраўнік спраў гарвыканкама);
Абласны фестываль творчасці інвалідаў сабраў у Магілёве 91 канкурсанта
Абласны фестываль творчасці інвалідаў «Разам мы зможам больш» сабраў у Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы 91 канкурсанта. Абласны фестываль праходзіць у Магілёве штогод. «Яго ўдзельнікі - людзі з абмежаванымі магчымасцямі здароўя. У гэтым годзе ў нас 91 канкурсант. Гэта, вядома, больш, чым было летась», - распавяла загадчыца сектара мастацка-эстэтычнай адукацыі Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы і каардынатар творчага праекту Святлана Яфрэмава.