RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Павышэнне эфектыўнасці выкарыстання нерухомай маёмасці і выкананне сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва абмеркавалі дэпутаты аблСавета

Пасяджэнне пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў правёў сёння яе старшыня Аляксандр Пацёмкін.

У ходзе работы дэпутаты, пры ўдзеле старшынь камітэта дзяржаўнай маёмасці Алега Мякінькага і камітэта эканомікі аблвыканкама Аляксандра Варапаева, разгледзелі пытанні аб павышэнні эфектыўнасці выкарыстання нерухомай маёмасці, размешчанай на тэрыторыі рэгіёну, а таксама аб выкананні дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва.

Як адзначылі ўдзельнікі пасяджэння, заслухаўшы і абмеркаваўшы інфармацыю па першым пытанні, у мэтах павышэння эфектыўнасці выкарыстання нерухомай маёмасці, уключэння аб'ектаў, якія не выкарыстоўваюцца (неэфектыўна выкарыстоўваюцца), у гаспадарчы абарот на тэрыторыі Магілёўскай вобласці на пастаяннай аснове рэалізуецца комплекс адпаведных мерапрыемстваў. Так, паводле інфармацыі камітэта дзяржмаёмасці аблвыканкама, у 2024 годзе абласным выканаўчым камітэтам, гаррайвыканкамамі праводзілася работа па ўключэнні ў гаспадарчы абарот, выкарыстанні ва ўласных мэтах і зносе ў адносінах да 277 аб'ектаў, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці (72 аб'екты запланаваны да продажу, 14 - у арэнду, 17 - да бязвыплатнай перадачы, 25 - да выкарыстання ва ўласных мэтах, 149 - да зносу) і 426 аб'ектаў, якія знаходзяцца ва ўласнасці гаспадарчых таварыстваў з доляй камунальнай уласнасці ў статутных фондах (35 аб'ектаў запланавана да продажу, 48 - да здачы ў арэнду, 115 - да выкарыстання ва ўласных мэтах, 228 - да зносу). Па стане на 6 чэрвеня ўцягнута ў гаспадарчы абарот, задзейнічана ва ўласных мэтах і ліквідавана 66 аб'ектаў. З 72 аб'ектаў, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці, запланаваных да продажу, прыняты рашэнні аб продажы па 60-ці, выстаўлены на таргі - 58, праведзена 80 аўкцыёнаў. У выніку праведзенай работы ад выкарыстання і рэалізацыі маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Магілёўскай вобласці і яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, па стану на 1 мая бягучага года паступленні ў бюджэт склалі Br18 263,0 тыс. (74,45 працэнта выканання да плана на 2024 год). Работа па выкананню даручэння кіраўніка дзяржавы ў частцы прыняцця дзейсных мер па ўключэнню ў гаспадарчы абарот аб'ектаў дзяржаўнай маёмасці, якія не выкарыстоўваюцца і неэфектыўна выкарыстоўваюцца, будзе прадоўжана і актывізавана ў абазначаных напрамках.

«Пытанні, якія сёння былі разгледжаны на камісіі, вельмі важныя. Так, на пастаянным кантролі знаходзіцца тэма ўключэння ў гаспадарчы абарот дзяржаўнай маёмасці, якая не выкарыстоўваецца, - адзначыў Аляксандр Пацёмкін. - У вобласці створаны ўсе ўмовы для таго, каб гэтае пытанне ўвасаблялася ў жыццё. І тут ёсць прафесіяналы, якія ім займаюцца. Сённяшняя падрыхтоўка да камісіі гаворыць аб тым, што людзі ведаюць тэму, глыбока пагружаныя ў яе. Вельмі важна, што выканаўчая ўлада надае гэтаму належную ўвагу.

Задача дэпутацкага корпуса - уплываць на пэўныя працэсы і быць рухаючым лакаматывам у тым, каб гэтыя працэсы ўвасабляліся ў жыццё. Па выніках трэцяга квартала мы правядзём выязное пасяджэнне ў адным з раёнаў, дзе зможам даць ацэнку праведзенай рабоце, намеціць напрамкі работы на наступны год. На гэты момант ёсць задачы, якія пастаўлены старшынёй аблвыканкама перад выканаўцамі, і наша галоўная функцыя, як дэпутатаў, пракантраляваць іх выкананне. І пры неабходнасці ўнесці нейкія карэктывы, падключыцца да вырашэння цяжкасцей, каб задачы па выніку змаглі быць выкананы. Дэпутаты мусяць працаваць на месцах. І нам важна, перш за ўсё, правільна іх зарыентаваць, каб яны ўносілі свой уклад у выкананне тых даручэнняў, якія ідуць на карысць жыхароў Магілёўскай вобласці».

Абмяркоўваючы выкананне дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва, удзельнікі адзначылі, што ў Магілёўскай вобласці яны маюць дастаткова высокі ўзровень. Як далажыў у час выступлення Аляксандр Варапаеў, па стану на 1 красавіка 2024 года ў цэлым па вобласці забяспечана выкананне нарматываў шасці сацыяльных стандартаў, за выключэннем аднаго - нарматыву па ўдзельнай вазе вуліц з удасканаленым пакрыццём.

«Прайшліся па кожным стандарце ў працэсе абмеркавання, пытанняў практычна няма. Адзіны момант, на якім мы засяродзілі ўвагу - дарогі. Па стандарту патрабуецца не менш за 60%, а на дадзены момант па Магілёўскай вобласці гэтая лічба складае 57,2%. Таму неабходна паглядзець у частцы планавання фінансавання, як гэты стандарт выканаць. Не павінна быць і роскіду па раёнах - усюды жывуць нашы людзі і якаснае абслугоўванне яны павінны атрымліваць незалежна ад месцазнаходжання населенага пункта. Падыход павінен быць у гэтым пытанні адзіны», - падсумаваў Аляксандр Пацёмкін.

Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая