Грамадства
Першы ўрок у школах Беларусі ў Дзень ведаў будзе прысвечаны гістарычнай памяці
Першы ўрок у школах Беларусі ў Дзень ведаў пройдзе на адзіную тэму «Гістарычная памяць – дарога ў будучыню». Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова на прэс-канферэнцыі «Аб праверцы і гатоўнасці адукацыйных устаноў Беларусі да новага навучальнага года».
Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь заклікае грамадзян адмовіцца ад наведвання лясоў да пачатку дажджоў
Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь заклікае грамадзян адмовіцца ад наведвання лясоў да пачатку дажджоў.
Каля ста чалавек выйшлі на суботнік па добраўпарадкаванні дачнага пасёлка ў Магілёўскім раёне
У дачным пасёлку «Хімік» Магілёўскага раёна рэалізуецца мясцовая ініцыятыва па навядзенні парадку на тэрыторыі таварыства. Ініцыятарамі выступілі муж і жонка Максім і Вольга Церайкоўскія, ідэю якіх падтрымалі неабыякавыя члены таварыства. Дачнікі добраўпарадкоўваюць тэрыторыю і расчышчаюць возера.
Іван Кубракоў пра курсантаў Магілёўскага інстытута МУС: важныя словы прысягі яны пранясуць праз усё жыццё
Курсанты Магілёўскага інстытута МУС прынеслі прысягу. Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў выказаў упэўненасць, што важныя словы клятвы курсанты пранясуць праз усё жыццё, пра што паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў.
Міністр звярнуў увагу, што рытуал прайшоў на месцы гібелі міліцэйскага батальёна. «У 1941 годзе нашы калегі, 250 супрацоўнікаў міліцыі пад камандаваннем капітана Уладзімірава супрацьстаялі ў некалькі разоў пераўзыходным сілам ворага. Гэта самы яскравы прыклад у Беларусі вернасці прысязе», – падкрэсліў Іван Кубракоў.
На абласным радыё «Радыё Магілёў» стартуе радыёвіктарына «Павінны смяяцца дзеці»
Абласное ўпраўленне МНС сумесна з абласным радыё «Радыё Магілёў» запускаюць праект-віктарыну «Павінны смяяцца дзеці». Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
«Ужо зусім хутка дзеці пойдуць у школу. У «пагоні» за добрымі адзнакамі важна не забываць і пра бяспеку дзіцяці, – адзначыла суразмоўца. – З мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і арганізацыі іх бяспекі мы падрыхтавалі праект-віктарыну».
Навабранцы Магілёўскага інстытута МУС рыхтуюцца прынесці прысягу
У вёсцы Гаі Магілёўскага раёна, дзе размешчаны помнік батальёну Уладзімірава, пройдзе ўрачыстая цырымонія прынясення прысягі курсантамі Магілёўскага інстытута МУС.
Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік ВНУ Кірыл Маржанаў, прысягу прыме 170 навабранцаў:
Эксперымент па стварэнні адзінага батальёна патрульна-паставой службы праходзіць у Магілёве
Эксперымент па стварэнні адзінага батальёна патрульна-паставой службы міліцыі праходзіць у Магілёве. Пра гэта паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Вольга Шпілеўская – актывістам БСЖ: трэба быць лідарамі меркаванняў, якія павядуць за сабой
Старшыня Беларускага саюза жанчын Вольга Шпілеўская сустрэлася з актывам Магілёўскай вобласці. Прычыну візіту патлумачыла проста: аператыўна наведаць кожны раён яна фізічна не зможа, а пазнаёміцца з членамі грамадскага аб’яднання, давесці да іх сваё бачанне будучай працы і паставіць задачы новаму кіраўніку трэба.
У Магілёўскай вобласці школьны аўтапарк папоўніцца 33 аўтобусамі
У Магілёўскай вобласці парк школьных аўтобусаў папоўняць у новым навучальным годзе 33 адзінкі транспарту. Пра гэта падчас жнівеньскай педагагічнай канферэнцыі ў Магілёве паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Андрэй Заблоцкі.
«У новым навучальным годзе прадугледжана набыццё 33 школьных аўтобусаў, 8 з якіх ужо паступілі ў раёны, – адзначыў Андрэй Заблоцкі. – Набыццё транспарту звязана са своечасовым абнаўленнем парку школьных аўтобусаў, а таксама арганізацыяй бяспечнага і бесперабойнага падвозу навучэнцаў у сельскай мясцовасці».
Андрэй Заблоцкі на педканферэнцыі: выхаваўчы складнік выйшаў сёння на першы план
Выхаваўчы складнік адукацыйнага працэсу выйшаў сёння на першы план. Такое меркаванне падчас жнівеньскай педагагічнай канферэнцыі ў Магілёве агучыў начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Заблоцкі.
У Магілёўскай вобласці запрацавала першая пляцоўка па рэалізацыі прадукцыі лясгасаў
У Магілёўскай вобласці запрацавала першая гандлёва-выставачная пляцоўка па рэалізацыі прадукцыі лясгасаў. Яна адкрылася ў пачатку жніўня ў абласным цэнтры, расказаў галоўны інжынер ДЛГУ «Магілёўскі лясгас» Аляксей Малчанаў.
Па словах Аляксея Малчанава, пытаннем адкрыцця спецыялізаваных гандлёвых пляцовак з прадукцыяй ад беларускіх лясгасаў і развіццём гандлю ў рэгіёнах Мінлясгас пачаў займацца яшчэ ў маі. На ўзроўні ўрада стаяла задача стымуляваць продаж драўніны на ўнутраным рынку, у тым ліку за кошт актыўнай працы з буйнымі гандлёвымі сеткамі і насельніцтвам.
У Магілёве з пачатку года паступіла 330 зваротаў па рамонце дахаў
У гэтым годзе ва Упраўленне камунальных прадпрыемстваў Магілёва паступіла 330 зваротаў па пытаннях рамонту дахаў у шматкватэрных жылых дамах. Пра гэта падчас пашыранай нарады заявіў старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Шутава правядзе 25 жніўня асабісты прыём грамадзян
Асабісты прыём грамадзян правядзе 25 жніўня дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Святлана Аляксандраўна Шутава.
Сустрэча з грамадзянамі будзе праходзіць на базе грамадскай прыёмнай Магілёўскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» з 16.00 да 18.00.
Папярэдні запіс ажыццяўляецца па тэл.: 80222) 63- 51 -06.
Адрас грамадскай прыёмнай: г. Магілёў, вул. Першамайская, 89, каб. 45.
Ред.
У новым навучальным годзе ў школы Магілёва прыйдзе больш за 41 тыс. навучэнцаў
У новым навучальным годзе ў школы Магілёва прыйдзе больш за 41 тыс. навучэнцаў. Пра гэта падчас пасяджэння Магілёўскага гарвыканкама паведаміла начальнік упраўлення па адукацыі гарвыканкама Ірына Рыбакова.
«У гэтым навучальным годзе за парты школ горада сядзе больш за 41 тыс. навучэнцаў. З іх больш за 4,5 тыс. – першакласнікі», – адзначыла начальнік упраўлення па адукацыі.
Міністэрства аховы здароўя вызначыла захворванні, якія вызваляюць школьнікаў ад вывучэння асобных прадметаў
У Беларусі вызначаны пералік захворванняў, якія з’яўляюцца медыцынскай падставай для вызвалення навучэнцаў ад асобных вучэбных прадметаў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Пералік вызначаны пастановай Міністэрства аховы здароўя № 76 ад 26 ліпеня 2022 года. «Даны дакумент упершыню нарматыўна вызначае пералік захворванняў, якія з’яўляюцца медыцынскай падставай для вызвалення навучэнцаў ад вывучэння асобных вучэбных прадметаў», – гаворыцца ў паведамленні.
МНС і АСВОД працягваюць рэйды па вадаёмах Магілёва
Супрацоўнікі МНС і АСВОД працягваюць рэйды па вадаёмах Магілёва для папярэджання няшчасных выпадкаў. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.
Як расказалі спецыялісты, з-за гарачага надвор’я на вадаёмах шматлюдна. Для папярэджання няшчасных выпадкаў на вадзе і навучання насельніцтва правілам бяспекі жыццядзейнасці работнікі Магілёўскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі АСВОД і праваахоўнымі органамі правялі прафілактычныя мерапрыемствы ў месцах адпачынку людзей ля вады.
На прадпрыемстве «Протас» адкрываецца філіял кафедры БРУ (відэа)
Філіял кафедры зваркі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта плануюць адкрыць да канца 2022 года на базе магілёўскага прадпрыемства «Протас». Асноўны рынак прадпрыемства – Расійская Федэрацыя. Таму яно гатова інвеставаць у маладых спецыялістаў.
Паспрабаваць жыццё курсанта: у Магілёўскім інстытуце МУС працуе лагер для старшакласнікаў
У Магілёўскім інстытуце МУС пачаў працаваць аздараўленчы абаронна-спартыўны лагер з кругласутачным знаходжаннем для старшакласнікаў «Дзяржынец». На працягу 9 дзён 10 школьнікаў будзе жыць па раскладзе курсантаў міліцэйскай ВНУ.
Мітынгі 2020 у Магілёве і Бабруйску: як гэта было (відэа)
16 жніўня 2020 года на плошчы Незалежнасці ў Мінску прайшоў мітынг у падтрымку міру і спакою ў Беларусі. Гэты настрой падхапілі рэгіёны. Падобныя мітынгі адбыліся ў Магілёве, Бабруйску, а далей – ва ўсіх рэгіёнах Магілёўскай вобласці.
Электронны кірмаш вакансій пройдзе ў Магілёве 23 жніўня
Электронны кірмаш вакансій пройдзе ў Магілёве 23 жніўня. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама.
Электронны кірмаш вакансій будзе праходзіць на платформе e‑vacancy.by з 10.00 да 12.00. Як адзначылі спецыялісты, яна дае магчымасць правесці дыялог у фармаце анлайн з наймальнікамі абласнога цэнтра. Кожны з прэтэндэнтаў зможа задаць удакладняльныя пытанні, даць сваё рэзюмэ.
Будаўнік – модная прафесія сярод магілёўскіх абітурыентаў (відэа)
Будаўнічыя прафесіі вярнуліся ў моду ў моладзі. У Магілёўскім архітэктурна-будаўнічым каледжы ўступная кампанія на стадыі завяршэння. І праходзіць яна паспяхова.
Ужо скончаны прыём дакументаў на бюджэтную форму адукацыі. А для абітурыентаў спецыяльнасці «Архітэктура» завяршыліся творчыя іспыты. Жаданне паспрабаваць свае сілы выказала больш за паўсотню чалавек.
Навучальны семінар з маладымі спецыялістамі-фармацэўтамі правялі ў Магілёве
На Магілёўскім РУП «Фармацыя» прайшоў навучальны семінар для выпускнікоў 2022 года ўстаноў адукацыі, якія прыбылі на працу ў структурныя падраздзяленні прадпрыемства. У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва і Ленінскай райарганізацыі Магілёва РГА «Белая Русь».
Ірына Дарафеева пра акцыю «Крок да поспеху»: важна натхняць дзяцей на творчасць і стварэнне
Зносіны з дзецьмі падчас акцыі «Крок да поспеху» дазваляюць натхніць іх на творчасць і стварэнне. Такое меркаванне журналістам выказала вядомая беларуская спявачка Ірына Дарафеева падчас выступлення перад юнымі выхаванцамі санаторыя «Дубровенка» Магілёўскага раёна, якое стала часткай рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнага праекта.
«Крок да поспеху»: падлеткі з санаторыя Магілёўскага раёна паспявалі разам з Ірынай Дарафеевай
Падлеткі з санаторыя «Дубровенка» Магілёўскага раёна пагутарылі і паспявалі з Ірынай Дарафеевай. Сустрэча стала часткай рэспубліканскага інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Крок да поспеху».
Рух па паўднёва-заходнім абыходзе Магілёва плануецца запусціць 7 лістапада
Рух па паўднёва-заходнім абыходзе Магілёва плануецца запусціць 7 лістапада. Пра гэта паведаміў першы намеснік генеральнага дырэктара – галоўны інжынер РУП «Магілёўаўтадар» Барыс Іваноў.
Школы Магілёўскай вобласці спяшаюцца правесці капітальны і касметычны рамонт да новага навучальнага года
Будзе ў найлепшым выглядзе
Сярэдняя школа № 4 Бабруйска па-свойму ўнікальная. Яна адзіная ў горадзе, дзе засталіся вячэрнія класы. Да таго ж, установа адукацыі размяшчаецца ў адным з найстарэйшых будынкаў – 1936 года пабудовы. Каб стварыць камфортныя ўмовы для дзяцей і дарослых да 1 верасня, аб бягучым рамонце тут задумаліся, як толькі празвінеў апошні званок. Сёння засталіся фінальныя рыскі.
Пад адным дахам
Электронны кірмаш вакансій пройдзе 11 жніўня на Магілёўшчыне
У Магілёўскай вобласці 11 жніўня адбудзецца электронны кірмаш вакансій, які правядзе ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бабруйскага райвыканкама. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацабароне аблвыканкама.
Помнік асветніку Георгію Каніскаму ўрачыста адкрылі ў Магілёве
Помнік славутаму беларускаму асветніку Георгію Каніскаму ўрачыста адкрылі ў Магілёве. Мерапрыемства прайшло 6 жніўня ў дзень памяці праваслаўнага прапаведніка, філосафа і грамадскага дзеяча, з дня нараджэння якога сёлета спаўняецца 305 гадоў.
Магіляўчанкі падзякавалі жанчынам, якія ўдзельнічаюць у жніве (відэа)
Магілёўская першасная арганізацыя прадпрыемства «Магілёўліфтмаш» падтрымала акцыю «Хлеб на далонях жанчыны». Завадчанкі падзякавалі жанчынам, якія актыўна ўдзельнічаюць у жніве 2022 года. Магіляўчанкі наведалі свой завадскі філіял – сельгаспрадпрыемства «Дуброва» Быхаўскага раёна – не толькі са словамі падзякі, але і з падарункамі.
Ратавальнікі Магілёўскай вобласці дапамагаюць ва ўборцы ўраджаю
Ратавальнікі Магілёўскай вобласці выйшлі ў дапамогу аграрыям рэгіёна ва ўборцы новага ўраджаю. Як расказалі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС, ратавальнікі адказваюць не толькі за пажарную бяспеку на палях і ў збожжасховішчах, але і прымаюць удзел у непасрэднай уборцы і захаванні новага ўраджаю.
«Нашы супрацоўнікі складаюць або дапаўняюць экіпажы збожжаўборачнай тэхнікі, працуюць кіроўцамі, аператарамі зернеачысткі, слесарамі па рамонце аўтамабіляў. У гэтым годзе амаль 30 ратавальнікаў рэгіёна падключылася да жніва», – адзначылі ў абласным упраўленні.
Переводчик